• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Кніжнай мудрасцю дурылі, Глупства вучням гаварылі, Далучалі да маралі Той, што самі не прымалі. Вось адзін з іх, барадаты, Сцеражэ свае пенаты.
    Як і некалісь, старэча У аблезлым футры крэкча. Быў упраўны ён тады, Помню, мне ўпраўляў глузды! Ён чмурыў мяне бывала, Бо тады я кеміў мала, Сёння й самі мы з вусамі, Сталі знанымі тузамі!
    Мой пан, калі патокі мутнай Леты 3-пад лысіны ў вас розуму не змылі, Пазнаеце,— я той, якога вы вучылі, Я перарое руцінныя прадметы.
    Вы не змяніліся за доўгі час ніяк, А я даўно ўжо не юнак.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я рад, што вы прыйшлі на мой званок. Яшчэ тады прадрок я вам удачу — Бо я па вусені, па хрызалідзе бачу, Які ўжо выкукліцца матылёк.
    Вы ў маладосці кудзеркі любілі, Каўнерыкі з карункамі насілі, Цяпер у модзе — шведскія зачосы, Парык, прыпудраныя косы.
    Вы рэзалютны, гэта ўсё ж загана, He ўзводзьце ў абсалют сябе зарана. БАКАЛАЎР
    Мы на ранейшым месцы, мой дзядуся, Але змяніўся час ужо даўно. Двухсэнсіц вашых не баюся, Мне ўсё цяпер вядома і відно.
    Збіць з панталыку маладога — На гэта розуму ў вас многа — А воеь вы нам утрыце хвігай нос.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Заўсёды думае малакасос, Што сам да ісціны дарос, Хоць з вопыту старых яму ці мала Крупінак мудрых ісцін перапала, Крычыць, што сам дайшоў да ўсіх навук I што настаўнік быў — блазнюк.
    БАКАЛАЎР
    Шальмец! Любы настаўнік неахвочы Выкладваць вучням шчыра праўду ў вочы. Адзін дадасць, другі крыху адкіне, Каб гадаваць цікаўных на мякіне.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Мы маем час на ўсё; ці так даўно вы Вучыліся, а ўжо вучыць гатовы. Паспелі вы за некалькі гадоў Набрацца вопыту ад нас —■ дзядоў. БАКАЛАЎР
    Нашто нам вопыт ваш! Адна мана! — Мы дужыя сваім дыхтоўным духам. А вашым намаганням, вашым зрухам He больш як петрычка ў лоб — цана.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (памаўчаўшы)
    Бадай што, так. Здаецца мне парою, Што я з пустою галавою.
    БАКАЛАЎР
    Хвалю цябе, крытычны дзед, За тое, што прызнаўся напаслед. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Збіраў рупліва золата крупіцы, Знайшоў, выходзіць,— парахно. БАКАЛАЎР
    Згадзіся, чэрап твой усё адно Што той парожні на паліцы?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    He знаеш, дружа мой, які ты грубы. БАКАЛАЎР
    У немцаў толькі лгун салодзіць губы. МЕФІСТОФЕЛЬ (пад’язджаючы на крэсле ўсё бліжэй да авансцэны; звяртаецца да публікі ў партэры) Тут мне ўжо не прабіцца ў дзверы — Дык, можа, месца знойдзецца ў партэры? БАКАЛАЎР
    Глядзі,— такі ашмот старызны, А думае, што ўсё яшчэ карысны. У кім бруіцца кроў, як свежы сок? Ці ў тым, хто ў маладой, кіпучай моцы, Ці ў тым, з каго ўжо сыплецца пясок? Юнак — імпэт і страсць, напал эмоцый, А на старых павінен быць закок: Гарні з дарогі смецце пад адхон!
    Мы сілай колькі ўжо зямель скарылі, А вы тым часам бавіліся чым? — Мудрылі, лбіны зморшчыўшы, і нылі, He выпускаючы з рукі ляйчын, I слухалі старое славы пошчак.
    Адна марока з гэтакімі жыць.
    У трыццаць ты — жывы нябожчык!
    I ўжо не грэх цябе даўбнёй дабіць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    I чорту дзецца тут няма куды! БАКАЛАЎР
    Спатрэбіцца — і чоота к чорту я пашлю' МЕФІСТОФЕЛЬ (убок)
    Ну не, тут я табе не саступлю. БАКАЛАЎР
    Стварае толькі той, хто малады: Стварыў я свет і сонца, месяц, зоры,
    Зямную цвердзь, паветра, неба, горы, Усё жывое я стварыў, I дзень святлом я азарыў, Даў небу зорную красу, Траве — халодную расу, I па маёй рашучай волі Цвітуць і сохнуць кветкі ў полі.
    Я дзёрзка думку вызваліў з пакут, 3 філістэрскіх акоў і пут, А сам, як бог, у німбе гордых дум, Куды свабодны дух вядзе, іду праз тлум. Іду ўгару, і светач і прарок, Нясу я сонца, а не змрок!
    (Выходзіць.)
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Арыгінал! Ідзі ты, знаеш... Маладзён! 3 сябе яшчэ ён строіць нешта!
