Францыск Скарына Чалавек-энцыклапедыя Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-энцыклапедыя
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 120с.
Мінск 2016
96.65 МБ


ДОКТАР
У НАВУКАХ
Вялікім гонарам і дасягненнем як сёння, так і ў часы Скарыны было дасягнуць вышэйшай прыступкі ў навуковай іерархіі — ступені доктара навук. I гэта вяршыня не стала недасяжнай для нашага знакамітага суайчынніка, чым ён, бясспрэчна, ганарыўся. Сам Скарына неаднаразова называў сябе ў сваіх выданнях доктарам філасофіі і доктарам “у лекарскіх навуках”.
На жаль нам дагэтуль невядома, дзе ён атрымаў вучоную ступень доктара філасофіі. Магчыма, ён здолеў гэта зрабіць у Кракаўскім або ў Пражскім універсітэце. Даволі часта маладыя юнакі пасля атрымання ступені бакалаўра філасофіі працягвалі сваё
Рэканструкцыя кабінета сярэдневяковага вучонага ў Маскоўскім планетарыі
Доктарскі дыплом
Мікалая Каперніка, атрыманы ў горадзе Ферарыў 1503 годзе
навучанне і выходзілі на атрыманне доктарскіх рэгалій.
Калі ж час і месца атрымання Скарынам ступені доктара філасофіі нам не вядомы, то пра яго іншую навуковую ступень гістарычныя крыніцы захавалі некаторую інфармацыю. Восенню 1512 года ён бліскуча вытрымаў экзамен на ступень доктара медыцыны ў славутым Падуанскім універсітэце. 5 лістапада адбылося прадстаўленне беларускага юнака калегіі найслаўнейшых падуанскіх дактароў філасофіі і медыцыны, якія сабраліся ў царкве святога Урбана. Вядучы цырымоніі — віцэ-прыёр Тадэй Мусаці — адзначыў у сваіх уступных словах, што ў Падую прыбыў нейкі вельмі вучоны малады чалавек, доктар філасофіі, які звярнуўся да калегіі з просьбай, каб яму дазволілі здаць экзамены бясплатна, што яму і было дазволена. Малады чалавек назваў сябе русінам, які прыбыў з вельмі аддаленых краін.
Кабінет вучонага эпохі Адраджэння. Антанэла да Месіна. Святы Еранім за працай. 1475 год
Зала сарака ў Падуанскім універсітэце з партрэтам Скарыны
На наступны дзень у той жа царкве ў прысутнасці 14 прафесараў і дактароў калегіі беларус Францыск Скарына паспяхова вытрымаў папярэднія дыскусіі і дыспуты з выдатнымі вучонымі і быў дапушчаны да асноўнага экзамену па медыцыне. Пасля ўсіх выпрабаванняў, 9 лістапада 1512 года ў біскупскім палацы ў прысутнасці вядомых вучоных, грамадскіх і царкоўных асоб Падуі Скарына быў абвешчаны доктарам медыцыны.
Гэта была знамянальная падзея не толькі ў яго жыцці, але і ў гісторыі беларускай культуры: сын Полацкага купца здолеў пераканаўча даказаць, што здольнасці і прызванне важнейшыя за арыстакратычнае паходжанне. Больш таго, малады вучоны, што прыехаў у Італію з далёкага Полацка, гэтак уразіў мясцовых інтэлектуалаў, што яго партрэт быў змешчаны ў зале славы Падуанскага ўніверсітэта сярод сарака найбольш вядомых выпускнікоў. Прычым партрэт беларуса быў змешчаны ў гэтай зале другім, адразу пасля партрэта Галілео Галілея.
У пратаколах калегіі Падуанскага ўніверсітэта пра Скарыну было запісана:"Ён праявіў сябе настолькі слаўна і дастойна ў час гэтага строгага экзамену, калі выкладаў адказы на зададзеныя яму пытанні і калі абвяргаў прапанаваныя яму доказы, што атрымаў адзінадушнае ўхваленне ўсіх прысутных вучоных без выключэння..."
ЛЕКАР
антычным свеце, у часы Сярэдневякоўя і Адраджэння (Рэнесансу) медыцына лічылася адной з вядучых навук. Яна прыцягвала ўвагу многіх выдатных дзеячаў еўрапейскай рэнесанснай культуры, у тым ліку такіх слаўных як Леанарда да Вінчы.
