Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Ужо 23 красавіка I. Мазепа накіраваў Г. Галаўкіну ліст, у якім паведамляў пра паразу пад Клецкам. Тэту навіну ў Менск прынеслі ўцекачы, якія па дватры чалавекі з’яўляліся ў стаўцы гетмана. Ад саміх жа ваяводы і палкоўніка вестак яшчэ доўга не было, “понеже не токмо главных офицеров, но и да последняго прапорщика в Минск нихто не прихаживал” [7, с. 864], пісаў Р. СкарнякоўПісараў 5 траўня. Сваім маўчаннем думны дваранін толькі паглыбіў і без таго невясёлы настрой у гетманскай стаўцы.
Карл Кройц адразу пасля бітвы атрымаў вестку з Ляхавічаў, што тамтэйшы гарнізон, заўважыўшы значнае змяшчэнне колькасці варожых салдат, здзейсніў некалькі вылазак. 3за гэтага палкоўнік не стаў пераследаваць разбітага праціўніка, а з некалькімі драгунамі, вечарам 19 красавіка, паспяшаўся ў свой лагер. Туды ж, сабраўшы трафеі з поля бітвы, праз нейкі час рушыў і ягоны атрад. Калі казакі ўбачылі са сцен фартэцыі, што Кройц вяртаецца са жменькай людзей, то падумалі, што ён прайграў бітву. Аднак, радасць была кароткай. Ужо наступнай раніцай перад імі з’явіліся асноўныя сілы шведаў, якія вялі палонных, везлі гарматы і разгарнулі перад сабой захапленыя сцягі. Пасля таго, як з трафейных гармат па крэпасці было зроблена два залпы, абаронцы канчаткова страцілі надзею на дапамогу [13, с. 5].
3	таго моманту ў іх шэрагах пачаўся раскол. Казакі былі гатовыя абараняцца і далей, нягледзячы на цяжкасці, а найманцы палка Мнішака настойвалі на капітуляцыі. Становішча і сапраўды склалася незайдроснае. Чакаць дапамогі не выпадала, солі і мукі не засталося. Не было дроваў, каб варыць ежу, і скончыўся порах [11]. Нарэшце, 1 траўня 1706 г. камендант крэпасці барон фон Мюнхаўзен9 адкрыў браму перад шведамі. Ляхавіцкі
9 На думку X. Хенрыксана, гэта быў сын Ёгана фон Мюнхаўзена, прадстаўніка курляндскай галіны рода, якой належаў маёнтак Фірцсхоф.
41
Андрэй Блінец
замак, які лічыўся непрыступным, упершыню ў сваёй гісторыі здаўся непрыяцелю. Шведы захапілі 1800 палонных (1500 казакоў і 300 “немцаў і літвінаў”), а таксама 7 гармат10.
4	траўня ў Ляхавічы прыбыў Карл XII з паўсотняй драгунаў. Кароль ужо ведаў пра поспех пад Клецкам, але яшчэ не здагадваўся пра капітуляцыю замка і быў настроены захапіць яго штурмам. Калі высвятлілася, што штурмаваць нічога не трэба, манарх загадаў разбурыць крапасныя сцены і валы [9, с. 309]. Цікава, што руйнуючы замак, шведы не кранулі мясцовы палац Сапегаў, што добра ілюструе іх стаўленне да маёмасці саюзнікаў [1а, с. 228]. 9 траўня Карл XII з войскам накіраваўся ў Нясвіж. Тут знаходзіўся гарнізон над камандаваннем Люберта Полімана11, да якога далучылася некалькі соцен месцічаў і сялян. Шведы запатрабавалі капітуляцыі, прыстрашыўшы, што калі ім давядзецца зрабіць хоць адзін гарматны стрэл, то пасля авалодання крэпасцю ўвесь гарнізон будзе павешаны. Пагроза падзейнічала, і праз гадзіну замак адчыніў браму [9, с. 310]. Шведскія крыніцы называюць яго адной з самых прыгожых крэпасцяў, якія толькі можна бачыць: правільны чатырохвугольнік з магутным равелінам перад уязной брамай, з чатырма каменным! бастыёнамі і контрэскарпам!, абнесены глыбокім рвом. У замку знаходзіліся значныя запасы пораха, узбраення і правіянту [9, с. 310; 13, с. 5]. Шведы захапілі звыш 20 гармат12. Пяць вялікіх, якія немагчыма было вывезці зза вагі і памераў, былі расплаўлены. Ад іх засталіся толькі кавалкі металу, агульнай вагою звыш 8 тонаў. 4 жалезныя гарматы, якія расплавіць было цяжэй, скінулі ў замкавы роў і завалілі зямлёй. Адна з іх была знойдзена ў 2010 г. і сёння экспануецца ў арсенале Нясвіжскага палаца. Астатнія гарматы шведы забрал! з сабой13. Пасля гэтага кароль
'	° Г. Адлерфельд называе некалькі іншыя лічбы: “1361 чалавек са старэйшымі і малодшымі афіцэрамі, 9 гармат і 9 сцягоў і штандартаў” (с. 308). Гэтыя звесткі ўвайшлі і ў энцыклапедыю “Вялікае Княства Літоўскае”. Інфармацыя аб 1.800 палонных і 7 захопленых гарматах узята з рэляцыі К. Кройца (с. 5) і работы Д. Бутурліна (с. 48). “Чарнігаўскі летапіс” паведамляе, што казакоўу Ляхавічах было 1.735, але нічога не згадвае пра “немцаў і літвінаў”.