    Усё мне гэта толькі смешна, Бо ўжо вядома з даўніх-даўніх дзён. Аднак, бадай, цяпер па ўсім відно, Што кроў у ім яшчэ не згусла; Ды, як бы ні брадзіла сусла, А будзе брага ці віно.
    (Да моладзі ў партэры, якая не апладзіруе.) Я дараваць заўжды гатовы Няспеласць і душэўны лёд.
    Mae ацэніце вы словы, Да чортавых дажыўшы год.
    ЛАБАРАТОРЫЯ
    ў сярэдневяковым стылі. Вялікія нязручныя прылады для фантастычных мэт.
    ВАГНЕР (каля ачага)
    Гучыць ужо шчымліва звон, Дрыжаць пашэрхлыя муры, I ў гэтым бачу я закон.
    Працэс у колбе, унутры, He можа доўжыцца бясконца.
    А вось ужо блішчыць і донца, Вось бачу, вугалёк чырвоны Пунсовай іскраю мігае, I зыркі аганёк ягоны Цямноцце ночы разганяе. Каб толькі не пагасла ў печы! Ах божа, ходзіць нехта... Голас нечы... МЕФІСТОФЕЛЬ (уваходзячы)
    Вітаю вас і вашу ўдачу!
    ВАГНЕР (спалохана)
    Вітанне! 3 радасцю вас бачу!
    (Ціха.)
    Прашу цішэй, у колбе тут Здзяйсняецца вялікі цуд.
    Стварэнне Жывога чалавека.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ну?! Якую ж пару Запхнулі вы ў шкляную тару.
    ВАГНЕР
    Вялікім, пошлым прыніжзянем Істотна ўзятых прынцыпаў расплоду Лічу струхнелую методу.
    Пяшчотка-плоць, што ўсім жыццё дае, I той імпэт жывы, што з плоці б’е, Каб зноў у новым целе паўтарыцца I па-старому з іншым целам зліцца,— Дагмат абсурдны, не для новай шкслы! Так плодзяцца няхай бязмозглыя жывёлы. А чалавек вышэй! Пачатак чалавечы Павінен адмысловым стаць. Дарэчы, (Да ачага.)
    Блішчыць! Глядзі! У гэтай чаднай печы Надзеі скора спраўдзяцца мае.
    Я ведаю, што сумесь розных рэчыў (А толькі гэта змест жывы дае) Складзе і цела, і шкілет.
    Я разгадаў даўно жыцця сакрэт:
    I плоць, жывую плоць, без родавьіх пакут Спакойненька ствару я ў колбе тут.
    (Зноў да ачага.)
    О! Творыцца! I згустак чорны Паволі складваецца ў формы.
    Мая работа марна не прапала — Бо што прырода арганізавала, To наша воля цвёрдая і сіла Цяпер даследчым розумам ствапыла.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Хто доўга жыў, той знае вашы цуды, Нічога ковага не ўбачыць ён:
    I я, вандруючы спакон, На штучных людцаў наглядзеўся ўсюды. ВАГНЕР (уважліва сочыць за колбай) Влішчыць субстанцыя... плыве...
    Яшчэ хвіліна... міг... і ажыве!
    Няхай мой план на выгляд дзікі, Аднак у будучым наш мозг вялікі Утворыць дасканалы, незантробны Мозг-сінтэз, нашаму падобны.
    (3 захапленнем разглядвае колбу.) Звініць, блішчыць чароўна шкло I выпраменьвае святло, А ў колбе вырасла да вечка Жывое цельца чалавечка.
    Прыроды тайна паддалася мне! Жыцця ўжо мной уведана аснова. Вы чуеце? Ужо на дне Гучыць... Гучыць жывая мова! ГАМУНКУЛ (з колбы Вагнеру)
    А вось і я! Дзень добры, татка! Бязгрэшнага зачацця я дзіцятка! Дык пацалуй, дай буські ад душы! He цісні гэтак! Шкла ке раздупіы: Прыроднае — ў бязмежжы і імкненні, А штучнае — ў граніцах і замкненні. (Мефістофелю.) Каго я бачу! Дзядзечка-шальмец!
    Як ты дарэчы. Проста маладзец!
    Калі ўжо выпадак цябе ці лёс У палестыны Еашыя занёс, Парай ад сэрца мне, як карацей Знайсці шляхі да працы і людзей. ВАГНЕР
    Дай мне сказаць! Даўно наспела, Усіх турбуючы, праблема, як жа так Дапасаваліся душа і цела, Што не разлучацца ў жыцці ніяк?
    Між тым вядома — недарэмна Яны варожыя ўзаемна.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Душу пяшчотную не руш.
    Спытай: чаму не ладзяць жонка й муж? Чаго вас, пане, ў эмпірэі цягне?
    Тут справа ёсць — дзіцятка працы прагне. ГАМУНКУЛ
    ІНто ж мне рабіць?
    МЕФІСТОФЕЛЬ (паказвае на бакавыя дзверы) Спяшай хутчэй углыб жыцця.
    ВАГНЕР (замілавана гледзячы на колбу) Якое абаяльнае дзіця!
