Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Гэтыя захады забяспечылі паспяховы рост польскай свядомасці сярод тутэйшага насельніцтва. Вынікам стаў у пазнейшыя часы досыць актыўны ўдзел несвіжан у дзейнасці Арміі Краёвай, масавы пасляваены выезд у Польшчу. Такім чынам Нясвіж даў Польшчы прэм’ера ПНР генерала Пятра Ярашэвіча, філосафа Генрыка Янкоўскага, кінаакторку Іаланту Богдал, авантурыста Міхала Галянеўскага.
Крыніцы і літаратура
1.	Ciechanowicz L. Czasopismiennictwo w wojewodztwie Nowogrodzkim w latach Drugiej Rzeczypospolitej // [Electronic resource]. Mode of access: http://pawet.net/zl/ zl/200 l_47/4.html. Date of access: 18.03.2014.
2.	Mieczkowski S. Zarys historji wojennej 86go mihskiego pulku piechoty, Warszawa: Polska Zjednoczona, 1929. 44 s.
3.	Proskurnicki L. Zarys historji wojennej 65go Starogardzkiego Pulku Piechoty”. Warszawa: Polska Zjednoczona, 1929. 29 s.
4.	Tarasiuk D. Mi^dzy nadziej^ a niepokojem. Dzialalnosc spolecznokulturalna i polityczna Polakow na wschodniej Bialorusi w latach 19051918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii CurieSklodowskiej, 2007. 211 s.
5.	Tauroginski B. Z dziejdw Nieswieza. Warszawa: Archiwum Ordynacji Nieswieskiej, 1937. 268 s.
6.	The Nesvizh Yizkor Book (Translation of Sefer Nieswiez) Edited by: David Shtokfish, Nieswiez Societies in Israel and the Diaspora, Published in Tel Aviv, 1976, (H,Y, 531 pages). P.293. [Electronic resource]. Mode of access: http://www.jewishgen.org/yizkor/ nesvizh/nesvizh.html. Date of access: 18.03.2013.
7.	Z prowincji // Nowy Kurjer litewski. 1916. 2 lutego. S. 4.
8.	Ляхоўскі У. Ад гоманаўцаў да гайсакоў: чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2й палове XIX ст.  1й палове XX ст. (да 1939 г.). Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства. Вільня [Вільнюс]: Інстытут беларусістыкі, 2012. 483 с.
9.	Ляхоўскі У. Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921 —1939 гг.) (Главы з кнігі) // Спадчына. 2012. № 161. С. 3115.
10.	Мельтюхов М. И. Советскопольские войны. Военнополитическое противостояние 19181939 гг. М.: Вече, 2001. [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://militera.lib.ru/research/meltyukhov2/01.html. Дата доступа: 01.09.2014.
51
Віталь Быль
11.	Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі / пад рэд. А. Камінскі. Лейпцыг: Атэлье 313, 2011. 278 с.
12.	НГАБ, ф. 694, воп. 1, спр. 282.
13.	Памятная книжка Минской губернии на 1909 год. Минск: Типография С.А. Некрасова, 1908. 404 с.
14.	Памятная книжка Минской губернии на 1917 год. Минск: Типография Инвалидов, 1916. 252 с.
15.	Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г., XXII. Минская губерния / под ред. Н. Тройницкого. СПб: Центральный статистический комитет Министерства внутренних дел, 1904. 268 с.
16.	Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / У Ляхоўскі, У Міхнюк, А. Гесь. 2ое выд., дапрац. Мінск: „Энцыклапедыкс", 2006. 400 с.
52
Вольга Гарбачова
СІСТЭМА КІРАВАННЯ
РАДЗІВІЛАЎСКАЙ МАСАЙ У 2030Я ГГ. XIX СТ.
У канцы XVIII ст. Нясвіжская ардынацыя, пасля смерці бяздзетнага Караля Станіслава Радзівіла (17341790), г.зв. Пане Каханку, перайшла да ягонага пляменніка Дамініка (17861813), адзінага сына Гераніма Вінцэнта (17591786), пасля якога той стаў спадчыннікам і аладыяльных ўладанняў. Дамінік Радзівіл, XI нясвіжскі і IX алыцкі ардынат, апошні прамы прадстаўнік мужчынскай нясвіжскай лініі роду, афіцэр напалеонаўскай арміі, памёр ў 1813 г. пасля ран, атрыманых у бітве пад Ханаў. Пасля сябе ён пакінуў дваіх дзяцей  сына Аляксандра (18081859) і дачку Стэфанію (18091832). Тым не менш, сітуацыя ўскладнялася шэрагам акалічнасцяў. Сын Аляксандр, народжаны за год да пабрання шлюбам ягоных бацькоў Дамініка Радзівіла і Тэафілі Мараўскай, не мог уступіць ва ўладанне ардынацый. Заўчасная смерць бацькі не дазволіла яму своечасова падрыхтаваць паперы аб афіцыйным прызнанні сына ў якасці свайго спадчынніка. Дачка Стэфанія не мела на гэта права ў адпаведнасці са сваім жаночым статусам, ёй маглі перайсці толькі аладыяльныя ўладанні.
