• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    А следам скача зух Сатыр,
    Казёл пажадлівы, бабздыр,
    Як сарна, спрытны ён, імклівы, Паджары, жылісты, смяшлівы, Упіты водарам свабоды, Ён дзікі, вольны сын прыроды, Глядзіць з пагардай на пыхлівы, Хімерны люд, пусты народ — Ад іх жыцця адзін смурод.
    А ён, Сатыр,— прыроды цар, Палян і пушчаў уладар. гномы
    За ўсімі борздзенька, бягом, Трушком, трушком шыбуе гном. Замест адзежы — мох, сучкі, Пад імі лямпы-светлячкі.
    Сярод бясклопатнай гурмы Снуём, нібы мурашкі, мы, Адным мы — духі дамавыя, Другім мы — слугі дармавыя, Бо з нетраў і багатых скал Руду бяром, з руды — метал. Заўжды вітаюць людзі нас: «У добры час! У добры час!»
    Хоць выдаём мы на-гара Багата рознага дабра, Ды йдуць металы з той руды У рукі рознае брыды: Купцам, зладзеям, махлярам, Яшчэ й — заплечных спраў майстрам, Усім, хто божы запавет
    Знядбаў за прыгаршчы манет.
    Віны ў тым нашае няма,— Як мы, цярпіце ціск ярма! ВОЛАТЫ
    I ў Гарцы ёсць свае паны, I мы для іх — як дзікуны. Прыйшлі к вам голыя мы ўсе — У найпершароднейшай красе,— Галінкі-лапачкі ў руках, Вяночкі з красак на баках, 3 лісткоў, з галінак фартушкі — Ці ў папы ёсць эскорт такі!
    ХОР НІМФАУ (абступіўшы вялікага Пана) Вось бог палян, Лясоў, імшар, Вялікі Пан — Прыроды цар!
    Мы танцам радасным сваім Уладара развесялім.
    He шле спакою, свежых сіл Яму блакітны небасхіл, Хоць добры ён, за нас гарой. I толькі плёскат вод парой Навеяць можа моцны сон. Калі засне на траўцы ён, Рака суцішвае свой плыў, I зеляніна паш і ніў Ляніва цэдзіць гойны пах;
    I не сваволіць вертапрах — Гарэзны вольны вецярок, Каб не ўстрывожыць незнарок. Дрымота і санлівы чад Атуляць вочы німф, наяд. У час, калі з лясных харом Пакоціцца, нібыта гром, Кліч Пана па гарах, палях,— Агорне ўсіх панічны страх, I дрогнуць воіны ў баях. Дык слаўся ж, пасланец вясны, Вялікі Пан, кумір лясны!
    ДЭПУТАЦЫЯ ГНОМАУ (з дарамі вялікаму пану) Нібы нітка ў лабірыкце, Нас вядзе праз поўны змрок
    У жылы золата ў граніце Наш чароўны пасашок.
    Мы шукаем пад зямлёю Скарбы ў цемры, як краты, Каб іх шчодраю рукою Раздаваў падданым ты.
    Нам адкрылася крыніца Золата і серабра, Да канца нам не прабіцца, Усё не выдаць на-гара.
    Толькі ты, вялікі Пане, Можаш золата здабыць, I тады багацце стане Усім аднолькава служыць. ПЛУТОН (герольду)
    Без патурання лішнім перашкодам Падзеі пусцім натуральным ходам — Турбацый колькі будзе навакол!
    Усе тут клясціся пачнуць зацята, Што, бачыце, іх з краю хата,— А ты усё натуй у пратакол.
    ГЕРОЛЬД (дакрануўшыся да жазла, якое Плутон не выпускае з рук) У коле гномаў крочыць Пан Туды, дзе вогненны фантан. Шугаюць, рвуцца з глыбіні Агністай лавы струмяні.
    А Пан, нагнуўшыся, стаіць, Глядзіць, як зеўра зіхаціць, I злева, й справа вадаспад 3 агню віруе; Пан пагляд, Схіліўшыся, кіруе ўніз... О, гэты ўладароў капрыз! Як часта ад цябе бяда!
    Упала ў жэрла барада.
    А ён, наставіўшы далонь, Усё ўзіраецца ў агонь. Аж тут назад віхор узнёс Клубок распаленых валос — I ў Пана ўжо на галаве Другі клубок агню раве.
    Гармідар, вэрхал, дым і чад, Хто лезе ўперад, хто назад, У шале маскі ў дзверы пруць, Адзенне Пана топчуць, рвуць. А ў віхры гэтым, у жудзе Кудзеля полымем гудзе.
    Р ноч няшчасцяў, бед і скрух! Якіх жа новых заварух, Выпрабаванняў, слёз і зла Ты нам яшчэ прызапасла?
    О, што я чую! Жах, кашмар! — «Пад маскай Пана — валадар!» Прапала ўсё, агнём пайшло — I цар, і царскае жытло?
