Францыск Скарына Чалавек-энцыклапедыя Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-энцыклапедыя
Алесь Суша

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 120с.
Мінск 2016
96.65 МБ
Аднак друкаванае слова Скарыны было прызначана не толькі для інфармавання насельніцтва ці ўжытковага выкарыстання ў хрысціянскіх храмах, але найперш для фарміравання сапраўднага грамадзяніна сваёй дзяржавы, адукаванага і добра выхаванага. У творах асветніка можна бачыць, як услаўленне боскіх і царкоўных запаветаў спалучалася з разуменнем важнасці свецкіх навук і адукацыі, веданнем айчыннай і сусветнай гісторыі. У спадчыне Скарыны спалучаюцца рэлігійны і свецкі кірункі выхавання чалавека. Яго кнігі знаёмілі беларусаў з духоўнымі дасягненнямі хрысціянскага свету, іншымі народамі і дзяржавамі, іх сужыццём і лёсамі.
Ужо першыя словы самай першай кнігі Скарыны, якой быў Псалтыр, тлумачаць яго асветніцкія мэты: “Усё Пісанне боганатхнёнае, карыснае для навучання і для выкрыцця, для вы-
праўлення і для настаўлення ў праведнасці, каб быў дасканалы Божы чалавек і да ўсякае добрае справы падрыхтаваны”. Гэтыя словы апостала Паўла як найлепш ілюструюць Скарынава імкненне — “каб быў дасканалы Божы чалавек і да ўсякае добрае справы падрыхтаваны”.
Францыск Скарына бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы людзей у друкаванай кнізе. Праз кнігу ён спадзяваўся данесці да ўсіх сваіх суайчыннікаў багацце чалавечай думкі і найвышэйшыя маральныя прынцыпы, выпрацаваныя чалавечай цывілізацыяй. I Скарына не памыліўся: на некалькі стагоддзяў
Язэп Драздовіч. Францыск Скарына. Са свету з навукай. 1944 год
А. Марачкін. Пачатак.
Францыск Скарына. 1978 год
наперад друкаваная кніга стала (у тым ліку, дзякуючы яму) важнейшым сродкам выхавання і асветы ў беларускім грамадстве. Менавіта праз кнігу ў далейшым распаўсюджваліся ўсе важнейшыя ідэі і погляды, у кнізе знайшлі сваё адлюстраванне ўсе навуковыя адкрыцці, менавіта на выкладзеных у кнізе звестках выхоўваліся і працягваюць выхоўвацца ўсё новыя пакаленні беларусаў.
Як вялікі асветнік свайго часу ён заклікаў да гуманізму, да павышанай цікавасці да чалавечай асобы, скіроўваў сваіх суайчыннікаў да асветы. Менавіта ў гэтым была яго місія як прапаведніка Рэнесансу на беларускай зямлі. Але ў гэтым і прыцягальнасць Скарыны для нас, людзей 21 стагоддзя: яго спадчына, яго духоўныя пасланні застаюцца нязменна актуальнымі дагэтуль.
Арлен Каршкурэвіч. Скарына ў Полацку. 1990год
Ф ЛОСАФ
Францыск Скарына не пісаў адмысловых філасофскіх трактатаў, не чытаў студэнтам добра структураваныя лекцыі па філасофіі ды і не называў сябе філосафам. Але нездарма многія сучасныя даследчыкі ўпэўнена называюць Скарыну вялікім мысліцелем і філосафам.
Філасофія Скарыны не мела выяўлення ў якасці асобнай тэарэтычнай дактрыны, але спалучалася з асветніцкай і багаслоўскай працай. Менавіта таму ўсё багацце філасофскіх ідэй чалавецтва, уся мудрасць ранейшых пакаленняў, на думку Скарыны, канцэнтраваліся ў Кніге Кніг — Бібліі. У сваёй “Прадмове да ўсёй Бібліі” Скарына піша: “У гэтай кнізе пачатак і канец усёй прыроднай мудрасці; Бог Усемагутны пазнаецца. У гэтай кнізе запісаныя ўсе законы і правы, якімі людзі павінны кіравацца на зямлі. У гэтай кнізе знойдзеце любыя лекі для душы і цела. Тут пабожнае навучанне філасофіі, што трэба любіць Бога дзеля саміх сябе і бліжняга дзеля Бога. Тут парадак усялякага людскога і любога гарадскога сходу, калі праз веру, спалучэнне любові і згоды памнажаецца грамадскае дабро. Тут дастатковы выклад сямі вольных навук”.
Але для нас, калі мы разглядаем філасофскую спадчыну Скарыны, вялікае значэнне мае не толькі перакладзенае ім Святое Пісанне, але і яго аўтарскія тэксты. Шматлікія прадмовы і пасляслоўі
Йнеггоіб сотстлюг
Авероэс (Ібн Рушд) знакаміты арабскі філосаф 12 стагоддзя, чые погляды паўплывалі на ідэі Скарыны. Гравюра 15 стагоддзя
беларускага мысліцеля маюць відавочны асветніцкі, пазнавальны, навучальны, філасофскі і маральна-выхаваўчы кантэкст. Апрача непасрэдных звестак пра тых ці іншых біблейскіх персанажаў, пра асноўныя падзеі з хрысціянскага мінулага ў іх можна знайсці настаўленні асветніка, парады і падказкі адносна таго, да якога ідэалу сапраўднага чалавека неабходна рухацца.
