• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    3 каласкоў людзям наедак I аздоба сама раз.
    ФАНТАСТЫЧНЫ ВЯНОК
    Я на выгляд фантастычны, А прыгледзься — мох сухі;
    У прыродзе — сціплы, звычны, Але ў модзе — дарагі.
    ФАНТАСТЫЧНЫ БУКЕТ
    Нават і навука ваша Нашай назвы вам не скажа. Хай не ўсе, сёй-той эстэт Купіць дзіўны наш букет Ці дзяўчо дзеля красы Возьме ўплесці ў валасы, А яшчэ прыгожа будзе Прышпіліць мяне на грудзі. ГРУПА РУЖОВЫХ ПУПЫШКАЎ Хай буяе пышным цветам Мода і зімой, і летам, Хай прыроду абражае, Хай густоўных зневажае, Хай з-пад кудзерак званочкі Лашчаць мяккай фарбай вочкі. Зеляніна...
    ДРУГАЯ ГРУПА (з выклікам) нас хавае,
    Хто нас знойдзе, шчасце мае. Радасным, вясёлым летам Расхінецца ружа кветам.
    Лета — час кахання, мар, Час прызнанняў і ахвяр,
    Час, калі жывуць у лад Сэрца, розум і пагляд.
    У зялёных алеях садоўніцы з густам развешваюць свой тавар.
    САДОЎНІКІ (пад акампанемент тэорбаў) Нашы кветкі — радасць воку, Хваляць іх таму заўжды.
    А пахваліце плады, Як скаштуеце з іх соку.
    Вішню, персік, яблык спелы Выбірайце не на вока, Бо яно ж і схібіць лёгка, Тут язык — дарадца ўмелы.
    Кветкі могуць быць апетьі, Можна з іх вяночкі плесці,— А румяны плод паэты Пераважна любяць есці.
    Аб’яднаемся, кабеткі, Будзе шмат прыгожых пар! Прадамо плады і кветкі — Разам збудзем наш тавар.
    У зацішачку ў альтанцы, Адышоўшы трошкі ўбок, Кожны можа ўзяць каханцы Кветку, плод або вянок.
    Пад гукі гітар і тэорбаў абедзве груігы з песнямі раскладваюць
    і развешваюць тавар. М аці і д а чк а.
    МАЦІ
    Ты прыйшла на белы свет
    I чапец надзела;
    Хараство ў табе, імпэт, Пешчанае цела.
    Як цябе я спавіла, Так у думках аддала За каго хацела!
    Дні цяклі, цяклі гады, Добрыя, благія;
    Разбрыліся хто куды Жаніхі былыя.
    8 тым у танец, з тым у скок, Таму локцікам пад бок — Клопаты пустыя.
    I залёты, і лато Марнай тратай выйшлі, He прыбіўся' аніхто, Нават трэці лішні. Сёння дурняў хоць касі, Ты ўжо шчасця не ўпусці, Міг удачы ўвішны.
    Да маці і дачкі падыходзяць сяброўкі, маладыя і прыгожыя;
    гучная задушэўная гутарка.
    Уваходзяць р ы б а к і і птушкаловы з нератамі, сіламі, вудамі і галінкамі, памазанымі завабным клеем на птушак, і ўліваюцца ў натоўп жанчын.
    Пачынаецца гульня ў даганялкі; вясёлы смех, жарты, намёкі.
    ДРЫВжА.СЕКІ (уваходзяць груба і развязна) Ану, з дарогі, Малодкі, дзевы!
    Мы валім дрэвы — Дубы, яліны, Трашчаць галіны! — Адтопчам ногі!
    Павагу майце Да працы чорнай I нас не лайце. Паўсюль падзелы: Той круціць жорны, Той хлебец белы Жарэ ў тры горлы.
    I мы пацеем: Сячом вам дровы — А вы здаровы, Бо мы вас грэем.
    ПОЛІШЫНЕЛІ (блазнавата, амаль прыдуркавата) Дурному праца
    Якраз прыдасца, А мы мазгуем I не працуем. Мы — рызыканты: Пантофлі, транты Спакойна носім, Выгод не просім — Нам каб крыўляцца I выскаляцца.
    Усе навіны Мы знаць павінны. Наробім крыку На вашым рынку; У нас разлікі — Жыць у прытыкі. На вашы светы, На этыкеты, На ўсе маралі Панасядзелі I паначхалі Полішынелі!
    ДАРМАЕДЫ (лісліва і карысліва) Ах, лесарубы, Як вы нам любы, I вуглякопы, I вы, халопы, Бо выдыганні Iспачуванні He грэюць цела.
    Калі б сягоння У нас дрывотня Ураз апусцела, Дык нам і з неба Агню не трэба: Ён недарэчы, Бо ў вашай печы Ужо і смажаць, Пякуць і пражаць На густ усякі Гасцям прысмакі. I блюдалізы Рыхтуюць місы, Ядуць вяндліну На дармаўшчыну
    I п’юць y пост
    За тостам тост.
