Францыск Скарына Чалавек-энцыклапедыя Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-энцыклапедыя
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 120с.
Мінск 2016
96.65 МБ
У 3 частках Частка 1
Чалавек-энйыклапедыя
Мінск «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» 2016
УДК 087.5:[94(476)+929Скарына](035)
ББК 63.3(4Бен)я2
C91
Серыя заснавана ў 2015 годзе
Матэрыялы выдання падрыхтаваны сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Суша, А.А.
C91 Францыск Скарына. У 3 ч. 4.1. Чалавек-энцыклапедыя : для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Алесь Суша. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016. — 120 с. : іл. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
ISBN 978-985-11-0903-2.
Кніга серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыне, які з’яўляецца, верагодна, самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя і ўніверсальная асоба. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік... Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга і старшага школьнага ўзросту, а таксама ўсіх, хто цікавіцца багатай гісторыяй нашай краіны.
УДК 087.5: [94(476)+929Скарына] (035)
ББК 63.3(4Бен)я2
ISBN 978-985-11-0903-2 (ч.І)
ISBN 978-985-11-0902-5
© Суша Алесь, 2016
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2016
УВОДЗІНЫ
Францыск Скарына з’яўляецца, верагодна, самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя і ўніверсальная асоба. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік...
Нашаму сучасніку складана нават уявіць, якім чынам гэтыя абсалютна розныя іпастасі спалучаліся ў асобе аднаго чалавека. Як ў часы Скарыны, гэтак і сёння наяўнасць такога шматбаковага таленту з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Аднак, верагодна, толькі дзякуючы сваім надзвычайным здольнасцям Францыск Скарына здзейсніў сапраўдную культурную рэвалюцыю, адкрыў перад нашымі продкамі прастору новых магчымасцей і шляхоў далейшага развіцця, ні многа ні мала — змяніў увесь сусвет беларусаў.
Францыск Скарына першым з усходніх славян выдаў кнігу друкарскім спосабам і зрабіў кніжнае слова (а праз яго і ўсе веды чалавецтва) даступным для “люду паспалітага”, гэта значыць для ўсіх і для кожнага. Гэтым самым была адкрыта новая эпоха ў культурным развіцці нашага народа. Менавіта таму беларускага першадрукара называюць сапраўдным волатам эпохі Адраджэння.
Пры ўсім гэтым Скарына заўсёды заставаўся патрыётам сваёй зямлі. Для яго вобраз паўнацэннага грамадзяніна непарыўна звязаны з наяўнасцю патрыятычнага пачуцця, любові да роднай зямлі. У сваіх працах Скарына сцвярджае права людзей ганарыцца і любіць сваю айчыну, выступае за роўнасць усіх народаў між сабою і за каштоўнасць кожнага з іх паасобку. Выконваючы свой ўласны запавет слаўны палачанін у кожнай са сваіх кніг абавязкова падкрэсліваў уласнае паходжанне і з нязменнай павагай да роднага места пазначаў, што кніга “выкладзена доктарам Францыскам Скарынам са слаўнага горада Полацка”.
Інтэлектуальны пасыл нашага першадрукара быў скіраваны на ўсе саслоўі беларускага грамадства 16 стагоддзя. I пры ўсім гэтым выказаныя асветнікам погляды і думкі застаюцца надзвычай актуальнымі і важнымі нават сёння — праз 500 гадоў пасля іх з’яўлення.
 
СТУДЭНТ
ыццё Францыска Скарыны — жыццё асветніка. Гэта жыццё чалавека, які звязаў сябе з перадачай ведаў пра свет сваім сучаснікам і нашчадкам. Але каб
набыць тыя багатыя веды Скарына мусіў прайсці шлях маральнага і інтэлектуальнага самаўдасканалення праз навучанне ў самых розных вучэбных установах Беларусі і замежжа.
