• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    БЛАЗЕН
    To дай і мне, усім жа раздаеш. ІМПЕРАТАР
    Ах, ты жывы яшчэ? Ты ўсё прап’еш. БЛАЗЕН
    Што тут такое? Нейкія паперкі? ІМПЕРАТАР
    На вецер пусціш — на цукеркі. БЛАЗЕН
    Чорт ведае! Падман ці не!
    ІМПЕРАТАР
    Даюць — бяры і дзякуй мне.
    (Выходзіць.)
    БЛАЗЕН
    Якое дзіва! Мне пяць тысяч крон?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ужо ўваскрэс, прыдворны пустазвон? БЛАЗЕН
    Мне ўваскрасаць не навіна. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Сп’янеў, не выпіўшы віна!
    БЛАЗЕН
    I гэта грошы? Смецце гэта? Цьфу! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Купляй і еж да стогну ў трыбуху!
    БЛАЗЕН
    Няўжо куплю я быдла, хату, хлеў? МЕФІСТОФЕЛЬ
    А ўжо ж! Абы ты ўдосталь грошай меў! БЛАЗЕН
    I лес, і ворыва, і ўлоў рачны? МЕФІСТОФЕЛЬ
    Глядзі, а мне казалі — ён дурны!
    БЛАЗЕН
    Куплю маёнтак — і пайду з двара!
    (Выходзіць.)
    МЕФІСТОФЕЛЬ (адзін)
    Ого! Яго ж на трон садзіць пара!
    ЦЁМНАЯ ГАЛЕРЭЯ
    Ф а ў с т. Мефістофель.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Чаго вядзеш у змрочныя праходы? Няўжо ў прыдворнай мітусні He можаш ты знайсці нагоды Для трапных жартаў і хлусні?
    ФАЎСТ
    Пакінь малоць. Раней, бывала, Што ні скажу — табе ўсё мала; Цяпер жа ты хаваешся за фразу I не даеш мне яснага адказу.
    Між тым не трэба ўводзіць двор у зман. Мне ўжо і так нагадваў кашталян Пра імператарскі капрыз: Ён хоча, каб Алена і Парыс Красы антычнай яркі цуд Яму явілі сёння тут.
    Рабі! Я слова даў! Чарга твая! МЕФІСТОФЕЛЬ
    На словах ты заўсёды — што-та я! ФАЎСТ
    Дык гэта ж я з табою, кампаньён, Да выбрыкаў такіх даехаў. Спярша азалацілі трон — Цяпер жывых шукаем смехаў. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дарма спрашчаеш мой намер: Прад намі высачэзныя драбіны — Мы, ідучы да новых сфер, Лічыцца з цяжкасцю павінны: Алену выклікаць, мой пан харошы, Цяжэй, чым штампаваць пустыя грошы. I ты шышыг, кікімар, чараўніц, Маіх вядзьмачак і блудніц Забудзь, ты іх раўняць пакінь Да старажытных гераінь.
    ФАЎСТ
    Пайшла катрынка зноў дуднець! 3 табой ніяк не вылезеш з нягод, Навыдумляў уяўных перашкод, Каб за парады плату мець.
    He скавычы. Дастань. Ты ж, балазе, Спраўляцца ўмееш на адной назе.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Паганцам я не ўказ, прыход не мой — Свае там Зеўсы ў іх, Люцыпар свой. А выйсце ёсць.
    ФАУСТ
    Хутчэй кажы!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Адкрыю тайну, хоць не ад душы:
    У адзіноце недзе царствуюць багіні.
    Няма ні часу, ні прасторы ў іхняй сферы. Сказаць баюся, слова ў горле стыне — To — М а ц е р ы
    ФАУСТ (уражаны)
    Як? Мацеры?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дай веры! ФАУСТ
    0 Мацеры! — Дзівосныя хімеры! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Так, так! Дзівосна! Мацеры! Смяротна Зямная плоць, таму і неахвотна Табе таемнасць адкрываю.
