Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
I нам нявыкрутка без карных мер. Бо чалавек разбэсціўся, як звер, I ўсё дваранства па краіне Ад псоты і распусты гіне.
ВОЕНАЧАЛЬНІК
Перажываем дні зусім ліхія:
Куды ні глянь — кішаць, лютуюць банды, Куды ні глянь — анархія, стыхія, Салдат не слухае каманды, За прывілею нас прадасць сеньёр, Хаваецца філістэр за сцяну, Ражном не выпраш на вайну Адважных рыцараў з іх нор — Ісці не хочуць ад гнязда;
Найміту ж трэба толькі мзда I ласкі сквапнай куртызанкі. За грошы ён штурмуе замкі, За грошы дасць найміт прысягу I нам, і вам — любому сцягу Змагацца і служыць аддана. Спустошана і растаптана Імперыя іх службай, як халерай: Двары пустыя — вецер свішча. Спрабуй, ушчуй крутою мерай, Дык разварушыш вос гняздзішча. Саюзніка альбо ж васала Трывожыць наша гора мала.
СКАРБНІК
Саюзнік сёння з галавою: Наабяцае мех пазык На свой інтэрас і разлік, А ты сядзі з пустой казною. He дачакацца нам субсідый, На чынш, аброк благія віды, Бо ўладу новыя паны ўзялі, Якім ты сам нараздаваў зямлі. А партыі, а блокі, а групоўкі Грызуцца, як у лесе воўкі, Бо гібелін не любіць гвэльфа, I памагчы нічым тут нельга! Сядзяць, адседжваюцца ціха, А выручкі ўзаемнай — ані следу; Хто ж спагадае ў цяжкі час суседу, Калі паўсюль усіх заела ліха. А кожны ж дбае пра сябе.
Сабе і цягне і грабе — Да скарбніцы ўсялякі лезе, Нібыта ў борць мядзведзь у лесе.
КАШТАЛЯН
Гаркота ўжо і мне праела душу:
На медзяках я эканоміць мушу, Бо він салодкіх, смачных страў Разбіся — а на стол пастаў... А кухар што! Ён не заплача, Яму пляваць, што ў нас нястача. Хоць куры, гусі, 'ІНДЫКІ, Ягняткі, сарны, вепрукі — Той натуральны наш падатак — Яшчэ ідуць з сялянскіх хатак, Затое віны ўсе папіты.
Бывала, бочкамі быў склеп набіты, I мы на тысячу персон Спраўлялі пышныя банкеты. Усё прайшло, як дзіўны сон, Усе ўтрубілі мы бюджэты.
I ратуша ў падвал адкрыла дзверы,— Ды што запас, калі мы п’ём без меры. Ліхвяр жа ўмее ставіць нерат, Яму за ўсё плаці наперад.
Хлявы пусцеюць і адрыны,
Ужо ў ламбардах коўдры і пярыны, На стол — хоць перамьій аб’едкі. ШПЕРАТАР (пасля роздуму, Мефістофелю) Што скажаш ты? Ідзі у сведкі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Што я скажу? Аслеп ад бляску, Прымаючы тваю, манарша, ласку. He веру я, што гэтакую ўладу Давесці можаіп ты да заняпаду, А розум твой і войска ў акурат Заўсёды падтрымаюць добры лад. О не, як можа пахіснуцца сіла, Калі рулюе божае свяціла!
ГОМАН НАТОЎПУ
Вось дык трапло, знайшоўся зух! Ён блазен спрытны, не лапух! Ён ашуканец, хітры ліс — Падсуне нам рэформаў спіс.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Усім сваё баліць на белым свеце! I вас, напэўна, грошы падвялі? Хай не валяюцца яны, як смецце, Разумны іх дастане з-пад зямлі. У тайніках, у рудах залатых
Багацця хопіць вам на ўсіх.
Ды толькі хто яго ў казну паложыць?
Мудрэц, што сілу духам і прыродай множыць. КАНЦЛЕР
Прырода, дух — пад’юджвае нячысты! Заплацяць нам за гэта атэісты' — Занадта распладзіліся яны.
Прырода — грэх, а дух — ад сатаны!
I ў плод яднання іх уліта Сумненняў зло, бы кроў гермафрадыта. А ў нас ёсць, дзякуй богу, свой закон. Ёсць дзве апоры пад дзяржаўны трон — Царква і рыцарства; ад шкоды Яны ўбароняць нас заўсёды;
He дзіва, што законы нашы і правы Шануюць гонар ордэна й царквы. А мудрацы, як чэрнь, ім волю дай — Ідэямі ўзбунтуюць цэлы край.
Яны — адступнікі і ведзьмары, Уладу ганяць, бэсцяць алтары; Ты — блазен толькі, не раўня нам, Жартуй сабе, ды будзь рахманы, Ты блізкі і душой і сэрцам Схізматыкам, плебеям, іншаверцам. МЕФІСТОФЕЛЬ
Фантанам плешча ваша мудрасць, пан!
