Ферма | 1984  Джордж Оруэл

Ферма | 1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
77.09 МБ
Якраз прыблізна гэтым часам свінні нечакана перабраліся ў сядзібу і сталі жыць там. Зноў жывёлам падалося, нібы яны памятаюць пастанову, што была прынятая ў самыя першыя дні, і зноў Віскун здолеў пераканаць іх, што яны памыляюцца. Было абсалютна неабходна, казаў ён, каб свінні, якія былі розумам фермы, мелі спакойнае памяшканне для працы. Дый
годнасці Правадыра (нядаўна ён пачаў ужываць тытул «Правадыр», гаворачы пра Напалеона) больш пасуе жыць у доме, чым у простым свінушніку. Тым не меней некаторыя жьівёлы збянтэжыліся, пачуўшы, што свінні не толькі ядуць на кухні і адпачываюць у гасцёўні, але і спяць у ложках. Баксёр не звярнуў на гэта ніякай увагі, сказаўшы, як звычайна: «Напалеон заўсёды кажа праўду!», але Канюшынка, якой здавалася, што яна дакладна памятае пастанову наконт ложкаў, пайшла да гумна і паспрабавала разабраць Сем Запаведзяў, што былі напісаныя на сцяне. He здолеўшы прачытаць нічога, апроч паасобных літар, яна схадзіла па Мюрыэль.
— Мюрыэль,— сказала яна,— прачытай мне Чацвёртую Запаведзь. Ці няма ў ёй пра тое, каб ніколі не спаць у ложку?
Мюрыэль з цяжкасцю праслібізавала.
— Тут напісана: «Ніводная жывёла не павінна спаць у ложку на прасціне»,— урэшце паведаміла яна.
Дзіўна, але Канюшынка не памятала, каб Чацвёртая Запаведзь згадвала пра прасціну; але калі гэта было напісана на сцяне, значыць, гэтак яно і мусіла быць. I Віскун, які якраз у гэты момант праходзіў міма ў суправаджэнні двух сабакаў, здолеў выкласці гэтую справу ў патрэбным святле.
— Дык вы, таварышы, чулі,—■ сказаў ён,— што мы, свінні, спім цяпер у ложках у сядзібе? А чаму не? Вы ж, пэўна, не думаеце, што некалі была пастанова супраць ложкаў? Ложак проста значыць месца, на якім спяць. Куча саломы ў стойле, калі разглядаць гэта адпаведным чынам, таксама ложак. Закон быў супраць просцінаў, бо гэта ўжо чалавечая выдумка. Мы падаставалі просціны з ложкаў у сядзібе і спім, закруціўшыся ў коўдры. I гэта вельмі ўтульныя ложкі! Але не больш утульныя, чым нам патрэбна пры той разумовай працы, якую мы мусім рабіць сёння, вось што я вам скажу, таварышы.
Вы не пазбавіце нас права на адпачынак, праўда ж, таварышы? Вы ж не зробіце так, каб нам было зусім цяжка выконваць свае абавязкі? Ніхто ж з вас не хоча, каб вярнуўся Джоўнз?
У гэтым жывёлы запэўнілі яго без лішніх развагаў, і больш ужо ніхто не гаварыў, што свінні спяць у ложках у сядзібе. А калі праз некалькі дзён было абвешчана, што ад таго часу свінні будуць уставаць раніцай на гадзіну пазней за астатніх жывёлаў, ніхто ўжо і не падумаў паскардзіцца.
Калі надышла восень, жывёлы былі змораныя, але шчаслівыя. У іх быў цяжкі год, а пасля продажу часткі сена і збожжа запасы ежы на зіму былі не такія ўжо і багатыя, аднак вятрак быў аддзякаю за ўсе нягоды. Цяпер ён быў ужо амаль напалову збудаваны. Пасля жніва выдалася яшчэ колькі пагодлівых сухіх дзянькоў, і жывёлы працавалі з большым напружаннем, лічачы, што варта пацягаць цэлы дзень сюды-туды вялізныя камяні, калі гэта магло ўзняць сцяну хоць яшчэ на адзін фут. Баксёр часам нават выходзіў начамі і працаваў гадзіну ці дзве пад месячным святлом. У свае вольныя хвіліны жывёлы хадзілі вакол недабудаванага ветрака, захапляючыся трываласцю і перпендыкулярнасцю сцен і дзівячыся, што яны самі здолелі зрабіць нешта гэткае незвычайнае. I толькі стары Бэнджамін не выяўляў ніякага энтузіязму што да ветрака, хоць, як звычайна, не казаў нічога, апрача загадкавай заўвагі, што аслы жывуць доўга.
