Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
ВАГНЕР (скрушліва)
Бывай! Ці скора ўбачу
Цябе я зноў? Мне цяжка, сэрцам плачу. МЕФІСТОФЕЛЬ
Хутчэй к Пенею! Пан жаніх — Пад’едзе к паням з кутасамі. (Ad spectatores)
Так мы залежым кожны міг Ад крзатур, якіх стварылі самі.
КЛАСІЧНАЯ ЫОЧ ВАЛЬПУРГІІ
ФАРСАЛЬСКІЯ ЛУГІ
Цемра.
ЭРЫХТА
Ізноў на фэст начны, на свята жудасці Прыйшла і я сюды, Эрыхта змрочная; Аднак не гэткая ўжо я злавесная, Як незычлівымі людзьмі апісана, Якія меж у пахвале не ведаюць I ў лаянцы... Гляджу, ужо бялеюцца Унізе ў лагеры шатры ваенныя, Бы пробліскі ў начы хімернай, прывіднай. Як часта ўсё, як часта паўтараецца I часта паўтарацца будзе ў вечнасці!
Ніхто ніколі сілаю здабытую
Уладу не аддасць самохаць іншаму, Ён з ёю не расстанецца, ён мерыцца Падмяць суседа і над ім узвысіцца.
Тут бой кіпеў, ён стаў найлепшым прыкладам Таго, як гвалт гвалтоўніка адольвае, Як са свабоды рвуць вянец расквечаны, Як лаўр святы карону ўлады ўвенчвае.
Калісь Пампей тут прагнуў славы — Велічны, I Цэзар з ім за ўладу сілай дужаўся.
Мы вынікі змагання добра ведаем.
Агні гараць бівачныя... барвяняцца...
I дыхае зямля крывёй пралітаю.
I звабленыя ззяннем ночы змрочнае, Злятаюцца істоты міфаў элінскіх, Героі бітваў колішніх збіраюцца, Ад вогнішча праносяцца да вогнішча.
I месячык, над полем бітвы ззяючы, Лагодны бляск навокал распраменьвае;
Шатры знікаюць... Стыне жар на вогнішчах...
А нада мною?.. Мётэор праносіцца. Ён асвятляе штось целападобнае.
Жыццём павеяла! Цяпер няварта мне Жывых вітаць, бо я нясу пагібель ім;
I так я ўжо наветамі зняслаўлена... Пайду... Зніжаецца яно... нязнанае... (Знікае.)
У вышыні аэранаўты.
ГАМУНКУЛ
Абляцім, панаглядаем
Вогнішчы, прастору свята:
Над шырокім гэтым краем Духі бавяцца заўзята.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дома я, у родным Гарцы,
Шмат нагледзеўся ўсяго,
I тутэйшыя паганцы, Можа, прымуць за свайго. ГАМУНКУЛ
Бачыш, хтось даўгі, як посахБегчы кінуўся ў кусты.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Нас угледзеўшы ў нябёсах, Даў са страху — лататы.
ГАМУНКУЛ
Хай бяжыць, калі баіцца.
Ты лепш рыцара спускай — Марыў ён перарадзіцца, Зведаўшы антычны край.
ФАЎСТ (дакрануўшыся да зямлі) Дык дзе ж яна?
ГАМУНКУЛ
I сам не знаю, Але ў тубыльцаў распытаю. Калі ў душу табе запала, Дык сам шукай з усім запалам, Бо ўсякі страх адолеў ты, Пабыўшы ў царстве пустаты.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну, тут я маю свом інтэрас. Давайце лепей праз і цераз Мясціну паасобку пройдзем, Глядзіш, прыгод якіх і зяойдзем. Калі ж абрыдне ўсім Фарсал, Падасць Гамункул нам сігнал.
ГАМУНКУЛ
Вось так я пасігналю ў шкліну.
Шкло звініць і свеціцца.
Ну, рушылі, прыгоднічкі, ў даліну. ФАУСТ (адзін)
О, дзе ж яна? He ўведаю ніколі! Няхай яна па гэтым не хадзіла полі, Няхай у хвалях ручаін Фарсала Прыгожых ног сваіх не абмывала,— Затое мова тут яе гучала.
Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю, Душой і целам чук> моц сваю.
He наракай, што зноў адзін ты,— Ідзі смялей у лабірынты.
(Ідзе.)
КАЛЯ ВЫТОКАЎ ПЕНЕЯ
МЕФІСТОФЕЛЬ (прынюхваючыся) Блукаючы між вогнішчаў паганцаў, Дзівуюся з іх звычаяў і танцаў: Вось гэта моды, этыкеты — Той напаўголы, той раздзеты;
А сфінксы й грыфы — не па нас: Hi грацыі няма, ні складу, Павыстаўлялі напаказ, Брыдота спераду і ззаду.
Пачвары ўсе! Народзец цёрты!
На што ўжо ў нас заўжды бедлам,— Ды антыка пабіла ўсе рэкорды.
Аднак я госць,— і сама ўраз. Паклон мой грывам і дзядам, Бо тут не Брокен, а Парнас.
ГРЫФ (гугніва)
He крыўдзі нас! Мы грыфы, а не грывы.
