Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
ХОР ВЕДЗЬМАЎ
На Брокен, ведзьмы, на папас!
Там рунь ужо чакае нас!
Там Урыян у карагод Сабраў увесь нячысты зброд. Хутчэй туды на мётлах едзьма! — Казёл смярдзіць, смярдзіць і ведзьма!
ГОЛАС
Старая Баўба з храпай грознай Імчыцца на свінні пароснай.
ХОР
Хвала таму, каму хвала! Няхай бы Баўба нас вяла!
Вядзі, старая Баўба, рэй —
На Брокен заляцім хутчэй!
ГОЛАС
А ты адкуль?
ГОЛАС
Праз Ільзенштэйн, жыве там Сава знаёмая з прыветам —
Сядзіць лупатая...
ГОЛАС
Каб ты згарэла;
Бяжыш, ад спешкі ашалела?
ГОЛАС
Сава мне здуру
Злупіла скуру.
ХОР ВЕДЗЬМАУ
Шырокі шлях, усім праход, А мы стаўкліся на скале! Хто з віламі, хто на мятле — Цяжарнай раздушылі плод. ЧАРАДЗЕІ (палавіна хору)
Паўзуць мужчыны, як смаўжы, За бабамі брыдуць мужы.
Як што да чорта ці да зла,
Жанчыка б ракам дапаўзла.
ЧАРАДЗЕІ (другая палавіна хору)
Ды не зусім дакладна гэта,
Хай зрсбіць крокаў сто кабета, Мужчына ж можа ў адзін скок Паабганяць усіх жанок.
ГОЛАС (згары)
Хадзем за намі вы, з азёр!
ГАЛАСЫ (знізу)
Мы б рады вырвацца да гор —
Тут мыемся мы круглы год, Ды не завязваецца плод. АБОДВА ХОРЫ
Віхуры сціхлі, змоўклі ледзь,
Завылі дзесь ваўкі ў гарах,
Імчыцца гурт распусных ведзьм, А следам іскры, серкі пах...
ГОЛАС (знізу)
Чакайце! Стойце! He бягом!
ГОЛАС (знізу)
Хто гэта енчыць наўздагон?
ГОЛАС (знізу)
Прашу, вазьміце ў карагод!
Сяджу я ў прорве трыста год
I не магу ўслужыцца чорту
I ўбіцца ў вашую кагорту.
АБОДВА ХОРЫ
На вілах едзь, на памяле, Ці на ражне, ці на казле, Хто не дагодзіць сатане. Таго балота праглыне.
ПАЎВЕДЗЬМА (знізу)
Трушком бягу, трушком бягу, Але дагнаць вас не магу.
Я выйшла першая, аднак — He паспяваю аніяк.
ХОР ВЕДЗЬМАЎ
Нам мазь дае запал кічучы, Стварае ветразі з анучы, 3 балеі робіць карабель — Прапаў, хто сёння сеў на мель.
АБОДВА ХОРЫ
Каб абляцець гару ўначы, Нам трэба сілы зберагчы. Тады натоўпы нашых зграй Збяруцца ў чарадзейскі гай. (Апускаюцца.)
МЕФІСТОФЕЛЬ
Глядзі, якая калатня, I енк, і піск, і балбатня! Таўкуцца, крэкчуць, пхаюць, пруць, Рагочуць, харкаюць, плююць, Ляціць рыззё, вядзьмацкі пух! — Пануе скрозь чартоўскі дух!
Сачы, каб нас не разлучылі!
Ды дзе ж ты?
ФАЎСТ (здалёк)
Тут!
МЕФІСТОФЕЛЬ Нябе не задушылі? Бяруся за правы гаспадара!
Дарогі Фоланду! Дарогі, смерды!
Сюды, мой доктар, бо не толькі смертны, Але і я ўжо бачу, што пара Занудам гзтым даць дарогу.
Там збоку ў зарасніку глогу
Агеньчык дзіўны скача праз кусты — Хадземце лепей, дружа мой, туды.
ФАЎСТ
Дух адмаўлення! Ці ж не ты Цягнуў мян§ на чортаву гару? Я ўвесь дрыжу, я ўвесь гару, А ты мне кажаш лезці пад кусты?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Глядзі, ля вогнішча на траўцы Таўкуцца спрытна марнатраўцы. Між іх нам будзе весялей.
ФАЎСТ
А можа, пойдзем лепш далей: Там жар гарыць, там дым руды, Натоўпы пруць да сатаны, Бо ўсе разгадкі там. Туды!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Там болып загадак і маны.
Хай свет вялікі весяліцца, Нам лепей збоку прымасціцца. Заўжды адно: цяпер і ў час былы Вялікі свет стварае свет малы. Там бачу голенькіх дзяўчат, Старыя ж захінаюць цела;
Будзь ветлівы, трымайся смела — Турбот не вельмі, толку шмат.
Я чую інструмента голас зычны — Пракляты скрып! Назойлівы, нязвычны. Хадзем са мной у грамаду, I я ў хаўрус цябе ўвяду — Ты будзеш свой на шабаснай гары!