    Смяротным не спасцігнуць іх глыбіні, Ды хочаш ты — і мы зрабіць павінны. ФАЎСТ
    А як прайсці туды, калі спытаю? МЕФІСТОФЕЛЬ
    Да іх няма дарогі!
    Недаступны
    Іх свет для сутных!
    Непадсудны
    Іх свет для судных! У той прасторы Няма канкрэтных катэгорый.
    Якая ж можа быць дарога Туды, дзе ёсць адно Нічога. Там, зразумей, суцэльны вакуум. ФАЎСТ
    Зноў кухняй пахне, мілы кум, А мы ж не ў ведзьмы ля пліты, Няма чаго малоць лухты!
    Я сам у штуках добра налаўчыўся: Вучыў пустому, пустаце вучыўся,
    I чым глыбей я свой прадмет тлумачыў, Тым болей супярэчнага ў ім бачыў. Ці не мяркуеш часам ты, што мушу Пра тое толькі я і дбаць, Каб чорту найхутчэй аддаць Сваю цалюсенькую душу?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Той, хто памёр і акіян пустэчы Пераплывае,— бачыць рэчы, Як ёсць яны ў жыцці: у ціхім мсры Дэльфінаў рэзвыя падскокі, У небе — сонца, месяц, зоры I ўсцяж чародкамі аблокі.
    А ў той пустой, парожняй зеўры
    He ўбачыш яснасці, не ўбачыш цемры.
    На цвердзь нагой не ступіш ты У свеце вечнай пустаты.
    ФАЎСТ
    Як містагог гаворыш ты, нібыта Табе дурыць патрэбна неафіта!
    Я — Фаўст, а не прыслужнік паслухмяны He буду з полымя цягаць каштаны.
    Што б ні было, ў пустэчу я тваю пайду I, страху плюнуўшы бясстрашна ў твар, Сваю памножу сілу там і гарт.
    Наперад! У Нічым я Усё знайду!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Хвалю за рызыку! Ідзі адважна, горда, Бо добра ўцяміў ты навуку чорта. Вось ключ
    ФАЎСТ
    Навошта рэч у вечнасць несці?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    А ты бяры, яна не просіць есці!
    ФАЎСТ
    Расце ў руцэ! Блішчыць, як сонца ззяе.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Пасля пабачыш, што ён адчыняе
    I да якіх прызначаны дзвярэй!
    Ідзі! Ён завядзе да Мацярэй!
    ФАУСТ (жахаецца)
    О Мацеры! Ад грамавога слова Усё ў маёй душы застыць гатова.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Баішся новых слоў і з'яў? Навошта? Перажаваную ты любіш казань, 3 якое еокі павысмоктваў блазан? — Пара цаніць дзівосы поўным коштам. ФАУСТ
    Здранцвеласцю — сябе не задаволю, Жаханне — вось што трэба мне на долю! Нам свет пачуцці даў, мы сэрца маем; Жахаючыся, вечнасць адчуваем.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ляці ж уніз! Сказаў бы лепш — угору!
    Пакінь наш свет, дзе з тлену ўсё паўстала.
    I там сярод спрадвечнага прастору Суцешся тым, чаго ўжо тут не стала. Узвысся й небыццёвае пабач!
    Ідзі і ключ бяры. Жадаю ўдач!
    ФАЎСТ (натхнёна)
    Трымаю ключ! I новых сіл парыў Напоўніў грудзі мке і новы шлях адкрыў. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Распаленая скажа там трывога, Што скончылася ўжо твая дарога. Каля агню ахвярнага, дарэчы, Ты ўбачыш Мацярэй, багінь пустэчы. Сядзяць, стаяць і ходзяць, як жывыя, Стварзнне і пераўтварэнне — іх стыхія, I ў пустаце, ў маўклівасці натуры Лунаюць цені нейкія і крэатуры.
