Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
ФАЎСТ (узнёсла)
О Мацеры з бязмежнасці, якія Пануюць там, дзе вечнасці стыхія! Паможа мне цяпер ваш свет самотны. Я ж ведаю,— жыццепадобны Свет духаў, казачных істот.
Лунаюць летуценна цені тыя — Прайшлі яны свае шляхі зямныя I ўжо да вас вядуць апошні лёт, Каб каля вас аж да сканчэння веку Прымаць бяссмерце, ласку і апеку — Даў ім прытулак цемры гмах.
Цяпер іх мужны выклікае маг.
Каб кожны ў мроіве бясцелых ценяў Убачыць тое мог, аб чым ён летуценіў.
АСТРОЛАГ
Ключом агністым Фаўст крануўся шалі — I сцэну пасмы дымныя заслалі, Сплятаючыся ў дзіўныя аблокі, Ствараючы адзінае сугучча хору, Якое ўзносіцца ўрачыста ўгору.
Гучыць, звініць увесь палац высокі, Трымцяць, пяюць калоны і трыгліф — Сімфонія, жывы антычны міф...
Туман рассеяўся... Антракт...
I вось прыгожы станісты юнак Нячутным крокам выйшаў з-за куліс... Тут змоўкну я, бо ўсе ў прыціхлай зале Без каментарыяў маіх пазналі: To прынц траянскі, прыгажун Парыс.
Уваходзіць Парыс, ДАМА
О яркі бляск юначай бурнай сілы! ДРУГАЯ
Румяны персік, спелы, свежы, мілы.
ТРЭЦЯЯ
Прыпухлая, нібыта банцік, губка.
ЧАЦВЁРТАЯ
Ты, мусіць, выпіла б з такога кубка?
ПЯТАЯ
Які прыгожы ён і далікатны.
ШОСТАЯ
3 усіх мужчын на свеце самы здатны! РЫЦАР
Пастух і ёсць пастух — не з нашай сферы,—
Ці ж гэта вам прыдворныя манеры?
ДРУГІ
Прыгожы ён, бо голы і кудлаты,—
Ці будзе ён такі, калі надзене латы?
ДАМА
Садзіцца — божухна, я ў захапленні!
РЫЦАР
I вам карціць Парысу на калені? ДРУГАЯ
О грацыёзны, мяккі, плаўны рух!
КАМЕРГЕР
Разлёгся, бачыце, дзікун-пастух!
ДАМА
Наўме вам толькі здзекі, кпіны, свары.
КАМЕРГЕР
Так нельга вольнічаць пры гасудары! ДАМА
Дык гэта ж толькі ў п’есе, хто ж не знае. КАМЕРГЕР
Нідзе прыстойнасць лішняй не бывае. ДАМА
Заснуў. Пяшчотна так усё, кранальна.
КАМЕРГЕР
Так, ён храпе на сцэне натуральна. ПАНЕНКА (замілавана.)
He чараўнічы дым і фіміям,
А іншы пах лагодзіць сэрца нам.
МАЛАДЗІЦА
Нібы цячэ амброзія з памосту,
Душу вярэдзіць нават.
СТАРАЯ ПАНІ
Кветкі ўзросту,
Нектар і мёд у гожым юнаку,
I я такому аддала б руку.
Уваходзіць Алена. МЕФІСТОФЕЛЬ (сам сабе)
Царыца прыгажосці! —
Аднак спакойны я,— не вабіць штосьці. АСТРОЛАГ
Якое хараство, не выбраць слова — Усё ў ёй дасканала, адмыслова!
Няма, не будзе ўжо красы, як гэта, Што лепшымі паэтамі апета!
I шчасця болыпага не прыгадаць, Як шчасце гзтым цудам уладаць. ФАУСТ
Ці бачу я, ці, можа, толькі сніцца Красы адвечнай чыстая крыніца? Чым быў мне свет? Убогі і нікчэмны! Цяпер, калі я стаў красы жрацом, Які ён радасны, які прыемны!