Францыска Скарыну, як чалавека прагматычнага, выхадца з мяшчанскага асяроддзя, у болыпай ступені цікавілі практычныя аспекты медыцынскіх ведаў, якія дазвалялі займацца лекарскай дзейнасцю. Цікавасць да медыцыны магла праявіцца ў яго яшчэ падчас навучання ў Кракаўскім універсітэце, дзе ў пачатку 16 стагод-
Выява медыка на нямецкай гравюры 15 стагоддзя
дзя ўжо дзейнічалі дзве медыцынскія кафедры.
Сваю медыцынскую адукацыю Скарына працягнуў, як вядома, у Падуанскім універсітэце, дзе ў пачатку 16 стагоддзя працавала ажно 13 медыцынскіх кафедраў. Асноўная ўвага пры выкладанні медыцыны ў Падуі надавалася вывучэнню і тлумачэнню класічных прац Авіцэны, Гіпакрата, Галена, але як раз у гэтыя часы адбывалася ўзмацненне практычнай часткі ў навучальным працэсе.
Звычайна, для атрымання ступені доктара неабходна было засвоіць пяцігадовы вучэбны курс медыцыны. Аднак вядома, што ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі ў Венецыянскай Рэспубліцы Падуанскі ўніверсітэт быў зачынены ў 1509-1516 гг. У сувязі з гэтым гісторыкі вагаюцца ў меркаваннях наконт таго, дзе ж Скарына здолеў атрымаць медыцынскую адукацыю. Магчыма, такім месцам быў Кракаўскі ўніверсітэт, дзе ў той час ўжо працавалі дзве кафедры медыцыны, але яны не мелі права на зацвярджэнне доктарскіх ступеняў. Аднак больш верагодным падаецца, што малады палачанін вучыўся ў самой Падуі. Ёсць меркаванне, што некаторыя кафедры нават у гэты час працягвалі працаваць, а многія выкладчыкі працавалі ў хатніх умовах. Урэшце сам факт склікання калегіі для абароны Францыска Скарыны як раз у час ваенных дзеянняў сведчыць пра тое, што Падуанскі ўніверсітэт працягваў дзейнічаць у гэты перыяд.
Вячка Целеш. Улекарскіх навуках доктар Францішак Скарына. 1990 год
Пасля завяршэння навучальнага курсу як адзін з першых русінаў (так называлі сябе тагачасныя беларусы і ўкраінцы) у 1512 годзе Францыск Скарына абараніў дысертацыю на вельмі прэстыжную ступень доктара ў “лекарскіх навуках”.
Медыцынскія веды і доктарская ступень, верагодна, не раз саслужылі добрую службу беларускаму асветніку. Так, напрыклад, вядома, што з сярэдзіны 20-х гадоў 16 стагоддзя Скарына адначасова выконваў функцыі сакратара віленскага біскупа і займаўся медыцынскай дзейнасцю.
Лекары аглядаюць пракажонага. Нямецкая гравюра 1500года
Выява лекара, змешчаная ў ініцыяле сярэдневяковага рукапісу
Ёсць і іншыя сведчанні медыцынскай дзейнасці Францыска Скарыны. Напрыклад, вядома, што па нейкіх прычынах ён у 1530 годзе наведаў Кёнігсберг (сучасны Калінінград). Верагоднай прычынай для такога візіту многія лічаць пашырэнне ў тых краях небяспечнай эпідэміі — англійскай гарачкі. Тады вялікі герцаг Альбрэхт Брандэнбургскі звярнуўся па дапамогу да медыкаў суседніх краін і Скарына, мусіць, адгукнуўся.
Яшчэ цікава, што, вяртаючыся з Кёнігсберга ў Вільню, Скарына вывез з сабою двух майстроў — яўрэя лекара і друкара. Нават апошнія гады жыцця былі звязаны з медыцынскай дзейнасцю: чэшскі кароль Фердынанд I запрасіў Францыска Скарыну ў Прагу для працы ў якасці каралеўскага медыка і садоўніка. Усё гэта сведчыць пра захаванне ў беларускага вучонага і асветніка цікавасці да медыцынскай практыкі.
Анатамічны тэатр Падуанскага ўніверсітэта
Здаецца, што і сын асветніка — Сімяон Скарына — пераняў ад бацькі яго здольнасці і таленты. Гістарычныя хронікі захавалі звесткі, што паслугамі нейкага лекара Сімяона"па прозвішчы Рус з Полацка"у 1570-х гадах карыстаўся старшы святар Бехінскага краю ў паўднёвай Чэхіі Іржык Чэтл.
