Францыск Скарына
Чалавек-энцыклапедыя
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 120с.
Мінск 2016
ЯНК. XntAS КГЯАйГП Зяч СІ ФПОДу . Ддд| СпясЕнне п^яееДным w гдя, йпомофв н «БОГЯ СПЯСяІОфЕГО Е вувЯЙгЕ З’Ч AS • ПрНЧ Ря^Н (П£СА П^ЯвЕДнН Н уРмОвЛЕННе rz* ЕОГЯ НЯШЕГО Н Нсетго СвЕфЕНПО МуЧЕННк ко^ннлГаН Прк. Ломі[ твОЕму подойяегпь пс^сяля мдмгопі^ днец. Стй , Гхь eoijUfHCA н cmoMfcA6баече»4пглк Ко
■Ч' 4лл'{й,дснобянне е го нягорх све
Кніга "Апостал". Вільня. 1525 год
ПАЭТ
ранцыска Скарыну можна абгрунтавана лічыць першым беларускім паэтам, аўтарам першых вершаў на беларускай (старабеларускай) мове. Яго па-
пярэднікі часоў Сярэдневякоўя, нават такія вядомыя і таленавітыя творцы як Кірыла Тураўскі, не пісалі па-беларуску і не стваралі вершаваныя творы ў сучасным разуменні гэтага паняцця. Некаторыя сучаснікі Скарыны і прадстаўнікі эпохі Адраджэння, як Мікола Гусоўскі, таксама звярнуліся да паэ-
Сярэдневяковы паэт на выяве ў рукапісным ініцыяле
тычнай творчасці, але пры гэтым перавагу аддавалі класічным мовам (напрыклад, лацінскай).
Скарына ж адным з першых звярнуўся да вершатворчасці па-беларуску. Болын таго, дзякуючы друкаванаму слову гэтыя творы трапілі на старонкі тыражных выданняў і захаваліся для нашчадкаў — прайшлі праз стагоддзі войнаў і разрухі і сёння сведчаць пра багацце і веліч нашай культуры.
Прыблізна ў часы Францыска Скарыны адбывалася пашырэнне ў Еўропе і на беларускіх землях у прыватнасці сілабічнага вершаскладання. Сутнасць сілабікі ў чаргаванні аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках. Асноўнымі рытмастваральнымі кампанентамі сілабічнага верша таксама, апрача аднолькавай колькасці складоў у радках, з’яўляюцца міжрадковыя паўзы, падобныя заключныя склады радкоў, паўтаральная сугучнасць асобных словаў ці іх частак і інш.
Падобная форма вершаў атрымала асаблівае пашырэнне ў мовах, дзе словы маюць пастаяннае месца націску на тым ці іншым складзе. Напрыклад, у французскай і армянскай мовах — на апошнім складзе, у польскай — на перадапошнім, чэшскай — на першым і гэтак далей.
У 15 стагоддзі сілабіка прыйшла ў польскую літаратуру, а ў самым пачатку 16 стагоддзя яна з’явілася і ў беларускім прыгожым пісьменстве, а ў хуткім часе стала асноўнай сістэмай
лрь нгркть еыХсл{ шса Кнвоті глшьіренцлж* МНХШ 8НДА НПОГОРЛІ HSS мплолнл
ТОРЫН КННГН Ц4РЬвТЁ& ПОЯІШЬТЬ GM . ЗЗПОЛНЕ 6ЫЛ0ЖЕНЫ MslPSGh КНН МЗЫКЙ . Л.0КТ0Р0М5 фРМБЦН GK0H5 СКОРННННЫМБ СЫНОМЬ СПОЛОЦЫЫ г
Вобраз біблейскага цара-паэта Давіда на гравюры Скарыны
вершаскладання пісьмовай паэзіі Беларусі. У далейшым падобная сістэма вершаскладання дасягнула свайго найвышэйшага развіцця ў творчасці Сімяона Полацкага, які запачаткаваў расійскае вершаскладанне.
Можна казаць, што менавіта дзякуючы Францыску Скарыне сілабічная паэзія прыйшла ў Беларусь. Калі прааналізаваць яго творы, то не цяжка ў асобных з іх выявіць рысы першых вершаў. Асобныя радкі гэтых вершаў моцна нагадваюць адзін аднаго па сваёй пабудове і структуры, а пры гэтым яшчэ і назіраецца выразнае імкненне да роўнаскладовасці.
Падобныя прыклады пачатковага вершаскладання мы знаходзім як у пражскіх, так і ў віленскіх выданнях Скарыны. Больш таго, беларускі асветнік рызыкуе прадставіць у вершаванай форме не толькі ўласныя словы, але і словы Святога Пісання і нават Божыя запаветы. У прыватнасці, у сваёй прадмове да Кнігі Выхад (Прага,
1519) Скарына падае ў кароткай вершаванай форме знакамітыя Дзесяць Божых Запаведзяў, ці Дэкалог.
