Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Клецкая бітва і яе месца
мітусня не стварыла для шведаў ніякіх перашкод, паколькі дазваляла знішчаць казакоў з тылу. Жадаючы ўратавацца, апошнія спрабавалі пераплыць Сільную, але топкія берагі сталі для іх брацкай магілай. “[Багна] была настолькі глыбокая, што ніводзін вершнік адтуль не выбраўся, а наадварот адзін аднаго кагалам пазатоптвалі, або, як дзікія звяры, што трапілі ў пастку, былі застрэлены” [13, с. 3]. Канешне, некаторая частка ўцекачоў здолела пераправіцца на другі бераг, але гэта былі ўжо не жаўнеры, а людзі, якія думал! толькі пра ўласны паратунак.
Кіраванне войскам было страчана. Даніла Апостал, пад якім забілі каня, перасеўшы на другога, дарэмна заклікаў казакоў спыніцца і павярнуцца тварам да ворага. Сямён Няплюёў асабіста кінуўся ў гушчу бою, намагаючыся затрымаць уцёкі, быў паранены ў левую руку, але поспеху не дасягнуў [4, с. 29]. Тым часам невялікі атрад шведаў, сышоўшы з коней, здолеў прарвацца на мост (арганізаванай трупе сярод ахопленага панікай натоўпу зрабіць гэта было адносна няцяжка), скінуць з яго вазы і адкрыць шлях для наступления галоўным сілам [13, с. 34]. У рэзерве ў рускіх яшчэ заставаліся драгуны Міхаіла Зыбіна і некаторая частка пяхоты [7, с. 864]. Але гэтыя аддзелы паніка ахапіла яшчэ да сутыкнення з непрыяцелем. Назіраючы з тары тую бойню, што разгарнулася на беразе Сільнай, частка конніцы кінулася ўцякаць. Пры набліжэнні ворага толькі адна рота дала залп, пасля чаго павярнула каней [4, с. 2930].
Шведы гналіся за ўцекачамі да бліжэйшага лесу ў 5 кіламетрах ад Арынінскай гары. Заглыбляцца ў гушчар пераможцы не пажадалі і павярнулі на Клецк. На зваротным шляху коннікі заўважылі, што многія салдаты, якія ляжалі на полі, толькі прыкідваліся мёртвымі, што справакавала новы віток бойні. Сваімі шпагамі яны перакалолі ўсіх, хто спадзяваўся ўратавацца такім спосабам [8, с. 138]. Надобным чынам шведы расправіліся і з тымі небаракамі, якія хаваліся ў дамах кляччан. У пошуках паратунку некаторыя залазілі нават у печы, адкуль іх выцягвалі і забівалі [9, с. 307].
Падлічыць страты саюзнага атрада ў “Клецкім пагроме” (тэрмін М. Аглобліна) на падставе рускіх крыніц даволі цяжка. С. Няплюеў у паходным журнале згадвае толькі забітага палкоўніка Івана Сака і 11 загінуўшых афіцэраў [4, с. 3032]. I. Мазепа ў рэляцыі цару паведамляў, што ваявода страціў каля 100 кавалерыстаў і 800 пехацінцаў забітымі, да таго ж многія разбегліся [7, с. 862]. Гэтым, уласна, і вычэрпываюцца рускія звесткі пра страты.
37
Андрэй Блінец
3 рэляцыі барона К. Кройца паўстае больш поўная карціна. Ён паведамляе, што адразу пасля бітвы ў 18 вялікіх курганах месцічамі было пахавана 1025 чалавек, трупы якіх сабралі на гарадскіх вуліцах і выцягнулі з балота. Прыблізна столькі ж маскавітаў і казакоў былі пахаваны сялянамі навакольных вёсак. Акрамя таго мноства цел засталося ляжаць у багне. Каля 600 чалавек, па словах Кройца, былі забіты на шляху да бліжэйшага леса і засталіся непахаванымі. Агулам жа, барон робіць выснову, што пад Клецкам загінула каля 5000 непрыяцельскіх салдат [13, с. 4]. Думаю, што ў гэтым выпадку ён істотна завышае іх колькасць. Калі б тое было праўдай, атрад НяплюеваАпостала аказаўся б знішчаны да рэшты. Да аго ж лічбы, якія называе Кройц, вельмі ўмоўныя. Г. Адлерфельд пісаў, што саюзнікі страцілі каля 4000 [9, с. 308], што таксама выклікае сумненні. Лічу, што страты атрада, які накіроўваўся на дапамогу Ляхавічам, можна вызначыць у межах 1500  2000 чалавек, значная іх частка не загінула ў баі, а была забіта ў той момант, калі спрабавала ўратавацца, кінуўшы зброю. У шведскім палоне апынуўся казацкі ахочакамонны8 палкоўнік Пётр Прыйма і 70 салдат. Таксама пераможцы захапілі 4 гарматы, 16 сцягоў і каля 2000 каней [7, с. 862; 13, с. 45].
