Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
Кліча вас забітых кроў,— Дык збірайся ж, род крылаты, На адпомсту, на расплату! He шкадуй, аддай сябе Векавечнай барацьбе’ (3 крыкам разлятаюцца.) МЕФІСТОФЕЛЬ (на раўніне)
Да ведзьмаў я на поўначы ахвочы, А тут нядобра мне — бяруць у пугі. О мілы Брокен! Твае ночы У сто раз лепш чужых Вальпургій. Там I л ь з а з каменя глядзіць чароўна, На варце Г е н р ы х там, і С а п у н ы На Э л е н д скаляцца — усе яны Стаяць стагоддзямі, грунтоўна.
А тут ідзеш, цікуеш спакваля, Каб пад табой не трзснула зямля Альбо гара якая ці скала Убок з дарогі не звяла, Бо так пасля і ў чыстым полі Я сфінксаў не знайду ніколі. Агні гараць! Іскрыцца дол, Лунаюць здані навакол.
Вось гурт дзяўчат плыве I да сябе прывабліва заве. Да іх! Дзе толькі асалоду ўбачу, Туды іду лавіць удачу.
ЛАМІІ (вабячы Мефістофеля) Бяжым, дзяўчаткі!
He без аглядкі Спяшайма прэч! Бо нам пацешна,
Нам вельмі смешна Дурыць старэч!
Такі рухавы, Хоць і кульгавы,— Прастуе ўслед! Ах, сэрцаед! — To спатыкнецца, To падвядзецца, I наўздагон Шыбуе ён!
МЕФІСТОФЕЛЬ (апамятаўшыся) Мужчын з часоў, як жыў Адам, Ачмурыць кожная мадам.
Бо розуму як кот наплакаў — У закаханых небаракаў.
I ведаю ж: інтэрас у кабет — Памада, пудра ды гарсэт, Аж часам не відаць з-пад тынку, Ці файную ўхапіў жанчынку. Ох, і набраўся з імі я марокі... А файная міргне,— пацягне ў скокі. ЛАМІІ (спыніўшыся)
Спыніўся, думае, не рады. Дамо яму яшчэ прынады. МЕФІСТОФЕЛЬ (прастуючы да іх) Смялей ідзі на абардаж, За кудлы дзеўку — і на борт. Які ж я, зрэшты, буду чорт: Без ведзьмы — траціць чорт кураж! ЛАМІІ (завабліва)
He цурайцеся, дзяўчаты, Наш герой — нішто сабе, I напісана на лбе, Што яшчэ ён не пачаты.
МЕФІСТОФЕЛЬ
У прыцемках спакусніцы — што трэба, Нібыта дочкі бога Феба.
ЭМПУЗА (уварваўшыся)
А вось і я! Вясёлыя галузы, Ці ёсць у вас тут месца для Эмпузы? ЛАМІІ
Сыдзі з дарогі, брыдкае страшыдла, He прыставай, ты нам абрыдла.
ЭМПУЗА (Мефістофелю)
Табе сваячкаю карга: Ў мяне ж асліная нага, Ты з капытом — а ўжо ж такі 3 табой, кумок, мы сваякі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Бадзяюся ў чужых краях, А ўсюды ўсё ж радня мая. Адно і ў Гарцы, і ў Эладзе — Усюды з чортам чорт у ладзе. ЭМПУЗА
Ад вас, пляменнічак, не ўтою, Што я люблю пераўтварацца: Вось каб да вас падтасавацца, Прыйшла з аслінай галавою. МЕФІСТОФЕЛЬ
Гляджу, прыкінуўшы на вока, Сваяцтва цзняць тут высока,— Аднак, асліха, чорта з два Твая мне трэба галава.
ЛАМІІ
Ты плюнь! Ад гэтакай брыды Чакай адно — чакай бяды! Заўсёды ад Эмпузы мы Бяжым, як людзі ад чумы.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Якія твары ў вас і галасы — He бачыў я такой красьі!
Вы дзевы сноў маіх і кроз,— Але баюся я метамарфоз.
ЛАМП
Ты паспрабуй! Лаві хвілінку!
Нас многа тут; бяры ў палон Найпрыгажэйшую дзяўчынку! Хоць сам — зусім не Апалон, А ходзіш з форсам, сэрцаед, Як знаўца дзевак і кабет...
Вось увайшоў у наша кола ён.
Цяпер мы скінем маскі, каб наш госць Убачыў сам, хто з нас што ёсць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Вось гэту ясачку люблю я палка! (Абдымае адну.)
0 чорт' Худая, нібы палка.
(Хапае другую.)
А гэтая? — Старая кляча!
ЛАМІІ
Які жаніх — такая ўдача! МЕФІСТОФЕЛЬ
Маленькая — то ўжо мая! Ды, бач, вільнулася змяя! А мо да гэтых весялух Пад’еду, як чапурны зух? Ды гэта, быццам кій, худая, Як венік, высахлая тая. Тут сухарзбрыцы... і дошкі!.. Хай лепш пухнаценькая котка Мяне прыгрэе ў лапках трошкі — Гарэму гэткая — знаходка, Такія цэняцца на ўсходзе...
