• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Ад раптоўнае развязкі Дзевы службу, абавязкі Ах! забылі і з вады Без сваёй царыцы з шумам.
    3 крыкам і спалошным тлумам Уцякаюць хто куды.
    НІМФЫ
    Прыкладзіце, сёстры, вушы Да зямлі, да гулкай суіпы: Чую — удалечыні Нехта мчыцца на кані I ляціць парой начной 3 нейкай важнай навіной.
    ФАУСТ
    To не мара!
    Хірон жа гэта;
    Ідзе гара
    Да Магамета!
    Імчыць скакун, як на турніры. Магутны ён, адважны ён, Славуты, мудры сын Філіры. Спыніся ж! Памажы, Хірон!
    ХІРОН
    Чаго табе?
    ФАЎСТ
    Свой бег стрымай!
    ХІРОН
    Няма калі!
    ФАУСТ
    Чакай, чакай!
    Вазьмі з сабой.
    ХІРОН На крыж сядай!
    Куды ідзеш? Дамчу імкліва Цябе праз рэчку да заліва.
    ФАЎСТ (сядаючы)
    Мне ўсё адно. Удзячны я навек Табе, вялікі чалавек, Высакародны педагог, Што ўзгадаваў для перамог Герояў мужныя кагорты,— Апеты ўжо твой подзвіг гооды!
    ХІРОН
    Які настаўнік? Нават у Палады Ужо ніхто не просіць больш парады, Цяпер і вучань стаў другі, Ён сам управіць Ментару мазгі.
    ФАУСТ
    Тады ўрачу, які адзін
    Спазнаў сакрэгы ўсіх раслін
    I немач лечыць, моц дае,— Вітакні выкажу свае!
    ХІРОН
    О, колісь быў я моцны духам,
    Умеў залечваць раны сам,
    Цяпер свой дар аддаў шаптухам, Знахаркам розным і папам.
    ФАЎСТ
    Як муж вялікі, муж бывалы, He любіш слухаць ты пахвалы I ўсім даруеш без аддачы Свае заслугі, славу, ўдачы.
    ХІРОН
    I ўладару, і жабраку ты кум — Такі падлізнік і шаркун.
    ФАЎСТ
    Згадзіся сам: багі, героі, дзікуны — 3 тваёй эпохі ўсе яны;
    Ты поруч з імі як паўбог
    Жыў доўга і, вядома, ўведаць мог, Хто з іх, герояў, носьбітаў адвагі, Найболей варты быў тваёй павагі.
    ХІРОН
    Усе славутыя яны,
    Элады мужныя сыны:
    У сіле рук, красе натуры — На перпіым месцы Дыяскуры;
    Дзе памагчы, дзе трэба даць парады — Там першынство трымалі Барэяды;
    Разважнасць, мудрасць, справядлівы чын Увасабляў Язон, пястун жанчын;
    Арфей сардэчны быў, лагодны, шчыры, Спяваў чароўна, звонка граў на ліры;
    Ну, а ў Лінкея карабель
    He сеў на рыф ні разу і на мель —
    I ў перамозе, і ў бядзе
    Было ім добра ў дружнай грамадзе. ФАЎСТ
    А Геркулес, чым ён быў адмысловы? ХІРОН
    He крой мне сэрца.
    Што тут словы!
    На жаль, не бачыў я Гермеса,
    He бачыў Феба і Арэса, Затое ён, зямпы, перада мной — I бог, і волат, ігерой!
    Юнак прыгожы, царскі сын, Заўжды аддана і заўзята Старэйшага ён слухаў брата I найлюбімейшых жанчын. Такога больш не родзіць Гея, I не ўзнясе на неба Гера. He ўславяць міф і эпапея: He хспіць фарбаў у Гамера!
    ФАЎСТ
    Такую ты падаў карціну,— Што і мастак не папракне кі ў чым. Намаляваў найлепшага мужчыну, Цяпер чарга найлепшае з жанчын. ХІРОН
    Чаго расхвальваць прыгажосць, Калі ў ёй толькі холад ёсць.
