Францыск Скарына
Чалавек-энцыклапедыя
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 120с.
Мінск 2016
называліся Валахіяй. Да таго ж свайго караля на гэтых землях зусім не было. На карысць гэтай версіі ўскосна сведчыць хіба толькі факт, што ў Валахіі як раз у гэтыя гады ішла праца над падрыхтоўкай сваіх кірылічных выданняў друкара Макарыя, а таму Скарына мог мець да яе некаторае дачыненне. Але для справядлівасці трэба адзначыць, што выданні Макарыя і Скарыны вельмі істотна адрозніваюцца нават проста візуальна.
Таму большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што гутарка ідзе пра караля Даніі, пры двары якога мог служыць Францыск Скарына. У та-
Венскі кангрэс 1515года
гачасным справаводстве як італьянскіх універсітэтаў, так і ў міжнароднай карэспандэнцыі Вялікага Княства Літоўскага і Полыпчы пад Дацыяй звычайна разумелася менавіта Данія.
Праца Скарыны ў Капенгагене, дзе сапраўды знаходзілася рэзідэнцыя караля Даніі, магла быць звязанай з ажыўленнем дыпламатычных зносін Полыпчы, Вялікага Княства Літоўскага і Дацкага каралеўства. Тэарэтычна, Францыск Скарына мог быць сакратаром ці членам пасольства ад караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I, якое было накіравана ў Капенгаген у 1509 годзе для заключэння дагавору аб дружбе. У тыя гады Данія знаходзілася ў сітуацыі канфлікту з суседняй моцнай Швецыяй і таму была зацікаўлена ў заключэнні саюза з іншымі краінамі. Пасля вяртання пасольства на радзіму Скарына меў магчымасць застацца ў канцылярыі дацкага караля Ханса.
Праца Скарыны ў дыпламатычных місіях і ў якасці каралеўскага сакратара сведчыць пра яго агульныя схільнасці да вывучэння замежных моў, a ў прыватнасці — пра добрае валоданне лацінскай мовай, як мовай міждзяржаўных стасункаў. Гэтыя веды ў далейшым спатрэбіліся яму пры перакладзе Бібліі. 3 іншага боку, сакратарская праца спрыяла наладжванню адносін з еўрапейскімі дзяржаўнымі дзеячамі, вучонымі, педагогамі і інш. Дацкі кароль, магчыма, улічваў таксама, што Скарына бліскуча валодаў беларускай і польскай мовамі — дзяр-
1 Eofacmonccillubtaabinuts ^йпдапас'ЗЗоспікіс ро ТJ ‘ lontacojrc^marnnie Дірабне Vienna SluftnacaO
I bile no ftni Smpfratorc соіксЦ'іре rce mawae сй co wv quecollatun асполавГйЬтЬггалтпйрсыерассі/йойатцПпсйпкес fctaartenem' ;
Максіміліян I, Марыя Аўстрыйская, Людовік II, Уладзіслаў II, Ганна, Жыгімонт I. Дрэварыт А. Дзюрэра
жаўнымі мовамі саюзных Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага.
На гэтым сакратарская праца Скарыны магла не скончыцца. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён мог знаходзіцца ў складзе дэлегацыі вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Старога на Венскі кангрэс 1515 года. На кангрэсе абмяркоўваліся дачыненні паміж еўрапейскімі дынастыямі, а найперш гаворка ішла пра дынастычныя стасункі чэшскіх каралёў з дынастыі Ягелонаў.
■ йя®
»ж—
Уладзіславаўская (тронная) зала Каралеўскага палаца ў Празе. Гравюра пачатку 17стагоддзя
Пасля завяршэння кангрэсу Скарына мог застацца ў Празе, каб працягваць службу пры двары маладога чэшскага караля Людовіка, які быў пляменнікам Жыгімонта Старога. Гэта ў далейшым магло паспрыяць пачатку выдавецкай дзейнасці Скарыны ў Празе.
у чацвёртым пратаколе Падуанскай епіскапскай курыі ад 9 лістапада 1512 года пра толькі што абранага доктарам медыцыны Францыска Скарыну сказана: "знакаміты муж пан магістр Францыск, сын нябожчыка пана Лукі Скарыны з Полацка, русін, сакратар караля Дацыі".