11	Прозвішча Баліман, якое ўкаранілася ў літаратуры, стала вынікам недакладнага прачытання першакрыніцы Ул. Сыракомлем, з якога і пайшла гэта традыцыя. Упершыню на тэту памылку звярнуў увагу М. Волкаў.
12	Г. Адлерфельд гаворыць пра 21 гармату, К. Кройц  пра 23.
13	У 1717 г. у р. Лахва былі знойдзены 11 гармат, 2 марціры і 11 гакаўніц, вывезеныя
42
Кпецкая бітва і яе месца
загадаў разбурыць замкавыя ўмацаванні і, разаслаўшы невялікія атрады для рабаўніцтва навакольных радзівілаўскіх уладанняў, пайшоў на Слуцк. Горад ужо чакаў яго з расчыненай брамай.
Слуцкі замак быў адным з лепшых у Беларусі. Яго гарнізон складаўся з 500 жаўнераў, артылерыйскі парк налічваў каля 80 ствалоў [13, с. 5]. I тым не менш, случакі нават не спрабавалі бараніцца. Яны былі так напалоханы і перакананы ў непераможнасці шведскіх палкаводцаў, што палічылі за лепшае скарыцца лёсу. Кароль не стаў разбураць замак, абмежаваўся толькі частковым знішчэннем ягонай артылерыі [9, с. 310]. На наступны дзень ён пакінуў горад і з невялікай світай вярнуўся ў Пінск. Палкоўнік Кройц яшчэ нейкі час заставаўся тут, выконваючы атрыманыя раней наказы, потым, разбурыўшы Нясвіж і адпусціўшы на волю ўвесь яго гарнізон на чале з камендантам, рушыў на злучэнне з асноўнымі сіламі [9, с. 310311]. Так скончылася двухмесячная аперацыя па знішчэнні рускаўкраінскіх аддзелаў у Навагародскім ваяводстве і спусташэнні радзівілаўскіх уладанняў.
Разглядаючы падзеі вясны 1706 г., якія разгарнуліся ў баку ад асноўнага тэатра баявых дзеянняў, лёгка заўважыць, што іх кульмінацыяй стала якраз такі бітва пад Клецкам. Да 19 красавіка 1706 г. Мазепа яшчэ меў магчымасці схіліць шалі на свой бок, разбіць атрад Крэйца і ўтрымаць стратэгічна важныя фартэцыі. Аднак пасля нечуванай паразы НяплюеваАпостала шведы літаральна прайшлі трыумфальным маршам праз Ляхавічы  Нясвіж  Слуцк. Тры магутныя крэпасці, з іх запасам! і арсеналам!, здаліся на літасць пераможцы. Невыпадкова менавіта пасля Клецкай бітвы Карл Густаў Кройц атрымаў чын генералмаёра і быў прызначаны камандзірам Лейбгвардыі коннага палка. Такім чынам, кароль адзначыў заслугі свайго палкаводца. Вынікам гэтых падзей можна лічыць і пераход Караля Радзівіла на бок шведаў у чэрвені 1706 г. і яго сустрэчу з каралём у наступным месяцы [3, с. 102].
На нашу думку, меркаванне некаторых аўтараў аб тым, што Клецкая бітва не аказала прыкметнага ўплыву на ход баявых дзеянняў [4, с. 25; 8, с. 138], з’яўляецца няслушным. Натуральна, Клецк нельга паставіць у адзін шэраг з такімі баталіямі Вялікай Паўночнай вайны як Нарва,
шведамі з Нясвіжа і затопленыя зза немагчымасці транспартавання.
43
Андрэй Блінец
Фраўштад, Лясная. Аднак, і па сваім маштабе, і па наступствах яе нельга лічыць малазначным эпізодам той вайны. Хаця ён дагэтуль застаецца малавядомым.
Крыніцы і літаратура
Апублікаваныя матэрыялы
1.	Бутурлин Д. Военная история походов россиян в XVIII в. Т. 2. СПб., 1820.
1а. Волкаў М. Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне (17001721) /I Вялікае Княства Літоўскае і суседзі. Права. Вайна. Дыпламатыя. Мінск, 2012. С. 219238.
2.	Гісторыя Беларусі. Т. 3: Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Мінск, 2004.
3.	Катлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры Беларусі. Вільня, 2007.
