Крыніцы і літаратура 1. Антановіч, З.В. Фармулярныя спісы рымскакаталіцкага духавенства // Архівы і справаводства. 2009. № 6. С. 128134. 2. НГАБ. Ф. 937. Воп. 6. Спр. 107. Фармулярныя спісы духавенства Мінскай рымскакаталіцкай дыяцэзіі, 1867 г. 3. НГАБ. Ф. 1781. Воп. 24. Спр. 15739. Спіс устаноў і рымскакаталіцкага духавенства Мінскай дыяцэзіі, 1866 г. 4. НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 99. Справа аб рознагалоссях паміж праваслаўным і рымскакаталіцкім духавенствам пры вызначэнні веравызнаўчай прыналежнасці насельніцтва заходніх губерній, 1856 г. 5. НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 180. Справа аб усталяванні межаў Мінскай дыяцэзіі, 1850 г. 6. Филатова, Е.Н. Конфессиональная политика царского правительства в Беларуси. 17721860 гг. Минск, 2006. 192 с. 18 Ганна Барвенава СТРОЙ ЧАСОЎ «СВАБОДЫ, РОЎНАСЦІ, БРАТЭРСТВА» НА ПАРТРЭЦЕ КНЯГІНІ ТЭАФІЛП РАДЗІВІЛ У гісторыі беларускага строю ёсць перыяд, калі панавала пакланенне свабодзе і натуральнай прыгажосці жанчыны. Мода канца XVIII пачатку XIX ст. крышталізавалася ў часы імклівых гістарычных падзей. Французская рэвалюцыя змяняла не толькі погляд на месца чалавека ў палітыцы і грамадстве незалежна ад яго паходжання, не толькі веру ў ролю асобы ў гісторыі, але і падаравала Еўропе зварот да антычнай эстэтыкі. Вялікую французскую рэвалюцыю яшчэ называюць парадам мод, калі праз строй чалавек дэманстраваў свае палітычныя погляды: манархісты хадзілі ў багатых камзолах, кафтанах, парыках, якабінцы у курткахкарманьёлах, санкюлоты у фрыгійскіх каўпаках з какардаю, маратаўцы абралі сваім знакам хустку на шыю, усе прыхільнікі рэвалюцыі чырвонабеласінія шалікі або паясы. Жанчыны з радасцю адмовіліся ад мноства спадніц, гарсэта, руш і банцікаў, знялі панталоны і панчохі, адкінулі парыкі, туфлі з бантамі на абцасах адным словам, сталі свабоднымі. Паненкі і пані апранулі сукенкі на ўзор антычных тунік, з лёгкіх празрыстых тканін, прыкрыліся шалем і абулі сандалі. Насталі часы павароту да ідэй класічнай прыгажосці, які адбываўся не толькі ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры, але і ў модзе. Строй часоў рэвалюцыі прадэманстраваў пераход з адной крайнасці ў іншую: ад штучнасці і насычанасці, выражанай праз складаны крой, каштоўныя тканіны і іх арнаментыку, загрувашчанасць дэкорам, фантастычныя фрызуры і парыкі да натуральнасці і прастаты форм адзення і крою, стрыманасці ў колерах, лаканічнасці 19 Ганна Барвенава арнаментыкі, адмаўлення ад грувасткіх фрызур. Лёгкія празрыстыя муслінавыя, батыставыя тканіны, якія раней выкарыстоўваліся пераважна для вырабу бялізны, цяпер ішлі на сукенкі, лёгка драпіраваліся і выйгрышна падкрэслівалі прыгажосць жаночай постаці. Кароткі па часе, але яскравы і выразны парад мод адбываўся не толькі на вуліцах Парыжа. Ён падхопліваўся ўсюды, дзе наспявалі палітычныя, а за імі і мастацкія змены. Менавіта строй, як не які іншы від мастацтва, дапамог імкліва прадэманстраваць эстэтычныя і палітычныя прыхільнасці. Зрэшты, мода на адкрытую дэманстрацыю палітычных поглядаў праз аксесуары (вянкі, стужкі), колер кампанентаў строю вярнулася ва Усходнюю Еўропу на пачатку XXI ст. Жанчыны канца XVIII ст. у туніках I сандалях і з наступлением зімы не змерзлі і не памянялі сваё «антычнае» адзенне. Прасцей было прыдумаць, як бліжэй пад'ехаць карэце, як падагрэць яе прыстасаваннем з вутлямі, чым адмовіцца