    Я жыццярадасных жанчын цаню, Люблю за палкасць іх агню.
    Краса — чаруетолькі вока, Прывабнасць — пранікае ў нас глыбока. Вось так запаланіла і Алена, Калі я вёз яе.
    ФАЎСТ
    Ты вёз?
    ХІРОН
    Так, вёз!
    ФАЎСТ
    Хіроне!
    О божа, як спрыяе лёс — Сяджу на тым жа самым троне!
    ХІРОН
    Як ты цяпер, трымалася за грыву! ФАЎСТ
    Паспачувай майму парыву, Намеры ж — чыстыя мае! Хутчэй расказвай, не цягні — Куды і як ты вёз яе?
    ХІРОН
    Прыгода дзіўная. У тыя дні Яе з палону вырвалі браткі. Хто ж так аддасць ім скарб такі:
    Разбойнікі за імі наўздагон! Вось тут і дапамог якраз Хірон. Была б мо іншая карціна, Калі б не багны Элеўсіна — Уброд браты, а я з дачкою бостваў Наўпрост балотам ушалёстваў. Уратаваўшыся, яна з пяшчотай Па грыве гладзіла мяне сярдэчна, міла: I я, стары, сабе прызнаўся ўпотай,— Яна маё юнацтва абудзіла.
    ФАУСТ
    I гэта ў дзесяць год!
    ХІРОН
    3 цябе пісакі 'Паспелі вытруціць разлік усякі: Міфічныя жанчыны і паўбогі — He догмы вашых філалогій, Тым больш Алена; ўплывы часу Ёй не пашкодзілі ні разу. Паэт ёй сам дае красу, узрост, Прывабу і каханкаў доўгі хвост, Раздоры ў вечнай каруселі, To выкраданні, то вяселлі — Усё, што так здзіўляе вас. Тварцоў не звязвае ніякі час.
    ФАУСТ
    Хай старасць і яе міне! Ну што ж, калі Ахіл у Ферах Знайшоў Алену ў пазачасных сферах,— Хай рызыка й мяне памкне Шукаць — з удачай ці няўдачай — Прадмет маёй любві гарачай.
    Няўжо яе, яе адну Я да жыцця любоўю не вярну? Ты бачыў багароўную даўно, Я ж толькі сёння. I цяпер відно, Што без жанчыны гэтай мне ніколі He мець ратунку, шчасця, долі.
    ХІРОН
    Чужынец! 3 гэтым дзіўным пастулатам Здаешся ты жывым вар’ятам.
    Аднак твой довад не пабіты. Якраз сягоння я ў візіты Да Манта выбраўся; адна
    Самоту ў модлах скрашвае яна
    I Эскулапа просіць памагчы
    Даць розум лекарам, бо ўее ўрачы Нічым не лепшыя за какавалаў.
    Я ўпэўнены, што мудрая Сівіла
    Табе б якое зелле прыпісала,
    Мазгі паправіла б, карэннем падкурыла, Бо, як гляджу, з цябе ўжо толку мала.
    ФАЎСТ
    Каб прыпадобніцца ад лекаў Манта
    Да подлага ханжы альбо педанта? ХІРОН
    Прымі парады, выцяжкі і мазь,
    He ўпарціся. Прыехалі. Ну, злазь! ФАЎСТ
    Скажы, куды мяне прывёз,
    Мінуўшы скалы, гоні, плёс?
    ХІРОН
    Алімп налева, а Пеней направа.
    3 Эладай білася тут рымская дзяржава.
    Тут бой кіпеў крывавы й люты —
    I рымлянін цара абуў у путы.
    Глядзі ўгару! Узнёсся ўладна там
    У ззянні месяца вячысты храм.
    МАНТА (трызніць у храме)
    Ша!..
    Тупат ног
    Каля парога.
    У мой чартог
    Шле лёс паўбога!