Кабінет аптэкара часоў Адраджэння
КЛРЯЛЕ9СКІ
САД09НІК
шчэ падчас навучання і абароны доктарскай дысертацыі ў Падуанскім універсітэце Францыск Скарына, верагодна, зацікавіўся батанікай, бо вывучэнне лекавых раслін было абавяз-
ковым для будучых медыкаў. Нездарма менавіта пры Падуанскім універсітэце ў 1545 годзе быў заснаваны найболып старажытны з пастаянна дзеючых батанічных садоў свету.
Свае здольнасці беларускі асветнік і вучоны мог праявіць у Вільні пасля вяртання на радзіму з Падуі ці Прагі.
Справа ў тым, што прыблізна ў гэты час непадалёк ад Віленскага бернардзінскага манастыра (а мы ведаем, што Скарына быў цесна звязаны з бернардзінамі) быў створаны так званы Бернардзінскі сад. Гэты маляўнічы сад знаходзіцца ў самым цэнтры горада, непадалёк ад замкавай гары і каралеўскіх палацаў Што цікава, Бернардзінскі сад у Вільні дагэтуль з’яўляецца не толькі месцам адпачынку жыхароў горада, ціхім і ўтульным месцам, але і важным турыстычным аб’ектам.
У поўнай меры талент Скарыны-садоўніка праявіўся ў сярэдзіне
Батанічны сад, заснаваны ў 1545 годзе пры Падуанскім універсітэце
1530-х гадоў, калі ён канчаткова выехаў за мяжу і пасяліўся ў добра знаёмай яму Празе. У Празе яго веды былі выкарыстаны чэшскім каралём Фердынандам I, які запрасіў Францыска Скарыну для працы ў якасці каралеўскага медыка і садоўніка (“заградніка”) у нядаўна адкрытым Каралеўскім садзе на Градчанах. Пасля доўгіх пошукаў добрага садоўніка, якога не атрымалася знайсці ў самой Празе, кароль сам 22 мая 1535 года паслаў такога чалавека з Вены. Гэтага чалавека звалі Францыска і ён лічыўся італьянскім садоўнікам. Верагодна, гэтым
італьянскім садоўнікам быў ніхто іншы як наш Францыск Скарына, які меў добрую італьянскую адукацыю ў галіне медыцыны і батанікі.
У Каралеўскім садзе на Градчанах Скарына разводзіў паўднёвыя расліны. У 1539 годзе разам з ім у садзе пачаў працаваць доктар Вэніус з Галандыі. Аднак у сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі ў тым жа годзе абодва каралеўскія садоўнікі былі звольнены з працы. Але вынік працы беларускага вучонага-батаніка быў відавочным: ён стварыў у Празе цудоўны італьянскі рэнесансны сад. Пасля ім займаліся
Сучасны выгляд батанічнага сада ў Падуі
Каралеўскі сад на Градчанаху Празе, закладзены Францыскам Скарынам
цс HI іЮ

.. «
4МЯМ
Сучасны выгляд
Бернардзінскага сада ў Вільні



многія слаўныя майстры. У 1757 годзе Каралеўскі сад быў трансфармаваны ў парк французскага тыпу.
Францыска пасля гэтага пераехаў да караля ў Вену і пэўны час жыў у Аўстрыі. Тым не менш, праз некаторы час Скарына, відаць, усё ж вярнуўся ў Прагу, дзе і прайшлі яго апошнія гады. Пра гэта сведчыць каралеўская грамата ад 29 студзеня 1552 года, якая была
ўручана сыну Францыска Скарыны Сімяону.
Як і ў выпадку з медыцынскай дзейнасцю, бацькаву справу падхапіў сын асветніка — Сімяон “Рус” Скарына. Дакументы сведчаць, што ў 1570-я гады “стары заграднік (садоўнік) Рус з Полацка — Шымон Русак” працаваў садоўнікам у прыватнаўласніцкім маёнтку ў Градцы.
САКРАТАР
ТРОХ КАРАЛЕ9
біяграфіі Францыска Скарыны ёсць адзін недастаткова вывучаны і складаны момант — гэта яго праца ў якасці сакратара караля Дацыі. Менавіта такія біяграфічныя звесткі пра
Скарыну змешчаны ў дакументах Падуанскага ўніверсітэта.
Скарыназнаўцы па-рознаму тлумачаць сэнс гэтых слоў. Некаторыя лічаць, што пад Дацыяй трэба разумець Дакію — гістарычную вобласць часоў антычнасці, дзе сёння знаходзяцца Румынія і Малдова. Аднак гэтыя землі на Балканах у часы Скарыны звычайна