“Стакгольмскія паштовыя навіны”, паведамляючы пра падзеі пад Клецкам, пісалі: “Цудам было тое, што на шведскім баку было не болей за 8 забітых ды 10 параненых” [10, с. 6]. Гэтыя лічбы амаль супадаюць з названымі Кройцам  7 забітых і 19 параненых [13, с. 4]. Д. Бутурлін пісаў пра 34 чалавекі: 15 забітых і 19 параненых [1, с. 4748]. У любым разе відавочна, што шведскія страты былі нашмат меншымі, чым у супрацьлеглага бока. На кожнага забітага і параненага шведа прыпадае каля сотні загінуўшых расіян і казакоў. Менавіта гэта і прымушае сумнявацца ў паспяховых контратаках няплюеўскай пяхоты, што адзначалася вышэй. Клецкая перамога была здабыта шведамі “малой крывёю”.
Чым можна растлумачыць поспех войскаў Карла XII? С. Няплюеў спрабаваўусё спісаць на колькасную перавагу праціўніка [4, с. 30]. Я. Тарле прыводзіў тэты ж аргумент, прычым істотна згушчаючы фарбы. Ён пісаў: “Агульныя сілы Няплюева, Апостала і Міровіча былі невялікія, а сутыкнуліся яны, падманутыя ілжывым указанием Мазепы, са значнымі
8 Ахочакамонныя палкі  казацкія палкі, якія складаліся з дабраахвотнікаў, набіраліся ў ваенны час, у адрозненні ад рэестравых казакоў, якія неслі пастаянную службу.
38
Клецкая бітва і яе месца
шведскімі сіламі на чале з Карлам XII” [8, с. 137]. Але, як ужо было сказана, саюзны атрад, нават без уліку казакоў I. Міровіча, пераўзыходзіў непрыяцеля. Да таго ж, караляпалкаводца і блізка не было пад Клецкам.
Шукаючы прычыны паражэння, рабілі і досыць празрыстыя намёкі на здраду ўкраінскіх камандзіраў. Няплюеў скардзіўся, што гетман нібыта ўвёў яго ў зман, паведаміўшы непраўдзівыя звесткі пра колькасць варожых войскаў. Апостала абвінавачваў у тым, што ён уступіў у бойку, не ўзгадніўшы з ім свае дзеянні [4, с. 3031]. Гэтыя ж абвінавачванні паўтарыў і Я. Тарле, а разам з тым згадаў, што Даніла Апостал у 1708 г. аказаўся “адным з галоўных мазепінцаў” [8, с. 138]. Папрокі ў бок Мазепы выглядаюць беспадстаўнымі. Мы ўжо бачылі, што ён не змяншаў, а наадварот, перабольшваў колькасць праціўніка. Што датычыць Д. Апостала, то ён, насамрэч, дапусціў шэраг памылак. Не здолеў належным чынам арганізаваць абарону і даў магчымасць ворагу ўварвацца ў Клецк. Страціў кіраванне сваімі аддзеламі, што прывяло да трагедыі ля Сільненскага моста. Усё тэта выглядае вельмі незразумелым, асабліва, калі ўлічыць, што палкоўнік быў дастаткова вопытным камандзірам. На ято рахунку былі паспяховыя баі з крымскімі татарамі і тымі ж шведамі. Тым не менш, думаю, няправільна будзе шукаць у гэтых учынках загадзя прадуманую здраду. Пагатоў, што вясною 1706 г. і сам Мазепа не думаў пра пераход пад сцягі Карла XII. Поспех шведаў быў забяспечаны цэлым шэрагам іншых фактараў: як рашучасцю Кройца, так і памылкамі яго праціўнікаў.