Глядзі і радуйся: паўсюль кастры, Абдымкі, скокі, выпіўка, жратва — Павео, што лепш бывае чорта з два!
ФАЎСТ
Чыё аблічча прымеш ты ў іх коле — Ці чарнакніжніка, ці сатаны?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Інкогніта з’яўляцца звыкся болей, Аднак жа ў свята носяць ордэны. «Падвязка» з моды выйшла, не нашу, Дык я капыццем конскім пафаршу.
Ты бачыш слімака? Прыпоўз, наставіў рогі, Глядзіць, аж зрэнкі вылупіў слімак,
Mae ўжо паабшохваў ногі — Пад маскай не схаваешся ніяк. Хадзем са мной! Трымайся хватам! Ты будзеш маладым, а я, вядома, сватам. (Падыходзячы да групы старых, якія сядзяць каля вогнішча.) Чаго тут панства бавіцца ў нудзе, ,Чаму яно ў хаўрус да ўсіх не йдзе?
ГЕНЕРАЛ
Любіў я нацыі, народы, Дарыў усім дабра плады! Натоўп — жанчына, бо заўсёды Яго абраннік — малады.
МІНІСТР
Забыў жа праўду чалавек, Дабро ўжо стала забывацца, Той час, калі я быў дарадца, Быў залаты, шчаслівы век. ВЫСКАЧКА
I мы былі ў свой час майстры, Шчаслівы міг лавіць умелі, Пайшло нагамі дагары, Поапала ўсё, што колісь мелі. АЎТАР
У нашы дні хіба вар’ят Глыбакадумнае чытае.
I моладзі ж усё не ў лад — Маіх тварэнняў не прымае. МЕФІСТОФЕЛЬ (раптам робіцца вельмі стары) Народ чакае! Скора суд у сатаны, На Брокен я іду апошні раз;
Уломак я стары, агонь крыві пагас,— Да заняпаду блізкі свет зямны.
ВЕДЗЬМА-СТАРЫЗНІЦА
Панове, годзе крыку, свар!
На выбар вам прынесла транты!
Хоць вокам кіньце на тавар — Гэй, налятайце, рызыканты! He бойцеся па-чалавечы Старога хламу, барахла — Няма такой у торбе рэчы, Каб не рабіла людзям зла: Кап’я — каб кроў не пралівала, I чаш, з якіх прыняўшы яд,
Ахвяра здрады не канала, Няма ніводнае з прынад, Каб маладых не спакушала, Мяча, які б не сек галоў Ці ў плечы сябра не калоў.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Неразуменне духу часу ў цёткі.
Няхай старызна спрахне ўся ў казне. He пры на торжышча старыя шмоткі, Давай дарогу навізне!
ФАЎСТ
Кіпіць, бушуе Брокен ваш — Вось гэта гандаль, вось кірмаш! МЕФІСТОФЕЛЬ
Дзе ж тут пранхнуцца, дзе праткнуцца, Калі ўсе толькі ўгору пруцца.
ФАЎСТ
Хто гэта там?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прыгледзься, гэта дама — Ліліт!
ФАЎСТ
Хто? Хто?
МЕФІСТОФЕЛЬ Ну — жонка першая Адама. Прыгожых бойся валасоў — Яны чароўныя ў яе, Кранеш — умомант прыкуе I волю дасць няскора зноў.
ФАЎСТ
А тыя дзве: малодка і бабуся? Натанцаваліся і адышліся ўбок. МЕФІСТОФЕЛЬ
А нешта сёння я не разбяруся: Самога пацягнула ў скок!
ФАЎСТ (скача з маладою)
Дзівосы змучылі мяне:
Угледзеў яблыньку я ў сне — На ёй два яблычкі гараць, I я палез, каб іх сарваць.
ПРЫГАЖУНЯ
Вы перабралі цераз край, Таму не трапіць вам у рай. Я рада за даспелы сад, За яблычкі маіх прынад.
МЕФІСТОФЕЛЬ (скача са старою)
Дзівосы змучылі мяне:
Я дрэва бачыў сёння ў сне — А ў дрэве чорнае дупло, Што даспадобы мне было!
СТАРАЯ
3 паклонам бусяю ў руку Дуплістых дрэваў знатаку. Мяркую, рыцар капытоў Заткнуць дупло заўжды гатоў!
ПРОКТАФАНТАСМІСТ
Як смелі вы наладзіць баль такі!
Ці ж не даказваюць мае трактаты — Цялесных ног не мае дух пракляты!
А вы тут скачаце, як мужыкі!
ПРЫГАЖУНЯ (у танцы)
А гэта хто, чаго прыйшоў сюды?
ФАУСТ (у танцы)
Ён там, дзе шкода, круціцца заўжды. Калі хто скача, ён цаніць бярэцца, Наш кожны крок, наш кожны скок Яму стаіць у горле папярок.
Калі наперад пойдзеце — злуецца, Калі ж на месцы будзеце таптацца, Як гата вечна робіць ён, Калі яшчэ адвесіце паклон,— Тады віватаў можна дачакацца.
ПРОКТАФАНТАСМІСТ
Вы тут яшчэ? He, сіл маіх няма!
