Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Stadia Nesvisiensia
НЯСВІЖ®
НАНЫЯНАЛЬНЫ
Г1СТОРЫ КА КУЛЬТУPH Ы МУЗЕ ЙЗАПАВ ЕДН 1 К
Ministry of Culture of the Republic of Belarus
National Historical and Cultural MuseumReserve «Niasvizh
ACTA ANNIVERSARIA
Collection of academic papers of National Historical and Cultural MuseumReserve «Niasvizh»
Founded in 2015
Volume I
Niasvizh NHCMR «Niasvizh» 2015
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік «Нясвіж»
АСТА
ANNIVERSARIA
Зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыкакультурнага музеязапаведніка «Нясвіж»
Заснаваны ў 2015 годзе
Том 1
Нясвіж НГКМЗ «Нясвіж» 2015
УДК 94:069(476)(082)
ББК 63.3(4Бей)я43
А43
Рэкамендавана да друку навуковаметадычнай радай ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж
Укладальнік З.Л. Яцкевіч
Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук В.В. Гарбачова, доктар філалагічных навук Ж.В. НекрашэвічКароткая
А43 Acta Anniversaria : зборнік навук. прац / уклад. 3. Л. Яцкевіч ; рэдкал.: Ю.М. Бохан [і інш.]; Мінва культуры Рэсп. Беларусь, Нац. гіст.культурны музейзапаведнік «Нясвіж». — Том 1. — Нясвіж : НГКМЗ «Нясвіж» , 2015. — 326 с., [12] л. іл.: іл.
ISBN 9789859035814.
На старонках штогодніка «Acta Anniversaria» асвятляецца шырокае кола пытанняў: даследаванні, распрацоўкі і знаходкі ў музейнай сферы, гісторыя роду Радзівілаў, нясвіжскай ардынацыі і горада Нясвіжа, музеязнаўства, мастацтвазнаўства, гістарыяграфія, рэстаўрацыя, крыніцазнаўства, археаграфія. Асобны раздзел прысвечаны падзеям на Нясвіжчыне падчас Першай сусветнай вайны, а таксама даецца інфармацыя аб працы музеязапаведніка.
Выданне прызначана для гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і аспектамі музейнай дзейнасці.
УДК 94:069(476)(082)
ББК 63.3(4Бей)я43
ISBN 9789859035814
© ДУ «Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік «Нясвіж», 2015
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
В.Д. Бажэнава, доктар мастацтвазнаўства Ю.М. Бохан, доктар гістарычных навук (старшыня) А.У. Блінец
Т.В.Габрусь, доктар мастацтвазнаўства
Г.Я. Галенчанка, доктар гістарычных навук
А.М. Гужалоўскі, доктар гістарычных навук
С.М. Клімаў, кандыдат гістарычных навук
А.М. Лукашэвіч, доктар гістарычных навук
А.І. Мальдзіс, доктар філалагічных навук
В.М. Папко, кандыдат гістарычных навук Мацей Радзівіл
Н.Я. Трыфанава, кандыдат мастацтвазнаўства А.І. Шаланда, кандыдат гістарычных навук
З.Л. Яцкевіч
АРТИКУЛЫ I ДАСЛЕДАВАННІ
Зінаіда Антановіч
АСАБІСТЫ СКЛАД НЯСВІЖСКАГА МУЖЧЫНСКАГА ДАМІНІКАНСКАГА КЛЯШТАРА ПАВОДЛЕ ФАРМУЛЯРНЫХ СПІСАЎ РЫМСКАКАТАЛІЦКАГА ДУХАВЕНСТВА МІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ ЗА 1867 Г.