Чаго не ведаеце — тое зман, Чаго не мацалі — без ліку тое, Чаго не схопіце — усё пустое, Чаго не ўзважылі — усё мана, А хто без грошай — грош таму цана. ІМПЕРАТАР
Нам казань і велікапосны плач
He кампенсуюць стратаў і нястач.
Абрыдла мне спрадвечнае пытанне — He радца той, хто грошай не дастане!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Зраблю, штс ўмею: гэтай ношай Я не намуляю плячэй — Такую штуку ўрэзаць найлягчэй, Але без працы не дастанеш грошай. Вось уявіце: ў час вайны, бывала, Калі чужынец сеяў смерць і жах, Усе, каго навала ўпрочкі гнала,
Сваё дабро хавалі ў тайніках.
He кожны змог да лепшых дзён дажыць.
А скарб сабе цалюсенькі ляжыць 3 часоў старога, спаленага Рыма — Належыць Вашаці зямля з грашыма.
СКАРБНІК
Хоць дурань, а сказаць разумна ўмее! — I сапраўды ж — царова прывілея!
КАНЦЛЕР
Намовы сатаны амаль у кожным слове! Нядобра, брыдка думаць так, панове.
КАШТАЛЯН
Мне ўсё адно, ў каго браць грошы — Ці то ў нячыстага, ці то ў святошы.
ВОЕНАЧАЛЬНІК
Разумны дурань бачыць сутнасць свету: Салдату горш за ўсіх — гані манету!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Вы мне не верыце? Ну што ж, тады — Спытайцеся ў вучонай барады: Астролаг тут жа вычытае з зорак Багацце вам, галечу і паморак.
ГОМАН НАТОЎПУ
I той, і гэты — звадыяш.
Як бобам сыпле дурань наш!
Адзін у песенькі канец — Ля трона дурань і мудрэц.
АСТРОЛАГ (гаворыць з падказкі Мефістофеля) Найбольшы скарб — то Сонца залатое; Вястун Меркурый — прагны; ды затое Венера не жадае людзям злога, Уцешыць і старога, й маладога;
Цнатлівы Месяц спакушае нас;
Ваеннай сілай пагражае Марс;
Юпітэр прыгажосцю цешыць вока;
Сатурн халодны ад душы далёка: Ён як метал, не надта дарагі — Хоць вельмі цяжкае вагі.
Найлепш, як Сонца з Месяцам да пары! Тады хутчэй збліжаемся да мары, Бо двор, сады, жанчын, палац з дабром Аплаціш золатам і серабром
I гэтым ключыкам адчыніш дзверы Ва ўсе замкнёныя кругі і сферы.
ІМПЕРАТАР
Падвойны голас! Толькі ж — не, He пераконвае мяне!
ГОЛАС НАТОУПУ
Што нам з таго? 3 пустой яго I траскатні, і балбатні?
He першы раз дурылі нас I звездачот, і абармот.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Стаяць, бы дурні,— як давесці Ім шчырасць добрых прапаноў? Адразу пра альруны плесці, Пра цэрбера, пра груганоў Бяруцца ўсе. Што тут рабіць, Калі за ўсё — чарцям пагана: Ці пятка раптам засвярбіць, Ці хто спаткнецца нечакана.
А гэта ж пульс жыцця прыроды, Яе ўладарныя штуршкі, Яны ідуць наверх заўсёды 3 глыбінь зямлі. Калі такі Яна вам знак сама дае, Капайце смела і рашуча, Вы словы ўспомніце мае — Вас там чакае грошай куча.
ГОМАН НАТОЎПУ
Заныла цела, коле ў бок, Да горла падступіў клубок, Свярбіць пазногаць на назе, I холад па спіне паўзе,— Няўжо прырода намякае, Што скарбы тут яна трымае.
ІМПЕРАТАР
Навошта нам пустая казань — Хутчэй паказвай месца, хітры блазан! Вядзі да скарбаў, мудры мой дарадца! Я за рыдлёўкі ўсіх прымушу ўзяцца. Калі ж зманіў, дурны няздара, Цябе чакае ў пекле кара.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дарогу ў пекла знае кожны. Аднак не варта біць у лоб, Бо губіць крок неасцярожны.
Вось доказ: баразну халоп Вядзе і раптам з чорных нетраў Сахою выверне гаршчок. Загляне, Спачатку думае — з салетрай, Пасля памацае — а мой ты пане! — Ды гэта ж золата, манеты!
А ў той зямлі гаршчок ці ж толькі гзты? А колькі, колькі ёсць скляпоў, Пячор, праходаў, паграбоў, Дзе многа скарбу залатога,— Туды ж таксама ёсць дарога.