Хай расплывуся дымам, хай жыўцом Мяне ў зямлю кладуць, у дамавіну, He адракуся ад цябе, не кіну.
Той вобраз хараства, што ў лёгкай мгле Калісьці бачыў я ў чароўным шкле, Пабляк цяпер. 0 чысты ідэал!
Імпзт душы і весняй страсці шал, Трывогі, радасці і болі, Замілаванне і пяшчотны жар Узношу я на твой алтар.
МЕФІСТОФЕЛЬ (з будкі)
Адумайся, вярніся ў рамкі ролі. МАЛАДЗІЦА
Нііпто, няблага скроена. Аднак Занадта дробная галоўка.
ПАНЕНКА
Не-не, на ногі гляньце толькі,— як Ідзе нязграбна і нялоўка.
ДЫПЛАМАТ
He бачыў я, блукаючы па свеце.
Такога хараства ў кабеце.
ПРЫДВОРНЫ
Павольненька да соннага ідзе.
ДАМА
Як не пасуе ён такой брыдзе!
ПАЭТ
У праыянях яе красуе ён!
ДАМА
Селена і Эндыміён!
ПАЭТ
Багіня! Нахілілася... крананне...
А вось і п’е яго дыханне...
Цалче!.. Шчасце! О, як мне зайздросна!
ДУЭНЬЯ
Публічны еорам! Ганьба! Бачыць млосна! ФАЎСТ
Які вялікі, чысты дап!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну годзе,
Хай цешацца любоўю на свабодзе.
ПРЫДВОРНЫ
Прачнуўся ён... Яна паводдаль стала...
ДАМА
I азірнулася... я так і знала...
ПРЫДВОРНЫ
Уражаны! Як гзта дзіўна юнаку!
ДАМА
Каму-каму, а ёй — не навіна.
ПРЫДВОРНЫ
I далікатна падае руку.
ДАМА
Яго навучыць нечаму яна!
А ваш наіўны брат жыве да плешы,
А ўсё ж упэўнены, што першы...
РЫЦАР
Які ў ёй такт! А вытанчанасць руху!
ДАМА
На погляд мой, мы бачым шлюху!
ПАЖ
Каб гэта я быў тым Парысам!
ПРЫДВОРНЫ
Я праз такую і змарнеў бы й высах!
ДАМА
He штука, што сатрэцца пазалота,
Бо лапалі яе, каму ахвота!
ДРУГАЯ
Яно, канечне, так — няма тут дзіва,
Алена змалку па руках хадзіла.
РЫЦАР
Хай нават многім перапала нешта,
Мяне здаволіла б і рэшта.
ВУЧОНЫ
А я не ведаю, ці тут Алена, Ці, можа, гэта іншая царыца. На сцэне ўсё — уяўнае, падмена; А праўду скажа нам першакрыніца. Я веру толькі сведчанню Гамера: «Была яна да сэрца старцам Троі». Аналагічна ўсё: краса, манеры. Дык вось за што змагаліся героі!
Уломак я сівы, аднак і мне Душу яна сагрэе й скалыхне. АСТРОЛАГ
Ён не хлапчук. Уладнаю рукою Падняў яе. Працівіцца герою Яна не можа. I герой Выкрадвае красуню.
ФАЎСТ
Злодзей, стой!
Я не дазволю, не аддам ніколі! МЕФІСТОФЕЛЬ
Зусім заблытаўся няшчасны ў ролі. АСТРОЛАГ
Як можна добра бачыць з гэтай сцэны, To быў фрагмент з «Выкрадвання Алены». ФАЎСТ
Выкрадванне? А я? Ці ж я не варты Ключом абараніць царыцу Спарты? Ен вёў мяне праз жудасць і туман, Праз пустату ў адвечны акіян.