    Пагібель нам! А мой ты бог! — Бадай, таму язык адсох, Хто апрануцца ў ліст і мох Яму параіў і памог, Хто падштурхоўваў да агню, I ўзняў гармідар, калатню! Калі ж ты, маладосць, калі З’яднаеш пал з нутром цвярозым?! Калі ж, уладнасць, ты калі З’яднаеш разам моц і розум?
    Заняўся парк, палае сад. Шалёны агнявы каскад, Як бура, ўсё змятае прэч, Бушуе, круціцца, як смерч. He знаю, хто ў такой начы Нам змог бы тут дапамагчы; За ноч багаты, пышны гмах У друз рассыплецца і ў прах! ПЛУТОН
    Годзе страху і агню, Зараз я пажар спыню. Грымні, ўладнае жазло, Каб харомы затрасло! Вецер, вільгаццю дыхні, Полымя далоў змахні; Туманы і хвалі пары, Супакойце ўсе пажары; Прахалода хмар, акрый
    Месца нашых феерый I суціш разгул стыхій. У маланку абярні Апантаныя агні.
    Там, дзе духі вельмі шкодзяць, Чараваннем іх лагодзяць.
    ПАРК
    Сонечны ранак. Імператар, прыдворныя. Ф а ў с т, Мефістофель, убраныя сціпла, як тутэйшыя, кленчаць перад тронам.
    ФАЎСТ
    Даруйце нам бяскрыўдны феерверк. ІМПЕРАТАР (загадвае ўстаць)
    Глядзеў бы вашы прадстаўленні век. Агнішча, полымя вакол шугала, Нібы ў Аідзе, царстве цемрашала, Зямля цякла, як вадкая смала, Стагнала нетрышчам, гула, Ашчэрваючы вогненныя іклы, Якія ў дыме непраглядным ніклі,— Нібыта велічны ствараўся храм, To вырастаў, то разбураўся ў хлам.
    I праз агніска той хімерны Угледзеў я свой люд, манарху верны, I кожны лез наперад напралом, Каб быць у цяжкі час з уладаром — Здавалася, што нават саламандры Выконваюць усе мае каманды!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    He дзіва — ты ж стыхіяў цар,
    Таму агонь пайшоў пад твой штандар, Таму тваёй уладзе стаў ладданы — Перанясі яе на моры, акіяны: У хвалі пеністыя кінься і смялей Ступай на дно, ступай на мяккі глей. Цябе атуляць тоўшчы вод празрыстых, Карона ў перлах зазіхціць іскрыстых.
    Палац крыштальны пад вадой
    Заўсёды будзе рухацца з табой;
    I нават сцены гэтага палаца, Нібы жывыя, будуць калыхацца. Але ў празрысты твой чартог He уварвецца страшны асьміног, У пашчы спрута, хцівага дракона 3 усмешкаю глядзець ты будзеш з трона. Сярод зямных прыгод не ўгледзіш ты Нязвыкласці такой і дзіўнаты, He будзеш мець такой цудоўнай світы: Сплывуцца прыгажуні-нерэіды, Як рыбкі, рэзвыя каханкі.
    Старэйшых возьмеш у служанкі. Сама Фетыда гонарам палічыць Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць I на Алімп цябе ўзвядзе круты.
    ШПЕРАТАР
    Царуй у водных сферах ты — He ўседжу я на зыбкім троне.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Зямля і так твая, усё ў законе.
    ІМПЕРА'ГАР
    Як добра мець такога фаварыта, Што з «Тысячы адной начы» нібыта — Ты, як сапраўдная Шэхеразада; Служы, табе я шчодра заплачу, Ад галавы да ног азалачу,— Мне трэба знаўца, трзба мне парада. КАШТАЛЯН (паспешліва ўваходзячы) Мой уладар вялікі, колькі ні служу, He думаў, што такое далажу: Якая вестка радасная, божа мой, Ці сню, ці, можа, нешта з галавой? Звялі рахункі мы і ўсе разлікі, 3 ліхвярскіх вырваліся лап, усе пазыкі Мы заплацілі разам — быццам лёс Спрыяў нам стаць абранцамі нябёс. ВОЕНАЧАЛЬШК (таксама спяшаючыся)
    У войску дух высока ўзняты, Прысягу зноў даюць салдаты. Перамяніў нібыта нехта I маркітанку, і ландскнехта!
    ІМПЕРАТАР
    Гасцінец добры вы прынеслі.
    Ад радасці памаладзелі
    I акрыялі, бы ўваскрэслі.
    СКАРБНІК (уваходзячы і паказваючы на Фаўста і Мефістофеля)
    Падзяка ім,— яны без працы не сядзелі. ФАЎСТ
    Хай канцлер вам усё раскажа. КАНЦЛЕР (важна выступае наперад)
    Я маю гонар далажыць, манарша? Дзівуйцеся — вось гэтая цыдула Нягоду на карысць нам абярнула. (Чытае.) «Наступным абвяшчаецца закон: Адна папера — тысяча карон; Забеспячэнне — скарбы, што былі Ў свой час схаваныя ў зямлі.