    ХІРОН
    Прывет, бабуся! Шанаванне!
    МАНТА (ачуняўшы)
    Дык гэта ты? Заходзь, мой пане!
    ХІРОН
    Ну, як твой храм, твае пенаты?
    МАНТА
    Стаіць. А ты ўсё гойсаеш па свеце,
    Як той малойчык нежанаты?
    ХІРОН
    Ат, кожны бо ў сваёй карэце!
    Ты любіш седала, пяпло і смецце, А я, бач, гойсаю па свеце.
    МАНТА
    Ды мой ужо мінуўся час.
    А гзта хто?
    ХІРОН
    Любві экстаз, Паўночных мар чараў ветры Яго загналі ў нашы нетры. Алену хоча мець! Ад гэтых баб Няшчасны розумам аслаб; Дык ты ўжо ім заапякуйся, Пра зёлкі-траўкі патурбуйся.
    МАНТА
    Заходзь, гасцінна прыме Манта
    К е « т а ў р тым часам імкліва пабег далей.
    Такога хлопца-рызыканта, Што парушае строгія закояы Царыцы царства ценяў — Персефоны. Аднойчы ўжо я схібіла была, Калі ў Аід Арфея цемрай правяла. Дык ты ўжо не губляйся, як Арфей,— Наперад кроч! Ідзі смялей!
    Яны апускаюцца ўглыб.
    ЫА.ЛЯ ВЫТОКАУ ПЕНЕЯ, як раней.
    СІРЭНЫ
    Кінемся з гары ў Пеней, Шумна-бурна ўспенім хвалі, Песню песняю пахвалім, Каб было тут весялей.
    Нам жыцця няма без вод — Выплывайма на прасторы I ў Эгейскім бурным моры — Паіпукаем асалод.
    Землетрасенне.
    Паўстае за валам вал, Б’е з разгону ў грудзі скал —
    Дно дрыжыць, шалее вір, I дыміць гарачы жвір; Страх! Бяжым адгэтуль прэч! Да нябёс падняўся смерч, Чорны, грозны і вялізны — Пачаліся катаклізмы.
    Гэта месца — як заклята! Дык хутчэй плывём на свята, Да кіпучага прыбою 3 шумнай, цёплаю вадою, Там, дзе ўзнята наша круча, Дзе два месяцы бліскуча 3 неба і з глыбінь прадоння Ззянне сеюць у сутонне. Хто разумны, той з Пенея Паплыве на фэст Эгея.
    СЕЙСМАС (бурчыць і еарочаецца пад зямлёй)
    Трохі плечы паднатужу, Горы й долы з месца зрушу, Паднацісну, паднапну I зямліцу ўскалыхну.
    СФІНКСЫ
    Як дрыжыць і як грукоча, Як глынуць усіх нас хоча, Як бушуе, як шалее, Як гарачым ветрам вее, Як нас кідае, хістае, Як трывога нарастае, Прыкра, цяжка, сэрца млее. Хай жа нават пекла згіне, А сфінкс месца не пакіяе. Творца дзіўнага калоса, Дойлід слыннага Дэлоса Выспу высунуў з вады, Леду выбавіў з бяды.
    Гэта Сейсмас, ён гігант,— Моцны, быццам той Атлант — Жартам ён гару падкіне I ў ваду яе абрыне, Ці старчма ў зямлю ўвапрэ, Разадзьме агонь у горне, Пераверне, перагорне,
    Перамеле, ператрэ
    Кварц, пясок, метал і гліну.
    To гару шпурне ў даліну I адрэжа шлях да мора. To прывольную раўніну Ён і ўздыбіць і распора — Пад зямлёю з ім не мерся, Мы ж — царуем тут, наверсе. СЕЙСМАС
    Трызвсніць гэтак вам нягожа, Бо ўсім валодае Сейсмос — Ці на зямлі было б прыгожа, Каб я зямлю як след не трос? Бо ці задумаўся каторы, Як нагрувасціліся б горы, Калі б з глыбіняў я не ўзнёс Іх у эфірны край нябёс?