У глыбіні падземных нор Стаяць дагэтуль з даўніх пор Талеркі, з чашамі паліца Алмазамі, рубінамі іскрыцца, У камянях каштоўных збруя, зброя, А ў бочках ля сцяны віно старое. Даўно ўжо клёпкі пагнілі, Ды камень вінны лепш трывае. Ці мала золата і перлаў у зямлі Ашчадны час дасюль яшчэ хавае. Чакаюць скарбы нас, каб мы ўзялі. Мы кпім удзень з таго, што ўночы Чаруе нас і лашчыць вочы.
ІМПЕРАТАР
Пакінь містэрыі. У змроку I рэч каштоўная без толку, Бо не адрозніш скарбаў ад хімеры,— I белы кот уночы — шэры.
Ты ж мне падай на божы свет Алмазаў бляск і звон манет. МЕФІСТОФЕЛЬ
Э не! Ты сам бярыся за лапату! — Бо іншага не знаю сродку.
I ўмомант будзеш ты багаты, Як залатых цяльцоў чародку Здабудзеш. Справіш сам сабе абноўку. Аздобіш з галавы да ног сяброўку. Метал каштоўны ж уласцівасць мае: Ён і высокіх узвышае.
ІМПЕРАТАР
Хутчэй! Канчай свае пустыя ўрокі! АСТРОЛАГ (якраней)
Таймуй, манарх, паспешлівыя крокі!
Навошта нам карысць уцех і страсці У маскараднае забавы красці?
Здабудзь спярша богаславенне бога На атрыманне золата зямнога: Дабра ты хочаш — добры будзь, Уцехі хочаш — гнеў забудзь, Віна — умей вырошчваць лозы, Чакаеш цудаў — вер і будзь цвярозы. ІМПЕРАТАР
Каб не наклікаць нам бяды, Лепш пачакаць да серады, А каб не страціўся запал, Наладзім пышны карнавал.
Трубы. Exeunt.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Калі ўжо ўдаўся асталоп, Яму і доўбняй не ўваб’еш, Хоць на кавалачкі парэж, Хоць камень мудрасці — у лоб.
ШЫРОКАЯ ЗАЛА, 3 ПРЫБУДОВАШ, убраная да маскараду.
ГЕРОЛЬД
He думайце, што мы, германцы, Шануем толькі д’ябальскія танцы,— Мы любім смех, забавы, карнавалы. Калісь руплівец наш за перавалы Альпійскіх гор паходамі хадзіў, Там на карысць сабе,— і нам з ім рай — Ён добра папе дагадзіў, Здабыў карону і вясёлы край, А нам жа блазенскі каўпак прыпас.
I мы пасля такой узнагароды Вяльможы ўсе, як дурні напаказ, Фарсім у каўпаках апошняй моды. Калі ж па шчырасці, дык, можа, He гэтакі ён дурань, наш вяльможа. Ужо збіраюцца ў палац памалу — Хто парамі, хто так адзін ідзе,
Альбо плывуць гуртамі ў залу, I зала ўжо хвалюецца, гудзе,— Снуюць, таўкуцца, гоман, смех... Ну што ж, палац — заўжды палац I свет з мільёнамі пацех — Як той пакеплівы паяц!
САДОЎНІЦЫ (спяваюць пад мандаліны) Лепшая акраса свята — Фларэнцінак юных хор.
Упрыгожыць ён багата Велічны германскі двор.
Перавіты чорны локан Кветкамі палёў, лясоў, Зіхацім каштоўным шоўкам, Кутасамі паясоў.
Толькі з нашай дбайнай працай Выспявае штучны плод.
Тут у барвах красавацца Кветкі могуць цэлы год.
Кветкі ззяюць на абновах, Кожны лісцік трапяткі, Са шматочкаў каляровых I пялёсткі і лісткі.
Шык і моду не адкіне Маладая прыгажосць;
I ў мастацтве, і ў жанчыне Артыстызм прыродны ёсць. ГЕРОЛЬД
Ну, паказвайце кашы,—
Што захочуць, купяць госці На ўзвясельванне душы Бляскам штучнай прыгажосці. Зала ўся і пераходы Зацвілі, як райскі сад, Кветкі — тут не дар прыроды, Тут квятняркам кожны рад.
САДОЎНІЦЫ
Што прыцэньвацца дарэмна, Тут вам баль, а не базар;
А каб выбралі нядрэнна, Назавём сябе й тавар.
ГАЛІНКА 3 АЛІВАМІ
He зайздрошчу пышнай флоры, Ненавіджу я раздоры — Мір люблю, люблю спакой. Сімвал спеласці ў прыродзе, Я служу дабру і згодзе — Шчырасць я нясу з сабой. Можа, й сёння ў гэта свята Я ўвянчаю лаўрэата.
ЗАЛАТЫ ВЯНОК 3 КАЛАСКОУ Дар Цэрэры лепшы кветак Вам дадасць яшчэ акрас.