Вярнуўся я, каб з духамі змагацца — Бо на зямлі над імі я — уладца!
Цяпер, калі зазнаў прыгод я многа,— Яна тым больш мая! О ключ, трынога,— 0 Мацеры, мне без яе не жыць! — Дапамажыце ідэал здабыць.
АСТРОЛАГ
Апамятайся, Фаўст! Ты ж не малы! Схапіў... Наплыў густы клубок імглы... Махнуў ключом... Парыс туманам тае... Бяда! Якое ліха нас чакае!
Грымоты.
Фаўст падае. Духі расплываюцца.
МЕФІСТОФЕЛЬ (несучы Фаўста)
Ніпіто спектакль! За дурня паручыўся, Дык сам у дурні і пашыўся.
Цемра. Замяшанне.
АКТ ДРУГІ
ЦЕСНЫ ГАТЫЧНЫ ПАКОЙ 3 ВЫСОКІМ СКЛЯПЕННЕМ, былы кабінет Фаўста, такі, якім яго пакінулі.
МЕФІСТОФЕЛЬ (выходзіць з-за шырмы)
Калі ён падымае яе і азіраецца, відзён Ф а ў с т, распасцёрты, на старадаўнім дзедаўскім ложку.
Ляжы, гаротны Фаўст! Любві страла Пацэліла якраз у сэрца.
Каго ў палон Алена узяла, He скора той на розум узаб’ецца. (Азіраецца.)
Гляджу навокал я — без перамены: Падлога, столь, куты і сцены, Усё на месцы, як было,
Хоць пацямнела ў вокнах шкло, Хоць павуціння й пылу болей стала. Ляжаць паперы як папала.
Атрамант высах. Вось пяро, якім Пісаў распіску мне. На ім Засохла кроў маёй ахвяры — Пабіліся б за рэч такую антыквары! А вось на вешалцы старое футра,— У ім я колісь вучня мудра, Яшчэ наіўнага наўздзіў,
Як прастачка за нос вадзіў.
Нябось і сёння ён грызе маю навуку! Адпалім жа яшчэ раз нашу штуку! Надзену зноў сатлелую хітону — I вось я ўжо — дацэнт, крьініца ведаў. Пара задаць ілбам вучоным тону I павучыць прамудрых караедаў. Ім што! Яны руцінай зараслі, А чорту бавіцца няма калі.
(Здымае футра са сцяны і трасе яго.)
3 футра ляцяць цвыркуны, жукі і моль.
ХОР КАЗУРАК
Дзень добры, дзень добры, Шаноўны патрон!
Цябе мы пазналі, Табе наш паклон! Ты некалькі штучак Пусціў мімаходзь, А сёння нас процьма — Варушыцца поўсць. Гняздзіцца хітрына Глыбока ў грудзях, А вошка адкрыта Жыве на людзях.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Уцешылі старога сатану! — Ну што ж, пасеяў добра, добра жну! Яшчэ разок хламіду страсяну — Паўзіце, мілыя казуркі, У скрынкі, шчыліны, мензуркі, Ва ўсе адтуліны і дзюркі, У кнігі, манускрыпты на паліцы, У чэрап гэты праз вачніцы — Бо дзе ж, як не ў гніллі і брудзе, Чарвяк і моль пладзіцца будзе! (Апранае футра.) Акрый жа зноў мне стан і плечы — I вось я ўжо настаўнік, прынцыпал. Але нашто мне званне без сустрэчы — Дзе слухачы мае? Дзе хор пахвал? (Звоніць у званок, які гучыць рэзка і пранозліва — ад гэтага звону у будынку дрыжаць сцены і адчыняюцца дзверы.)