    Дзверы адчыняюцца — Ф а ў с т на ложку. ГАМУНКУЛ (здзіўлена)
    Аб’ект цудоўны.
    Колба выслізгвае з рук Вагнера, лётае над Фаўстам і асвятляе яго.
    Чысты рай!
    Цяністы гай, лясны ручай!
    Купальшчыцам раздолле! —
    Чароўнасць, свежасць, хараство.
    I вось адна ў бліскучым коле — Дачка герояў слаўных, бажаство, Нагою лёгкаю нясмела
    Ступае з берага ва ўлонне хваль, Каб полымя яе святога цела Лагодна астудзіў вады крышталь. Аж раптам плёскат, шум на воднай гладзі! Бягуць, спалоханаа схапіўшы плацці, Дзяўчаты мілыя. Адна царыца Стаіць спакойная і не баіцца — Як рада ласцы ўладніцкая веліч!
    I кволіцца пяшчотна лебедзь-каралевіч Ля ног яе... Смялее ён...
    I тут ад скал Туман, як вэлюм белы, наплывае I ад маіх вачэй хавае Салодкі, радасны фінал...
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Такі малы, а з рызыкай хлапчук, Навыдумляе розных штук...
    He бачу я...
    ГАМУНКУЛ
    Вядома! Ты ж узрос На поўначы, дзе морак і мароз, Дзе рыцарства з папоўшчынай спрадвеку Мазгі туманяць чалавеку.
    Адкуль табе мець вольны зрок? — Ты дома там, дзе чад і змрок. (Азіраючыся.)
    Як тут усё панура й груба, Прачнецца ён — і дасць адразу дуба. Гаі і лебедзі, лясы і воды, Жанчыны голыя сярод прыроды — Вось той гаюча-мілы сон, Што ў непрытомнасці пабачыў ён; Ці ж ачуняе Фаўст у вашым склепе, Дзе нават я не выжыву? He, лепей Хадзем адсюль!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я рады бегчы. ГАМУНКУЛ
    Салдата шлі на поле сечы, А ў карагод вядзі нявест. Бо кожнаму сваё. Дарэчы, Цяпер якраз на поўдні фэст Вальпургіі класічнай, гэта — Якраз што трэба Фаўсту: лекі й мэта, МЕФІСТОФЕЛЬ
    He чуў такога свята.
    ГАМУНКУЛ
    А, нічога!
    Вялікі свет, дзівосаў многа.
    Ты знаеш рамантычныя фантомы, А з класікай антычнай не знаёмы. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Куды ж ляцець? Якога ляду Мяняць мне Брокен на Эладу? ГАМУНКУЛ
    Паўночны захад, мілы сатана, Табе прыстанішчам служыў здаўна. Ляцім на ўсход паўднёвы!
    Праз дубровы Цячэ Пеней там у цяснінах скал, Туды, дзе высіцца заўсёды новы Сярод раўніны велічны Фарсал.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ляцім! Але не трзба мне прамоў Пра барацьбу тыранаў і рабоў.
    Нуда бярэ ад той неразбярыхі: Спрачаюцца, не знаюць, што інтрыгі I свары ў стойбішча людзей Уносіць падбухторшчык Асмадзей. На словах — за свабоду барацьба, А ў сутнасці — лупцуе раб раба.
    ГАМУНКУЛ
    Пакінь людзей!
    У барацьбе няспыннай Малы хлапчук становіцца мужчынай. А ў нас свае турботы і трывогі — Хутчэй паставіць доктара на ногі. Калі ты маеш сродак — дай, а не, Дык даручы лячэнне мне.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Каб то на Брокене, клубок я гэты Разблытаў бы. А тут паганец-грэк, Варожы духам, волькасцю сагрэты, Такі салодкі тут, панадны грэх, А мы, па сутнасці,— аскеты.
    Дык што рабіць?
    ГАМУНКУЛ
    Здаецца мне,
    He лішне будзе зуху-сатане
    Да фесалійскіх ведзьм пазаляцацца. МЕФІСТОФЕЛЬ (пажадліва)
    А што? Даўно хацеў да іх дабрацца — Такіх вось прыгажух — ды мне!
    Хоць я не надта каб ахвочы Ў амуры бавіцца штоночы, Ды як жа чорт не рызыкне Дзеля знаёмства, для спадобы, Як той казаў, для першай пробы...
    ГАМУНКУЛ
    Тады здымай свой плашч з плячэй
    I ахіні ім Фаўста! I хутчэй Ляцімце ў элінскі вясёлы край! Я буду вам свяціць!
    ВАГНЕР (спалохана)
    А я?
    ГАМУНКУЛ
    А ты бывай! Твары, даследуй, вывучай пачаткі, Накладвай на пергаменты пячаткі, Абдумай Як, абдумай Што як след, А я пайду ў піырокі свет Шукаць прыгод сабе, тады Пастаўлю кропачху над «і» I дасягну сваёй вышэйшай мэты. За працу гэтую, за ўчынак гэты Здабуду славу, іпмат дабра, Ступень вучопую. Ну, нам пара' Бывай!