    П’ЯНІЦА (мармыча)
    3 глузду я яшчэ не з’ехаў —
    Сам сабе і цар і бог;
    Розных песень, розных смехаў Вам ці мала прыбярог.
    П’ю гарэліцу з падсёрбам
    I назло і насупор вам — Гэй, падсусед, падыходзь! Вып’ем! Што нам! — хоць бы хоць!
    Баба ў румзы, баба ные, Аж заходзіцца ад слёз, Ушчувае, просіць, вые — Каб яе пярун разнёс!
    А я п’ю сабе з падхлістам, He сцялюся гладкім лістам, Весялю душу і плоць — Што мне, зрэшты? — хоць бы хоць!
    П’ю, каб поўнілася чарка!
    Каб пілося, як цяпер!
    He раздобрыцца карчмарка, Дасць служанка напавер!
    I я вып’ю зноў з падсмоктам 3 карчмаром і з лысым чортам Вашым пацерам супроць — Мне ж бо, хлопцы,— хоць бы хоць!
    Нешта млосна, млява нешта, I язык стаіць калом,— Вам з таго якая рэшта, Што ляжу я пад сталом?
    ХОР
    За здароўечка, за ваша Кіньма чарку ў горла наша!
    3 п’яным спрэчкі не заводзь!— П’яным свары — хоць бы хоць!
    Герольд абвяшчае прыход паэтаў розных напрамкаў: пеюноў прыроды, прыдворных начотчыкаў і мінезінгераў, пяшчотных лірыкаў і одапісцаў.
    У штурхатні і валтузні ніхто не дае другому вымавіць слова.
    Толькі адзін праціскаецца наперад.
    САТЫРЫК
    Адно мне грэе сонца — Што маю нюх і хватку, Дзе толькі давядзецца, Я рэжу праўду-матку.
    Пеюны могілак і ночы просяць прабачэння, бо яны якраз заняты цікавай гутаркай з модным вампірам — можа, у будучым з яе ўзнікне новы напрамак паэзіі.
    Герольд адыходзіць ад іх і выклікае грэчаскую міфалогію, якая і ў сучасных масках захоўеае адметную самабытнасць.
    Г Р А Ц Ы I
    АГЛАЯ
    3	ласкай у жыццё ідзіце
    I пяшчотна дар дарыце.
    ГЕГЕМОНА
    3	ласкаю прымаць прыемка
    I адорваць узаемна.
    ЕЎФРАСІНА
    А найлепш ад ласкі ўсякай Адарыць усіх падзякай.
    П АРКТ
    АТРОГІА
    Я старэйшая, мне спрасці Трэба нітку долі вашай, Шмат умельства трэба ўкласці, Каб хваліцца добрай пражай.
    Каб вілася нітка роўна, Трэба добра лён прыладзіць, Каб ён мяккі быў, як воўна, Трэба пальцамі прыгладзіць.
    Куралесьце ў бурьі танца — Hi на што ніякай скідкі: Толькі помніце,— парвацца Могуць тоненькія ніткі.
    КЛОТА
    Мне давераны нажніцы, Каб падрэзаць дзе-нідзе, Памагчы старой сястрыцы, Дзе яна не так спрадзе.
    Бо яна ў мяне — майстрыха 3 валакон гнілых сукаць, Бо яна ж умее ціха Крылы марам падсякаць.
    Ды і я не раз псавала Маладым любоўны пал, I таму цяпер схавала Я нажніцы ў футарал.
    Сёння хай ляжыць кудзеля — Абыдуся без сясцёр.
    Колькі радасных падзеяў!
    Як бушуе шумны двор!
    ЛАХЕЗІС
    Я, мудрэйшая, павінна
    У нітках бачыць палатно.
    Хай жа круціцца няспынна У сястры верацяно.
    Чашку ў чашку я паволі Навіваю на клубок, Пераблытаць іх ніколі He павінен мой юрок.
    А спынюся ў час рабочы, Смерцю ўласнай заплачу; Наматаўшы дні на ночы, Аддаю клубок ткачу.
    ГЕРОЛЬД
    А гэтых трох не распазнаць натуры, Хоць вы антычныя чыталі скрыпты, Пад маскай ветлівасці ўяўнаў скрыты Вядзьмарскі нораў і пагляд пануры,
    Заўжды іх выгляд чысты і нявінны. To ф у р ы і — я сам не даў бы веры, ІПто пад такою маскаю — пантэры I кобры ўлезлі ў вобраз галубіны.
    А зрэшты, сёння тут, калі наўкола Усе распустай хваляцпа, дурнотай, Навошта лютасцю ўпівацца ўпотай, Удаючы пры ўсіх з сябе анёла?
    Ф У Р Ы I
    АЛЕКТА
    Даверлівасць мы шчыра вашу любім; Нам, фурыям ліслівым, вельмі проста Ашальмаваць каханка, як прахвоста,— Нашэпчам, наплявузгаем, загубім.
    Мы толькі скажам хлопцу, што нявеста 3 другімі бавіцца, другім міргае;
    Ды каб хоць людская была — худая, Як той казаў — ні рошчына, ні цеста.