Уладзіславаўская (тронная) зала Каралеўскага палаца ў Празе ў нашы дні
СЯКРЯТЯР ВІЛЕНСКЯГЯ БІСКУПЯ
Вядомай і вельмі ўплывовай асобай у Вялікім Княстве Літоўскім быў віленскі каталіцкі біскуп (епіскап) Ян. Апрача таго, што ён кіраваў усёй каталіцкай царквой у дзяржаве, ён яшчэ і ўваходзіў у склад самых высокіх органаў кіравання Вялікага Княства Літоўскага. Быў яшчэ і суб’ектыўны фактар, які значна ўзвялічваў ролю біскупа Яна ў краіне: ён з’яўляўся пазашлюбным сынам вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага і караля Польшчы Жыгімонта Старога.
Як вядома, у 1519 годзе Ян стаў віленскім біскупам. Верагодна, менавіта па гэтай прычыне Францыск Скарына вырашыў пакінуць Прагу, пераехаць і працягнуць сваю працу ў
Віленскі біскуп Ян.
Карціна невядомага мастака 17 стагоддзя
Палац віленскіх біскупаў (цяпер Прэзідэнцкі палац) у 1850 годзе
Віленскія замкі і Кафедральны храм горада -рэзідэнцыя каталіцкага епіскапа. Гравюра Т. Макоўскага. 1604 год
Палац віленскіх біскупаў на гравюры Напалеона Орды канца 19 стагоддзя
Вільні. Як сведчаць дакументы 1525 года, Францыск Скарына непасрэдна працаваў пры двары віленскага біскупа. Згадаем, што менавіта ў гэтым годзе выйшаў “Апостал” Скарыны. Магчыма, менавіта Ян быў апекуном выдавецкай дзейнасці Скарыны ў Вільні.
Безумоўна, праца ў якасці сакратара каталіцкага архірэя патрабавала ад Скарыны не толькі добрага ведання лацінскай, беларускай і польскай
моў, але таксама добрай арыентацыі ў хрысціянскай дагматыцы, здольнасці шукаць і знаходзіць паразуменне паміж канфесіямі. Магчыма, Францыск Скарына атрымаў апрача філасофскай і медыцынскай адукацыі таксама і адукацыю багаслоўскую. Без гэтага цяжка сабе ўявіць як працу над перакладам, выданнем і тлумачэннем кніг Бібліі, так і працу сакратаром епіскапа.
Сам факт працы на каталіцкага епіскапа і адначасовага друкавання кніг для праваслаўных чытачоў выклікае здзіўленне і вялікую цікавасць з боку даследчыкаў.
ПЕРАКААДЧЫК
амая вялікая справа жыцця Францыска Скарыны — пераклад і выданне кніг Бібліі для сваіх суайчыннікаў. Гэта місія вымагала вырашэння некалькіх задач, першай з
якіх зяўляецца падрыхтоўка перакладу Святога Пісання.
Надзвычай актыўная выдавецкая дзейнасць нашага земляка ў Празе на працягу кароткага храналагічнага перыяду можа сведчыць пра тое, што ёй папярэднічала працяглая праца над перакладам кніг Бібліі, якая пачалася задоўга да выхаду кніг з друку. Верагодна, гэта адбылося адразу пасля сканчэння Скарынам Кракаўскага ўніверсітэта ці пасля атрымання ступені доктара медыцыны.
Вялікай мужнасці ад асветніка патрабавала нават само толькі жаданне
даць сваім землякам, прычым не толькі багатым і высокаадукаваным, але ўсім (“люду паспалітаму”), магчымасць прачытаць самую галоўную кнігу тагачаснага свету — Біблію — на жывой і зразумелай народу мове. У тыя часы падобныя пачынанні з афіцыйнага пункту гледжання каталіцкай і праваслаўнай цэркваў зусім не віталіся, a часам нават успрымаліся як абсалютна немагчымыя. Вельмі часта менавіта з працы над перакладам Бібліі на нацыянальныя мовы былі звязаны царкоўныя рэформы і змены ва ўсім грамадстве. Што ж казаць, калі большасць перакладаў Бібліі на нацыянальныя мовы была зроблена менавіта царкоўнымі рэфарматарамі, стаўленне да якіх афіцыйная царква мела вельмі негатыўнае (напрыклад, пераклад Лютэрам Бібліі на нямецкую мову, гусітамі — на чэшскую і інш.).