У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, указам Аляксандра I ад 28 лютага (8 сакавіка) 1814 г. была ўтворана “Камісія па разбору запазычанасці Радзівілаў, устаноўленая ўрадам” ці паіншаму  Радзівілаўская камісія. Па загадзе імператара з уладанняў, якія засталіся па Дамініку Радзівілу, знялі секвестр, і XII нясвіжскім і X алыцкім ардынатам быў абвешчаны сын Міхала Гераніма Радзівіла і Алены Пшаздецкай, князь Антоній Радзівіл (17751833). Што тычылася аладыяльных уладанняў, то яны
53
Вольга Гарбачова
павінны былі перайсці да законных спадчыннікаў. Прызначэннем Камісіі ў гэтай сітуацыі становіцца ўрэгуляванне маёмасных спраў роду Радзівілаў. У яе абавязкі ўваходзіў падзел на ардынацкія і аладыяльныя ўладанні, вызначэнне іх кошту, выплата наяўных пазыкаў па ім. Згаданым указам быў вызначаны і склад Камісіі, на чале якой стаў прадстаўнік вядомага магнацкага роду Аляксандр Пацей. Сама Камісія складалася з дзевяці сталых сяброў і такой жа колькасці іх намеснікаў, якія з’яўляліся прадстаўнікамі мясцовай сярэдняй шляхты.
У 1816 г. для часовага кіравання і адміністравання спрэчнымі ўладаннямі ставараецца яшчэ адзін орган  Пракураторыя радзівілаўскай масы1. Месцам дыслакацыі Радзівілаўскай камісіі і Пракураторыі з 1817 г. становіцца Вільня.
На працягу свайго існавання структура Пракураторыі паступова ўдасканальвалася. Узначальваў Пракураторыю Радзівілаўскай масы генеральны пракуратар, абавязкі якога з 1816 г. на працягу дванаццаці гадоў выконваў былы расіенскі падкаморы Міхал Залескі. На 1828 г. генеральны пракуратар меў трох памочнікаў  намесніка (прававога пленіпатэнта2), абавязкіякогавыконваў Юзаф Карчэўскі3 [13, s. 33], генеральнага сакратара (Антоній Акуліч) і канцылярыста (Бенедыкт Ашчаклінскі). Астатні штат Пракураторыі і адміністрацыі падзяляўся на 10 адзінак: прававы аддзел (wydzial prawny) узначальваў Андрэй Кульчыцкі, аддзел знешняй Пракураторыі (wydzial extra Prokuratorii)  Дамаш Дзеражынскі, секцыю кантроля (sekcja kontroli)  кантралёр Раймонд Каленчынскі, архіў  архівіст Ануфрый Ёдка4 [8, Ь. 1585], касу  касір Юзаф Барвінскі, рахунковую (rachunkowa) секцыю  рахункавод Станіслаў Карповіч, каморніцкую
1 Пад “масай” маецца на ўвазе комплекс уладанняў Антонія і Стэфаніі Радзівілаў, якія засталіся пасля Дамініка Радзівіла.
2 Пленіпатэнт  упаўнаважаная асоба (заўв. рэд.).
3 Карчэўскі Юзаф (1781  каля 1853)  сын Юзафа, нарадзіўся на Гарадзеншчыне, юрыст, бацька мастака Юльяна Карчэўскага. 3 1797 г. распачаў працу ў Ашмянскім гродскім судзе. У 1798 г. атрымаў запрашэнне на працу ў Літоўскую вывадовую камісію. Працаваў у Пракураторыі Радзівілаўскай масы, дзе выконваў абавязкі касіра, адваката, намесніка генеральнага пракуратара М. Залескага, пленіпатэнта. Прадстаўляў інтарэсы кн. Стэфаніі РадзівілВітгенштэйн.
4 Ёдка Ануфрый  з Ігуменскага павета, бацька Аляксандра Ёдкі. На працягу 18041829 гг. выконваў абавязкі архіварыуса ў архіве Пракураторыі Радзівілаўскай масы.