Настаў лістапад з лютымі паўднёва-заходнімі вятрамі. Будаўніцтва давялося спыніць, бо было занадта мокра, каб разводзіць цэмент. Нарэшце надарылася ноч, калі вецер быў такі моцны, што будынкі фермы хісталіся на сваіх падмурках і некалькі плітак дахоўкі зляцела з гуменнага даху. Куры прачнуліся, квохкаючы ад жаху, бо ўсе прыснілі адначасова, што чулі, як недзе непадалёку стрэліла гармата. Калі раніцаю жывё-
лы павыходзілі са стойлаў, яны ўбачылі, што флагшток павалены, а вяз, што рос на краі саду, вырваны з коранем, як моркаўка. He паспелі яны агледзець гэта, як з усіх жывёльных глотак вырваўся крык роспачы. Перад імі адкрылася страшнае відовішча. Вятрак ляжаў у руінах.
He згаворваючыся, яны кінуліся да яго. Напалеон, які ніколі не паскараў хады, бег наперадзе ўсіх. Так, увесь плён іх змагання ляжаў зраўнаваны з зямлёю, камяні, якія яны з такімі намаганнямі разбівалі і зацягвалі на ўзгорак, рассыпаліся на ўсе бакі. He могучы спачатку вымавіць ні слова, яны стаялі, жалобна пазіраючы на крушню разваленага камення. Напалеон моўчкі хадзіў сюды-туды, раз-пораз нюхаючы зямлю. Хвост ягоны разагнуўся і нервова торгаўся з боку ў бок, што сведчыла пра напружаную разумовую дзейнасць. Раптам ён спыніўся, быццам нешта вырашыўшы.
— Таварышы,— сказаў ён спакойна,— ці ведаеце вы, хто нясе адказнасць за гэта? Ці ведаеце вы, хто той вораг, які прыйшоў уночы і разбурыў наш вятрак? Сняжок! — I раптам ён закрычаў грымотным голасам: — Гэта ўчыніў Сняжок! 3 сваёй зламыснасці, імкнучыся сарваць нашыя планы і адпомсціць за сваё ганебнае выгнанне, гэты здраднік пракраўся сюды пад покрывам ночы і знішчыў вынікі нашай амаль гадавой працы. Таварышы, тут і цяпер я абвяшчаю Сняжку смяротны прысуд. Медаль «Жывёла-Герой» другога класа і пуд яблыкаў таму, хто выканае прысуд. Два пуды яблыкаў таму, хто зловіць яго жывога!
Жывёлы былі незвычайна ўражаныя, даведаўшыся, што Сняжок здатны на такое злачынства. Пачуліся крыкі абурэння, і кожны пачаў абдумваць, як злавіць Сняжка, калі той надумае вярнуцца. Амаль адразу ж на траве недалёка ад узгорка з ветраком былі заўважаныя свіныя сляды. Яны былі бачныя толькі на працягу
некалькіх ярдаў, але было відаць, што яны вядуць да дзіркі ў агароджы. Напалеон прынюхаўся да іх і абвясціў, што яны належаць Сняжку. Ен выказаў меркаванне, што Сняжок, відаць, прыйшоў з боку фермы Фоксвуд.
— He будзем адкладваць на пасля, таварышы! — закрычаў Напалеон, вывучыўшы сляды.— Нас чакае шмат працы. Сёння раніцай мы пачнём адбудоўваць вятрак і будзем будаваць яго ўсю зіму, і ў дождж, і ў сцюжу. Хай гэты няшчасны здраднік ведае, што яму не ўдасца так проста закрэсліць нашую працу. Памятайце, таварышы, у нашых планах не павінна быць ніякіх змен, усё мусіць быць выканана дзень у дзень. Наперад, таварышы! Няхай жыве вятрак! Няхай жыве Ферма Жывёлаў!
VII
Зіма была суровая. За шалёнымі вятрамі прыйшлі дажджы і снегапады, а пасля насталі жорсткія маразы, якія пачалі слабнуць толькі ў лютым. Жывёлы што ставала сілы працягвалі адбудоўваць вятрак, добра ведаючы, што знешні свет уважліва сочыць за імі і што зайздросныя чалавечыя істоты будуць радавацца і святкаваць перамогу, калі вятрак не будзе пабудаваны ў пару.
На бяду жывёлам, чалавечыя істоты ўдавалі, быццам не вераць, што вятрак разбурыў Сняжок: яны казалі, што ён разваліўся таму, што сцены былі занадта тонкія. Жывёлы ведалі, што гэта няпраўда. I ўсё ж было вырашана рабіць сцены ўдвая таўсцейшыя, чым дагэтуль, што патрабавала значна большае колькасці камення. Доўгі час кар’ер быў занесены снегам, і нічога нельга было рабіць. Праца крыху прасунулася наперад у сухія марозныя дні, але гэта было цяжкае выпрабаванне, і энтузіязму ў жывёлаў прыкметна паменшала. Ім увесь
час было халодна, а часам і галодна. Толькі Баксёр і Канюшынка ніколі не падалі духам. Віскун выступаў з бліскучымі прамовамі аб радасці служэння ферме і высокай годнасці працы, але астатнія жывёлы значна болей натхняліся з Баксёравай сілы і яго нястомнага воклічу «Я буду працаваць яшчэ старанней!».