У карнясловах сэнс ёсць асаблівы: Этымалогіі-штукаркі беражыся — Наборам слоў вам пафарбуе ліса; Між тым «гаргара», «грыф», «гара», «герой» He ставяцца ў адзін карэнны строй.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Тут можна вывесці і лепшы рад: «Грыф — граф — грабі — грабежнік — град».
ГРЫФ (у ранейшым тоне)
Калі і гэты рад мы даказалі, Пакрыўджаныя нам хвасты ўразалі. Грабі, гарні дзяўчат і скарбаў горы. Грабежнікі ў фартуны — у фаворы!
МУРАШКІ-ВОЛАТЫ
Вы кажаце пра тыя «скарбаў горы», Што мы панапіхалі ў нашы норы? Ды арымаспы ж высачылі нас, I скарбы зніклі, знік увееь запас.
ГРЫФЫ
Мы іх паклічам да адказу.
АРЫМАСПЫ
He сёння толькі, сёння — свята;
А нам да заўтра хопіць часу Перахаваць усё, што ўзята.
МЕФІСТОФЕЛЬ (седзячы паміж сфінксамі) У вас так проста ўсё, што мне міжволі Паразумецца з вамі закарцела.
СФІНКС
Мы выдыхаем гукі і ніколі, Як вы, не апранаем іх у цела. Але скажы ўсё ж словам, хто ты?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Усяк завуць мяне. Няма ахвоты Лічыць імёны. А ці ёсць тут брыты? Цікаўны люд! Вандроўкам вельмі рады; Без іх руіны вашы, вадаспады Напэўна ж, не былі б адкрыты.
Мяне брытанцы ў нейкім вадэвілі The old Iniquity аб’явілі.
СФІНКС
Але чаму?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Па-свойму, бач, цвяроза.
СФІНКС
Ну, добра, кінем — гэта ж проза. Скажы, калі ты добры звездачот, Што сёння нам вяшчае зорак лёт? МЕФІСТОФЕЛЬ (гледзячы на неба)
У небе ззяюць зоры, месячык рагаты --
I я прыйшоў сюды, нібы дахаты: Сяджу, тваёю поўсцю абагрэты. Нашто ж глядзець на зоркі і планеты? Дай мне шараду ці загадку.
СФІНКС
Ты сам шарада, дзіўны гссць!
Вазьмі хоць гзту напачатку: «Усе яго скубуць за поўсць, Святошы ён замест пластрона, Зладзею — кампаньён, заслона, А Зеўсу — як забава проста».
ПЕРШЫ ГРЫФ (гугніва) Ён вораг мне,
ДРУГІ ГРЫФ (яшчэ больш гугніва)
Гані прахвоста, АБОДВА
Чужынец ён.
МЕФІСТОФЕЛЬ (груба)
Ты думаеш, відаць, Што госць не можа здачы даць? Спрабуй!
СФІНКС (мякка, лагодна)
He паддавайея лепш запалу?
Тут сам ты знудзішся памалу, Бо як ні радуе чужое свята, А ўсё ж свая нас кліча хата. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты апетытны верхняй палавінай
I страшны ніжняю, звярынай.
СФІНКС
Ты мелеш зноў сваю лухту!
Мы ўдзячны лапам і хвасту — У іх і сіла наша й спрыт.
1 нам не страшны твой капыт!
У вышыні сірэны заводзяць прэлюдыю.
МЕФІСТСФЕЛЬ
Адкуль сюды да вас пад шаты Занесла раптам хор крылаты?
СФІНКС
He слухай лепш! Ужо ці мала Ад спеваў іх людзей сканала. СІРЭНЫ
Ці вам блытацца ахвота Там, дзе гэтая мярзота? Наша зычная капэла Дух расчульвае і цела — Да сірэн ідзіце смела.
СФІНКСЫ (перадражніваюць сірэн)
Вось зашыліся на дрэвы Нашы ўчэпістыя дзевы. Будуць слухаць толькі дурні Вашы гімны і накцюрны.
Спеў сірэн — фальшывы, чмурны.
СІРЭНЫ
Мы лагоды ціхай дочкі! — Гонім гнеў і злосць упрочкі! Мы — суладдзе дабраты!
Мы на сушы, мы на моры, Мы ў паветранай прасторы Сёстры — вам, вы нам — браты!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прыгожы голас маюць дзевы, Лагодна льюцца іх напевы Пад струн суладны, стройны зык; I хоць іх спеў так лашчыць вушы, Але мяне той спеў не ўзрушыў I ў сэрца мне ён не пранік.
СФІНКСЫ
Нішто ў тваіх грудзях не б’ецца! Там кашалёк альбо ляднік, Бясчулы камень, а не сэрца’ ФАЎСТ (падыходзячы)
Як велічна!
Тут нават і ў пачвары Угадваюцца моц і чары.
Здаецца, ўсё, што ні пабачу, Прадказвае мне толькі ўдачу. (Паказваючы на сфінксаў.) Эдып калісьці з імі гаварыў. (Паказ-заючы на сірэн.) А іх Уліс перахітрыў.