    Там бачаць толькі схемы сутнасці. I ты He бойся там ніякае бяды.
    Ідзі рашуча, боязь адгані, Ключом ахвярнік той — крані.
    Фаўст робіць энергічны рух ключом.
    Так, правільна! Далей здабыча — Цябе сама на роўны шлях пакліча. Пакуль яны спахопяцца, дык ты, вядома, Павінен быць з трыногай гэтай дома.
    А тут пасля, разбіўшы чары тлену, Ты выклічаш Парыса і Алену — У фіміяльным дыме і тумане Любы герой антычнасці паўстане.
    Пішу на твой рахунак гэты чын — Ты першы подзвіг зробіш. Ты — адзін.
    ФАЎСТ
    А што цяпер?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Нагою тупні. Там унізе
    Таксама тупні і назад вярніся.
    Фаўст тупае нагою і апускаецца.
    Каб хоць з ключом усё пайшло на лад — Цікава мне, ці вернецца назад?
    ЯРКА АСВЕТЛЕНЫЯ ЗАЛЫ
    Імператар і в a с а л ы.
    Двор у хваляванні.
    СКАРБНІК
    Спяшайцеся, прыйшла пара
    Пацешыць духамі гаспадара!
    КАШТАЛЯН
    Паслаў спытацца ён, чаго вы
    Яшчэ дагэтуль не гатовы?..
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Вось-вось вярнуцца мае кампаньён: Калі, і што, і як — на гэта ён, Супольнік мой, вам дасць адказ;
    Бо ён рыхтуе духаў на паказ — Каб адрадзіць красу антычнай гераіні, Заглянуць трэба ў чарнакніжныя глыбіні. КАШТАЛЯН
    Я вам наказваю, не кнігам,— Выконвайце загады мігам. БЯЛЯВАЯ (Мефістофелю)
    Адно слаўцо! Прашу я вашых чар — Глядзіце, чысценькі мой твар, А як вясна настане — канапаты, ПІто мне рабіць з ім? Дайце рады!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ай-яй! Канфузная хімера — У плямах, ясачка, нібы пантэра.
    Найлепшы вынік дасць ужытак
    Гаючай выцяжкі з жабіных лытак.
    Патрыце маззю моднаю па скуры,
    I чыста будзе з першай працэдуры.
    ЧАРНЯВАЯ
    Дапамажыце і ў маёй бядзе:
    Мне курч скруціў і высушыў нагу,
    I я цяпер нязграбная ў хадзе,
    I выдыгацца нават не магу.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дазвольце наступіць на ножку, пані.
    ЧАРНЯВАЯ
    Ой, што вы, знак такі ў каханні...
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Мой дотык мае болыпае значэнне,
    На ўсякую хваробу ёсць лячэнне:
    Клін клінам б’юць, мы ж ножку ножкай лечым Як у каханні нешта нечым.
    ЧАРНЯВАЯ (ускрыкнуўшы)
    Авой! Авой! Як жарабец!
    Баліць!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ну, вось і той бядзе канец!
    Га^цуй, красунечка, ляці ў танок
    I не шкадуй цяпер ні рук, ні ног.
    ДАМА (прыціскаючыся)
    Пусціце! Што мне вашы ногі.
    Дарогі дайце мне хутчэй, дарогі!
    Люблю яго, душа палае, А ён сабе і не шманае.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ну што ж, лічыце — ўсё ў парадку;
    Вось вугалёк вам; у віхуры танца
    Вы абніміце вашага абранца
    I чырканіце спрытна па азадку —
    А гэты вугалёк тады
    Лыкніце, толькі без вады —
    Каханак будзе ноч у ноч запар, Як цюцька, вартаваць ваш будуар.
    ДАМА
    А не атрута?
    МЕФІСТОФЕЛЬ (абурана)
    Што вы, пані!