Пачатковую адукацыю Францыск Скарына атрымаў у буйнейшым духоўным цэнтры тагачаснай Беларусі — родным горадзе Полацку. Гэты горад быў знакаміты сваёй старажытнай незалежнасцю, гаспадарчай, царкоўнай актыўнасцю, багатай духоўнай спадчынай, велічнымі праваслаўнымі храмамі з іх кніжна-пісьмовымі і мастацкімі традыцыямі, буйнымі бібліятэкамі і архівамі. Здаўна ў Полацку развівалася сістэма навучан-
Дворык Полацкага ўніверсітэта сёння
ня моладзі. Менавіта таму тут узгадаваліся многія вядомыя асветнікі, у тым ліку святая Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына і Сімяон Полацкі.
Як мяркуюць даследчыкі, першапачатковую адукацыю Скарына мог атрымаць у Полацкім бернардзінскім манастыры, які дзейнічаў у горадзе з 1498 года. Бернардзінскі манаскі ордэн здолеў найбольш эфектыўна стварыць не беларускіх землях сетку манастыроў, якія пачынаючы з 15 стагоддзя распачалі адукацыйную і місіянерскую дзейнасць.
Менавіта ў Полацку Францыск Скарына мог вывучаць лацінскую мову (у той час яна не вывучалася ў праваслаўных школах Беларусі), бо, як паказала далейшае развіццё падзей, у наступныя гады ён ужо паспяхова карыстаўся гэтай мовай падчас навучання і працы за мяжою. Мала верагодна, што Скарына мог вывучыць гэту складаную мову самастойна ці праз кантакты за заезджымі гандлярамі.
Пра сувязь з бернардзінамі можа таксама сведчыць і імя Скарыны, верагодна дадзенае пры хрышчэнні ў гонар святога Францыска — апекуна бернардзінскага ордэна.
Полацкія бернардзіны мелі цесныя сувязі з віленскімі братамі. Гэта магло паспрыяць пераезду Скарыны ў сталіцу Вялікага Княства Літоўскага — Вільню. Сваю пачатковую адукацыю Скарына, верагодна, пашырыў у каталіцкай кафедральнай школе ў Вільні, якая была найбольш вядомай з усіх каталіцкіх школ у ВКЛ. Тут ён за-
Старажытная гравюра з выявай настаўніка і студэнтаў
вяршыў сваю школьную вучобу, пасля чаго прыняў рашэнне паступаць ва ўніверсітэт.
У тыя часы многія з выпускнікоў віленскай кафедральнай школы працягвалі вучобу ў Кракаўскім універсітэце. Менавіта такое рашэнне прыняў і Францыск Скарына. У 1504 годзе ён паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт. Гэты ўніверсітэт быў заснаваны яшчэ ў 1364 годзе, пасля рэарганізаваны і зноў адкрыты ў 1400 годзе. Цесныя палітычныя стасункі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім паспрыялі з’яўленню ў Кракаве студэнтаў з Беларусі: для іх гэта быў самы блізкі, адносна танны і даступны з усіх універсітэтаў Еўропы. Таму колькасць студэнтаў універсітэта родам з Вялікага Княства Літоўскага ў часы Скарыны дасягала 2%.
Напалеон Орда.
Полацкі Сафійскі сабор. 19 стагоддзе

>
Кракаўскі ўніверсітэт знаходзіўся пад кантролем і ўплывам каталіцкай царквы і быў прызваны спрыяць пашырэнню каталіцтва на польскіх, беларускіх, літоўскіх, украінскіх і іншых землях. У той жа час з яго сцен выйшлі шматлікія асветнікі і рэфарматары, якія часам нават супрацьпастаўлялі сябе традыцыйнаму хрысціянству, як напрыклад, Сымон Будны.
