Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Святакрыжскі кляштар бернардынаў у 1864 г. быў ліквідаваны ў сувяз! з абвінавачваннем ва ўдзеле ў паўстанні. Сярод пераведзеных у дамініканскі кляштар было тры манахі і восем паслушнікаў ва ўзросце ад 47 да 80 год. Па трое атрымалі хатнюю адукацыю і вучыліся ў Цяльшэўскім павятовым вучылішчы, па аднаму скончылі Віцебскае езуіцкае, Віленскае і Трашкунскае вучылішчы, месца навучання аднаго невядома, а ў аднаго не было адукацыі. 3 Ковенскай губерні паходзілі пяць чалавек, з Віцебскай  тры, з Віленскай  два і адзін  з мяшчан Слуцкага пав. Мінскай губерні. Гэта паслушнік Антон Андрэевіч Яноўскі (нар. каля 1827 г.). Навучаўся ён дома і ў 1859 г. уступіў у Мінскі бернардзінскі кляштар, дзе выконваў абавязкі рызнічага. Пасля ліквідацыі азначанага кляштара быў пераведзены ў Магілёўскі бернардынскі кляштар, за
Мінскай губ. Атрымаў адукацыю ў Койданаўскім парафіяльным вучылішчы. У 1858 г. уступіў у Гарадышчанскі бенедыктынскі кляштар, дзе пражываў да 1865 г„ калі ў сувязі з ліквідацыяй кляштара быў прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 326 адв.327].
14
Асабісты склад Нясвіжскага кляштара
тым  у Палавецкі дамініканскі, адкуль трапіў у 1865 г. у Нясвіж [2, арк. 321 адв.322].
Паводле статута закону манахі вялі закрытае жыццё, увагу надавалі аскетычным практыкам і сузіральнаму манаскаму жыццю. Адпаведна, прадстаўнікі гэтага закону не займаліся душпастырскай дзейнасцю. Пражыванне ў Слонімскім бернардынскім кляштары аб’ядноўвала манаха Цыпрыяна Сымонавіча Янкевіча8 і паслушнікаў: Марэка Антонавіча Бурнэйку’, Тэафіла Андрээвіча Грыгаловіча10, Адорыка Ільяшэвіча Пашке віча11 і Фаму Марцінавіча Саракевіча12. Траіх манахаў аб’ядноўвала знаходжанне ў Віленскім кляштары: Лаўрэнція Ігнацьевіча Дукшынскага, Рамуальда Людвікавіча Лукашэвіча13 і паслушніка Януарыя Антонавіча
8	Янкевіч Цыпрыян Сымонавіч (нар. каля 1787 г.), паходзіў са шляхты Цяльшэўскага пав. Ковенскай губ. Адукацыю атрымаў у Цяльшэўскім павятовым дваранскім вучылішчы. Пражываў у Цытавянскім, Цяльшэўскім, Віленскім, Слонімскім бернардынскіх кляштарах, а пасля закрыцця апошняга ў 1864 г. быў пераведзены ў Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 317 адв.318].
’	Бурнэйка Марэк Антонавіч (нар. каля 1810 г.), паходзіў са шляхты Цяльшэўскага пав. Ковенскай губ. Адукацыю атрымаў у Цяльшэўскім павятовым дваранскім вучылішчы. У 1829 г. прызначаны аканомам Слонімскага бернардынскага кляштара, у 1852 г.  рызнічым Будслаўкага бернардынскага кляштара, з 1853 г.  трапезнікам Нясвіжскага бернардынскага кляштара. У 1864 г. пераведзены ў Кімбароўскі цыстэрцыянскі кляштар, а затым  у Гарадышчанскі. У 1865 г. прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 321 адв.322].
10	Грыгаловіч Тэафіл Андрэевіч (нар. каля 1802 г.), паходзіў са шляхты Цяльшэўскага пав. Ковенскай губ. Адукацыю атрымаў у Цяльшэўскім павятовым вучылішчы да 1819 г. 3 1826 г. пражываў у Цятавянскім, Нясвіжскім, Валожынскім, Гродзенскім, Віленскім бернардынскіх кляштарах, а пасля закрыцця апошняга пераведзены ў Слонімскі. У 1865 г. прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 319 адв.320].
11	Пашкевіч Адорык Ільяшэвіч, (нар. каля 1793 г.), паходзіў са шляхты Лепельскага пав. Віцебскай губ. Адукацыі не атрымаў. У 1810 г. уступіў у Бярэзінскі бернардынскі кляштар. Пазней пражываў у Мінскім, Віленскім і Слонімскім бернардынскіх кляштарах. У 1865 г. прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 319 адв.320].
