У канцы жніўня пачалася эвакуацыя казённай і царкоўнай маёмасці, сем’яў дзяржаўных служачых з Нясвіжа і яго ваколіц. Планаваўся перавод дзяржаўных устаноў у Мазыр, а ў выпадку працягу нямецкага наступления у г. Каўроў Уладзімірскай губерніі [2, с. 7172]. Пагроза знішчэння навісла і над Нясвіжскім палацам. Ягоны лёс прадвызначыла хадатайства 197 Андрэй Блінец графа Веляпольскага перад ваеннымі ўладамі, каб замак не быў спалены. Па асабістым распараджэнні Вярхоўнага галоўнакамандуючага радзівілаўскі палац быў узяты пад ахову [9, с. 7879]. Да кастрычніка 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск Паставы Смаргонь Баранавічы Пінск, якая заставалася нязменнай больш чым два гады. Перадавая лінія рускіх акопаў праходзіла ў 40 км на захад ад Нясвіжа. Горад і наваколле былі перапоўнены войскамі. Тут размясціліся рэзервы, тылавыя аддзелы, склады, штабы, шпіталі і разнастайныя ўстановы. Акрамя таго, у сувязі са стратай Баранавіцкага чыгуначнага вузла, пачалося спешнае будаўніцтва чыгункі Замір’е Ганцавічы. Яшчэ адна вузкакалейка працягласцю каля 2 км злучала ст. Хвоева і Сноў, дзе знаходзіўся шпіталь [13, № 23]. Гэтыя работы вялі будаўнічыя і ваеннадарожныя арганізацыі. Насельніцтва неаднаразова мабілізоўвалі на абарончыя работы. Так, толькі ў чэрвені 1916 г. прадпісвалася накіраваць у распараджэнне ваенных інжынераў 1 000 рабочых і 100 падвод у маёнтак Наруцэвічы, столькі ж у маёнтак Грыбаўшчына і 3 000 чалавек пры 300 падводах на станцыю Хвоева [2, с. 3637]. Напрыканцы 1915 г. Нясвіжчыну наведаў імператар Мікалай II, які усклаў на сябе абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага. 20 снежня імператарскі цягнік прыбыў на ст. Замір’е. Адсюль Мікалай накіраваўся ў размяшчэнне войск, дзе агледзеў салдацкія зямлянкі і каштаваў ежу з агульнага катла. Пасля гэтага ён наведаў лазарэты Вялікай княгіні Марыі Паўлаўны і члена Дзяржаўнай Думы У. Пурышкевіча на ст. Пагарэльцы. На ноч імператарскі цягнік адвялі ў Койданава. На наступны дзень Мікалай II на аўтамабілі выехаў на пазіцыі Грэнадзёрскага корпуса. Дарога ішла праз вёскі Студзёнкі, Хвоева, Ліхасельцы і Чэрніхава, дзе цара сустракала мясцовае насельніцтва [3, с. 30]. Акрамя значнай канцэнтрацыі войск, Нясвіжчыну не абмінуў паток бежанцаў, які асабліва ўзмацніўся з чэрвеня 1915 г. 3 беларускіх губерній было выселена каля 1 300 000 чалавек. Некаторыя крыніцы называюць лічбу ў 1 700 000. Гэта прыблізна кожны пятышосты жыхар [3, с. 250; 12, с. 445]. У першую чаргу высялялі мужчын ва ўзросце ад 15 да 45 гадоў, каб пазбавіць немцаў працоўнай сілы. Афіцыйная прапаганда ўнушала, што заставацца “пад германцам” непатрыятычна, распаўсюджваліся чуткі пра неверагодную жорсткасць праціўніка. Калі гэта не дапамагала, выкарыстоўваліся іншыя сродкі. Мястэчка або вёску акружалі казакі, на 198 Нясвіжчына прыфрантавая зборы давалася адна гадзіна. Людзі паспявалі забраць толькі самае неабходнае і таксяк зарганізаваўшыся рухаліся на ўсход. Пры гэтым ніякіх планаў эвакуацыі не існавала! Для бежанцаў не рыхтаваліся ні харчовыя, ні санітарныя пункты, не былі вызначаны напрамкі руху. У выніку, замест патрыятычнага ўздыму, улады дабіліся толькі таго, што дарогі былі перапоўнены людзьмі, якія не ведалі куды ішлі і часта нават не разумелі, за што іх выгналі з дамоў свае ж салдаты [4, с. 40]. Вось тыповае апісанне дарогі той пары: “Шаша [Брэст