    Хай Ноч засведчыць і Хаос, Як я, скідаючы тытанаў, I Пеліён-гару, і Осу
    3 падземных вызваліў кайданаў, Як дзень рабіў я паначы, Як падганяў уцёс да ўцёсу, Як іх шпурляў, нібы мячы.
    Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас,— Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас. I там цяпер прыстанак Апалона I радасны прытулак муз.
    I Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам I сёння я ў вялікі землятрус Стварыў тут новых гор грамады Гасцям і жыхарам Элады.
    СФІНКСЫ
    Уявіць уцёсы, горы Мы б адвечнымі маглі, Каб не бачылі, як творы На вачах растуць з зямлі.
    Шуміць ужо зялёны рай, Сям-там яшчэ скала трасецца — Усё разбурыцца няхай, А сфінксы не крануцца з месца.
    ГРЫФЫ
    Гляньце ў шчыліны, у лазы — Іскры золата ў граніце.
    Эй, мурашкі, не драміце, Папаўняйце вашы касы. ХОР МУРАШАК
    Там, дзе расколата Скала ці глеба, Туды па золата Спяшацца трэба. Дзе толькі шчыліна, Там і спажыва: ІІясок ці жыліна — Збіраю жыва. Драбка апошняга Я не ўпускаю, 3 куточка кожнага Здабычу маю. 3 руплівай працаю Я скрозь паспею: Дабро намацаю, Пясок адсею.
    ГРЫФЫ
    Нясіце скарб! Нясіце, каб — Ляжаў ён каля нашых лап: Няма замкоў, няма муроў Мацней ад нашых пазуроў.
    ПІГМЕІ
    Мы ўжо збегліся ў гурму, Як — не ўцямім нават самі. He пытайцеся, чаму Захацелася быць з вамі. Без прэтэнзій да жытла Жыць усюды мы гатовы — Дасць нам кожная скала I прыстанішча і сховы. Карл і карліца ў сям’і Выгадуюць дзеці. Невядома, ці ў раі Лепей, ці на гэтым свеце. Жыць патроху, спакваля Будзем тут у поўнай згодзе — Маці шчодрая зямля I на захадзе, й на ўсходзе.
    ДАКТЫЛІ
    Калі за ноч зямля пігмея
    Змагла стварыць, то, пэўна, ўмее Узгадаваць і меншы плод;
    Мы ж — самы дробненькі народ.
    СТАРШЫЯ НАД ПІГМЕЯМІ Спрытна спяшайце, Месца займайце: Спорыцца праца — Сілы дадасца.
    Кузню будуем — Потым ваюем; Выкуем зброю У часе спакою!
    Трушчыце скалы — У іх металы.
    Рыйце, капайце, Усё даставайце. Гэй вы, драбнота! — Ёсць вам работа.
    Зносьце да кучы Голле і сучча, 3 сучча і голля Будзе вуголле.
    ГЕНЕРАЛІСІМУС
    Стрэлы і лукі Хутчэй у рукі! Чапліны крылы Рэчку закрылі; Вір закруцілі, В-аду замуцілі! Славу памножым! — Пагібель цяпер ім. Чапліным пер’ем Шаломы ўпрыгожым.
    МУРАШКІ I ДАКТЫЛІ Граблць паны!
    3 нашае сталі Нам кайданы Яны скавалі! Прыйдзе наш час, Папомняць і нас'
    ІВІКАВЫ ЖУРАЎЛІ
    Крык забойцаў, стогны птах, Лопат крылаў, енкі з плёсаў, Жудасць і смяротны жах Далятаюць да нябёсаў. Птушкі чаплі перабіты, Іх крывёю жвір заліты; Крыважэрныя зладзеі — Таўстапузыя пігмеі Увайшлі ў дзікунскі раж, Рвуць іх пер’е на плюмаж! О чароды журавоў!