Прапаведнікамі ў Наваградскім кляштары дамініканак былі Дамінік Мацвеевіч Пісарскі і Дамінік Фадзеевіч Юдыцкі. Першы, Д.М. Пісарскі (нар. каля 1800 г.), паходзіў са шляхты Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ. У 18101816 гг. навучаўся ў Беластоцкай гімназіі, а пазней у Віленскім імператарскім універсітэце. 3 1823 г. на працягу пяці год працаваў настаўнікам фізікі ў Кальварыйскім, Нясвіжскім і Мерацкім вучылішчах, затым адзін год настаўнікам матэматыкі ў Забяльскай гімназіі. Пазней выконваў абавязкі прапаведніка ў Наваградскім жаночым дамініканскім, Ковенскім і Данілавецкім кляштарах. На працягу 18 год з’яўляўся капеланам пры Дзяркоўскай філіі, адкуль пераведены ў Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 314 адв.315]. Другі, Д.Ф. Юдыцкі (нар. каля 1799 г.), паходзіў са шляхты Троцкага пав. Віленскай губ. У 1820 г. скончыў Мерацкае вучылішча і стаў настаўнікам славеснасці, польскай і лацінскай моў у Кальварыйскім 10 Асабісты склад Нясвіжскага кляштара і Наваградскім вучылішчах, адкуль перамешчаны на пасаду прапаведніка ў Наваградскі жаночы кляштар, дзе правёў шэсць год. Пазней служыў у Полацкім дамініканскім кляштары і на пасадзе вікарыя пры Нясецкім касцёле. У Нясвіжскі дамініканскі кляштар трапіў у 1850 г. [2, арк. 311 адв.312]. Сярод іншых шырокай сферай дзейнасці вылучаецца Дыдак Васільевіч Паком (нар. каля 1800 г.), які паходзіў са шляхты Магілёўскага пав. Падольскай губ. Адукацыю атрымаў у Барскім вучылішчы. У 18231827 гг. займаў пасаду настаўніка філасофіі ў Луцкім кляштары, затым настаўніка багаслоўя ў Шклоўскім вучылішчы і з 1830 г. настаўніка Закону Божага у Мазырскім дваранскім вучылішчы, адкуль перамешчаны ў 1839 г. на пасаду вікарыя Астраглядавіцкага касцёла [2, арк. 310 адв.311]. Акрамя яго ў кляштары знаходзіліся Мельхіор Антонавіч Васілеўскі3, Павел Казіміра віч Ляневіч4 і Марцін Казіміравіч Сталыгва5. Цікава, што ў якасці паслушніка ў кляштары знаходзіўся 76гадовы шляхціч, прускі падданы з г. Велян Пётр Фабіянавіч Астроўскі. Ён скончыў Ломжынскае павятовае вучылішча ў 1814 г. 3 1825 г. прызначаны рызнічым у Папорцкі дамініканскі кляштар, а ў 1835 г. пераведзены ў Віленскі. У18401865 гг. займаў пасаду ключніка ў Палавецкім дамініканскім кляштары, а пасля яго ліквідацыі ў 1865 г. пераведзены ў Нясвіж [2, арк. 317 адв.318]. У дамініканскім кляштары пражывалі і прадстаўнікі парафіяльнага духавенства. Сярод іх Юстын Валерыянавіч Вейтка, Венедзікт Юзэфавіч 3 Васілеўскі Мельхіор Антонавіч (нар. каля 1806 г.), паходзіў са шляхты Цяльшэўскага пав. Ковенскай губ. Адукацыю атрымаў у Цяцінскім вучылішчы (18171824 гг.). У 18371846 гг. быў прапаведнікам у Пінскім кляштары, затым духоўным кіраўніцтвам накіраваны ў Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 314 адв.315]. 4 Ляневіч Павел Казіміравіч (нар. каля 1802 г.), паходзіў са шляхты Жытомірскага пав. Валынскай губ. Адукацыю атрымаў у Раманаўскай гімназіі (18141820 гг.). У 1831 г. прызначаны вікарыем Лагойскага касцёла, у 1834 г. адміністратарам Халяўскага касцёла, у 1848 г. вярнуўся на папярэдняе месца працы, адкуль у 1853 г. зноў перамешчаны, але на пасаду вікарыя Халяўскага касцёла. 3 1857 г. пражываў у Нясвіжскім дамініканскім кляштары [2, арк. 313 адв.314]. 