У студзені пачало не ставаць ежы. Норма збожжа была рэзка зменшана, і было паведамлена, што ўзамен будзе выдзяляцца дадатковая норма бульбы. Тады выявілася, што большая частка ўраджаю бульбы памерзла ў капцах, якія не былі як след накрытыя. Бульба зрабілася мяккая і бясколерная, і толькі нязначная яе частка была прыдатная да ежы. Часам цэлымі днямі жывёлы нічога не елі, апроч мякіны і буракоў. Галодная смерць, здавалася, ужо заглядала ім у твары.
Было жыццёва неабходна схаваць гэты факт ад знешняга свету. Падахвочаныя разбурэннем ветрака, чалавечыя істоты выдумлялі новую хлусню пра Ферму Жывёлаў. Зноў пайшлі чуткі, што ўсе на ферме паміраюць з голаду і хваробаў, што яны няспынна варагуюць паміж сабою і дайшлі нават да канібалізму і дзетазабойства. Напалеон добра ўсведамляў, якія былі б вынікі, калі б за агароджаю фермы даведаліся пра сапраўднае становішча з ежай, і ён вырашыў скарыстаць містэра Уімпэра, каб пашырыць звесткі адваротнага зместу. 3 гэтага часу жывёлы не павінны былі мець ніякіх кантактаў з Уімпэрам пад час ягоных штотыднёвых візітаў, тым часам некалькі адмыслова вылучаных жывёлін, у большасці авечак, падвучылі казаць, нібы мімаходзь, у ягонай прысутнасці, што нормы былі павышаныя. Да таго ж Напалеон загадаў напоўніць амаль пустыя засекі ў свірне да краёў пяском, а зверху прысыпаць рэшткамі збожжа і мукі. Прыдумаўшы нейкую патрэбу, Уімпэра завялі ў свіран і дазволілі яму зазірнуць у засекі. Гэтак яго ўвялі ў зман, і ён надалей
паведамляў знешняму свету, што Ферма Жывёлаў не мае нястачы ў харчах.
I, аднак, пад канец студзеня сталася відавочным, што трэба будзе аднекуль браць збожжа. Гэтымі днямі Напалеон рэдка паказваўся публічна і ўвесь час праводзіў у сядзібе, усе дзверы ў якой ахоўваліся страхотнымі сабакамі. Калі ж ён і выходзіў на свет, дык вельмі ўрачыста, у атачэнні шасці сабакаў, якія шчыльна абступалі яго і вурчалі, калі нехта падыходзіў. Часта ён не паказваўся нават нядзельнымі раніцамі, а пераказваў свае загады праз іншых свінняў, звычайна праз Віскуна.
Аднойчы нядзельнай раніцай Віскун абвясціў, што куры, знёсшыся, адразу мусяць здаваць свае яйкі. Напалеон заключыў праз Уімпэра кантракт на чатырыста яек у тыдзень. За атрыманыя грошы можна было б набыць дастаткова збожжа і мукі, каб пражыць да лета, калі жыццёвыя ўмовы будуць лягчэйшыя.
Калі куры пачулі гэта, яны ўзнялі страшны лямант. Іх і раней папярэджвалі, што ім, магчыма, давядзецца пайсці на такую ахвяру, але яны не верылі, што гэтак сапраўды будзе. Яны якраз падрыхтаваліся да вясновага выседжвання і скардзіліся, што забраць цяпер яйкі было б забойствам. Упершыню з часоў выгнання Джоўнза наспявала нешта падобнае на бунт. Узначаленыя трыма маладымі чорнымі міноркамі, куры зрабілі рашучую спробу сарваць Напалеонавы планы. Яны вырашылі заляцець на кроквы і несці яйкі там, адкуль яны падалі і разбіваліся аб падлогу. Напалеон дзейнічаў хутка і бязлітасна. Ен загадаў не выдаваць курам харчу і папярэдзіў, што любая жывёліна, якая дасць курам хоць адно зернейка, будзе пакарана смерцю. Сабакі пільна сачылі за выкананнем гэтага загаду. Куры трывалі пяць дзён, пасля здаліся і вярнуліся ў свае гнёзды. Тым часам дзевяць курэй памерла. Іх целы пахавалі ў садку, і было абвешчана, што яны памерлі ад какцыды-