Крыніцы і літаратура 1. D^mbowski, L. Moje wspomnienia. Т. 1. Petersburg, 1898. S. 161. 2. Gaewski, F. Pami^tniki. T. 1. Poznan, 1913. S. 194195. 3. Jastrz^bska, M. Historia pi^knej kobiety. Opowiesc о Teofilii z Morawskich Radziwillowej. Poznan, 2000. 4. Puzynina, G. W Wilnie i w dworach litewskich. Pami^tniki z lat 18151843. Wilno, 1928. S. 105. 5. Rzewuska, R. Memoires (17881865) / R. Rzewuska. T. 2. Rome, 1939. S. 60. 6. Zaluski, J. Wspomnienia / Oprac. A. Palarczykowa. Krakow, 1976. S. 330331. 27 Андрэй Блінец КЛЕЦКАЯ БІТВА I ЯЕ МЕСЦА Ў КАМПАНІІ 1706 Г. НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У гісторыі Паўночнай вайны (17001721 гг.) дагэтуль застаецца малавядомым даволі важны, на нашу думку, эпізод, які сур’ёзна паўплываў на вынікі летняй кампаніі 1706 г. Маецца на ўвазе бой паміж шведскім і рускаўкраінскім атрадам, які адбыўся пад Клецкам 19 красавіка1 1706 г. Аб тым, што гэта была не шараговая сутычка, сведчыць хоць бы тое, што з абодвух бакоў у бітве ўдзельнічала каля 6 тысяч чалавек. Тым не менш аб ёй дасюль няма ніводнага адмысловага даследвання. Асобныя згадкі сустракаюцца ў рабоце рускага гісторыкаХІХст. Д. Бутурліна [1,с. 4648] і манаграфіі савецкага акадэміка Я. Тарле [8, с. 137138]. Але там падзеі разглядаюцца досыць павярхоўна. Першая публікацыя, прысвечаная Клецкай бітве, у Расіі ўбачыла свет у 1891 г. [4, с. 2532]. Наколькі нам вядома, яна дагэтуль застаецца адзінай. Айчынныя гісторыкі таксама не надалі ўвагі гэтаму эпізоду. У апошніх абагульняючых работах ён згадваецца адным радком [2, с. 105; 6, с. 412]. Між тым захаваліся разнастайныя крыніцы, дзякуючы якім можна рэканструяваць ход падзей. Варта адзначыць запісы ў паходным журнале ваяводы Сямёна Пратасьевіча Няплюева, які камандаваў атрадам у “клецком деле”. Менавіта яны паслужылі асновай для вышэйзгаданага артыкула М. Аглобліна. Сама бітва, як і падзеі, што ёй папярэднічалі і адбыліся пазней, неаднаразова згадваецца ў ліставанні Пятра I. Аб гэтым 1 Даты пададзены поводле юліянскага каляндара, “адстаюць” ад цяперашніх на 11 дзён. 28 Клецкая бітва і яе месца пісаў Гаўрыла Галаўкін са Смаленска 5, 17, 22 красавіка і 7 траўня, Рыгор СкарнякоўПісараў з Талачына 5 траўня. Сваю рэляцыю 22 траўня 1706 г. накіраваў цару і гетман Іван Мазепа [7, с.861 863]. Значную цікавасць уяўляюць шведскія дакументы. Найперш “Падрабязная рэляцыя аб бойцы паміж палкоўнікам Лейбгвардыі Ягонай Каралеўскай Вялікамосьці коннага палка баронам Кройцам ды маскавіцкім генералам Няплюевым пад горадам Клецкам у Літве 20 красавіка 1706 г. ды аб тым, што надалей, да 15 траўня адбывалася”2. Гэты дакумент доўгі час быў невядомы айчынным даследчыкам Паўночнай вайны3. Пра Клецкую бітву пісала і тагачасная шведская прэса газета “Звычайныя Стакгольмскія паштовыя навіны” ў аглядзе падзей на тэатры баявых дзеянняў. Згадваў пра яе ў сваім дзённіку гісторык паходаў Карла XII, каралеўскі камергер Густаў Адлерфельд. На жаль, не ўдалося выявіць украінскія крыніцы. “Чарнігаўскі летапіс” (“Летописец в русских и полских що ся сторонах деяло и якого року”), які сярод іншага распавядае пра кампанію 1706 г., гаворыць пра бой у Нясвіжы ў сакавіку і капітуляцыю Ляхавіцкага замка ў траўні, а вось Клецкую бітву, якая адбылася паміж гэтымі падзеямі, абыходзіць. У дадзенай публікацыі зроблена спроба рэканструяваць ход бітвы на аснове супастаўлення і аналізу розных крыніц, паказаць яе значэнне для кампаніі 1706 г4. На