У 1504 годзе ва ўступных дакументах Кракаўскага ўніверсітэта з’явіўся
запіс “Францыск, сын Лукі з Плоцка” (Полацка) і побач запіс пра выплату ўступнага ўзносу ў 2 грошы. Падчас навучання Францыск Скарына жыў у адной з некалькіх бурсаў (інтэрнатаў), верагодна — у найстарэйшай бурсе ўніверсітэта — “Пауперум”. Навучанне патрабавала ад студэнтаў адданасці і настойлівасці. Іх жыццё было даволі суровым і аднастайным, было падобным на побыт манахаў: строгая рэгламентацыя заняткаў і працы, кантроль
Дворык Падуанскага ўніверсітэта
Дыплом Падуанскага ўніверсітэта ўзору 1582года
за вучэбным і вольным часам, апека і нагляд за студэнтамі. Многія студэнты жылі вельмі бедна, наймаліся на працу да магістраў і прафесараўуніверсітэта.
Францыск Скарына паступіў на пачатковы факультэт універсітэта — факультэт вольных мастацтваў (арціум), альбо філасофскі факультэт. На працягу двух гадоў навучання (мінімальны тэрмін навучання) малады палачанін вывучаў так званыя “сем вольных навук”, у лік якіх тады ўваходзілі граматыка, рыторыка, логіка, арыфметыка, геаметрыя, музыка і астраномія. У сваіх пазнейшых выданнях Скарына апісваў гэту навуковую сістэму, якая дазваляла атрымаць важнейшыя веды аб навакольным свеце і займець грун-
тоўную адукацыю. Шмат увагі студэнты надавалі таксама вывучэнню філасофіі Арыстоцеля і Платона, твораў антычных аўтараў Цыцэрона і Вергілія, а таксама лацінскай мовы.
Пасля завяршэння курса навучання ў Кракаўскім універсітэце Скарына выдатна здаў экзамен на ступень бакалаўра арціум (сямі вольных навук). Гэта давала яму права працаваць педагогам і чытаць студэнтам некаторыя курсы.
На гэтым навучанне Францыска Скарыны не скончылася. Ён вырашыў працягнуць сваю адукацыю ў галіне медыцыны. На жаль, мы сёння дакладна не ведаем, дзе ён набыў медыцынскія веды, бо ў італьянскім горадзе
^omputue Oiromctralfe
Студэнты паводле гравюры 16 стагоддзя
Падуі, дзе ён абараніў вучоную ступень ў “лекарскіх навуках”, навучанне на той час афіцыйна не вялося. He выключана, што медыцыну ён вывучаў у тым жа Кракаве, дзе ў пачатку 16 ст. ужо дзейнічалі 2 медыцынскія кафедры. Аднак гэтыя кафедры на той час яшчэ не давалі права абароны вышэйшай навуковай ступені, за якой Скарына мог скіравацца ў Падую.
Аднак ён мог працягнуць сваё навучанне і непасрэдна ў Падуі, дзе многія з выкладчыкаў часова закрытага ўніверсітэта выкладалі ў хатніх умовах. На карысць гэтай версіі так-
сама сведчыць цікавасць Скарыны да батанікі і яго пазнейшая праца над стварэннем Каралеўскага сада ў npase. Справа ў тым, што менавіта ў Падуі ў 16 стагоддзі актыўна развівалася навука пра расліны (батаніка) і ў выніку быў заснаваны адзін з самых старажытных батанічных садоў у Еўропе. Скарына не мог не сачыць за актуальнымі навуковымі тэндэнцыямі падчас знаходжання ў гэтым горадзе. Як бы тое ні было, у 1512 годзе ён бліскуча вытрымаў экзамен на ступень доктара медыцыны ў праслаўленым Падуанскім універсітэце.
V -
■н
МАЯАКННЫ ууЖ?атэт
У 2013 годзекаля галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта быў устаноўлены помнік студэнту — бронзавая статуя, якая нагадвае знакамітага беларускага дзеяча эпохі Адраджэння і звяртае на сябе ўвагу ўсіх студэнтаў і выпадковых мінакоў. Паводле аўтарскай задумы скульптара Паўла Лука, у аснову гэтага вобраза лёг вобраз Францыска Скарыны — аднаго з самых вядомых студэнтаў Беларусі.