    Вялікая ёсць моц у вугалька —
    Ён з вогнішча ерэтыка!
    Хто ж вам яшчэ такі дастане?
    ПАЖ
    He вераць мне, што я даўно кахаю. МЕФІСТОФЕЛЬ (убок)
    Каго тут слухаць першага, не знаю. (Пажу.)
    He лезь у рунь, пачні любоў 3 кабет дасведчаных, з удоў.
    Праціскаюцца іншыя.
    Вой, колькі вас! Прыняць усю грамаду? Сказаць ім праўду? Даць параду? Але ж куды заедзеш ты на праўдзе? О Мацеры! Вы Фаўста мне адпраўце! (Азіраючыся.)
    Ліхтарыкі гараць; у дзверы Манерным цугам, як на рэй, 3 пакрытых змрокам галерэй Плывуць паненкі, кавалеры, Займаюць цырымонна лавы Каля штандараў воінскае славы. Па ўсім відаць, што рыцарская зала Дагэтуль бляскам гэтакім не ззяла. Навошта, Фаўеце, марныя старанні — I без таго ўжо ўсе сабраны здані!
    РЫЦАРСКАЯ ЗАЛА
    Цьмянае святло.
    Імператар і прыдворныя рассаджваюцца.
    ГЕРОЛЬД
    Стары мой сціплы абавязак — Сцэнічныя падзеі абвяпічаць Мне сёння цяжка: здані з казак Навокал лётаюць і верашчаць.
    Зусім дарма, з вядомых вам прычын, Шукаў бы я разгадак прыгажосці.
    Усе гатовы крэслы; гледачы У зале ўжо сабраліся і госці,
    Сам імператар сеў каля сцяны — Разглядвае рэгаліі вайны.
    А ззаду ўсіх, ахутаныя змрокам, Паны міністры з панямі пад бокам, Сядзяць, цікуючы на сцэну.
    Гатова ўсё! Давай хутчэй Алену!
    Трубы.
    АСТРОЛАГ
    Пачніся, драма,— гэта мой загад!
    Адсуньцеся, муры, далей назад, Каб даць прасторы магіі і чарам!
    I возь кілім, як скручаны пажарам, Узвіўся, мур рассунуўся, памост Перад вачамі ўзнік у глыбіні, I я займаю свой пачэсны пост На авансцэне
    МЕФІСТОФЕЛЬ (з суфлёрскай будкі)
    3 інтарэсу
    I я пачну падбрэхваць п’есу!
    (Астролагу.)
    Звяздар! Ты чуеш голас зор,—
    Пачуй жа, што падказвае суфлёр. АСТРОЛАГ
    Па чарадзейнай волі на вачах Палац узнік. Як неба на плячах Трымаў Атлас, так тут калонаў рад Падпёр надзейна велічны фасад. Яны б стрымаць маглі, прынамсі, горы, Бо храму й дзвюх даволі для апоры.
    АРХІТЭКТАР
    I гэта мне антычнасць? Грубасць гэта
    Як эталон красы апета?
    Мне больш да густу гонкасць нашых вежаў, Дзе кожны шпіль, здаецца, мкне ў бязмежы, Спічастыя скляценні, базілікі — Які тут стыль, які размах вялікі!
    АСТРОЛАГ
    Адзначце ўвагай цуды ў гэты час!
    Таймуйце свой запал крытычны — Хай лёт фантазіі, хай дух антычны Чаруе дзёрзка і ўладарна вас!
    Вы ўсё гатовы вашай мерай мерыць,— А трэба ў немагчымае паверыць.
    Ф а ў с т падымаецца на сцэну з другога боку.
    А вось і маг у вопратцы жраца; Ён давядзе падзеі да канца I выкліча багіню вам і бога,— Глядзіце, з ім ахвярная трынога, Цішком замовы жрэц мармыча, Да нас на сцэну духаў кліча.