Мінск] была запоўнена бежанскімі вазамі, адна каляя заставалася вольнай для войскаў. На вазах сядзелі бабы і дзеці, мужыкі ішлі побач, на ўзбочынах ляжалі хворыя і паміралі знямоглыя. Калі нейкі воз ламаўся, казакі ўмешваліся і скідалі яго на ўзбочыну. Абапал дарогі, дзе тэта дазваляла мясцовасць утвараліся табары з вазоў” [4, с. 39]. У кастрычніку 1915 г. ўздоўж тракта Сноў Мір Гарадзея Стоўбцы Койданава знаходзілася звыш 35 тысяч перасяленцаў. Некаторым пашанцавала, і яны знайшлі прытулак у вёсках, фальварках і маёнтках. Астатнія сталі лагерамі пад адкрытым небам у лясах і палях. Рухацца далей гэтыя людзі былі не ў стане зза крайняй стомленасці і адсутнасці фуража для коней. Дзякуючы прынятым мерам бежанцы былі накіраваны ў Ігуменскі павет. Для тых, хто чакаў сваёй чаргі, арганізавалі фуражныя і харчовыя пункты, у тым ліку ў Гарадзеі [2, с. 134135]. Да канца восені, у сувязі са стабілізацыяй лініі фронта, бежанскі рух пайшоў на спад. Калі напрыканцы 1915 г. у Мінскай губерніі знаходзілася больш за 120 тысяч перасяленцаў, то ўжо ў сакавіку 1916 г. іх колькасць скарацілася недзе да 50 тысяч [2, с. 140141; 3, с. 244245]. У Нясвіжы, па звестках Таццянінскага камітэта1, спынілася 724 сям’і 2 534 чалавекі. 3 іх дзве траціны складалі жанчыны (1 174) і дзеці (585) [2, с. 140141]. Пераважна гэта былі сяляне з Польшчы, Літвы, Гродзенскай губерніі. Змораныя дарогай, яны не былі згодныя на далейшы пераезд. Працаздольныя капалі акопы, будавалі абарончыя ўмацаванні і дарогі, а таксама былі задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы. 3 кастрычніка 1915 г. да лютага 1918 г. Нясвіжчына жыла прыфрантавым жыццём. У горадзе і наваколлях была чутна артылерыйская кана ' Таццянінскі камітэт грамадская арганізацыя, якая знаходзілася пад патранажам вялікай княжны Таццяны Мікалаеўны. Утворана ў 1914 г„ займалася дапамогай бежанцам. 199 Андрэй Блінец нада, да якой з часам прызвычаіліся. Лінія фронта заставалася нязменнай, нягледзячы на спробы войскаў перайсці ў наступ. Рускія пазіцыі, што цягнуліся праз усю Беларусь, былі створаны па аднатыпнай схеме і складаліся з трох ліній акопаў. У першай знаходзіліся толькі перадавыя роты. Вопыт вайны паказаў, што тэту лінію варожая артылерыя разбурала перш за ўсё, таму тут не канцэнтравалі ні войскі, ні тэхніку. У другім радзе акопаў размяшчаліся батальённыя рэзервы. У трэцяй лініі, якая магла знаходзіцца за кіламетр ад другой палкавыя рэзервы. Значная адлегласць паміж акопамі не дазваляла артылерыі праціўніка “накрываць” іх адначасова. На адзін кіламетр пазіцый у сярэднім прыходзілася 2 батальёна, 1015 кулямётаў, 58 гармат. Дывізія займала па фронту каля 8 км [4, с. 249250]. Акрамя таго, паблізу Нясвіжа рыхтавалася другая лінія абароны на выпадак нямецкага прарыву. Да сённяшняга дня ў лесе каля в. Вайнілавічы часткова захаваліся акопы і бліндажы, выкапаныя ў 1916 г. [13, № 23]. Адной з найбольш значных аперацый Заходняга фронта стала спроба наступления пад Баранавічамі летам 1916 г. Для прарыву варожай абароны была ўтворана 4я армія пад камандаваннем генерала А. Рагозы, упраўленне якой знаходзілася ў Нясвіжы. У склад арміі ўваходзілі: Грэнадзёрскі, тры армейскіх (9ты, 25ты, 30ты) корпуса, 11я Сібірская стралковая дывізія, 2я Туркестанская казацкая і Уральская казацкая дывізіі [4, с. 159]. Разам каля 340 тысяч чалавек. Ёй супрацьстаяла армія генерала Р. Войрша