Францыск Скарына
Чалавек-энцыклапедыя
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 120с.
Мінск 2016
прыкладаў, калі людзі кіраваліся зусім не маральнымі прынцыпамі. Таму, для рэгулявання нашага штодзённага жыцця неабходныя законы, якія забяспечваюць парадак і бяспеку.
Захаванню вяршэнства права ў грамадстве, на думку Скарыны, спрыяе наяўнасць моцнай судовай ўлады, суддзяў, якія “як роўныя і таварышы, даючы ім параду і чынячы між імі справядлівасць”. Для падмацавання сваіх слоў Скарына-правазнавец спасылаецца на словы Майсея — першага з вялікіх прарокаў: “Пастаўце сабе суддзяў і наглядчыкаў, . .жаб судзілі народ судом справядлівым; і хай не схіляюцца ні на чый бок, і не зважаюць на асобы, і не прымаюць дарункаў, паколькі дарункі слепяць вочы мудрых і змяняюць словы справядлівых. Чыніце па праўдзе...”
амай важнай справай жыцця Францыска Скарыны было, безумоўна, выданне кніг Бібліі для сваіх суайчыннікаў.
Асветнік з Полацка не пайшоў шляхам пера-
пісвання кніг Бібліі ў адзінкавых асобніках для царкоўнага ўжытку, як гэта бывала раней. Ён абраў іншы шлях — дзякуючы перакладу Святога Пісання на родную мову і тыражавання кніг друкарскім спосабам ён здолеў данесці Слова Божае і мудрасць многіх пакаленняў чалавецтва да самых шырокіх колаў насельніцтва — шляхты і мяшчан, духавенства і свецкіх асоб,
людзей розных паводле свайго этнічнага і сацыяльнага паходжання, дастатку, месца жыхарства, прафесіі і гэтак далей.
Для здзяйснення сваіх планаў беларускі вучоны абраў Прагу, якая на той час славілася высокім узроўнем развіцця культуры і дзе ўжо існавалі ўласныя традыцыі кнігадрукавання.
Відавочна, што Францыск Скарына меў намер выдаць усе кнігі Бібліі. За адносна непрацяглы час— з 1517 да 1519 года— ён паспеў падрыхтаваць і выдаць друкам больш за палову кніг Старога Запавету — першай, болып старажытнай часткі Бібліі, створанай яшчэ да ўзнікнення хрысціянства.
Язэп Драздовіч. Францыск Скарына ў друкарні. 1940— 1943 гады
На некаторых кнігах ёсць дакладная дата іх выдання (ці, хутчэй за ўсё, дата падпісання кнігі ў друк). Першай такой датаванай кнігай з’яўляецца Псалтыр, які выйшаў 6 жніўня 1517 года. Менавіта гэта выданне і стала першай беларускай кнігай.
У далейшым — ажно да канца 1519 ці пачатку 1520 года ў невядомай сёння пражскай друкарні Францыск Скарына выдаў яшчэ не менш чым 22 кнігі. Магчыма, выданняў было больш, але не ўсе з іх захаваліся да нашага часу. Ёсць меркаванне, што беларускі асветнік нават мог выдаць у Празе ўсе кнігі Старога Запавету. Справа ў тым, што некаторыя яго кнігі захаваліся ў адзінкавых экзэм-
плярах, таму можна думаць, што іншым магло пашчасціць яшчэ менш. Ёсць таксама рукапісныя копіі кніг, якія нібыта былі выдадзены Скарынам, але не вядомыя нам ні ў адным друкаваным экзэмпляры.
Як бы тое ні было, Скарына выдаў у Празе не менш чым 23 кнігі. Гэта было значна больш, чым было выпушчана ўсімі іншымі выдаўцамі кірылічных кніг таго часу.
Кнігі Скарыны выходзілі адна за адною. Асноўны біблейскі тэкст у гэтых кнігах быў надрукаваны на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Але ж да кожнай далучаліся аўтарскія прадмовы і пасляслоўі на старабеларускай мове.
Малая падарожная кніжка. Вільня. Каля 1522 года
Усе пражскія выданні Скарыны вылучаліся выразным рэнесансавым стылем і прыгожым мастацкім афармленнем. У гэтых кнігах было змешчана больш за 40 сюжэтных гравюр, шматлікія ініцыялы, застаўкі і канцоўкі.