12	Саракевіч Фама Марцінавіч, (нар. каля 1799 г.), паходзіў са шляхты Віленскага пав. Віленскай губ. Адукацыю атрымаў у Віленскім павятовым вучылішчы. У 1816 г. уступіў у Віцебскі бернардынскі кляштар, пазней пражываў у Друйскім, Мінскім і Іўеўскім кляштарах. 3 1853 г. выконваў абавязкі правізара і ключніка ў Гродзенскім, а затым  у Слонімскім бернардынскіх кляштарах. У 1865 г. прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 320 адв.321].
13	Лукашэвіч Рамуальд Людвігавіч, (нар. каля 1816 г.), паходзіў са шляхты Ковенскай губ. Адукацыю атрымаў у Трашкунскім вучылішчы. 3 1839 г. уступіў у Віленскі бернардынскі
15
Зінаіда Антановіч
Сабалеўскага14. Першы са згаданых (нар. каля 1801 г.), паходзіў са шляхты Полацкага пав. Віцебскай губ. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віцебскім езуіцкім вучылішчы (да 1819 г.), а ў 1820 г. уступіў у Віцебскі кляштар. 3 1830 г. выконваў абавязкі прапаведніка ў Віленскім кляштары св. Міхаіла, пасля ліквідацыі якога ў 1864 г. пераведзены ў Друйскі, а затым з 1864 г.  у Нясвіжскі бернардынскі кляштар. 3 1865 г. пражываў у дамініканскім кляштары [2, арк. 318 адв.319]. Як і М.А. Бурнэйка, у Кімбароўскім кляштары знаходзіўся паслушнік Дыянізі Антонавіч Адамовіч15.
Цікавы лёс напаткаў паслушніка Ювенція Андрэевіча Лакіса (нар. каля 1790 г.), які паходзіў са шляхты Полацкага пав. Віцебскай губ. Месца яго навучання невядома. У 1813 г. ён уступіў у Віленскі бернардзінскі кляштар, а 1814 г. выконваў абавязкі аканома ў Ковенскім кляштары. У 18351854 гг. знаходзіўся ў Томску, верагодна, зза абвінавачвання ва ўдзеле ў паўстанні. У 1854 г. вярнуўся ў еўрапейскую частку Расіі на пасаду рызнічага ў Луцку. У 18641865 гг. выконваў абавязкі ключніка ў Дубінскім, з 1855 г.  у Нясвіжскім бернардынскім кляштарах, пасля закрыцця якога ў 1864 г. пераведзены ў Кімбароўскі цыстэрцыянскі. У Нясвіжскі дамініканскі кляштар трапіўу 1865 г. [2, арк. 322 адв.323].
Францысканы, відавочна, былі пераведзены ў Нясвіжскі дамініканскі кляштар у канцы 1866  пачатку 1867 гг. [3, арк. 11 адв.12 адв.]. Паводле статута асноўнай мэтай іх дзейнасці была прамова казанняў, клопаты аб цялесна і душэўна хворых. Абодва прадстаўнікі гэтага закону Марцін Сямёнавіч Вашкевіч і Фелікс Пятровіч Мачульскі  прадстаўлялі парафіяльнае духавенства і былі перамешчаны пазагадзе канфесіянальнага кіраўніцтва. Першы, М.С. Вашкевіч (нар. каля 1796 г.), паходзіў са шляхты
кляштар, а ў 1850 г. быў пераведзены ў Цяльшэўскі. У 1865 г. перамешчаны ў Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 318 адв.319].
14	Сабалеўскі Януары Антонавіч, (нар. каля 1788 г.), паходзіў са шляхты Троцкага пав. Віленскай губ. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1826 г. уступіў у Віленскі бернардынскі кляштар, у 1828 г. перамешчаны ў Нясвіжскі, а з 1837 г.  у Мінскі. У 1865 г. быў прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 322 адв.323].
15	Адамовіч Дыянізі Антонавіч (нар. каля 1789 г.), паходзіў са шляхты Расіенскага пав. Ковенскай губ. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1825 г. уступіў у Цытавянскі бернардынскі кляштар, у 1828 г. перамешчаны на пасаду рызнічага, а затым  у Кімбароўскі цыстэрцыянскі кляштар, пасля ліквідацыі якога накіраваны ў Іўеўскі, затым Гарадышчанскі бернардынскія кляштары. У 1865 г. прызначаны паслушнікам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 320 адв.321].