ў складзе 7 нямецкіх і 2 аўстрыйскіх дывізій. Паласа абароны ўключала тры лініі акопаў, умацаваных бліндажамі, жалезабетоннымі казыркамі і спецыяльнымі пляцоўкамі для кулямётаў. На стацыянарных пазіцыях знаходзілася звыш 400 гармат, яшчэ 80 з дапамогай падвод можна было аператыўна перакідваць на небяспечныя ўчасткі. Перад акопамі цягнулася ад 5 да 10 радоў калючага дроту [3, с. 3536]. Баранавіцкая аперацыя пачалася ноччу з 19 на 20 чэрвеня. Пяхота і грэнадзёры, пад прыкрыццём густота туману, пайшлі на штурм нямецкіх пазіцый. Аднак грэнадзёры, якія панеслі вялікія страты ў папярэдніх баях2, не здолелі захапіць нават першую лінію акопаў і былі вымушаны адступіць. Наступнай ноччу Грэнадзёрскі корпус паўтарыў атаку і зноў беспаспяхова. Толькі на трэці дзень баёў грэнадзёры змаглі замацавацца 2 У баі пад Сталовічамі 31 мая 1 чэрвеня 1916 г. Грэнадзёрскі корпус страціў 7 000 чалавек забітымі, раненымі і палоннымі з агульнай колькасці 26 000. 200 Нясвіжчына прыфрантавая ў другой лініі варожых акопаў [4, с. 162168]. У гэтыя ж дні пяхота вяла баі каля Высокага і Дольнага Скробава, штурмавала вышыню Балотны Холм. Пад Нясвіж быў перакінуты 7мы кавалерыйскі корпус (6я і 13я дывізіі), які меркавалася ўвесці ў прарыў. Аднак зламаць варожую абарону не ўдалося. 2527 чэрвеня яшчэ рабіліся спробы атакаваць пры падтрымцы артылерыі, аднак камандзіры адзін за адным дакладвалі пра вялікія страты войск і іх няздатнасць да актыўных дзеянняў [4, с. 168170]. 3 12 да 17 ліпеня аддзелы 4й арміі аднавілі артпадрыхтоўку і спрабавалі перайсці ў наступ, але поспеху не дасягнулі [4, с. 171]. Агульныя страты рускай арміі ў ходзе Баранавіцкай аперацыі рознымі даследчыкамі вызначаюцца ў 80105 тысяч забітых, раненых і палонных салдат і афіцэраў. Страты праціўніка ацэньваюцца ў 15 25 тысяч [3, с. 36]. Адметнасцю Першай сусветнай вайны стала выкарыстанне новых відаў зброі танкаў, атрутных газаў, агнямётаў і шырокае, па тагачасных мерках, ужыванне авіяцыі. Нямецкія аэрапланы здзяйснялі рэгулярныя налёты на чыгуначныя станцыі і ваенныя аб’екты ў прыфрантавой паласе. Неаднаразова бамбардзіроўкам падвяргалася ст. Замір’е і Нясвіж. Бамбёжкі, хаця і не наносілі істотнай шкоды, сведчылі, што традыцыйнае дзяленне на небяспечны фронт і спакойны тыл засталося ў мінулым. Асабліва ўзмацнілася інтэнсіўнасць варожых авіяналётаў падчас Баранавіцкай аперацыі. Для абароны стратэгічна важных аб’ектаў 3 ліпеня 1916 г. камандаваннем 4й арміі быў зацверджаны ўзмоцнены супрацьпаветраны артылерыйскі нарад. Па дзве батарэі выдзяляліся для прыкрыцця Нясвіжа, станцый Пагарэльцы і Хвоева. Тры батарэі прыкрывалі Замір’е3. Неўзабаве, на аэрадроме паблізу Нясвіжа размясціўся 2гі авіяцыйны знішчальны атрад. Яго лётчыкі былі сапраўднымі асамі. Напрыклад, Барыс Сергіеўскі правёў 55 паветраных баёў, збіў 11 самалётаў і 3 аэрастата. Камандаваў атрадам штабскапітан Яўграф Круцень адзін з самых паспяховых рускіх знішчальнікаў, які распрацаваў адметную тактыку паветранага бою. 30 ліпеня і 1 жніўня 1916 г. над Сваяцічамі і Нясвіжам Круцень збіў два нямецкіх самалёта, за што быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй. Сведкамі апошняга бою сталі і жыхары горада, якія пасля прызямлення героя кінуліся сустракаць яго авацыяй [4, с. 229]. 3 Інфармацыя прадастаўлена I. Карпеевым са спасылкай на фонды Расійскага дзяржаўнага ваеннагістарычнага архіва.