Пры гэтым Скарына арыентаваўся на выпуск не вельмі дарагога выдання, якое маглі б сабе дазволіць многія грамадзяне на яго радзіме, а не толькі невялікае кола заможных магнатаў і манастыроў. Магчыма, менавіта таму ён не публікаваў Біблію цалкам — у адным аб’ёмным томе, які аднак набыць змаглі б далёка не ўсе ахвотныя. Ён выпускаў кожную біблейскую кнігу асобным выпускам — невялікім, але даступным. Гэтымі ж прычынамі можа быць патлумачаны больш зручны для хатняга выкарыстання невялікі фармат выданняў Скарыны.
Пасля пераезду на радзіму — у Вялікае Княства Літоўскае —Фран-
цыск Скарына вырашыў працягнуць сваю выдавецкую дзейнасць. Тут каля 1522 года ён выдаў “Малую падарожную кніжку”, а ў 1525 годзе — ‘Апостал”.
Ёсць усе падставы меркаваць, што і пасля гэтага Францыск Скарына меў намер працягваць сваю выдавецкую дзейнасць, аднак розныя неспрыяльныя ўмовы не дазволілі гэтаму намеру ажыццявіцца.
Напрыклад, вяртаючыся ў 1530 годзе з Кёнігсберга ў Вільню Францыск Скарына вывез адтуль двух майстроў, адзін з якіх быў друкаром. Верагодна, ён спадзяваўся на працяг сваёй выдавецкай дзейнасці ў Вільні. Да таго ж ёсць сведчанні, што ў Кёнігсберг Скарына прыехаў па запрашэнні мясцовага герцага Альбрэхта менавіта для таго, каб распачаць там выдавецкую дзейнасць.
ПЕРШАДРУКАР
Першадрукар — гэта тое слова, якое сёння найбольш часта можна сустрэць побач з іменем Францыска Скарыны.
Аднак, найбольш верагодна, што ўласна друкарскай дзейнасцю беларускі асветнік пачаў займацца толькі на радзіме — у Вялікім Княстве Літоўскім. Каб называць Скарыну друкаром у дачыненні да яго дзейнасці ў Празе нам пакуль недастаткова доказаў.
Найбольш верагодна, што ў lipase Францыск Скарына скарыстаўся паслугамі адной з наяўных там друкарняў. Кнігадрукаванне ў сталіцы Чэхіі на той час ужо дасягнула даволі высокага ўзроўню і налічвала некалькі дзесяцігоддзяў гісторыі. Шматлікія чэшскія друкары з ахвотаю бралі заказы ад разнастайных выдаўцоў і дасягнулі ў гэтым высокага майстэрства.
He маючы адмысловага вопыту, a Скарына ўсё ж вучыўся зусім іншаму, а таксама вялікага капіталу і не будучы нават грамадзянінам Чэхіі, было б цяжка заснаваць тут сваю друкарню. Ды і сам Скарына быў, відаць, моцна заняты перакладчыцкай, літаратурна-рэдакцыйнай і выдавецкай падрыхтоўкай кніг Бібліі. Нарэшце немалаважна і тое, што Скарына першым з усходніх славян займеў намер выпускаць друкаваную кнігу і ён не мог быць упэўненым, ці гэты бізнес можа быць удалым. Таму трэба думаць, што свае кнігі ён пачаў
Друкаванне кнігі паводле гравюры I. Амана 1568года
друкаваць у адной з мясцовых друкарняў Прагі.
Апошнюю думку пацвярджаюць наступныя назіранні чэшскіх даследчыкаў: у час выдавецкай працы ў Празе Францыска Скарына некалькі скарацілася кнігавыдавецкая актыўнасць найбольш вйдомых пражскіх друкароў: Яна Севярына, Мікалая Конача, Яна Шмяргоўскага. Магчыма, гэта было звязана з тым, што адна з гэтых друкарняў выконвала вялікі заказ прыезджага выдаўца.
Пра тое, што Францыск Скарына кіраваў выдавецкім працэсам, але не
прымаў непасрэднага ўдзелу ў друкарскай дзейнасці, сведчаць яго ўласныя словы ў прадмовах і пасляслоўях да многіх выданняў. Напрыклад, у першай сваёй кнізе Скарына пісаў: “Я, Францішак, Скарынаў сын, з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, бачачы такую карысць ад такой малой кнігі, загадаў друкаваць Псалтыр”. Такім чынам, сам Скарына ўпэўнена акрэсліў сваю ролю ў выдавецкім працэсе. Даволі часта даводзіцца сустракаць падобныя словы ў яго пазнейшых пражскіх выданнях (“Выкладзена і выдрукава-
на па даручэнні і стараннямі вучонага мужа”, “На загад, руплівасцю і ў перакладзе вучонага мужа, у лекарскіх навуках доктара Францыска Скарыны са слаўнага горада Полацка” і інш.).