    Мяняць дазволена паперу гэту Па цвёрдым курсе на манету». ІМПЕРАТАР
    Тут пахне хітрай навізной —
    Хто рызыкнуў сфальшывіць подпіс мой? Злачынства будзе пакарана!
    СКАРБНІК
    Які ж падман? Калі ты быў у масцы Пана На карнавале паміж нас,
    Табе прыносіў канцлер гзты ўказ: «Адзнач,— сказаў,— наш фэрст дабром, Для шчасця слуг тваіх чыркні пяром». Ты падпісаў: мы ж подпіс гасудараў Размножылі — сто тысяч экземпляраў. А каб нікому не было турботы, Надрукавалі розныя банкноты: Па дзесяць, трыццаць, пяцьдзесят — I кожны сёння мае, кожны рад.
    Зірні на горад: людзі там галелі, Цяпер ад шчасця нібы пашалелі; Тваё імя і так вядома ўсім даўно, Цяпер на цэлы свет грыміць яно. Твой подпіс — новы ўклад у алфавіт, Сімвалізуе шчасце ён і дабрабыт.
    ІМПЕРАТАР
    I за ашмотак гэты папяровы
    Даюць вам золата? Ці вы здаровы?
    He бачыў свет такіх дзівос!
    КАШТАЛЯН
    Нібы віхор паперачкі разнёс
    Па ўсёй краіне; за паперку мець Ты можаш срэбра, золата ці медзь. Мяняй цяпер у банках свой барыш: Мяняй туды-сюды — не прагарыш. Дае багацця ўсім закон такі: Звіхнулася паўцарства на адзежы, Паўцарства сытае ад конскай ежы, I працвітаюць крамы і шынкі, Брынчаць у корчмах лыжкі, міскі. «Ура манарху!» — Тупат, рогат, віскі... МЕФІСТОФЕЛЬ
    Самотна ходзячы паміж тэрас, Красуню напаткаеш ты не раз, Што вочкамі з-пад веера стрыжэ I ўсё наровіць вам у пратэжэ. Рахунак просты: бо за грошы Ты і каханы, і прыгожы.
    За пазухай з пісулькамі дружкоў Надзейны грошам будзе схоў. Айцы-царкоўнікі па даўняй звычцы Насіць пачнуць банкноцікі ў кантычцы, Салдату ўвогуле яшчэ лаўчэй: Папера не намуляе плячэй.
    Прабач, калі наш акт магутны, Магчыма, у дэталях трошкі будны. ФАЎСТ
    Ці мала грошай, што ў зямлі Ад доўгага няўжытку пацвілі! Няма такое думкі, каб магла Абняць усё, што тайна зберагла, Няма фантазіі такое, каб Хоць бы прыблізна змерыла той скарб. А мудрасці вялікай празарліўца Адкрыецца любая таямніца. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Папера нам зручней: усё, што маеш, На ёй адразу прачытаеш, Hi фальшу тут табе, ніякай пробы — Плаці і еж на поўныя вантробы, Захочаш золата — ідзі к мяняйлу,
    А ён не дасць, тады з зямлі мэталу Якога хочаш можна накапаць, Алмазы нават можаш абмяняць. Забудзецца сумненне й паняверка, Калі ў цане ўмацуецца паперка, I ты пабачыш сам, як неўзабаве Багата будзе грошай у дзяржаве.
    ІМПЕРАТАР
    За шчасце, што далі краіне і народу, Вы ад мяне прыміце ўзнагароду: 3 хвіліны гэтай прызначаю вас Ахоўваць нетраў залаты запас, Кантраляваць усякія знаходкі, Бо вы і месцы знаеце і сродкі. З’яднайце сілы вашыя ў адну — I золатам напоўніце казну, Каб нам вялікая карысць была Ад царстваў цемры і святла.
    СКАРБНІК (Фаусту)
    Я абяцаю тут пры ўсім народзе 3 калегам чарадзеем жыць у згодзе. (Выходзіць з Фаустам.)
    ІМПЕРАТАР
    Я дам усім,— адно хачу я знаць, Як будзеце вы грошы спажываць.
    ПАЖ (прымаючы)
    Пачну гуляць, і піць, і есці.
    ДРУГІ (прымаючы)
    Я накуплю дабра нявесце.
    КАМОРНІК (бярэ)
    Віно піць буду з поўнай кварты.
    ДРУГІ (бярэ)
    Найграюся і ў косці я і ў карты. ВАСАЛ (падумаўшы)
    Я замак выкуплю, пазыкі аплачу. ДРУГІ (падумаўшы)
    Я гэты скарб да ўласных далучу. ІМПЕРАТАР
    Пара і чэлядзі за розум брацца, А вам бы піць, гуляць і аб’яднацца, Каб прамантачыць скарбы ўсёй зямлі — Дурному разумнець няма калі.