Дзесятаглаў першы беларускі пераклад Святога Пісання
Святы Еранім перакладчык Бібліі і прыклад для Скарыны. Мастак Жорж дэ Латур. 1621-1623 гады
Святы Еранім за працай. Гравюра А Дзюрэра з выявай найбольш вядомага перакладчыка Бібліі, які быўузорам для Скарыны. 1514год
Тым не менш, эпоха Адраджэння стварыла магчымасці для таго, каб Святое Пісанне пабачыла свет на розных мовах розных народаў свету. Сам Скарына называў свой пераклад Бібліі рускім”, што ў тэрміналогіі таго часу азначае — беларускім. У той жа час трэба прызнаць, што арыентацыя гэтага выдання на выкарыстанне ва ўжытку праваслаўнай царквы патрабавала захавання выпрацаваных стагоддзямі традыцый. Таму правільней было б казаць, што пераклад Бібліі Скарынам быў зроблены на царкоўнаславянскую мову ў беларускай рэдакцыі. Пры гэтым каментарыі, прадмовы і пасляслоўі да кожнай сваёй кнігі Скарына зрабіў па-беларуску.
Ужо ў першым выданні Францыска Скарыны “Псалтыр” (1517) незразумелыя месцы ў царкоўнаславянскім тэксце былі патлумачаны больш зразумелымі роднымі словамі на палях. Скарынаўская рэдакцыя Бібліі выяўляе відавочныя рысы беларускай лексікі, марфалогіі і фанетыкі. Такія ж асаблівасці былі характэрнымі для больш ранніх рукапісных кніг Святога Пісання, якія ствараліся на беларускіх землях.
Важнейшай крыніцай для перакладу Бібліі павінны былі служыць для Скарыны ранейшыя рукапісныя пераклады на царкоўнаславянскую мову. Як вядома, з 11 стагоддзя на беларускіх землях пачалося кнігапісанне. I пачалося яно, бясспрэчна, з тэкстаў Святога Пісання. Так, найбольш раннія рукапісы — Тураўскае і Полацкае
Евангеллі — гэта нішто іншае як асобныя кнігі Бібліі. У пачатку 16 стагоддзя, як раз у час працы Францыска Скарыны, з’явіўся самастойны беларускі звод Бібліі на царкоўнаславянскай мове. Гэта праца праводзілася з 1502 да 1514 года беларускімі праваслаўнымі вучонымі-манахамі ў Супраслі і Вільні. Сёння ёсць некаторыя падставы, што дазваляюць казаць пра магчымасць знаёмства Скарыны з гэтым перакладам.
Тытульны аркуш Чэшскай Бібліі 1506 года адной з першакрыніц перакладаў Скарыны
Безумоўна, працуючы над перакладам Кнігі Кніг (слова “Біблія” ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае “кнігі”), кожнае слова і фраза ў якой маюць глыбокі сэнс і безліч вельмі важных адценняў, беларускі першадрукар карыстаўся не толькі класічнымі тэкстамі на старажытных мовах (грэчаскай, лацінскай, іўрыце), але і першымі перакладамі Бібліі на жывыя еўрапейскія мовы, якія ў той час як раз пачалі з’яўляцца. Сярод іх, як лічыцца, найбольшы ўплыў на пераклад Францыска Скарыны зрабіла чэшскае выданне Бібліі, здзейсненае ў Венецыі ў 1506 годзе. Тым самым забяспечвалася спалучэнне ў выданнях
Скарыны агульнаеўрапейскіх хрысціянскіх традыцый і традыцый славянскага свету.
Карыстаючыся як перакладамі Бібліі на класічныя мовы, так і на жывыя еўрапейскія мовы, у тым ліку славянскія, Францыск Скарына таксама звяртаўся да тэалагічных прац і даследаванняў, пакінутых Айцамі Царквы, вядомымі багасловамі старажытнасці і Сярэдневякоўя, сярод якіх можна згадаць найперш Ераніма Стрыдонскага і Феадацьёна. Іх працы дазволілі зрабіць працу беларускага перакладчыка больш грунтоўнай і сістэмнай.
Беларусы, дзякуючы Скарыне, займелі адзін з першых перакладаў Бібліі, які выйшаў у выглядзе друкаванай кнігі. Гэта было зроблена раней, чым пабачылі свет выданні Бібліі на нямецкай (1522), англійскай (1525), рускай (1818), украінскай (1861) і іншых мовах свету.