Вершаваныя творы Скарыны не толькі эмацыянальна ўзмацняюць асобныя думкі аўтара, але часам становяцца квінтэсенцыяй ці высновай усяго твору асветніка. Напрыклад, менавіта такім вершаваным заканчэннем (“He копай под другом свонм ямы”) завяршаецца прадмова да Кнігі Эсфір (Прага, 1519).
Важна, што пасля вяртання на радзіму, у сталіцу ВКЛ Вільню, Скарына прадоўжыў свае паэтычныя заняткі і ўжо ў першым сваім віленскім выданні — “Малой падарожнай кніжцы” — ён змясціў некалькі сваіх вершаваных прац, у тым ліку акраверш “Делал доктор Скорлнлч” ў складзе “Акафіста найсалодкаму імені Ісусаву”.
Такім чынам, паэтычная спадчына Францыска Скарыны ўяўляе сабою першаўзоры беларускай паэзіі, а самога Скарыну можна лічыць першым уласна беларускім паэтам.
Вось як выглядаў першы верш аўтарства Францыска Скарыны, змешчаны ў Кнізе Іова (Прага, 1517):
Богу в Тромцм едмному ко чтм м ко славе, Матерм Его Пречмстой Мармм к похвале. Всем небесным смлам м святым Его к веселію, Людем посполмтым к доброму наученмю.
БАГАСЛ09
Вялікіх намаганняў ад Скарыны патрабавала падрыхтоўка перакладу і тлумачэнняў да кніг Бібліі. Гэта была, з аднаго боку, вельмі адказная, а з іншага, новая і няпростая праца. Узяць на сябе адказнасць за аналіз, пераклад і каментаванне Святога Пісання мог далёка не кожны нават самы адукаваны чалавек. На радзіме Скарыны на такі крок не рашаліся нават прадстаўнікі царкоўнай іерархіі. Звычайна, у выглядзе рукапісаў пашыраліся толькі кнігі, прызначаныя для набажэнства (літургічныя кнігі), у той
ПрГМЙАРвСТІ, БоЖНА W
РЕМЗЛРМТН БОЖІМ КННГЯ ПО SHfMETGM» ЗЗПОАНЕьбЫАОйіЕНіі IW РЗСКЫН МЗЫКБ» .ДОКТОРОМй фРЖЦНСКОМЬ GKOPHHHHbIHS CM НОМЬ* НЗІМШШГО ГРгШ ПОАОЦЬМ
Гравюра Скарыны — Божая Прамудрасць
Тытульны ліст кнігі "Быццё". Прага. 1519год
час як кнігі Бібліі (і асабліва Старога Запавету) амаль ніколі нават не перапісваліся ў рукапісным выглядзе, бо гэта праца патрабавала вельмі добрай багаслоўскай падрыхтоўкі.
Запланаваная беларускім асветнікам работа не магла не ўражваць сучаснікаў. Ён меў намер не толькі самастойна перакласці вельмі складаныя для разумення тэксты Кнігі Кніг на родную мову і тым самым зрабіць іх даступнымі для разумення шырокім колам насельніцтва, але такса-
Багаслоў. Карціна Сандра Бацічэлі. Каля 1480года
йк
HGXOJ.K ? 7 н
ф1|ІЮК084 ЗНЛІМЛ» W|W4 МоЙСГА Scojt
ННГН ЁТОРЫЙ M0H6£O6hI, 306S ны£ ііoxo.ззпоаhe быаоже НЫ ІЫРЗбКНН МЗЫК&< -ЛОКТОРо фРЖЦНбКо GKOPHHOIo бПОЛОЦЬКЛ БОГЗ бйТВЙЦН EJLHHOMS. НПЙЯННЙ hats
Pdfro IWH, Йль£ ПОбЛОАНТы ШЗЦЕ Е
Тытульныліст кнігі "Выхад". Прага. 1519год
ма патлумачыць значэнне кожнай з кніг, пракаментаваць складаныя для разумення эпізоды, ідэі і паняцці. Усё гэта было нечуванай навіной.
Бясспрэчна, прапануючы ўвазе чытача сваё тлумачэнне Святога Пісання, Францыск Скарына працягвае традыцыю сярэдневяковых і рэнесансных багасловаў, а таму прапануе тыя ці іншыя ідэі і погляды, абапіраючыся на аўтарытэт тэкстаў самой Бібліі і выказванні найбольш вядомых і аўтарытэтных аўтараў мінулага — Айцоў Царквы. Праведзены даследчыкамі аналіз тэкстаў Скарыны дазваляе вылучыць шырокае кола аўтараў, на якіх спасылаецца ці творы
якіх цытуе Францыск Скарына. Сярод іх Васіль Вялікі, Рыгор Дваяслоў, Еранім Стрыдонскі, Феадосій, Феадарыт Кіпрскі, Ераней Ліёнскі, Ісак і Яфрэм Сірыны, Арыген, Іаан Дамаскін і іншыя.