5 Сталыгва Марцін Казіміравіч (нар. каля 1795 г.), паходзіў са шляхты Полацкага пав. Віцебскай губ. Адукацыю атрымаў у Забяльскай гімназіі (18081812 гг.). У 1820 г. прызначаны прапаведнікам і куратам Халопеніцкага, а пазней Мінскага і Чашніцкага кляштараў, адкуль перамешчаны на пасаду капелана Брагінскага касцёла. 3 1862 г. пражываў у кляштары, а з 1864 па 1865 г. займаў пасаду адміністратара Заценскага касцёла. 3 1865 г. пражываў у Нясвіжскім дамініканскім кляштары [2, арк. 310 адв.311]. 11 Зінаіда Антановіч Гілевіч, Адам Беніфацавіч Матусевіч і Юзаф Геранімавіч Пржыялгоўскі. Неабходна спыніцца на малодшым з іх, які таксама з’яўляўся маладзейшым з насельнікаў кляштара, А.Б. Матусевічы (нар. каля 1840 г.), які паходзіў з вольных людзей Ашмянскага пав. Віленскай губ. Адукацыю атрымаў у Віленскім павятовым вучылішчы. У 1863 г. быў вікарыем Мірскага касцёла, з 1865 г. знаходзіўся ў Наваградскім кляштары, а з 1866 г. пераведзены ў Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 305 адв.306]. У дамініканскім кляштары пражывалі пяць манахаў, клірык і тры паслушнікі бенедыктынскага закону ва ўзросце ад 34 да 76 год. Яны былі шляхецкага паходжання і трапілі ў Нясвіж пасля закрыцця ў 1865 г. Гарадышчанскага кляштара. Чацвёра паходзілі з Мінскай губерні, трое з Ковенскай, па аднаму з Гродзенскай і Падольскай. Адукацыю бенедыктыны атрымлівалі ў розных навучальных установах. Манахі Бенедзікт Юзэфавіч Вяржбіцкі і Гіяцынт Геранімаў Лянкевіч навучаліся ў Пінскім павятовым вучылішчы. Згаданы Б.Ю. Вяржбіцкі (нар. каля 1806 г.) паходзіў са шляхты Пінскага пав. Мінскай губ. У 1823 г. ён уступіў у Гарадышчанскі бенедыктынскі кляштар, дзе знаходзіўся, пакуль той не быў закрыты [2, арк. 324 адв.325]. Г.Г. Лянкевіч (нар. каля 1830 г.) у 1853 г. уступіў у Гарадышчанскі бенедыктынскі кляштар. Калі той быў закрыты, у 1865 г. стаў адміністратарам Целяханскага філіяльнага касцёла, адкуль трапіўу 1867 г. у Нясвіж [2, арк. 325 адв.326]. 3 Кімбароўскага цыстэрцыянскага кляштара былі пераведзены ў Гарадышчанскі настаяцель Вікенці Францавіч Бабіцкі і манахі Паўлін Юзэфавіч Данюшэвіч, Роберт Сямёнавіч Слязевіч. В.Ф. Бабіцкі (нар. каля 1812 г.) паходзіў са шляхты Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У 1824 г. скончыў Слонімскае павятовае вучылішча і ў наступным годзе ўступіў у Святакрыжскі бенедыктынскі кляштар каля Нясвіжа, дзе на працягу некалькіх год выконваў абавязкі прапаведніка, затым быў перамешчаны на пасаду настаяцеля Кімбароўскага кляштара. У 1863 г. В.Ф. Бабіцкі вярнуўся ў Святакрыжскі кляштар, пасля закрыцця якога ў 1864 г. яго перавялі ў Гарадышчанскі. Аднак і тут яму не ўдалося затрымацца, паколькі неўзабаве кляштар быў закрыты. У 1865 г. В. Бабіцкага прызначылі вікарным Сваятыцкага касцёла, аднак хутка перавялі на пасаду капелана Нясвіжскага дамініканскага кляштара [2, арк. 324 адв.325]. П.Ю. Данюшэвіч і Р.С. Слязевіч не займалі пасад падчас знаходжання ў Кімбароўскім кляштары. Першы, П.Ю. Данюшэвіч (нар. каля 1833 г.), 12 Асабісты склад Нясвіжскага кляштара паходзіў са шляхты Шавельскага пав. Ковенскай губ. Адукацыю атрымаў у Віцебскім дваранскім павятовым вучылішчы і ў 1858 г. уступіў у Гарадышчанскі бенедыктынскі кляштар. У 1862 г. працягнуў навучанне ў Мінскай дыяцэзіяльнай семінарыі, а затым вярнуўся на папярэдняе месца знаходжання. 3 1865 г. пражываўу Нясвіжскім дамініканскім кляштары, як і яго паплечнік Р.