Ат, спрахні! Порхаўка, дый годзе! ЛАМІІ
Бяжым, дзяўчаты! Шумным роем Лунайма, як нетапыры, Над прыгаломшаным героем!
Што, пекла выпладак паганы,— Паквапіўся на марцыпаны, Дык на вось, клыгай сухары! МЕФІСТОФЕЛЬ (апамятаўшыся) Цяпер я сам — асёл адпеты.
I Грэцыя, і Гарц — адзін абсурд! I там, і тут — вядзьмацкі гурт, I там, і тут — псеўдапаэты, I там, і тут — блазнуе люд I танным асалодам рад! — Паўсюль суцэльны маскарад! Схапіў, здавалася, дзяўчыну, Аж — абдымаю, бач, дубіну; Чаго ж я гэта, баламут, Без дай прычыны б’ю ў хамут? (Заблудзіўшыся сярод камення.) Дзе ж гэта я? Які сюрпрыз! — 3 дарогі збіўся і раскіс.
Дарма блукаў між камяніскаў, Дзе ж я знайду цяпер тых сфінксаў? To ж трэба ўмець за ноч адну Згрувасціць гэткую сцяну!
Такое цяжка зразумець мне,
Тут Брокен свой пры кожнай ведзьме. АРЭЯДА (з уцёса)
Сюды залазь! Майму уцёсу
Гады лічы яшчэ з хаосу;
Наведай скалы, стромы, кручы:
Яны — як свет наш неўміручы —
Я ўсё стаю з тых пор, калі Пампея войскі тут ішлі. А свята гэтае ў тумане Бясследна мроівам растане, I здані знікнуць, і гара — Усё пунсом залье зара.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Цябе я слаўлю, німфа гор, I твой зялёны пышны ўбор. Тут нават месячны прамень He можа ажывіць глухмень... Што гэта?.. Нейкае святло У змроку цьміцца пачало... Ну, дзе ты быў? Які ж ты хуткі!
ГАМУНКУЛ
Аблётаў тут я ўсе закуткі.
Хачу я ў поўным сэнсе нарадзіцца — Разбіць пасудзіну сваю і ўліцца
У вір жыцця, але калі б да гэтай прагі Крыху дадаць яшчэ адвагі...
У лесе я падслухаў двух мужоў,— Гарачы дыспут там ішоў
Аб сутнасці субстанцый. Мудраца Даслухаць варта да канца: Філосаф добра мусіць знаць Зямную сутнасць, даць параду, Як да назначанага ладу Дайсці і чым магу я стаць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты па сваёй, па ўласнай волі стань.
Філосаф, ён фактычна — здань, I ён другім такім во зданям Мільён прыдумае пытанняў.
Напрыклад, памыліўся ты, залез у путы — Разумны, значьіцца; бо розум нарадзіцца Павінен толькі праз пакуты.
ГАМУНКУЛ
Парадай добрай варта пажывіцца. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну што ж, ляці! He траць дарма й мінуты.
Развітваюцца.
АНАКСАГОР (Фалесу)
Якія довады я мушу ўжыць, Каб ісціне і ты мог паслужыць!
ФАЛЕС
Па волі ветру воды хваль
Бягуць ад цвёрдых скал удаль!
АНАКСАГОР
К агню вядуць жыцця сляды.
ФАЛЕС
He, ўсе пачаткі ад вады. ГАМУНКУЛ (паміж імі)
Дазвольце ў дыспут умяшацца —
I мне хацелася б пачацца.
АНАКСАГОР
Скажы, Фалес, а ты ці ў стане
Гару за ноч узвесці з твані?
ФАЛЕС
Прырода ў руху, вольным ад руціны, He замыкаецца ж у ночы, дні, гадзіны. На ўсё законы ёсць, ва ўсім свой лад, Пераўтварэнням не патрэбен гвалт.
АНАКСАГОР
А выбух? А зямны агонь пякучы?
Плутон жа выбухам падкінуў кручы, Эол зарадам сціснутага газу Перамалоў усю зямную масу.
ФАЛЕС
Ды што з таго? — Стаіць сабе гара
I добра, што стаіць. А нам пара ІІакінуць спрэчкі пра адвечны цуд, Час марнаваць, дурыць цярплівы люд. АНАКСАГОР
Ужо кішаць па скалах мірмідоны, Мурашкі, дактылі, пігмеі — Народ руплівасцю вядомы, Сяліцца ў шчылінах малеча ўмее. (Да Гамункула.)
He марыў ты, каб панаваць над светам,
Жывеш у посудзе анахарэтам;
А хочаш, я табе, тутэйшаму цару, Ва ўладу горы падару?
ГАМУНКУЛ
А што параіць мне Фалес? ФАЛЕС
Маленькаму і траўка — лес.
Сярод малых ты станеш дробны, Сярод вялікіх — волатападобны. Ты бачыш хмары журавоў? — Пігмеяў, дактыляў і іх цаіэоў. Яны панішчыць здольны ўміг, Яны без жалю абскубуць I задзяўбуць усіх малых.
