Так як афіцыйная дзейнасць была абмежавана строгасцю заканадаўства, пры “Агменю” неафіцыйна узнікаюць у 1907 г. музычная суполка “Лютня” і аддзел ваеннаспартыўнай арганізацыі “Сокал” (Polskie Towarzystwo Gimnastyczne "Sokol"), a ў наступным годзе драматычны гурток [5, с. 8182]. Драматычны гурток быў утвораны на паседжанні “Агменя” 22 кастрычніка 1908 г. Рэжысёрам быў абраны Альгерд Свіда, упраўляючы Радзівілаў і адзін з лідараў арганізацыі [12, арк. 2Задв.]. Адразу пачаліся рэпетыцыі, і ўжо падчас навагодніх святаў 3 студзеня 1909 г. у зале таварыства адбылася прэм’ера адразу трох спектакляў: “Прыяцель”, “Фаталіст” Ярашынскага і “Ніхто мяне не знае” А.Фрэдры [12, арк. 101 Іадв.]. У лютым Свіду змяніў Антоні Клейншнэк [12, арк. 16],аўжо летам рэжысёрам выступае сам гарадскі стараста Баляслаў Грабоўскі [12, арк. 52]. Пры таварыстве існавала бібліятэка, бясплатная для сяброў арганізацыі і з платай у 3 рублі для астатніх несвіжан (што было досыць значнай сумай для небагатых мяшчан). У бібліятэцы было каля 3 000 кніг і газет, у першую чаргу расійскіх: “Речь”, “Русское слово”, “Биржевые ведомости”. У 1908 г. “Кнігарня “Агменя” распрацавала ўласны статут і выдала каталог сваіх збораў [5, с. 4849]. 46 „Mata Warszawka” Варта адзначыць, што цікавасць да дзейнасці “Агменя” праяўляў і Альбрыхт Радзівіл. Ён быў ганаровым госцем на пасяджэннях, выступаў адказным распараднікам на некаторых спектаклях [12, арк. 72]. Відавочна, спрыяла суполцы і тое, што адзін з яе прыхільнікаў і ўдзельнікаў Баляслаў Грабоўскі з 1908 г. і ажно да рэвалюцыі займаў пасаду гарадскога старасты [13, с. 207; 14, с. 215]. „LOTERYA" MON1USZKI NA SCENIE AMATORSKtEJ W NIESWtEZU. Сябры драматычнага гуртка пасля спектакля. „Tygodnik Ilustrowany’’, 1910 (Nr 8). У тэты ж час, 21 снежня 1906 г. ўзнікае таварыства “Асвета” (“Oswiata”) на чале з памешчыкам Юзафам Рэйтанам, якое апекавалася польскім школьніцтвам у Слуцкім, Навагрудскім і часткова Мінскім паветах. Яго задачай была асвета жыхароў гэтых тэрыторый, асабліва дзяцей, у польскім духу, а таксама ўмацаванне і распаўсюджанне на гэтых землях польскай культуры, мовы і нацыянальнай свядомасці. Актыўная польская нацыянальная дзейнасць выклікала варожае стаўленне расійскай адміністрацыі, таму неўзабаве дзейнасць “Асветы”, як і іншых аналагічных суполак, сутыкнулася з ціскам і забаронамі. На пачатку 1910 г. на нелегальным становішчы апынулася нясвіжская “Асвета”, якая тым не менш працягвае існаваць канспіратыўна, кіруючы таемнымі школкамі. Падчас рэвізій “Агменя” былі выяўлены парушэнні (вядзенне дакументацыі на польскай мове, арганізацыя секцый без спецыльнага 47 Віталь Быль дазволу і інш.), што стала падставай для закрыцця, якое адбылося 27 чэрвеня 1910 г. [5, с. 8283]. Ад яго застаўся толькі драматычны гурток, што працягваў ставіць спектаклі ажно да 1915 г. [12, арк. 7273]. Самадзейны тэатр набыў вялікую папулярнасць, яго пастаноўкі адбываліся ў галоўнай залі ратушы, на гастролі прыязджалі артысты з іншых гарадоў, напрыклад, салісты Варшаўскай кансерваторыі. Наступны ўздым польскага руху ў Нясвіжы прыпадае на часы аднаўлення польскай дзяржаўнасці. У пачатку 1919 г. з адыходам немцаў несвіжанепалякі ўтварылі Польскі камітэт на чале з доктарам Бароўскім. Фелікс Бароўскі быў добра вядомым і аўтарытэтным чалавекам у Нясвіжы і ваколіцах. Мясцовы ураджэнец, пасля сканчэння медыцынскага факультэта Кіеўскага універсітэта ў 1889 г. і навучання за мяжой, распачаў медыцынскую практыку. I ён, і яго жонка бралі ўдзел ў дзейнасці “Агменя” і яго секцый. 