пачатку 1706 г. асноўныя сілы рускага войска пад камандаваннем фельдмаршала Г. Агільві былі блакіраваны шведамі ў Горадні. Лепшыя армейскія адзінкі, якія прайшлі суровую ваенную школу, трапілі ў пастку. Становішча ўскладнілася тым, што Аўгуст II, які накіраваўся ў Саксонію за падмацаваннем, 2 лютага быў ушчэнт разбіты пры Фраўштадце. Пас 2 Пры рабоце з тагачаснымі шведскімі дакументамі трэба мець на ўвазе, што ў XVIII ст. шведскі юліянскі каляндар на адзін дзень апераджаў рускі. Такім чынам, у рэляцыі разгледжаны падзеі з 19 красавіка па 14 траўня ўключна. 3 Вядома некалькі варыянтаў дакумента. Беларускі гісторык Андрэй Катлярчук даслаў аўтару ў 2007 г. копію друкаванай рэляцыі на 8 старонках, набытую ім у Стакгольме. Шведскі даследчык Хокан Хенрыксан перадаў копіі рукапіснага шведскага і друкаванага нямецкамоўнага варыянтаў. Пры рабоце над артыкулам выкарыстоўваўся пераклад, зроблены Алесем Лукавенкавым з ранняй сучаснай шведскай на беларускую мову, з друкаванага варыянта, які даслаў А. Катлярчук. 4 Аўтар выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў рабоце беларускаму гісторыку Андрэю Катлярчуку, шведскаму даследчыку Хокану Хенрыксану за прадастаўленыя матэрыялы і мінскаму перакладчыку Алесю Лукавенкаву за якасны пераклад шведскіх крыніц. 29 Андрэй Блінец ля чаго не магло быць нават гаворкі пра дапамогу блакіраванай арміі [5, с. 123]. Вестка пра Фраўштадскую бітву істотна змяніла палітычны расклад у Вялікім Княстве Літоўскім. Тут ужо некалькі гадоў ішла магнацкая міжусобная вайна. Сапегі і іх прыхільнікі арыентаваліся на саюз са Швецыяй, падтрымлівалі Карла XII і яго стаўленніка Станіслава Ляшчынскага. Другая частка шляхты на чале з Радзівіламі, Вішнявецкімі і Агінскімі стала на бок Аўгуста II і Пятра I. Пасля Фраўштадта пазіцыі гэтага лагера значна аслаблі. Шляхта і магнаты цяпер спяшаліся хучэй засведчыць лаяльнасць Станіславу Ляшчынскаму. 3 учарашнім праціўнікам не жадалі мірыцца толькі Радзівілы і Агінскія. Войскі апошніх урэшце рэшт былі разбіты, у адносінах жа да Радзівілаў абралі іншую тактыку. Было вырашана спустошыць усе іхнія ўладанні і такім чынам прымусіць шукаць замірэння. Для гэтага былі выдзелены шведскія атрады, якім дапамагалі аддзелы Сапегаў і Ляшчынскага [3, с. 101]. 12 сакавіка5 падпалкоўнік Траўтфэтэр з чатырмя сотнямі драгунаў атакаваў Нясвіж уласнасць канцлера Вялікага Княства Літоўскага Караля Станіслава Радзівіла. Тут стаяў вялікі, каля 2000 чалавек, аддзел украінскіх казакоў. Цікава, што камендант адмовіўся ўпусціць яго ў замак, і казакі разбілі лагер проста на гарадскіх вуліцах [9, с. 300]. “Чарнігаўскі летапіс” падае абсалютна фантастычную карціну таго боя. Згодна яго, украінцы былі раптоўна атакаваны падчас ранішняй царкоўнай службы шведамі “который продъ тымъ у мнишокъ лядскихъ в кляштор'1) ховалися три дни” [11]. Паводле ж “Ваеннай гісторыі шведскага караля Карла XII” Г. Адлерфельда, якая выглядае куды рэалістычней, драгуны ў пешым парадку пераадолелі гарадскія валы і атакавалі Рыначную плошчу. Паколькі варта элементарна заснула, зрабіць гэта было не цяжка. У выніку кароткага і жорсткага боя каля 300 казакоў было забіта. Астатнія зачыніліся ў будынку езуіцкага калегіума і дамах мяшчан, адкуль вялі агонь па непрыяцелю. Тады Траўтфэтэр загадаў падпаліць горад. У полымі загінула яшчэ некалькі соцен казакоў. Шведы захапілі 180 палонных, 2 сцягі і 4 гарматы. Атрымаўшы перамогу ў горадзе, яны не сталі штурмаваць замак [9, с. 300], адкуль, дарэчы, у іх бок не прагучала ніводнага стрэлу. Гарнізон не адкрыў 5 У некаторых айчынных крыніцах указваецца недакладная дата гэтай падзеі 14 сакавіка. 