У сярэдзіне XIX ст. Нясвіж з’яўляўся адным з буйных асяродкаў каталіцкага жыцця. Тут дзейнічалі парафіяльны касцёл, тры мужчынскія і адзін жаночы кляштары, якімі праводзілася шырокая асветніцкая дзейнасць. Аднак да 1867 г., калі складаліся фармулярныя спісы рымскакаталіцкага духавенства Мінскай дыяцэзіі, сітуацыя ў дачыненні манаства змянілася [1]. Са 186 прадстаўнікоў духавенства дыяцэзіі ў 1867 г. амаль чвэрць (46 чалавек) пражывалі ў Нясвіжы. 3 іх толькі двое праводзілі душпастырскую дзейнасць  пробашч Венядзікт Аляксандравіч Шымкевіч, які з’яўляўся адначасова Слуцкім дэканам і былы вікары Фадзей Казіміравіч Баркоўскі [2, арк. 9394, 211 адв.  213]. Між тым, сярод парафіянаў касцёла і яго двух філіялаў у вёсках Навасёлкі і Палозна былі жыхары Нясвіжа, 75 навакольных вёсак і сямі двароў, што дазваляла аднесці парафію да адной з буйнейшыху Мінскай губ. [4, арк. 109109 адв.]. Астатнія 44 прадстаўнікі хаця пражывалі ў дамініканскім кляштары, належалі да розных законаў [2, с. 4748]. Гэта звязана, у першую чаргу, з дзяржаўнымі мерапрыемствамі па абмежаванні ўплыву каталіцтва на грамадскапалітычную думку далучаных пасля падзелаў Рэчы Паспалітай зямель. Так, з 1829 г. уступіла ў сілу пастанова аб неабходнасці дазволу Дэпартамента духоўных спраў іншаземных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў на ўступленне ў закон. Ёю таксама вызначаўся тэрмін навіцыяту (не менш трох год) і абмяжоўваўся ўзрост уступлення ў манаства (22 гады). Негатыўна на манаскім духавенстве адбіліся таксама паўстанні 18301831 гг. і 1863
7
Зінаіда Антановіч
1864 гг., наступствам якіх стала ліквідацыя кляштараў і ўвядзенне новых абмежаванняў. Так, пасля паўстання 18301831 гг. былі зачынены кляштары цыстэрцыянаў, і, часткова, бернардынаў, францысканаў і дамініканаў. Па ўказе ад 17 чэрвеня 1842 г. кляштары падзяляліся на штатныя і заштатныя. Апошнія ліквідаваліся, калі ў іх заставалася менш васьмі манахаў [6, с. 4748]. У выніку, насельнікамі Нясвіжскага дамініканскага кляштара сталі бенедыктыны, цыстэрцыяны, бернардыны і францысканы, у тым ліку з навакольных кляштараў [5, арк. 125125 адв.]. Пры гэтым асабісты склад кляштара пастаянна аднаўляўся.
Найбольшае прадстаўніцтва сярод манаскага духавенства ў Нясвіжы мелі дамінікане. Дзевяць з дваццаці прадстаўнікоў закону ў розныя перыяды свайго жыцця працавалі настаўнікамі, што абумоўлена яго статутам, у якім асноўнай мэтай вызначана пропаведзь Евангелля, вывучэнне навук, адукацыйная і місіянерская дзейнасць.
Настаяцель Нясвіжскага дамініканскага кляштара 65гадовы Гіяцынт Сцяпанавіч Манкуновіч паходзіў са шляхецкага роду Аўгустоўскай губерні. Адукацыю атрымаў у Ковенскім вучылішчы (18101819 гг.), там жа выкладаў геаграфію з 1829 г. па 1834 г. На працягу двух год быў прапаведнікам і пробашчам у Ельні, а ў 1849 г. уступіў у Наваградскі дамініканскі кляштар, з якога перайшоў у 1852 г. на пасаду настаяцеля Нясвіжскага кляштара [2, арк. 308 адв.309]. Адначасова ў кляштары ў якасці манахаў пражывалі два іншыя былыя настаяцелі, якія таксама вылучыліся шырокай педагагічнай і душпастырскай дзейнасцю. Першы з іх, Дамінік Паўлавіч Сакалоўскі (нар. каля 1807 г.), паходзіў са шляхты Беластоцкага пав. Гродзенскай губ. Навучаўся ў Беластоцкай гімназіі (да 1820 г.), а затым  у Віленскім імператарскім універсітэце. 3 1825 г. працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Аршанскім вучылішчы, а затым  у Забельскай гімназіі. У 18281829 гг. выкладаў матэматыку ў Луцкім вучылішчы, у 18291831 гг. быў выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта. Сваю душпастырскую дзейнасць Д.П. Сакалоўскі пачаў у 1831 г. з пасады настаяцеля Троцкага касцёла і віцэдэкана. У 1833 г. ён аднавіў педагагічную дзейнасць у якасці настаўніка фізікі Нясвіжскага вучылішча. Пазней стаў прапаведнікам мясцовага дамініканскага кляштара (18361837 гг.), які ўзначальваў у 18371844 гг., адначасова выконваючы абавязкі Слуцкага віцэдэкана, дэпутата ў камісіі пры прыманні духоўных маёнткаў у казну і курата кляштара Нясвіжскіх бенедыктынак. 3 1861 па
8
Асабісты склад Нясвіжскага кляштара
1866 гг. з’яўляўся настаяцелем кляштара [2, арк. 309 адв.310]. Яго папярэднікам на азначанай пасадзе быў Абдон Антонавіч Рагальскі (нар. каля 1805 г.), які паходзіў са шляхецкага роду Сакольскага пав. Гродзенскай губ. Ён навучаўся ў Віленскай гімназіі ў 1816  1823 гг. Да 1836 г. быў настаўнікам французскай мовы ў Наваградскім і Нясвіжскім вучылішчах, потым быў перамешчаны ў кляштар, дзе з 1858 па 1861 гг. з’яўляўся настаяцелем [2, арк. 313 адв.314].