3 пачаткам Першай сусветнай вайны доктару Бароўскаму даручылі ўзначаліць вайсковы шпіталь, адкрыты ў замку Радзівілаў, ён таксама займаўся дапамогай бежанцам [7, с. 4]. Такім чынам, не дзіўна, што ў тэты час ён становіцца лідарам актыўных гараджан Нясвіжа. Польскі камітэт, аднак, хутка быў разагнаны бальшавікамі, што ўзялі ўладу ў горадзе. Новыя ўлады зачынілі нядаўна заснаваную польскую гімназію імя У Сыракомлі, пачалі рэпрэсіі супраць палякаў. У адказ ствараецца падпольная арганізацыя на чале з настаўнікам гімназіі Мечыславам Валністым. Калі да горада дайшлі чуткі аб набліжэнні войск Пілсудскага, падпольшчыкі прынялі рашэнне аб паўстанні [5, с. 253]. У ноч з 14 на 15 сакавіка 1919г. паўстанцы захапілі самыя важныя будынкі горада і ліквідавалі мясцовы Савет. Некалькі бальшавіцкіх актывістаў былі забітыя, у тым ліку начальнік ЧК камуніст Татур і камісар Катрыель Грынблат з ПаалейЦыён [6, с. 293]. У рукі паўстанцаў трапіла 50 вінтовак, былі вызваленыя палітычныя вязні. Бальшавікі пакінулі горад і адступілі да чыгуначнай станцыі Гарадзея, дзе папрасілі з Мінска падмацаванне. 16 сакавіка перакінуты атрад чырвонаармейцаў атакаваў горад. Паўстанцы, пасля непрацяглага супраціву, адступілі, каб прабіцца да польскай арміі. Адразу ж пасля заняцця Нясвіжа ў рукі ЧК трапілі кіраўнікі паўстання: Мечыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Нічыпар Янушкевіч, Аляксандр Шыдлоўскі і Станіслаў Іваноўскі. Яны былі дастаўлены ў былы бенедыктынскі кляштар, які бальшавікі выкарыстоўвалі ў якасці турмы, а 24 сакавіка 1919г. расстраляны ў лесе за горадам [11, с. 211212]. 48 „Mala Warszawka" Пасля савецкапольскай вайны, калі Нясвіжчына стала часткай Другой Рэчы Паспалітай, у горадзе, з’явілася два помнікі ў гонар ахвяр паўстання. Адзін, на галоўнай плошчы каля ратушы, быў знішчаны пасля вяртання Саветаў у 1939 г., другі, на гарадскіх могілках, захаваўся да нашых дзён. Падчас польскасавецкай вайны Нясвіж апынуўся ў баку ад буйных бітваў, аднак пэўныя баявыя дзеянні разгортваліся і ў яго ваколіцах. Польскім войскам давялося двойчы займаць Нясвіж. Першы раз баі за горад распачаліся 6 жніўня 1919 г. На той момант часткі савецкай 16й арміі замацаваліся на усходнім беразе ракі Уша каля вёскі Малева, на дарозе ў Нясвіж. Аднак былі атакаваны аддзеламі Мінскага палка пяхоты. 2гі батальён гэтага палка пасля зацятай бойкі захапіў умацаванні пад Малевам, чым стварыў пагрозу на левым фланзе чырвонаармейцаў, якія палічылі за лепшае адступіць. Такім чынам польскія жаўнеры ў той жа дзень бесперашкодна ўвайшлі ў Нясвіж [2, с. 15]. Мінскі пяхотны полк адносіўся да ЛітоўскаБеларускай дывізіі і складаўся ў немалой ступені з ураджэнцаў былой Мінскай губерніі. Падчас вайны 19191921 гг. на занятай тэрыторыі Беларусі польскія ўлады імкнуліся ўмацаваць сваю палітычную, эканамічную і культурную прысутнасць, каб трывала прывязаць тэту тэрыторыю да Польшчы. Разам з акупацыйнай адміністрацыяй дзеля гэтай мэты былі задзейнічаны і напаўграмадскія арганізацыі, якія, дзякуючы шчодрай фінансавай падтрымцы Варшаўскага ўрада, праводзілі актыўную ідэалагічную апрацоўку тутэйшага насельніцтва. Найбольшай актыўнасцю тут вызначалася “Таварыства стражы крэсовай” (Towarzystwo Strazy Kresowej), галоўнаю мэтай якога стала “абарона