Францыск Скарына Чалавек-энцыклапедыя Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-энцыклапедыя
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 120с.
Мінск 2016
96.65 МБ
Таму нават яго выдавецкую дзейнасць трэба разглядаць не толькі ў святле асветніцкай місіі і высакародных помыслаў Скарыны, але і ў зрэзе яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Нам вядомы шэраг дакументаў, у якіх
ідзе гаворка пра адстойванне ім сваіх правоў на маёмасць, а таксама пра захады па продажы ўласных кніг.
Пры гэтым Скарына, як сапраўдны прадпрымальнік, гатовы быў рызыкаваць, пачынаць новыя справы, на якія ніхто з яго сучаснікаў раней не адважваўся. I кнігадрукаванне было адным з такіх кірункаў. Ён не сумняваўся ўкладваць сродкі ў сваю адукацыю, бо ведаў, што яна прынясе не толькі добрыя веды, але і магчымасць іх выкарыстаць з выгадай для сябе і грамадства. Ён не баяўся мяняць месца працы і пражывання, спецыфіку сваёй дзейнасці і кожны раз самааддана пагружаўся ў новую справу, дасягаючы мала каму даступных вышыняў.
Некаторыя ініцыятывы Скарыны выглядалі не проста рызыкоўнымі, a нават авантурнымі. Менавіта такімі трэба лічыць вываз двух майстроў — медыка і друкара — з Кёнігсберга, супраць волі мясцовага герцага. Такой жа авантурнай была спроба, пра якую з вялікай доляй верагоднасці кажуць даследчыкі, прывезці свае кнігі на продаж у Маскву. Безумоўна, там нечуваная навіна (друкаваныя кнігі) была ўспрынята адмоўна як неадпаведная старадаўнім традыцыям і таму кнігі былі спалены.
Сёння мы ведаем, што прадпрымальніцкі талент праявіўся ў Скарыны яшчэ ў маленстве і захоўваўся да апошніх дзён. Вядома, што Скарына падтрымліваў дзелавыя і фінансавыя зносіны з жыхарамі Вялікага Княства Літоўскага амаль да сваёй смерці, жывучы шмат год на чужыне.
Вячка Целеш. Першыя крокі ў свет.
Францішак Скарына, купецкі сын, у Рызе. 1990 год
Ганс Гальбейн. Партрэт купца. 1532 год
рынцыпова важна, што для Скарыны вобраз паўнацэннага грамадзяніна непарыўна звязаны з наяўнасцю патрыятычнага пачуцця, любові да роднай зямлі. Найбольш ярка
і пераканаўча гэта думка ўвасобілася ў прадмове беларускага творцы да кнігі ‘Юдзіф”. У ёй пісьменнік параўноўвае чалавека з іншымі жывымі істотамі і на аснове гэтага параўнання сведчыць
Ёммні Прркь гд8нь гшчіть Глца НаЕр^сллн
КННЖКЛ PEKOMsIM fWSb ЁЙМНІНЙ IWMEThGM . ЗЗПОАНЕ ША0Ж8 НЯ НЯРЗСКНН МЗЫКЙ, aLOKTOPo фРдН&ЦНбКо GKOPHHOh СПОАОЦЬМ МПРЕЗ-Й ЕОГЗ 6ТР0ІЦН ЁаІННОМЗ КОЯЬТН
ДІАЬіів ПОСПОАНТы KxLOfiPoWS
Плач прарока Ераміі аб сваёй радзіме на гравюры з Бібліі Францыска Скарыны
пра агульную для іх любоў да роднага куточка зямлі, дзе яны нарадзіліся і ўзгадаваны.
Тым самым Францыск Скарына даказвае яшчэ адну важную для свайго часу ісціну: ён сцвярджае права грамадзян розных краін ганарыцца і любіць сваю айчыну, выступае за роўнасць усіх народаў між сабою і за каштоўнасць кожнага з іх паасобку. Выконваючы свой ўласны запавет слаўны палачанін у кожнай са сваіх кніг абавязкова падкрэсліваў уласнае паходжанне і з нязменнай павагай да роднага места пазначаў, што кніга “выкладзена доктарам Францыскам Скарынам са слаўнага горада Полацка”.
Трэба быць удзячнымі Францыску Скарыне, бо менавіта ад яго пачынаецца беларускае нацыянальнае пісьменства, скіраванае на адданае служэнне роднаму слову. Скарына першым гэтак ясна апісаў значнасць роднага слова для паўнацэннага фарміравання сапраўднага грамадзяніна і шматбакова развітай асобы.
Інтэлектуальны пасыл нашага першадрукара быў скіраваны на ўсе саслоўі беларускага грамадства 16 стагоддзя. I пры ўсім гэтым выказаныя асветнікам погляды і думкі застаюцца надзвычай актуальнымі і важнымі нават сёння — праз 500 гадоў пасля іх з’яўлення. Больш таго, некаторыя думкі Скарыны здолелі зацікавіць і прывабіць многіх інтэлектуалаў па ўсім свеце, дзякуючы чаму з’явіўся шэраг перайманняў і перакладаў на самыя розныя мовы свету.
Асаблівай увагі замежных творцаў заслужылі яго патрыятычныя выказванні, адлюстраваныя ў прадмове да кнігі “Юдзіф”: сёння вядомыя пераклады гэтых выказванняў на некалькі дзясяткаў моў народаў свету. Сабраныя разам яны пераканаўча сведчаць пра сілу слова Скарыны, падкрэсліваюць спрадвечную знітаванасць культурнага жыцця нашых краін.
Усё гэта дазваляе ўпэўнена казаць пра агульнасусветны характар творчасці Францыска Скарыны і пра яго ролю ва ўваходжанні айчыннай культуры ў агульначалавечы культурны працэс. А па-мастацку выказаныя ім словы пра любоў да Айчыны павінны
і