30 Клецкая бітва і яе месца агонь нават тады, калі адзін з казацкіх аддзелаў знішчалі проста ля замкавага рова, што вельмі здзівіла шведаў [1а, с. 225]. 3 Нясвіжа Траўтфэтэр накіраваўся на Ляхавічы, дзе спаліў частку горада. Характэрна, што ён нават не спрабаваў авалодаць тутэйшай фартэцыяй. Мэта рэйда была іншай: “Траутфэтэр загадаў сваім салдатам паліць усю варожую маёмасць, якая была ў тых краях, што жаўнеры і рабілі, калі дзенебудзь знаходзілі хоць нешта, што належала ворагу” [9, с. 300301]. Аднак пакідаць за спіною Ляхавіцкую крэпасць было небяспечна. Гэта быў добра ўмацаваны замак з гарнізонам звыш 1500 чалавек. Большую яго частку складалі казакі, якімі камандаваў Пераяслаўскі палкрўнік Іван Міровіч, таксама тут было некалькі соцен жаўнераў палка польскага вяльможы Вандаліна Мнішака пад камандаваннем падпалкоўніка барона фон Мюнхаўзена [9, с. 301; 4, с. 28; 12]. Абапіраючыся на фартэцыю, войскі маглі дзейнічаць у тыле шведаў, ствараючы ім значныя праблемы. Каб не дапусціць такога, кароль накіраваў на Ляхавічы палкоўніка Карла Кройца. Апошні сабраў каля паўтара тысяч шведскіх кавалерыстаў, некалькі “польскіх і валошскіх” атрадаў і рушыў на горад. Ён размясціў сваіх жаўнераў у ацалелых дамах і надзейна перакрыў падыходы да крэпасці, разлічыўшы, што голад і блакада ў рэшце рэшт вымусяць гарнізон скласці зброю [9, с. 301]. Пакуль шведы пустошылі радзівілаўскія ўладанні, Г. Агільві здолеў вывесці войскі з горадзенскай пасткі ў накірунку Берасце Кіеў. 3за разліва Нёмана Карл XII толькі праз тыдзень змог выправіцца ў пагоню. Аднак веснавая распуціца сур езна замарудзіла ягоны рух. Урэшце кароль быў вымушаны адмовіцца ад пераследу і амаль на цэлы месяц завязнуў у пінскіх балотах [2, с. 105106; 5, с. 127]. У тэты час галоўную небяспеку для К. Кройца ўяўляў гетман Іван Мазепа. Ягоны корпус прыйшоў у Беларусь з Валыні, каб адцягнуць на сябе частку шведскіх войскаў і гэтым аблегчыць становішча гарадзенскіх “облеженцев”. Першапачаткова гетман з усімі сіламі знаходзіўся ў Слуцку. Але ўжо напрыканцы сакавіка большая частка яго корпуса перайшла ў Менск. У Слуцку засталіся толькі тры палкі: салдацкі і два сярдзюцкія6, пад агуль 6 Салдацкія палкі агульная назва пяхотных палкоў “іншаземнага строя”, якія фарміраваліся ў Маскоўскай дзяржаве з першай паловы XVII ст., камплектаваліся як з добраахвотнікаў, так і шляхам прымусовага набора. Сердзюкі казакі пяхотных найманых палкоў. 31 Андрэй Блінец ным камандаваннем Якава Рагозіна [4, с. 2627]. Атрымаўшы вестку пра блакаду Ляхавічаў, Мазепа 1 красавіка накіраваў туды драгунскі аддзел з палка Сямёна Няплюева пад камандаваннем Міхаіла Зыбіна. Ён павінен быў дзейнічаць супольна з Міргарадскім палкоўнікам Данілам Апосталам. Аднак ні ў паходным журнале С. Няплюева, ні ў дзённіку Г. Адлерфельда, ні ў рэляцыі К. Кройца няма ніякіх звестак аб тым, што гэты атрад перашкаджаў аблозе Ляхавіцкага замка. Шведы паранейшаму стаялі каля яго сцен і сыходзіць не збіраліся. Весткі, якія гетман атрымліваў з крэпасці, рабіліся ўсё трывожней. Апошні ганец паведаміў, што гарнізон не пратрымаецца больш за тыдзень зза недахопу правіянта: “поневаж и борошна (мукі А.Б.) не стало, и кони все едны выздыхали, а другие с голоду облеженцы повыедали” [7, с. 862].