Прэч’ Прэч! Тлумачыў вам, а ўсё дарма, Нячысцікі, трымайцеся свайго напрамку,— А вы прыматкабожыліся ў замку!
Ах, столькі чорта ганьбіў я, а ўсё дарма! Балюе чорт! He, сілы больш няма!
ПРЫГАЖУНЯ
Ты нам абрыд, назола, кінь бурчаць.
ПРОКТАФАНТАСМІСТ
А я скажу, няма чаго маўчаць — Мне духаў дэспатызм не даспадобы, Ён мне, як немач у вантробы.
Скокі не спыняюцца.
Вас, пэўна, не схілю служыць дабру, Але я веру ў поспех гэтай справы,
Я веру — прыйдзе час трыумфу, славы, Калі паэтаў і чарцей угавару.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Вось у калюгу зараз сядзе зноў — Так ён усе свае хваробы лечыць: Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно, I выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць. (Фаўсту, які выйшаў з кола.) У дзеўкі на любоў ахвота — Чаго ж упрочкі ты бяжыш?
ФАЎСТ
Калі яна спявала, з рота
Чырвоная пабегла мыш, МЕФІСТОФЕЛЬ
I толькі той бяды і зла?
Абы каб мыш не шэрая была,— На драбязу ў любові не глядзіш! ФАЎСТ
Пасля ж убачыў...
МЕФІСТОФЕЛЬ
Што?
ФАЎСТ
Ты толькі глянь:
Дзіця прыгожае ў няяснай далі Павольна праплывае, нібы здань, Нібы яго ў калодкі закавалі.
Паведаю тугу сваю:
Я ў здані Грэтхен пазнаю.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця;
Там прывід, цень — у ім няма жыцця. Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне: Зірне — у жылах кроў застыне, Акамянее чалавек уміг — Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.
ФАЎСТ
Нібы шкляныя вочы, нежывыя, Рука каханага іх не закрыла ёй, Усё яе — пастава, грудзі, шыя I цела Грэтхен, што была маёй... МЕФІСТОФЕЛЬ
He вер, не вер! Бо гэта ўсё мана — Здаецца кожнаму каханкаю яна.
ФАЎСТ
О, слодыч мукі, слодыч болю!
О, дай нагледзецца на вобраз мілы ўволю. Дзівосна шыйку абвівае Шнурок чырвоны, ззяе, грае Танюсенькі, нібы лязо нажа.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Усім здаецца так спярша.
Але яна падчас пад пахаю нясе
I галаву, што ёй адсек Персей.
Аднак ад зданяў нам няма карысці — Пара ўжо на лужок зялёны выйсці: Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр. Ды, зрэшты, тут, здаецца, пад аншлаг Спектаклі публіцы дае тэатр.
Што сёння?
SERVIBILIS
П’еса іпэсць разоў прайшла, Якую напісаў паэт-аматар.
Звычайна сем разоў дае тэатр.
Хоць граюць там аматары-акторы, Аднак жа грэх паскардзіцца на зборы. Панове, мне пара, прашу пардону: Аматар тут і я — ўздымаць заслону.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну што ж, калі знайшлі на Блоксберг лаз,— Вам гэтая мясціна сама раз.
СОН У НОЧ ВАЛЫІУРГІІ, АЛЬБО ЗАЛАТОЕ ВЯСЕЛЛЕ АБЕРОНА I ТЫТАНІІ
інтэрмедыя
ДЫРЭКТАР ТЭАТРА
Сёння вы свабодны дзень, Сыны Мідынга, майце.
На лугі, пад скалы ў цень Ідзіце, там іграйце.
ГЕРОЛЬД
Пяцьдзесят гадоў чакай Вяселля залатога,
Ды лепей згода будзе хай I да любові змога.
АБЕРОН
Духам прыклад падаём: Любоў — сям’і аснова. Каралева з каралём Пабраліся нанова.
ПУК
Пук у звычаі сваім: Ідзе ўпадскок, спявае. I бяжыць услед за ім Вясёлых духаў зграя.
АРЫЕЛЬ
Арыель — паэт-пясняр — Чыстай песняй радзіць;
Вабіць спевамі пачвар I прыгожых надзіць.
АБЕРОН
Хто не знае, як любіць, Хай прыйдзе павучыцца. Каб у згодзе век пражыць, Перш трэба разлучыцца.
ТЫТАНІЯ
Ён бурчыць, яна злуе — Развод у справе помач: Поўдзень — месца для яе, Яго ж астудзіць поўнач.
АРКЕСТР TUTTI (fortissimo) Мухі, блохі і жукі I ўвесь іх род шматлікі, Цвыркуны і слімакі — Выдатныя музыкі.
СОЛА
Зноў катрынкі чуцен зык — ГЕузыр катрынкі з мыла: Слухай жа «трумзык-трумзык» Кірпатае дурыла.
ДУХ, ЯКІ ТОЛЬКІ ФАРМУЕЦЦА Жабін рот, павучы зад, I шчэлепы, і крылы: Як не выйдзе звер ці гад, Выйдзе вершык мілы.
ПАРАЧКА