(Паказваючы на мурашак.) Мурашкі золата хавалі.
(Паказваючы на грыфаў.) А грыфы сховы вартавалі. О, як я светлым згадкам рады, Я духам пранікаюся Элады!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Раней ты б не пайшоў на фэст Класічнай грэчаскае ночы — Цяпер шукальніку нявест Ужо не страшны патарочы. ФАЎСТ (сфінксам)
Гібрыды звера і жанчыны, Алену ведаць вы павінны. СФІНКСЫ
Мы не засталі ўжо Аленін час, Бо Геркулес забіў апошніх з нас: Прасі парады ты ў Хірона — Ён сёння недзе тут якраз — Кіруйся ўказкаю ягонай.
СІРЭНЫ
Што Хірон! Ссівелы ўломак. Нас наведаўшы калісь,
Шмат чаго сказаў Уліс, Шмат задаў галаваломак, I сягоння мы гатовы Паўтарыць Уліса словы. Кінься толькі сам у мора.
СФІНКС
He слухайся — зазнаеш гора! He паддавайся! Сцеражыся, I, як вяроўкай Адысей, Парадай нашай абвяжыся I да 'Хірона йдзі смялей.
Ф а ў с т выходзіць.
МЕФІСТОФЕЛЬ (з прыкрасцю) Які вісклівы брыдкі рой Лапоча крыллем нада мной! Ляціць так шпарка, што стралой He ўцэліў бы і сам Алкід.
СФШКС
Які палёт, які імпэт!
To зграя шумных стымфалід, Што на ляту шле свой прывет, Бо, пэўна, лічыць'за сваячак.
У іх сцярвятніцкія дзюбы, А лапы ў іх, нібыта ў качак, I нораў іхні дзікі, грубы. МЕФІСТОФЕЛЬ (з удаваным страхам) Зноў нейкі свіст, сіпенне, гукі? СФІНКС
Хай не палохаюць галовы Лернейскай вычварнай гадзюкі. Яны адсечаны, а ўсё гатовы Сіпець на ўсіх.
Што лупіш вочы?
Ідзі ў юрлівы гурт дзявочы, Прыгрэйся ля прыгожых парак — Ды не скруці тым часам карак. Там ламіі — гурток распуеты На ўсе прэтэнзіі і густы, Каханкі палкія сатыраў, Яны пяшчотна й без прынукі Усе табе пакажуць штукі — Дык ты б сабе з іх пару выбраў.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Вярнуўшыея, я, пзўна, вас убачу? СФІНКС
О так! Змяшайся з гэтым збродам I дзейнічай сабе на ўдачу!
А нам нішто — з Егіпта родам, Прывыклі да ўсяго, здавён Кіруючы раскладам дзён.
Мы сядзім ля піраміды — Суд людскі мы, суд Феміды,— Войны, мір, спакой, кашмары. He маркоцяць нашы твары.
КАЛЯ ВУСЦЯ ПЕНЕЯ
П е н е й, акружаны ручаямі і н і м ф а м і.
ПЕНЕЙ
Пашапчыся, мой чарот, Шапачы трывожна, голле, Вербалознік і таполя. Забушуй, вадаварот.
Еедаспаў я; ў грозным гудзе, У далёкім гуле рэха Чую: будзе, нешта будзе — Будзе нейкая пацеха.
ФАЎСТ (выходзячы да ракі)
Што такое! 3-за лістоты, Праз наплыў лясной дрымоты Чую голас нейкай мовы, Замагільны і суровы.
Вецер шастае ўначы, Плешчуць хвалі аб карчы.
НІМФЫ (Фаўсту)
Там лепшы спачынак
Ад спеваў сірэны,— Дзе ў лесе плюскоча Ручай задуменны.
Удосталь не меў ты
Спакою спакон, А мы табе песняй Навеем тут сон. ФАЎСТ
О, я не сплю! 3 якой прычыны Наяве сняцца мне жанчыны, Што водзяць вольны карагод? Ці мара гэта, ці ўспаміны 3 маіх далёкіх юных год? Плывуць у зарасці пад шаты Красуні вабныя, дзяўчаты,— Увасабленне чараўніц.
Нібы царыцы ў німбах славы, Чароўны позірк. стан рухавы У яснай чыстасці крыніц.
Плывуць у завадзь, дзе патокі Стварылі плёс рачны шырокі;
I вось ажыў цяністы гай, Лунае смех, сваволяць віскі, Звініць вада, іскрацца пырскі,— Кіпіць гарэзны вадаграй I разліваецца далёка.
Ці ж задаволю гэтым вока?
О не! Дапытлівы мой зрок Праз навесь голля, мглу і змрок Царыца надзіць, што на троне Сядзіць у велічнай кароне.
Цуд! Дзівосная затока! Пышна, велічна, шырока Па ўлагоджанай вадзе, Шыі выгнуўшы дзяржаўна, Самаўпэўнена і плаўна — Лебедзі — у чарадзе.
Іх важак раскінуў крылы, Хвалі гоніць з поўнай сілы — Да царыцы. Чарада, Як па знаку тайнай змовы, Рассыпаецца на ловы — Шумна пеніцца вада.