С. Слязевіч (нар. каля 1796 г.) [2, арк. 327 адв.328], які паходзіў са шляхты Расіенскага пав. Ковенскай губ. Ён навучаўся ў Крожскай гімназіі да 1817 г. Пры гэтым у 1813 г. уступіў у СтараТраецкі бенедыктынскі кляштар, дзе ў 18231829 гг. займаў пасады правізара і пракуратара. У 1844 г. пераведзены ў Кімбароўскі цыстэрцыянскі кляштар, дзе выконваў абавязкі спаведніка пры касцёле жаночага цыстэрцыянскага кляштара, а з 1864 г. пасля яго ліквідацыі пераведзены ў Гарадышчанскі бенедыктынскі кляштар [2, арк. 323 адв.324]. Пасаду аканома ў Гарадышчанскім кляштары займаў паслушнік Рох Дамінікавіч Кніштафт, народжаны каля 1803 г. у шляхецкай сям’і Цяльшэўскагапав. Ковенскай губ. У 18231828 гг. ён навучаўся ў Крыцінгенскім парафіяльным вучылішчы. У 1831 г. уступіў у Мінскі баніфратарскі кляштар, а ў 1836 г. быў пераведзены ў Гарадышчанскі бенедыктынскі на пасаду аканома, якую займаў да 1865 г. [2, арк. 326 адв.327]. Настаяцелем Бярозаўскага картэзіянскага кляштара ў 18221824 гг. з’яўляўся Дамінік Рыгоравіч Кавальскі (нар. каля 1791 г.), які паходзіў са шляхты Вінніцкага пав. Падольскай губ. У 1812 г. ён скончыў Брэсцкае вучылішча і ў 1816 г. уступіў у Бярозаўскі кляштар. Тут ён атрымаў звание магістра (18171820 гг.), займаў пасады пракуратара (18201822 гг.) і віцэнастаяцеля (18241829 гг.). Пасля ліквідацыі кляштара ў 1831 г. пераведзены ў Гарадышчанскі бенедыктынскі кляштар, а ў 18321842 гг. выконваў абавязкі капелана ў м. Лунін [2, арк. 323 адв.324]. Сярод паслушнікаў Нясвіжскага дамініканскага кляштара лічыліся Вератунд Іванавіч Крашэўскі6 і Антоні Юзэфавіч Загароўскі7. 6 Крашэўскі Вератунд Іванавіч (нар. каля 1796 г.), паходзіў са шляхты Слуцкага пав. Мінскай губ. Адукацыю атрымаў у Нясвіжскім вучылішчы (18111814 гг.). У 1858 г. уступіў Нясвіжскі Святакрыжскі бенедыктынскі кляштар, дзе выконваў абавязкі аканома да 1864 г. Пераведзены ў сувязі з ліквідацыяй кляштара ў Нясвіжскі бернардынскі кляштар, затым у Кімбароўскі цыстэрцыянскі, Гарадышчанскі бенедыктынскі кляштар. У 1865 г. прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 325 адв.326]. 7 Загароўскі Антоні Юзэфавіч (нар. каля 1822 г.), паходзіў са шляхты Ігуменскага пав. 13 Зінаіда Антановіч Два прадстаўнікі цыстэрцыянскага закону таксама пражывалі ў дамініканскім кляштары: Лаўрэнці Паўлавіч Малышэвіч і Бернард Станіслававіч Шышко. Яны былі сталага ўзросту 71 і 56 год адпаведна. Абодва былі пераведзены з Кімбароўскага цыстэрцыянскага кляштара ў Гарадышчанскі бенедыктынскі, а затым у Нясвіжскі дамініканскі. Л.П. Малышэвіч (нар. каля 1796 г.) паходзіў са шляхты Пружанскага пав. Гродзенскай губ. і скончыў Пружанскае павятовае вучылішча. У 1819 г. уступіў у Бярозаўскі картэзіянскі кляштар, дзе выконваў абавязкі пракуратара. Пасля яго ліквідацыі ў 1831 г. быў перамешчаны ў цыстэрцыянскі кляштар у Вістычах, а пасля яго закрыцця у Кімбароўскі на пасаду пракуратара. 3 1864 г. знаходзіўся ў Гарадышчанскім бенедыктынскім кляштары, пасля ліквідацыі якога пражываў у Нясвіжскім дамініканскім кляштары [2, арк. 327 адв.328]. Б.С. Шышко паходзіў са шляхецкага роду Ігуменскага пав. Мінскай губ. Адукацыю атрымаў у Мінскай губернскай гімназіі (18261831 гг.). У 1837 г. уступіў у духоўны сан, а затым працягнуў навучанне ў Віленскай духоўнай акадэміі. 3 1841 па 1860 гг. выконваў абавязкі пробашча ў Бабруйскім касцёле і бабруйскага дэкана. Затым уступіў у Кімбароўскі цыстэрцыянскі кляштар. Далейшы яго лёс склаўся аналагічна Л.П. Малышэвічу [2, арк. 328 адв.329].