ФАМУЛЮС (ідзе, хістаючыся, па доўгім цёмным калідоры) Колькі грукату і жаху! Ад падмурку аж да даху Усё дрыжыць, як з ліхаманкі — Зырка бліскаюць маланкі, Гнуцца дошкі, і ў будынку Пыл ад скрышанага тынку, Невядомая мне сіла Раптам дзверы адчыніла. Нешта страшнае такое Пасярэдзіне пакоя У футры Фаўста... Мне ківае... Страх калені падгінае... Што рабіць мне? Уцячы?.. Божа моцны, навучы!..
МЕФІСТОФЕЛЬ (ківаючы яму) Заходзьце, дружа Нікадэмус!
ФАМУЛЮС
Шаноўны пане мой! Oremus! МЕФІСТОФЕЛЬ
Пакінем гэта!
ФАМУЛЮС
Рады я, мой пане, Што вам знаёмы.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну, маё вітанне! Вы ўсё яшчэ студэнт, хоць і сівы, Замшэлы пан! Вось так, як вы, Вучоны муж і гнецца крукам, Аддаючы сябе навукам, Штудзіруе за томам том I картачны будуе дом.
Ды хай ён лобам будзе на тры пядзі, А дзе стаіць, там, братачка, і сядзе. Адзін з усіх, бадай што, толькі цягне — Шаноўны мэтр, што ісцін прагне, Наш доктар Вагнер. У сябе ўвабраў Ён веды і плады вялікіх спраў. Сярод вучоных — першы стоўп! Святло вучэння ён распасцірае Вакол сябе на спрагнены натоўп; Нібы Пятро, нябесны ключнік раю, Ён адмыкае высь нябёс, падземны змрок —
I ўсё наперад бачыць, як прарок!
He параўнаецца ніхто з ім — дзе там! Зацьміў і Фаўста ён сваім аўтарытэтам. ФАМУЛЮС
Прабачце, што ў гаворку дзёрзка лезу, Але аспрэчыць мушу вашу тэзу: Ён ветлы, сціплы ў абыходзе, I ён не ведае, куды Знік Фаўст; і Вагнер на самоце Яго чакае доўгія гады I шчыра моліцца, каб бог Вярнуцца доктару памог.
А кабінет ягоны з той мінуты Стаіць цалюткі і замкнуты, Ніхто не стаў і на парог.
Што зорная гадзіна шле ў пакой? Замкі сарваны, ў страху сцены — У прадчуванніперамены.
I вы тут стрэліся са мной. МЕФІСТОФЕЛЬ
А дзе ж настаўнік ваш? Чаго
Вы не паклічаце яго?
Чаму ён сам не прыйдзе?
ФАМУЛЮС Наказаў
He адрываць яго ад важных спраў. Каторы месяц на самоце Сядзіць, аддаўшыся рабоце.
Чысцёха быў, вучоны ад папер,— Як вуглякоп замурзаны цяпер. У сажы рукі, вочы, твар,— А ўсё ён дзьмухае на жар I совае ў вуголле клешчы.
У бразгаце ён чуе голас вешчы!
Чакае адкрыцця МЕФІСТОФЕЛЬ
Шкада! Дарэчы, Яму пасобіць мог бы каля печы.
Фамулюс выходзіць.
(Мефістофель важна садзіцца.) Я толькі сеў, як у харомы Другі ідзе! Стары знаёмы! Ну, гэты з новых, з тых прайдох, Што на хаду ірвуць падноскі з ног.
БАКАЛАЎР (шумна ідзе па калідоры) Дзверы насцеж, прэч з дарогі! Ну, цяпер я пэўны трохі, Што і ў цвілі, што і ў пыле, У захламленай магіле Чалавек не задыхнецца I жывому адгукнецца.
Сцены тоўстыя, скляпенні, Як руіны, ў запусценні — Трзба тут ступаць памалу, Каб не выклікаць абвалу. He баяўся я ніколі, Сёння ж страх у сэрца коле.
Чым я тут памножу веды? Колісь я ў будынак гэты Першакурснікам прыдыбаў, Слухаў і вачыма льшаў, Верыў блазнам барадатым, Іх парадам дурнаватым.