54
Сістэма кіравання Радзівілаўскай масай
(miernicza) секцыю  землямер Караль Весянборг, канцылярыю  памочнік сакратара Феліцыян Пажарскі, аддзел афіцыялістаў (officyalisci ро dobrach) і лясная ахова (straz lesna)5 [11, 1. 34].
Уявіць сістэму кіравання ў Пракураторыі Радзівілаўскай масы дазваляе дакумент з фондаў Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва пад назвай “Штатны расклад Пракураторыі і ўсёй адміністрацыі (Радзівілаўскай В.Г.) масы за 1828 г.” [11, 1. 34]. У адпаведнасці з ім прававы аддзел складаўся з трох супрацоўнікаў. Узначальваў яго прававы пленіпатэнт па выкананні інтарэсаў Пракураторыі Радзівілаўскай масы ў Каралеўстве Польскім А. Кульчыцкі. У якасці памочнікаў ён меў двух канцылярыстаў, адным з якіх быў Яўстафій Янушкевіч6 [22, с. 562], а друтім  Юрый Гранцкевіч [8,1. 3].
Секцыя кантроля складалася з кантралёра і ягонага памочніка, які выконваў абавязкі інспектара лясоў. Аддзел лясной аховы прадстаўлены падлоўчымі, аб’ездчыкамі, і стражнікамі (ахоўнікамі).
Самым вялікім па складзе з’яўляўся аддзел афіцыялістаў, які меў сваіх прадстаўнікоў у розных мясцінах. У Вільні яго супрацоўнікамі былі: Юзаф Бучынскі, пісар на драўляным складзе, ахоўнік склада; у Слуцку адміністратар і касір (у адной асобе), адміністратар лясной справы, ягоны памочнік, пісар на складзе збожжа, адвакат, будаўнік, камінар; у Капылі наглядальнік мястэчка; у Ярэмічах  адміністратар фальваркаў; у Койданава і Рубяжэвічах з засценкамі  адказны за збор чыншу, наглядальнік за лясамі, пісар сялянскіх складоў; у Кулках  адміністратар і касір (у адной асобе), пісар правентовы7, два аканома, памочнікі аканомаў; у Тапарах адміністратар і касір (у адной асобе), ягоны памочнік, пленіпатэнт, шэсць аканомаў, пісар правентовы, памочнікі аканомаў; у Беластоцкай акрузе  адміністратар і касір (у адной асобе); у Бялай  адміністратар і войт гміны з выкананнем абавязкаў касіра і пленіпатэнта, доктар для сялян, паліцыянт, ахоўнік замка, камінар; у Славатычах  войт гміны, бурмістр.
5 Пералічаныя аддзелы адрозніваюцца паміж сабой па складу і сістэме кіравання.
6 Янушкевіч Яўстафій (18051874)  памешчык з Мінскага навета Мінскай губерні, нарадзіўся ў в. Прусы Слуцкага павета, сын Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Адольфа, Януарыя і Рамуальда. Пасля заканчэння Віленскага ўніверсітэта з дыпломам кандыдата права з 1825 г. працаваў у Пракураторыі Радзівілаўскай масы, эмігрант, заснавальнік у Парыжы Польскай друкарні і кнігарні.
7 Маецца на ўвазе ўраднік, які займаўся ўлікам даходаў у маёнтку.
55
Вопьга Гарбачова
На падставе вывучэння дакумента можна параўнаць заробкі працаўнікоў Пракураторыі і адміністрацыі Радзівілаўскай масы. Яны вагаюцца ў памерах ад 22 рублёў 50 капеек да 4500 рублёў срэбрам у год. Вышэйшы заробак атрымліваў пракуратар, а самы малы  лясныя аб’ездчыкі. Намеснік пракуратара меў у год 3600 рублёў, генеральны сакратар  1800 рублёў8 [22, с. 73]. Да гэтай жа групы можна аднесці некалькіх кіраўнікоў аддзелаў. Перш за ўсё прававога, у якім заробак прававога пленіпатэнта складаў 3000 рублёў. Другім па значнасці ідзе архіўны аддзел. Ён узначальваўся архівістам, які таксама выступав ў якасці перакладчыка з заробкам у 2250 рублёў. Значны статус архіва ў Пракураторыі падкрэсліваецца павагай да працы і памочнікаў архівіста, якія атрымлівалі прыкладна на ўзроўні астатніх кіраўнікоў аддзелаў  1 ы памочнік меў 600 рублёў срэбрам, 2гі  400 рублёў9 [22, с. 73].