Г.С. Манкуновічу асіставаў з 1866 г. віцэнастаяцель Ануфры Юзэфавіч Батулевіч (нар. каля 1804 г.), які паходзіў са шляхты Троцкага пав. Віленскай губ. Ён скончыў у 1825 г. Мерацкае вучылішча і ўступіў у Мінскі дамініканскі кляштар. 3 1840 т. духоўным кіраўніцтвам быў прызначаны пракуратарам Пінскага кляштара, а ў 18501860 гг. працаваў на пасадзе спаведніка і капелана Наваградскіх дамініканак [2, арк. 301  304; 308 адв.309].
Усяго ў кляштары пражывала двадцаць чалавек ва ўзросце ад 59 да 72 год: 15 манахаў, 4 прадстаўнікі парафіяльнага духавенства і адзін паслушнік. Тры манахі паходзілі з Гродзенскай губ., па два  з Валынскай, Віленскай і Віцебскай, па аднаму  з Аўгустоўскай, Ковенскай, Магілёўскай і Падольскай губерній. Два манахі скончылі Беластоцкую гімназію ў 18101820 гг., два  Віленскую, чатыры навучаліся ў Забяльскай гімназіі, а астатнія ў вучылішчах і гімназіях Падольскай, Валынскай, Віленскай і Ковенскай губерній. Іх узаемасувязі можна прасачыць па месцах працы. Так, з Палавецкага дамініканскага кляштара былі пераведзены ў 1865 г. у сувязі з яго ліквідацыяй Гундзізальв Львовіч Астанковіч1 і Іпаліт Міхайлавіч Казьмінскі2. Іншых  Лаўрэнція Ігнацьевіча Відмонта,
1 Астанковіч Гундзізальв Львовіч (нар. каля 1796 г.), паходзіў са шляхты Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. Адукацыю атрымаў у Забяльскай гімназіі. 3 1819 г. на працягу 10 год працаваў настаўнікам філасофіі і багаслоўя, а затым  на працягу 21 года  настаяцелем у Кіеўскай і Магілёўскай губ. і на пасадзе Луцкага дэкана. Пасля закрыцця Палавецкага дамініканскага кляштара, з 1865 г. пераведзены манахам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 316 адв.317].
2 Казьмінскі Іпаліт Міхайлавіч (нар. каля 1808 г.), паходзіў са шляхты Жытомірскага пав. Валынскай губ. Адукацыю атрымаў у Тэафільпольскім павятовым Стараканстанцінаўскім вучылішчы. 3 1841 г. працаваў на пасадзе прапаведніка і настаўніка ў Наваградскім павятовым вучылішчы. У18491858 гг. быў вікарыем Крамянецкага, у 18581860 гг.  Тэафільскага касцёлаў. 3 1860 г. прызначаны віцэнастаяцелем Любарскага кляштара, адкуль у 1864 г. пераведзены ў Палавецкі. Пасля ліквідацыі апошняга пераведзены манахам у Нясвіжскі дамініканскі кляштар [2, арк. 316 адв.317].
9
Зінаіда Антановіч
Віта Казіміравіча Крукоўскага і Вікенція Вікенцьевіча Саставіцкага аб’яднала служба ў Наваградскім дамініканскім жаночым кляштары. Першы з адзначаных, Л.І. Відмант (нар. каля 1797 г.), паходзіў са шляхты Лепельскага пав. Віцебскай губ. Навучаўся ў Забяльскай гімназіі да 1816 г. 3 1821 г. быў прызначаны прапаведнікам у Полацк, дзе працаваў на працягу двух год, а затым столькі ж правёў у Ягурыцах і Луцку, па чатыры гады ва Ушачах і Ельні, пяць год  у Наваградку. Займаў пасаду апекуна касцёла ў Вільні, віцэнастаяцеля і капелана Наваградскага дамініканскага жаночага кляштара, куды на пасаду спаведніка вярнуўся ў 1858 г. У 18521858 гг. і з 1861 г. пражываў у Нясвіжскім мужчынскім дамініканскім кляштары [2, арк. 315 адв.316]. Пасля Л.І. Відманта пасаду спаведніка Наваградскага жаночага дамініканскага кляштара ў 1861 г. заняў В.К. Крукоўскі (нар. каля 1800 г.)> які паходзіў са шляхты Ковенскага пав. Віленскай губ. Адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. 3 1824 г. прызначаны прапаведнікам Данілавецкага кляштара, а з 1825 па 1858 г. быў вікарыем пры Юстляндскім фінляндскім касцёле. У Нясвіжскі дамініканскі кляштар ён перамешчаны ў 1858 г. [2, арк. 315 адв.316]. Спаведнікам наваградскіх дамініканак на працягу 25 год (18271852 гг.) быў В.В. Саставіцкі (нар. каля 1799 г.), які паходзіў са шляхты Сакольскага пав. Гродзенскай губ. Адукацыю атрымаў у Забяльскай гімназіі (18141820 гг.). Першапачаткова ў 1822 г. быў прызначаны настаўнікам матэматыкі ў Нясвіжскім вучылішчы, а праз два гады выкладаў фізіку ў Наваградскім (на працягу трох год). 3 1852 г. пражываў у Нясвіжскім дамініканскім кляштары [2, арк. 311 адв.312].