ад тунікі і сандаляў нават у дождж ці снег. Мужчыны на такія ахвяры не ішлі, яны не апранулі тунікі і не абулі сандалі. Але варта ўзгадаць, у якім строі яны пайшлі несці па Еўропе «свабоду і роўнасць». Кожны чалавек, уяўляючы армію часоў напалеонаўскіх войнаў, узгадае белыя ласіны, якія эратычна абцягваюць прыгожыя мужчынскія ногі і сцёгны, кароткую да таліі куртку, высокія боты і эпатажны галаўны ўбор. Палітычны маніфест выразна чытаўся ў колерах вайсковай формы французскай арміі: белы, сіні, чырвоны. Прыклад мужчынскага строю канца XVIII ст. дэманструюць партрэты Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Светлыя порткі шчыльна абцягваюць стройныя ногі караля, кароткая куртка і пояс падкрэсліваюць прыгажосць торса, каралеўская мантыя становіцца выйгрышным фонам для створанай цэльнай прыгожай мужчынскай постаці. Найбольш выразным прыкладам еўрапейскага ўзору жаночай прыгажосці часоў французскай рэвалюцыі з'яўляецца вобраз княгіні Тэафіліі Радзівіл на партрэце прыдворнага мастака Радзівілаў Юзафа Пешкі, вучня Францішка Смуглевіча. Партрэт Тэафіліі, які прадстаўляе княгіню Радзівіл як багіню Гебу, адзіны з лепшых захаваных твораў часоў працы Юзафа Пешкі ў Нясвіжы. Час напісання партрэта дакладна не вядомы, называюцца гады 18071810. Партрэтныя галерэі магнатаў ва ўсіх беларускіх замках і палацах складаліся пераважна з сармацкіх партрэтаў, пабудаваных па закладзенай стагоддзямі схеме праслаўлення прадстаўніка роду. Партрэт княгіні 20 Строй часоў «свободы, роўнасці, братэрства» Тэафіліі даказвае, як змяніўся погляд на чалавека ў часы абвяшчэння дэвіза «Liberte, figalite, Fraternite». Ha партрэце заказчыкамі ці мастаком закладзена канцэпцыя свабоды чалавека, роўнага багам. Адсюль і ўзяты за аснову паэтызацыі княгіні Радзівіл міф пра старажытнагрэчаскую багіню Гебу багіню маладосці і прыгажосці. Геба, якая жыла на Алімпе і прыслужвала багам, наліваючы ім са збана нектар, стала жонкай Геракла. 3 таго часу разносіць багам нектар стаў Ганімед, выкрадзены пераўтвораным у арла Зеўсам і перанесены ім на Алімп. Святым дрэвам Гебы лічыўся кіпарыс. Выкарыстоўваючы старажытнагрэчаскі міф Юзаф Пешка адлюстраваў Тэафілію як багіню, што адпачывае ў натхнёнай постаці пад дрэвам. Белая туніка з двух кавалкаў паўпразрыстага шоўку, толькі замацаваных на плячах фібуламі, спала і адкрыла чароўную правую з грудзей. На партрэце адлюстраваны атрыбуты Гебы збан і чара. 3 чары, напоўненай нектарам, п'е арол, рыхтуючыся да палёту. Блакітны шаль, якім прыкрыты ногі княгіні, узмацняе ўражанне ад шляхетнай постаці і светлай скуры Тэафіліі. Дзеянне адбываецца на фоне маляўнічага пейзажу перад альбо пасля навальніцы, магчыма выкліканай Зеўсам. Выразна спакойнай, ураўнаважанай, боскай выглядае Тэафілія на фоне пахіленых ветрам раслін, маланак і іншых небяспек, якія пройдуць, а жыццё будзе вечным. Яна супакоіла і АрлаЗеўса, які лагодна, прысклаўшы крылы, смакуе нектар з яе чашы. Узгадаем, што на ўсіх княжацкіх партрэтах павінен быў быць адлюстраваны герб Радзівілаў. Тут антычны міф сам прадыктаваў параўнанне: Арол Зеўс, Арол Радзівілы. Мастак Юзаф Пешка прадставіў прыгожую мадэль княгіню Тэафілію Радзівіл у антычнай аправе. Прыгажосць княгіні была наўпрост створана для антычнага строю. Юзаф Залускі пісаў пра яе: «...