Найперш, тэта датычыцца размяшчэння рускаўкраінскага атрада напярэдадні бітвы. Ракой і балоцістай раўнінай ён быў падзелены на дзве часткі, якія маглі дзейнічаць толькі пасобку. Аднолькава цяжка было і ўвесці войскі ў горад і вывесці іх адтуль па вузкім мосце. Віну за няўдалую дыслакацыю войскаў у роўнай ступені нясуць абодва камандзіры. Усвядоміўшы тэта ўжо пасля паражэння, С. Няплюеў у сваім журнале паспрабаваў прадставіць бітву як выпадковае сутыкненне з непрыяцелем. Адсюль і звесткі пра празмерна доўгі час у дарозе з Менска, і згадка пра тое, што атрад падышоў пад Клецк перад самай бітвай. Насамрэч, у С. Няплюева і Д. Апостала было дастаткова часу, каб ацаніць становішча, падрыхтавацца да абароны або да наступления, але нічога гэтага не было зроблена. Акрамя таго, уяўляецца, што камандзіры не надта ладзілі паміж сабою і не мелі дакладнага плана дзеянняў на выпадак варожай атакі. Калі
39
Андрэй Блінец
яна пачалася, кіраваліся эмоцыямі, а не разлікам. А сваёй колькаснай перавагай так і не змаглі скарыстацца.
Клецкую бітву досыць дакладна можна падзяліць на тры этапы:
1)	Атака казацкага лагера і бітва на гарадскіх вуліцах.
2)	Бойня на левым беразе Сільнай і захоп шведамі маста (кладкі).
3)	Разгром шведамі рускага рэзерву і пераслед імі праціўніка.
На кожным з этапаў Кройц напоўніцу задзейнічаў сілы свайго атрада, у той час, як ягоныя праціўнікі ўводзілі войскі ў бітву часткамі. Так, на самым пачатку шведскім кавалерыстам супрацьстаялі казакі, якіх было не нашмат больш. На другім этапе бітвы казакам было накіравана падмацаванне, каля 1000 пехацінцаў. Аднак, сітуацыя склалася такім чынам, што яны не столькі дапамагалі, колькі перашкаджалі адзін аднаму, а таму не змаглі выкарыстаць ні колькасную перавагу, ні артылерыю. Нарэшце, на трэцім этапе праціўнікамі шведаў былі рэзервовыя аддзелы. Іх колькасць была прыблізна такой жа, што і атакуючых, але рускія ўжо былі дэмаралізаваны і ахоплены панікай.
Памылкі С. Няплюева былі выкліканы слабой дасведчанасцю ў ваеннай справе. Думны дваранін не быў баязліўцам, што падцвярджаюць і паводзіны ў бітве, але ў дадзеным выпадку толькі асабістай храбрасці было мала, каб ажыццяўляць камандаванне. У адрозненне ад яго барон Карл Густаў Кройц з’яўляўся дастаткова дасведчаным камандзірам. Яшчэ сямнаццацігадовым юнаком ён трапіў на вайну з Даніяй, дзе за тры гады даслужыўся да ротмістра. 3 1701 г. удзельнічаў у Паўночнай вайне і на апісваемы момант быў начальнікам штаба Лейбгвардыі коннага палка.
Трэба ўлічваць і тое, што досыць стракатаму ў ваенных адносінах саюзнаму атраду процістаяла шведская кавалерыя, якая мела рэпутацыю лепшай у Еўропе. Верхавая язда, вальціжыроўка, фехтаванне вершнікаў былі даведзены да дасканаласці. Тыя ж драгуны маглі паспяхова дзейнічаць як у конным, так і ў пешым парадку. Кожны гвардзеец Кройца меў салідны баявы вопыт, якім не маглі пахваліцца салдаты няплюеўскага палка. Розніца ў падрыхтоўцы жаўнераў стала адным з вызначальных фактараў.
Усё гэта разам узятае забяспечыла трыумф аднаго боку і сакрушальную паразу другога. Атрад Няплюева і Апостала, на які ўскладаліся вялікія надзеі, перастаў існаваць. Пра яго далейшы лёс вядома наступнае. Сабраўшы разам рэшткі палка, С. Няплюеў павёў яго на Слуцк і быў там ужо 20 красавіка. Аднак, мяшчане адмовіліся ўпусціць гэта войска і за
40
Клецкая бітва і яе месца
бяспечыць яму пераправу праз раку. Ваявода быў вымушаны абыходзіць горад, каб патрапіць на другі бераг Случы. Вяртацца ў Менск ён не стаў, а рушыў на Глуск, полым  на Лоеў, дзе быў 27 красавіка. У першыя дні траўня рэшткі атрада перайшлі праз Днепр, і нарэшце адчулі сябе ў небяспецы. Неўзабаве полк быў распушчаны [4, с. 3031]. Казакі Д. Апостала адступілі на Слуцк яшчэ раней. Няплюеў, уласна кажучы, і вымушаны быў ісці следам за імі, відаць, спадзеючыся на аб’яднанне сіл, але прасачыць далейшы шлях украінскага атрада мне не ўдалося.