4.	Оглоблин Н. Бой со шведами у местечка Клецка // Русская старина. 1891. Т. 72.
5.	Павленко Н. Артамонов. В. 27 июня 1709 года. М., 1989.
6.	Пашкевіч У. Паўночная вайна 170021 И Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 2. Мінск, 2006.
7.	Письма и бумаги императора Петра Великаго. Т. 4. СПб., 1900.
8.	Тарле Е. Северная война и шведское нашествие на Россию. М„ 2002.
9.	Adlerfelt G. Karl XII:s krigsforetag 17001706. Stockholm: P. A. Norstedt & Soners Forlag.
10.	“Ordinarie Stockholmiske Postsidender” № 23, 5 Junii 1706.
Інтэрнэтрэсурсы
11.	Летописец в русских и полских що ся сторонах деяло и якого року, http:// Iitopys.org.ua/chernlet/chern02.htm#rl706
Архіў аўтара
12.	Ліставанне з Хоканам Хенрыксанам.
13.	Падрабязная рэляцыя аб бойцы паміж палкоўнікам Лейбгвардыі Ягонай Каралеўскай Вялікамосці коннага палка баронам Крэйцам ды маскавіцкім генералам Няплюевым пад горадам Клецкам у Літве 20 красавіка 1706 года ды аб тым, што надалей да 15 траўня адбывалася.
44
Віталь Быль
„MALA WARSZAWKA”:
ПОЛЬСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ У НЯСВІЖЫ
3	XVI ст. Нясвіж быў галоўнай рэзідэнцыяй княскага роду Радзівілаў, што стала прычынай яго росквіту. Варта прыгадаць папулярныя прыказкі кшталту “Кароль каралём у Варшаве, а Радзівіл  у Нясвіжы”, сам Нясвіж называл! “малой Варшаўкай” нават у перадваенныя часы. Тэты “сталічны” статус быў прычынай таго, што маленькі беларускі гарадок стаў надзвычай шматэтнічным і шматкультурным. Калі да пачатку найноўшага часу большасць мясцовага насельніцтва ідэнтыфікавала сябе як “тутэйшых” або раздзялялася па рэлігійным ці сацыяльным прызнаку, то на мяжы ХІХХХ стст. сітуацыя змянілася.
Яшчэ ў канцы XVI ст. Нясвіж становіцца адным з важных цэнтраў каталіцтва на землях Беларусі. Гэта абумовіла вялікі адсотак каталікоў сярод насельніцтва горада, што набыло вялікую важнасць у часы фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці: мясцовыя каталікі часта пачыналі ідэнтыфікаваць сябе з польскай культурай і нацыяй. Такім чынам тая частка насельніцтва Нясвіжа, што спавядала каталіцтва і выхоўвалася ў польскай культуры, падчас усеагульнага ўздыму нацыянальных рухаў усвядоміла сябе як частку польскай нацыі. Паводле перапісу 1897 г. у Нясвіжы адзначана адносна няшмат асоб з роднай польскай мовай  577 (усяго 6,8%) [15, с. 234235], аднак асобаў рымакаталіцкага веравызнання  1189 (14%) [15, с. 242243]. Нямала палякаў перапіс адзначае сярод мяшчан (298) і сялян (112), але найперш гэта былі прадстаўнікі шляхты (133 патомных двараніна і членаў іх сем’яў), служачых, інтэлігенцыі [15,
45
Віталь Быль
с. 234235]. Менавіта яны стварылі першыя польскія суполкі, якія праз культурніцкую справу ўмацоўвалі і пашыралі польскую ідэю.
4	сакавіка 1906 г. выйшаў “Именной Высочайший указ, данный Сенату “О временных правилах об Обществах и Союзах”, якім тут жа скарысталася нясвіжская польская супольнасць: ужо 13 сакавіка 29 жыхароў горада на чале з доктарам Феліксам Бароўскім склалі мінскаму губернатару прашэнне аб рэгістрацыі суполкі “Польскі Агмень” (“Ognisko Роіskie”). Статут суполкі абвяшчаў мэтай яднанне тутэйшых палякаў, падрыхтоўку іх да правядзення выбараў у Дзяржаўную Думу, пашырэнне ідэй Маніфеста 17 кастрычніка, самаадукацыю, прапаганду карыснага баўлення часу і развіццё польскай культуры. Ствараліся асобныя секцыі са сваім адмысловымі сферамі дзейнасці. Так, асветніцкая секцыя адказвала за адукацыю бедных дзяцей і непісьменных, арганізоўвала бібліятэку з чытальняй; забаўляльная займалася арганізацыяй тэатральных пастановак, мастацкіх вечарын і ўрачыстых гадавін; спартыўная  прапагандай гімнастыкі і іншых дысцыплін; палітычная мелася заняцца выбарчай агітацыяй і “пашырэннем ідэй згоды паміж усімі народамі”.