княгіня Дамінікава, калі б жыла ў Старажытнай Грэцыі, адназначна іграла б вялікую ролю ўміфалогіі як сапраўдная Venus» [6, с. 330]. У рымскай міфалогіі Гебу звалі Ювента і яна ўвасабляла вечна юнацкі росквіт дзяржавы. Тэты аспект яшчэ больш узмацняў сімволіку, закладзеную ў партрэце Тэафіліі. Не будзе зразумелым вобраз Тэафіліі Радзівіл, калі трошкі не распавесці пра яе біяграфію да моманту стварэння партрэта. Канстытуцыя 3 мая 1791 г„ Таргавіцкая канфедэрацыя 1792 г., вайна з Расіяй, вызваленчае паўстанне Касцюшкі 1794 г., Вялікая французская рэвалюцыя 17891799 гг., напалеонаўскія войны гэта толькі асноўныя падзеі гістарычнага 21 Ганна Барвенава шматколернага фона, на якім праходзіла яе жыццё. Тэафілія належала да сям'і Радзівіл і па сваім паходжанні і па мужу Дамініку. Яна была ўнучкай роднай сястры славутага Караля Станіслава па мянушцы Пане Каханку, таксама Тэафіліі (у замужжы Мараўскай). Яе бацька Караль Мараўскі адзіны сын Тэафіліі, атрымаў імя ў гонар роднага дзядзькі (Пане Каханку) і ў маладосці жыў разам з ім у Нясвіжы. Караль Мараўскі пражыў насычанае жыццё: біўся з расіянамі, атрымаў Крыж “Virtuti Militari”, быў генераламмаёрам у Касцюшкі, які даверыў яму ліст з інструктажам да пачатку паўстання, трапіў у палон да расіян у БрэсцеЛітоўскім, быў выпушчаны царом Паўлам і стаў камергерам. Толькі ў 1804 г. бацька нашай гераіні вярнуўся з Пецярбурга на радзіму ў свой маёнтак Заушша, дзе і сустрэўся з Тэафіліяй (якая мела 17 год). Калі ён трапіў у палон, Тэафіліі было каля 10 год, і яе маці Ганна ўспрыняла кар'еру мужа ў Пецярбургу як здраду і заканчэнне шлюбу. Пасля разводу Ганне Мараўскай засталася толькі частка пасагу. Яна з дачкой з'ехала ў Варшаву, дзе Тэафілія вучылася ў пансіянаце. Сродкі на ўтрыманне дзяўчат плацілі францужанкі, што эмігравалі з рэвалюцыйнай Францыі. Выхаванкі пансіянату навучаліся танцам, маляванню, спевам, рэлігіі, добрым манерам і размове на розных мовах салонаў, у тым ліку пафранцузску. Праз пару год Тэафілія з маці пераехалі ў тады прускі горад Вроцлаў. У 1804 г. жыццё Тэафіліі змянілася. У госці да маці прыйшоў стараста бранскі Міхал Стажэньскі, які наведваў у Прусіі свайго старэйшага сына Юзафа, навучэнца інстытута шляхецкавайсковага ў Легніцы. Праз пэўны час прыязных візітаў: «(Мараўская) прапанавала мне замужжа старэйшага сына з яе адзінай дачкою», піша ў сваіх успамінах Міхал Стажэньскі (рукапіс твора не выдадзены, напісаны пафранцузску, захоўваецца ў Бібліятэцы Ягелонскай у Кракаве; Rkps 5754) [3, с. 2627]. Усе клопаты пра вяселле, маёнтак маладым у Страбе недалёка ад Беластока, падаравалі Стажэньскія. Шлюб 25гадовага Юзафа Стажэньскага і 14гадовай Тэафіліі адбыўся 5 верасня 1805 года. Тэафілія пачала насіць тытул графіні Стажэньскай. Тэафілія выйшла замуж у тым узросце, калі характар фарміраваўся, а прыгажосць пачынала квітнець. Яна любіла коней, хуткую конную язду, прагулкі. Узгадваючы Тэафілію, Юзаф Залускі, шваляжэр' Напалеона і выдатны воін, пісаў, што была «смелая аж да забыцця не адзін 1 Шваляжэры род лёгкай кавалерыі (заўв. рэд) 22 Строй часоў «свободы, роўнасці, братэрства» коннік нагу зламаў, імкнучыся бар'еры з ёй пераскокваць на спрэчку» [6, с. 331 ]. Свёкар Тэафіліі ў сваіх успамінах згадваў: «сын мой ... жаліўся, што ажаніўся з жанчынай надзвычай прыгожай, але какеткай, хоць і далёка нядрэннай, але ён хацеў жыцця сістэматычнага і лічыў кожны выдатак наўтрыманне сваёй жонкі» [3, с. 31]. Розная філасофія жыцця паўплывала на іх адносіны і, зрэшты, шлюб.