зямель на крэсах усходніх, што па праву належаць Польшчы” адраджэнне тут польскага грамадскага, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця. Здзяйсняцца гэта мусіла шляхам стварэння моладзевых гурткоў, сельскагаспадарчых таварыстваў, народных дамоў, школ, культурнаасветных арганізацый, правядзення дабрачынных акцый, курсаў і лекцый, распаўсюду літаратуры. Адной з галоўных задач дзейнасці ТСК на беларускіх землях стала арганізацыя краёвага плебісцыту ў пачатку 1920 г., на якім насельніцтва павінна было падтрымаць далучэнне беларускіх тэрыторый да польскай Рэчы Паспалітай [8, с. 17]. Дзейнічала ТСК і ў Слуцкім павеце, верагодна і ў самім Нясвіжы [16, с. 3341]. 49 Віталь Быль Падчас ліпеньскай аперацыі 1920 г. Чырвоная Армія прымусіла польскія войскі адступаць. Пасля ўдару на Мінск добра ўзброенай і загартаванай 27й Омскай стралковай дывізіі, Нясвіж быў пакінуты палякамі [10]. Верагодна, тады ж многія нясвіжскія польскія актывісты пакідаюць горад, ратуючы сваё жыццё. Аднак пасля паражэння ў Варшаўскай бітве савецкія войскі гэтак жа хутка пачалі адступаць. Катастрофай для іх стала паражэнне ў бітве на Нёмане ў верасні 1920 г. Пасля таго, як 29 верасня пад Лідай завяршыўся разгром 3й арміі, чырвоныя адступалі практычна без баёў. Жаўнеры польскага 65га Старгардскага пяхотнага палка бесперашкодна здзейснілі марш ад Ляхавіч ажно да Капыля, па дарозе заняўшы і Нясвіж [3, с. 25]. Верагодна, менавіта да гэтага часу можна аднесці згаданыя ва ўспамінах жыхароў антысеміцкія акты з боку польскіх салдат. Палякі часта лічылі ўсіх габрэяў бальшавікамі. Згадваліся выпадкі, калі габрэйская абшчына пацярпела ад “галерчыкаў” і “пазнанчыкаў” (65ы Старгардскі пяхотны полк яшчэ ў 1918 г. ствараўся ў арміі Галера, пазней ён фарміраваўся на тэрыторыі Памор’я і Вялікай Польшчы). Аднак згадваюцца не рабаўніцтвы і забойствы, а толькі здзекі: “галерчыкі” адразалі габрэям бароды [6, с. 292]. Паводле Рыжскай мірнай дамовы Нясвіж увайшоў у склад польскай дзяржавы. Польская нацыянальная ідэалогія стала тут пануючай, а яе пашырэнне адной з галоўных задач гарадской адміністрацыі. Найперш гэта адбывалася праз школу: у Нясвіжы было створана дзве 7класные школы, гімназія імя У Сыракомлі, дзіцячы сад і прафесійнае вучылішча ў манастыры бенедыктынак. Некаторы час дзейнічала і настаўніцкая семінарыя ў палацы Радзівілаў. Пры гэтым досыць хутка згортваецца дзейнасць рускай гімназіі, а створаная ў 1921 г. беларуская гімназія сутыкнулася са значным ціскам і перашкодамі і пасля 2 гадоў барацьбы была вымушана перабрацца ў Клецк [9, с. 85]. Нясвіж меў і ўласную прэсу: з 1921 г. пачынае выходзіць “Нясвіжская газета” (“Gazeta Nieswieska”), з падзагалоўкам “афіцыйны орган Нясвіжскага староства”, якая выходзіла да лістапада 1935 г. Газета, якая з 1924 г. па 1932 г. змяніла назву на “Супольная справа” (“Wspolna sprawa”) і называла сябе “беспартыйным органам зямлі Наваградскай”, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях, падтрымлівала лагер Пілсудскага [1]. У горадзе дзейнічаў шэраг грамадскіх арганізацый, якія разам з асветнымі, культурніцкімі ці іншымі падобнымі мэтамі мелі польскую патрыя 50 „Mala Warszawka” тычную афарбоўку: Асацыяцыя афіцэраў запасу, Саюз сем'яў вайскоўцаў, Саюз сем'яў паліцэйскіх, жаночыя і моладзевыя аб’яднанні, якія актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім і культурным жыцці горада [5, с. 260].