У творчай спадчыне Францыска Скарыны мы знаходзім глыбока жыццёвыя погляды на чалавечае існаванне, на жыццё і смерць, каханне і ня-
ЯзэпДраздовіч. Францыск Скарына. 1927год
ПНСШІН P&SHH
6GEH MslAOH ПОЛОРоЙНОН
KNH^qt пордду Kparnqtпоаожены сутьН Н я йпгрвЕН Тялтырь з>{полняа • нястн ун стятннмн цяздеаеня, внейже зняйде шн стнхова, йан прнпілов' двс тыСЕЦін йшістісотв3 якяждою кяДісмою jh стявнця БОЛШЯА • Я ПОКЯЖДОН САЯ8Е, $Я стявнця МЕНШЯА • ДАА ЛЕПШЕГО (ІЯЗДЕЛЕ нна чтуфнмі поаожены суть Н
2 я ІяЛтЫрЕІО ПІСНЕН Д£Е£тЬ,СвЕГПХЯГО Н СНОвЯГО JWKOHlf ЕОЛНА Н ?ЕЕ fЯН Ы6 і“ П отома MncocAoetqb, нжеа ноцінуіі, н AHtemfibcMfAEEf Н япріды поАунофннуя ГЛЕМЯА ПОвСА ДНН, КрОМЕ cosom, Й НЕДЕЛЬ А р»|ТЯА ПОАуНОфННІ|Я півяімя SCIfSOmW Т РЕШАЫ ПОЛуНОфННЧЯ, ПОвЕА вОСКрУСЕ нна• скяноном трончнымі гляся я,тео fEH НА ПрЕПОДОЬНЯГО шця I ОЯННЯ ДЯЖЯІКН
БСЕНКННйЦЕН
»	•. ч — '* «	* s
ня« н смолнтвою сет£н к жмеомячяАтн тронун. ПНСЯНО НЯКОНЦН ШЕСтОДЕНЦЯ 3 ятымі ХтрЕНА о сычняа пояса днн Т рОПЯрН ПО«(АДНН ПНСЯНЫ НЯ}Я&РГНН Н С в4тн АНЫ ПОВСАДНН ПНСЯНЫ НЯ}Я&РЕНН К ОНДЯКН П08ЕАДНМ ПНСЯНЫ НЯ Я ЧЯСЕ Н S ясы есе зуполня лйзмеждочясн£мі Н О БЕДНН^Я ЁЖЕ ё ГАЯГОАЕМЯА НЯЧЯСЕХ 6 ВЧЕрНА ОБЫЧНЯА, ПЕВЯЕМЯА ПОвСА ДНН СтнХЕры ня гін еозеях покямАные гляс § Н нястнховнн пнсянысхт нявЕЧЕрнн !ПявЕЧЕрнНЦЯ ВЕАНКЯА ПЕВЯЕМЯА вПОСШЕ ; П ЯВЕЧЕрНМ^Я МЯЛЯА^ СКЯН0Н0М4 Sq Н Н 5І кяДісті Яінвоносному грОЕір гдьню, н eOCKf((£HHK> ГЛЯГОЛЕМЫН ПОВЕА НЕДЕЛН !-> К ЯНОНІ rpOElf ГДЬНЮГЛЯЕЯ я ПЕвяЁмЫСО Я КяДіСтОМЕ • Н 6НЕДЕАЮ нязя^лпрЕнн !•“ олнтея кьгдір богіршмяА «неделю
5І КяДІстБ CBTOMIf Я РХ«Н ГСАІГ мнхяйлу, Н 6СЕМ& НЕЕЕСНЫА ЧННОМЬ , вПОНЕДЕЛОіі Н
Пасляслоўе да "Малой падарожнай кніжкі". Вільня. Каля 1522 года
навісць... Гэты спіс можна працягваць амаль бясконца, бо Скарына сапраўды здолеў прапанаваць свайму чытачу аўтарскае бачанне многіх з найбольш складаных “вечных пытанняў” чалавечага існавання.
У філасофска-эстэтычнай думцы Скарыны разуменне дабра і прыгажосці было цэласным і арыентаваным на захаванне грамадскай справядлівасці і высокую маральнасць. Менавіта таму ў яго творчасці мы бачым спалучэнне з аднаго боку ўслаўлення хрысціянскіх ісцін і каштоўнасцей (дабра), а з другога — арыентацыю на гуманістычныя ідэалы рэнесанснай культуры і імкненне да гармоніі (прыгажосці).
Хрысціянскае разуменне дабра ў творах Скарыны грунтуецца на ас-
ноўных законах Бібліі, якую ён перакладаў, тлумачыў і выдаваў, а таксама на працах шматлікіх багасловаў і філосафаў, якія звярталіся да Святога Пісання.