аЖЖЕ ОТ ПрМОЖЕНМЯ J Ходяцмсв пустыннзн4ють I ЯМЫ СБОЯ.ПТНЦЫ Б£Д4ЮТЬ 1 гндды СБОЯ, пчолы коро ] НЯТЬ уЛЬЕБ СБОН^ Т4К0 Ж й ЛЮДМ й ГДЕ ЗрДНЛйСЯ іі ускормліны суть К I тому месцу клнкую Л4ску ммдють
стаць духоўным запаветам і для нашчадкаў Скарыны, і для ўсёй чалавечай супольнасці.
У прадмове Скарыны да кнігі 'Юдзіф"змешчана вядомае выказванне беларускага асветніка пра любоў да роднай зямлі. У паэтычным перакладзе Алеся Разанава на сучасную беларускую мову гэтыя радкі выглядаюць наступным чынам:
Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае і як пчолы бароняць вуллі свае — гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць.

Уладзімір Крукоўскі. Плакат "460 год беларускага кнігадрукавання". 1976год
Змест
Уводзіны	5
Студэнт	9
Доктар у навуках	21
Лекар	25
Каралеўскі садоўнік	31
Сакратар трох каралёў	39
Сакратар віленскага біскупа	47
Перакладчык	51
Стваральнік літаратурнай мовы	57
Духоўны пісьменнік	61
Паэт	67
Багаслоў	73
Асветнік	81
Філосаф	85
Правазнавец	89
Кнігавыдавец	97
Першадрукар	103
Прадпрымальнік	109
Патрыёт	113

ЫВЛНЫІШ
SbMOJKSHd -ДОКТоаыд фп.нцн<;комк wopHHdfe НЗСЛ^НіІГО rPdAd no АОЦЫЫ , 6ОГЗ котгн н ЛЬДЕШ ПоПОЛНТЫМЬ 1U06RHS MSSEHHkt-

Даведачнае выданне
Беларуская дзіцячая энцыклапедыя Суша Аляксандр Аляксандравіч
ФРЯННЫСК СКАРЫНА
У трох частках
Частка 1
Чалавек-энйыклапедыя
У кнізе выкарыстаны гравюры з выданняў Францыска Скарыны
Навуковы рэдактар Л.У Языковіч
Мастацкае афармленне: П.В. Баранаў Камп’ютарная вёрстка: Д.Б. Гарэлікаў
Падпісана да друку 04.02.2016.
Фармат 84x108 Vie. Папера мелаваная. Друк афсетны. Гарнітура Minion Pro. Ум. друк. арк. 12,6Ул. выд. арк. 12,35 Тыраж 1500 экз. Заказ 551.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/1 ад 08.07.2013. Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ER[
ISBN 978-985-11-0903-2