16
Асабісты склад Нясвіжскага кляштара
Аўгустоўскага павета і губерні. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі (18191825 гг.). У 1827 г. уступіў у таварыства канонікаў рэгулярных латэранскіх у Вільні, а з 1828 г. пераведзены ў іх Быхаўскі кляштар. У 18331839 гг. займаў пасаду прапаведніка Жыровіцкага парафіяльнага касцёла, затым Антушэўскага, аў 1860 г. прызначаны адміністратарам Ваўчкевіцкага касцёла. На жыхарства ў Нясвіжскі дамініканскі кляштар прызначаны па рашэнні канфесіянальнага кіраўніцтва ў 1867 г. [2, арк. 329 адв.ЗЗО], як і другі прадстаўнік закону, Ф.П. Мачульскі (нар. каля 1805 г.). Ён паходзіў са шляхты Бельскага пав. Гродзенскай губ., скончыў Драгічынскае павятовае вучылішча ў 1827 г. і ўступіў у Пінскі францысканскі кляштар. 3 1860 па 1865 гг. займаў пасаду пробашча Пінскага парафіяльнага касцёла, затым  Ляхавіцкага вікарыя [2, арк. 328 адв.329].
Такім чынам, у Нясвіжскім дамініканскім кляштары пражывалі прадстаўнікі некалькіх законаў і парафіяльнага духавенства. Асабісты склад кляштара сфарміраваўся пераважна ў 1865 г., калі сюды былі пераведзены прадстаўнікі бенедыктынскага і цыстэрцыянскага законаў з Гарадышчанскага кляштара, бернардыны пераважна са Святакрыжскага кляштара. Францысканы трапілі ў разглядаемы кляштар апошнімі у канцы 1866  пачатку 1867 гг.  у выніку перамяшчэння з пасад парафіяльнага духавенства. Пераважную большасць з пражываючых у кляштары складалі дамініканы (40 %), амаль аднолькава было бернардынаў (27 %) і бенедыктынаў (23 %), па два прадстаўнікі законаў цыстэрцыянаў і францысканаў (па 5 %). Кляштар узначальвалі настаяцель і віцэнастаяцель, а сярод пражываючых было 23 манахі, 6 прадстаўнікоў парафіяльнага духавенства, клірык і 12 паслушнікаў.
Усе манахі, за выключэннем прадстаўніка парафіяльнага духавенства А.Б. Матусевіча і паслушніка А.А. Яноўскага, былі шляхецкага паходжання. Згаданыя асобы паходзілі з вольных людзей Ашмянскага пав. Віленскай губ. і мяшчан Слуцкага пав. Мінскай губ. адпаведна. Цікава, што месцам нараджэння чвэрці з іх была Ковенская губ., затым  Мінская і Гродзенская губ. (13 %), Віленская і Віцебская губ. (11 %). Г.Л. Астанковіч паходзіў з Магілёўскай губ., а П.Ф. Астроўскі  з г. Велян (прускі падданы). Не меншая розніца паміж манахамі была па ўзросце. Самым малодшым быў А.Б. Матусевіч (27 год), а старэйшым  Ц.С. Янкевіч (80 год). Сярод насельнікаў пераважалі прадстаўнікі духавенства сталага ўзросту  ад 61 да 70 год (41 %), ад 71 да 80 год  23 %, ад 51 да 60 год  17 %.
17
Зінаіда Антановіч
Акрамя сумеснага пражывання ў Нясвіжскім дамініканскім кляштары і манаскага стану, можна вылучыць яшчэ некалькі фактараў, якія іх аб’ядноўвалі. У першую чаргу, гэта тое, што ў розныя часы яны займалі вышэйшыя пасады ў розных кляштарах. Так, у дамініканскім кляштары пражывалі тры Нясвіжскія настаяцелі, па адным настаяцелі Бярозаўскага картэзыянскага і Кімбароўскага цыстэрцыянскага кляштараў, тры віцэнастаяцелі дамініканскага і адзін Бярозаўскага кляштара. Аканомамі бенедыктынскіх кляштараў былі пяць чалавек. Падругое, амаль чвэрць пражываючых манахаў  дзевяць чалавек  у розны час займаліся педагагічнай працай. Пры гэтым яны выкладалі не толькі Закон Божы, але фізіку, матэматыку, геаграфію, французскую і польскую мову, славеснасць. Патрэцяе, агульнае пражыванне ў кляштарах сваіх законаў  Палавецкім дамініканскім (чатыры чалавекі), Слонімскім бернардынскім (пяць), Гарадышчанскім бенедыктынскім (дванаццаць) і Кімбароўскім цыстэрцыянскім (восем). Нягледзячы на тое, што ў Нясвіжскім дамініканскім кляштары пражывалі асобы з разнастайным мінулым, рознага ўзросту, пасад і ладу жыцця, аб чым сведчаць фармулярныя спісы духавенства Мінскай дыяцэзіі за 1867 г., у іх мелася шмат агульных рысаў, што вылучала тэты кляштар як буйны цэнтр каталіцтва ў дыяцэзіі.