Яны ўжо ім праклёны шлюць
За перабітых сваякоў.
За мёртвых чапляў, за іх кроў Адказваць мусяць паразіты, Пігмеі, дактылі. Hi дзіды, Hi шаблі вострыя, ні латы Іх не ўбароняць ад расплаты, Ім паратунку не дадуць. Радзеюць дактыляў рады, Пігмеі ў сполаху бягуць, Згубіўшы зброю, хто куды. АНАКСАГОР (памаўчаўшы, урачыста)
Раней падземныя хваліў я сілы, Цяпер імкнуся ўславіць небасхілы. Ты на нябёсах, вечная, натхнёная, Трохвобразная, трохімённая — Дыяна, Луна і Геката, Народ мой уратуй ад супастата. Ціхапраменная, усюдыісная, Ты летуценная, ты непахісная, Моц пакажы сваю, бо час прыспеў На ворагаў абрушыць грозны гнеў.
Маўчанне.
Пачута ўжо мальба
Гаротнага раба:
Геката ў гонар згоды Мяняе рух прьіроды.
Бліжэй, бліжэй — о, ўжо і блізка Срабрысты бляск начнога дыска,
Багіні прамяністай трон — Як сімвал гневу ззяе ён.
He набліжайся, грозна-ўладны шар: Зямлю і мора спаліць твой пажар. Вядома ўсім, як часта чары, скокі Фесальскіх ведзьмаў, чарадзеяў Уніз скіроўвалі твой лёт высокі Да спраў ліхіх, нядобрых дзеяў.
Цямнее шар... яшчэ... яшчэ...
I раптам — іскрьі, гром і стрэлы, Штось па зямной кары сячэ! — Чаго ж я стаў, нібы здранцвелы? — У ногі, раб! — ты вінаваты: Бяду наклікаў іменем Гекаты. (Падае ніцма.)
ФАЛЕС
Што не прымарыцца Анаксагору?
Што з ім такое? Упаў. Глядзіць угору. Па-рознаму на ўсё глядзім мы У гэтыя вар’яцкія гадзіны: Ён бачыць шар, а мне здаецца, Што месяц не крануўся з месца.
ГАМУНКУЛ
Зірні на месца, дзе было Нядаўна карлікаў жытло.
Упала з месяца скала, I ўжо не стала там жытла. Сам бачыў я, як са свяціла Ляцела глыбіна і як змясіла Сяброў і ворагаў яна.
Мяне, аднак, хвалюе тая сіла, Якая ў творчых дзеяннях відна I воляю зямлі й нябёсаў Будуе тысячы уцёсаў.
ФАЛЕС
Тут толькі здані, патарочы!
Няхай іх прыме пыл і гразь!
I добра, што не ты іх князь. А ці не лепей нам замест Пустых дыскусій зведаць фэст.
Выходзяць.
МЕФІСТОФЕЛЬ (прадзіраецца з другога боку) Як цяжка па крутых гарах цягацца,
Як хочацца ўдыхаць смалісты водар Гарца! Ах, мілы Гарц, туды адкрыта Я сцебануў бы наўскапыта;
Аднак я ўведаць быў бы рады, На чым усё ж сыны Элады, He маючы ні серкі, ні смалы, Патэльні грэюць і катлы.
ДРЫЯДА
Магчыма, дома ўвішны ты і ўпарты, А ў нас дык проста смеху варты.
Чым выгаворваць злосныя намовы, Святыя ўшанаваў бы ў нас дубвовы. МЕФІСТОФЕЛЬ
Пакінуты аднойчы родны край
I чорту дарагі, як богу рай.
Што за пачвара там гняздзіцца Трайная? Мо ў вачах траіцца?
ДРЫЯДА
Там фаркіяды! ІІадыдзі! Кабеты Ў зстэтыку ўвядуць і ў этыкеты. МЕФІСТОФЕЛЬ
Чаму б і не? Мне хараство ўласціва!
Эге! Тут болей дзіва чымся піва, Агіда сутаргай мне зводзіць пысак. Лепш здохнуць, чым яшчэ хоць раз Такіх убачыць адалісак, Такіх страшыдлаў і зараз.
Ды гэта проста — як кашмар!
Падумаць толькі — тых пачвар Яшчэ й антычнымі завуць!
Мы выспяткамі з пекла прэч Прагналі б гэтакіх старэч! — Бы кажаны, пішчаць, сапуць. ФАРКІЯДА
Падайце вока мне, зірну я, Хто гэта ў госці ўжо шыбуе.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Шаноўныя!
Прыміце мой трайны паклон!
Вам не знаёмы я, але спакон Я родзіч ваш з пабочных ліній. Наведаўшыся ў вашыя святыні, Багіням One і Рэі біў чалом, Сустрэў дачок Хаоса — німф і парак —
Сябровак вашых і таварак.
I хоць багата вартых скрозь было, Аднак не бачыў вам раўні ні разу. He маю слоў на паўнату расказу. ФАРКІЯДЫ