Але разам з арыентацыяй на філасофскую думку хрысціянства Скарына ўсё больш звяртаецца таксама да этычных і эстэтычных прынцыпаў гуманізму, якія найбольш ярка пачалі праяўляцца як раз у эпоху Адраджэння. Тым звяном, якое злучала дабро і прыгажосць, для Скарыны быў ідэал справядлівага і дасканалага чалавека. Што важна, вялікі мысліцель імкнуўся не толькі збалансаваць хрысціянскія погляды з адраджэнскім разуменнем чалавека, але і перанесці гэта на рэальнае, зямное быццё чалавека.
ПРЯВЯЗНЯВЕй
ранцыска Скарыну можна ўпэўнена лічыць адным з першых у Беларусі тэарэтыкаў прававога грамадства.
Уласнае бачанне прававой сістэмы гра-
мадства найбольш грунтоўна ён выклаў у прадмове (“Сказанні...”) да кнігі Другі Закон (Прага, 1519). У дадзеным тэксце Францыск Скарына прадстаўляе канцэпцыю двух законаў — натуральнага (напісанага Богам у сэрцах людзей) і пісанага (зафіксаванага ў Святым Пісанні ці законах людзей).
Першаснае значэнне Скарына, як і многія яго папярэднікі, аддаваў натуральнаму праву (“прнроженому закону”). Многія сярэдневяковыя вучоныя і багасловы (як Фама Аквінскі) выводзілі асновы натуральнага права з вечнага закону божай мудрасці — універсальнага закону сусвету. Сам жа Скарына пісаў пра яго: “Натуральны закон трымаецца вось на чым: рабіць іншым тое, чаго сам ад іх хочаш, і не рабіць іншым таго, чаго сам ад іх мець не хочаш... Гэты натуральны закон запісаны ў сэрцы кожнага асобнага чалавека”.
Auoc^t^ Procurator? е Notar о.
L
р, [ OtteBrentatore.
Адвакат, пракурор і натарыус. Гравюра 17 стагоддзя
Так выглядаў юрыст-натарыус на карціне 16 стагоддзя фламандскага жывапісца Квенціна Масэйса
“Пісанае права”, паводле Скарыны, грунтуецца на натуральным праве, выходзіць з яго. У Бібліі пісанае права найперш зафіксавана ў выглядзе так званага Дэкалога — дзесяці Божых Запаветаў, якія былі запісаны на скрыжалях Майсея. Наступным быў закон Святога Евангелля, дадзены Ісусам Хрыстом і заснаваны на прынцыпах любові. У наступным гэтыя законы былі развіты святымі айцамі як законы духоўныя. I, урэшце, апошнімі паўсталі законы свецкія, якія павінны зыходзіць з законаў духоўных і ім падпарадкоўвацца.
Пры гэтым Скарына адзначае неабходнасць арыентаваць прававую сістэму кожнай краіны на ўласныя рэаліі, на асаблівасці свайго народа: “Земскія правы, ухваленыя кожным
народам разам з іх старэйшымі такімі, якімі падаюцца ім прымальнымі. I з гэтай прычыны людзі не імкнуцца да аднастайнасці, бо тут — гэтай, там — той, дзесьці іншай мовай карыстаюцца. Толькі ў тым імкнуцца да згоды, каб правы іх, або закон, былі паважаныя, справядлівыя, моцныя, неабходныя, карысныя, адпаведныя натуры, звычаям зямлі, часу і месцу, зразумелыя, без выключэнняў, не для карысці аднаго чалавека, а для ўсеагульнага дабра напісаныя”.
Звяртае на сябе ўвагу, што беларускі асветнік вылучае розныя віды законаў, ці правоў: усеагульныя, язычніцкія, царскія, рыцарскія (ваенныя), гарадскія, марскія, купецкія, а асобна Закон Божы. Падобныя выказванні ў чарговы раз падкрэсліваюць імкненне
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529года
Тытульны ліст Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529года
С Герус. Францыск Скарына. 1990 год

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588года
Францыска Скарыны да сістэматызацыі і класіфікацыі матэрыялу, сведчыць пра яго аналітычныя і дыдактычныя здольнасці. А з іншага боку, яны сведчаць пра аўтара як пра зацікаўленага і дасведчанага правазнаўца, чые погляды адлюстроўвалі перадавыя дасягненні навукі пра права.
Стройная ідэя прававой сістэмы была арыентавана на ідэал справядлівага чалавека і дасканалага грамадства. Гэты ідэал можа быць дасягальным толькі шляхам захавання маральных прынцыпаў хрысціянскага свету пры ўмацаванні натуральнага права. Хрысціянскіх законаў дабра і справядлівасці было б дастаткова, калі б усе людзі кіраваліся імі ва ўсіх сваіх учынках. Аднак, і Скарына гэта разумеў, такое спадзяванне з’яўляецца ідэалістычным і рэальнае жыццё ведае шмат