Выданне тэксту Бібліі з аўтарскімі каментарыямі свецкага чалавека, які не мае духоўнага сану, было абсалютна нечаканым як для праваслаўнай, так і для каталіцкай цэркваў. Падобныя погляды (як раз у часы Скарыны) пачалі выказваць рэфарматары, альбо пратэстанты. У сувязі з гэтым некаторыя айчынныя і замежныя даследчыкі выказвалі меркаванне пра магчымую сувязь Францыска Скарыны з пратэстанцкім рухам у Еўропе.
Пытанне аб рэлігійным вызначэнні Скарыны наогул з’яўляецца адным з найбольш складаных у скарыназнаўстве. Дакладных і прамых пісьмовых доказаў яго прыналежнасці да той ці іншай канфесіі не захавалася, таму часта выкарыстоўваюцца ўскосныя крыніцы. У любым выпадку, сама неадназначнасць гэтага пытання ўздымае Скарыну на па-за канфесійную вышыню, ставіць яго над спрэчкамі паміж прадстаўнікамі розных цэркваў, якія раздзіралі хрысціянскае адзінства ва ўсе часы. У творах Скарыны няма ні крытыкі ў адрас той ці іншай царквы, як няма і выхвалення заслуг іх кіраўнікоў — рымскіх пап ці ўсходніх патрыярхаў. Ён застаецца па-за полем спрэчак з пратэстантамі, якія займалі розум многіх багасловаў таго часу.
Скульптура на ўваходзе ў Старое места Пражскае нібы бласлаўляеўсіх, хто прыбываў сюды, як Скарына
Гравюра "Царыца Саўская гутарыць з царом Саламонам".
У сувязі з гэтым існуе думка, што Францыск Скарына мог падтрымліваць ідэі царкоўнай уніі — уз’яднання розных цэркваў у адну, як было ў часы Хрыста. Гэта думка таксама не пазбаўлена падстаў. Яшчэ ў 15 стагоддзі гэта ідэя была вельмі папулярнай у беларускім грамадстве і, напрыклад, большасць праваслаўных мітрапалітаў таго часу яе актыўна падтрымлівала, а ў 16 стагоддзі такая ўнія нават была заключана і стала самай вядомай спробай саюза заходняй і ўсходняй цэркваў.
Што характэрна, таленавіты палачанін здолеў нават застацца па-
мяркоўным і ўзважаным у стаўленні да яўрэяў, якіх нярэдка жорстка крытыкавалі хрысціянскія багасловы. У большасці аўтарскіх прадмоў да біблейскіх кніг Скарына ўпэўнена звяртаецца да старажытнаяўрэйскіх тэкстаў.
Сінтэз розных рэлігійных традыцый назіраецца і ў тым, якімі крыніцамі карыстаўся Францыск Скарына для перакладу кніг Бібліі. Нам сёння дакладна вядома, што ён карыстаўся і каталіцкімі рэдакцыямі Святога Пісання (Вельгата) ды каментарыямі каталіцкіх багасловаў, і праваслаўнымі рукапіснымі спісамі, і гусіцкай
(пратэстанцкай) Чэшскай Бібліяй, і старажытнымі яўрэйскімі арыгінальнымі тэкстамі, і творамі антычных мысліцеляў, зусім не звязаных з традыцыйным хрысціянствам і іудаізмам.
У гэтым праяўляецца талерантнасць і розум Скарыны. У гэтым можна бачыць асаблівасці нацыянальнага
характару беларусаў з іх цярпімасцю і павагай да людзей іншай веры, на цыянальнасці, поглядаў ці звычаяў Так і Скарына. Ён нібы не заўважае спрэчак між цэрквамі і іх іерархамі не крытыкуе іх і не хваліць. Ён звяр таецца да ўсіх і да кожнага, каму гэта цікава, імкнецца данесці Божае Слова да ўсіх, да “людзей паспалітых”.
ІІННГН 7 МОН0ЕО6Ы
Гравюра "Стварэнне сусвету"з кнігі "Быццё". 1519год
Расфарбаваная гравюра з кнігі "Прамудрасць Божая".1518 год
Самае каштоўнае з усяго, што пакінуў нашчадкам Францыск Скарына, — гэта мудрасць яго пасланняў і казанняў, якая засталася на старонках кожнай выдадзенай ім кнігі ў выглядзе аўтарскіх прадмоў. Дзейнасць Скарыны ў Празе і Вільні мела па сутнасці хрысціянскі асветніцкі характар. Яго кнігі Святога Пісання знаёмілі адукаваных жыхароў Беларусі і іншы “паспаліты люд” з гісторыяй хрысціянскай веры, яе сутнасцю і канонамі.