У любым выпадку беларускі выдавец у Празе быў вымушаны даволі глыбока пагрузіцца ў працэс друкавання кнігі, а магчыма, і прыняць непасрэдны ўдзел у друкарскай працы. У прыватнасці, ніколі дагэтуль у Празе кнігі не друкаваліся кірылічным шрыфтам. Гэта патрабавала ад выдаўца пэўных захадаў па распрацоўцы макета нова-
Друкарня Ібстагоддзя
га шрыфту, які ў далейшым адліваўся ў майстэрні па вырабу шрыфтоў. Магчыма, Скарына прымаў удзел у вырабе матрыц для друкавання ініцыялаў і розных дэкаратыўных заставак. Верагодна, такую працу чэшскія майстры не здолелі б выканаць самі:
^ILLVSTRIVM^ VirorumEpdlolf ab Angelo Politiano partim fcript^, partim соІІеЛ^.сй Syluianis Cometariis SC Afccfianis Scholiis.no parii audtis.SC rurfum diligenter repofitis: cuq? vocularu minus idonearu aut minus rite vfurpata rum adnotatione.
&ra mersnt Badio.
Друкарскі варштат на гравюры 16 стагоддзя
ініцыялы ствараліся адмыслова для мала вядомага ў Праце кірылічнага алфавіта, а застаўкі былі выкананы з захаваннем стылістыкі праваслаўных рукапісаў.
Гэтыя веды, верагодна, істотна дапамаглі палачаніну, калі ён пераехаў у Вільню і распачаў тут сваю выдавецкую дзейнасць. Але на гэты раз, хутчэй за ўсё, Скарына быў вымушаны стварыць уласную друкарню і заняцца яшчэ і працай па кіраванні друкарскім працэсам. Вядома, што гэтая друкарня знаходзілася ў доме “найстаршага бурмістра” (старшыні гарадскога магістрата) Якуба Бабіча, недалёка ад галоўнай рынкавай плошчы. У надрукаваных тут каля 1522 года “Малой падарожнай кніжцы” і ў 1525 годзе “Апостале” бачныя многія рысы папярэдніх пражскіх выданняў. Верагодна, Скарына перавёз у Вільню разам з асабістымі рэчамі і некаторыя друкарскія матэрыялы.
Францыск Скарына абгрунтавана лічыцца першым беларускім і ўсходнеславянскім друкаром, першым друкаром у Вялікім Княстве Літоўскім і заснавальнікам першай друкарні на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Дзякуючы ўдзелу Скарыны беларуская друкаваная кніга ад самага першага выдання вызначалася высокім мастацкім і паліграфічным узроўнем.
ПРАДПРЫМАЛЬНІК
■ сваёй дзейнасці Францыск Скарына паўстае як энергічны прадпрымальнік, які пастаянна займаўся самаўдасканаленнем, шукаў новыя шляхі і новыя сферы дзейнасці. Ён імкнуўся не толькі даць людзям святло ведаў, але і шукаў магчымасці для матэрыяльнага самазабеспячэння і заробку.
Скарына не лётаў у высокіх аблоках, а грунтоўна стаяў на зямлі. Яго залішне ідэалізаваны вобраз стварае ў сучаснікаў адчуванне, што наш вялікі продак быў ледзь не міфічнай асобай, якая не жыла і не кахала, не ела і не спала, і, безумоўна, не клапацілася пра матэрыяльнае забеспячэнне сваёй дзейнасці. A гэта ніяк не адпавядае рэчаіснасці.
Францыск Скарына цудоўна разумеў, што без матэрыяльнага забеспячэння яго высакародная асветніцкая праца застанецца абсалютна немагчымай і невыканальнай. Ды і ці мог сын купца і брат купца не быць прагматычным чалавекам. Хіба ён мог толькі спадзявацца на лёс, калі хацеў сапраўдных вынікаў. He маючы ні высакароднага шляхецкага паходжання, ні багатай бацькоўскай спадчыны (паводле дакументальных крыніц вядома, што ён быў бедным чалавекам) Францыск Скарына мусіў спадзявацца на свой розум і здольнасці.