    А ёй нашэпчам: «Твой каханы хлопец Перад другой дзяўчынай чапурыцца, Яшчэ й пакепвае з цябе, дурніца».— I будзе свара, і ўсяго там хопіць.
    МЕГЕРА
    Калі ж яны асмеляцца пабрацца, Дык столькі я ў іх шлюб улью атруты, Пякучай жоўці і сямейнай смуты, Што праз жыццё ім будзе адрыгацца.
    Што знаю я ў людскім метамарфозе? Няма граніцы чалавечым марам: Здабыты скарб аддаць вам могуць дарам, Пагрэўшыся, сумуюць па марозе.
    Найбольш за ўсё люблю губіць людзей я, Калі яны адно другому ў пару, Бо тут не цяжка напусціць кашмару Ад дэманічнай страсці Асмадзея.
    ТЫСІФОНА
    Што атрута? Злыя пашчы?
    Здрады напушчу заразу! Хто кахае дзвюх адразу, Той ужо зусім прапашчы.
    За пацехі і забавы
    Прыйдзе, прыйдзе час расплаты — Будзе гонар твой распяты Горкай славаю няславы.
    Хто даруе зло, падманы Або выкажа спагаду?
    Нават рэха ганіць здраду:
    Паўтарае: «Згінь, паганы!»
    ГЕРОЛЬД
    Рассуньцеся! Яшчэ адной грамадзе Дарогу высцелем на маскарадзе, Вунь слон ідзе — сапраўдная гара. Якія вушы, біўні, ногі-ступы!
    Я дам вам ключ разгадкі гэтай групы: На спіне пасярэдзіне шатра
    Сядзіць жанчына, незалежна, ўладна, I тоненькім кіёчкам далікатна Дарогу ўказвае; між тым другая Рукою ўсіх гасцей вітае.
    А па баках, закутыя ў кайданах, Дзве паланянкі крочаць на арканах; Адна, як пліска, спуджана трасецца, Другая страху не бярэ да сэрца.
    Дык, можа, самі пані зробяць ласку I ўрэшце здымуць з твару маску?
    АПАСКА
    Лямпы, свечкі і паходні
    Мігацяць ужо з смугі.
    Уцякла б я з гэтай сходні,— He пускаюць ланцугі.
    Блазны, дурні, скіньце маску!
    Прэч адгэтуль’ Я дрыжу! Рупіць вам забіць Апаску, Загубіць маю душу.
    Тут злачынцаў цэлы табар; — Глянеш — проста зубаскал, Нават твой, здаецца, сябар, А пад маскаю фіскал.
    Як пабегла б я з палаца, Ды трымаюць кайданы,— I нідзе не ўратавацца Ад пагроз і ад труны!
    НАДЗЕЯ
    А як скончыцца гулянне,
    Як уранні сонца ўстане, Я і сёстры здымем маску, Каб паўстаць у поўным бляску. Мы тады па добрай волі Пагуляем на прыволлі,
    Будзем цешыцца, смяяцца, Красавацца, мілавацца, Будзем песціцца, кахацца Без турбот за маскарады — Будуць людзі ўсе нам рады, Будуць мары ўсе збывацца. Верыцца заўсёды мне — Шчасце нас не абміне.
    МУДРАСЦЬ
    Ад Надзеі і Апаскі
    Усе няшчасці і заганы, Бо і ў масцы і без маскі Нам яны касуюць планы.
    За слана-калоса з ношай Непакоюся я мала, А сясцёр з душой варожай Кайданамі я скавала.
    У шатры ў слана на спіне Едзе, горда ўзняўшы крыльт, Найсвятлейшая багіня, У німбе смеласці і сілы.
    Бляск — яе вянчае справы, Хто яна — спытай любога: Барацьбы багіня, славьі, А імя ёй — Перамога.
    ЗАІЛА-ТЭРСІТ
    О, як дарэчы! Зараз вам Брыдотнай лаянкі паддам. Той Перамозе на слане Паддам я нават удвайне. Заганарылася, задрала нос: Я ж бо Вікторыя, калос! — Жадаючы, каб люд усіх дзяржаў Прад ёю кленчыў і дрыжаў! Ахвотніц славы, перамог — У воз саміх бы я запрог.
    Адно мне толькі па нутры: Карціць — нагамі дагары Перавярнуць усё падрад: I лоск, і пыху, і парад — Вось гэта быў бы маскарад!
    ГЕРОЛЬД
    Я на цябе, пракляты сметнік зла, He пашкадую і свайго жазла!
    Дзе ж гэты гад? Ён сціснуўся ў камяк. Стуліўся, ссунуўся, абмяк — Няма... вось толькі яйка... Яйка тое Расце і пухне, як жывое...
    I на вачах збялелых даы
    Са шкарлупы палезлі блізнюкі: Кажан і змей. I нацянькі — Кажан на крылах, змей уплаз — Хутчэй пакінулі палац, Каб зліцца зноў і разам жыць. Я б не хацеў там трэцім быць!
    ГОМАН НАТОУПУ
    Зала ходырам... Шум, гром...