12 красавіка на дапамогу Ляхавічам выйшаў атрад думнага двараніна і ваяводы Сямёна Няплюева. М. Зыбіну і Д. Апосталу было загадана заняць пазіцыю на некаторай адлегласці ад горада і чакаць падыхода асноўных сіл [4, с. 28]. Хучэй за ўсё казакі і драгуны сталі лагерам у Клецку. Горад зручна размешчаны, знаходзіцца недалёка ад Ляхавічаў і Нясвіжа, наўпрост злучаны дарогай са Слуцкам, адкуль таксама павінны былі падысці падмацаванні. Згодна з паходным журналам, Няплюеў прыйшоў у Клецк 19 красавіка. Атрымліваецца, што шлях у 130 кіламетраў заняў у яго 8 дзён. Гэта выглядае дзіўным, калі ўлічыць, што за месяц да таго ваявода пераадолеў адлегласць ад Слуцка да Менска (прыблізна тыя ж 130 км) за 4 дні. 15 выйшаўса Слуцка, 18 быўу Менску [4, с. 27]. Праўда, на шляху да Клецка яму давялося перапраўляцца праз Нёман, што некалькі замаруджвала рух. Аднак, у любым разе, такая павольнасць выглядае незразумелай для атрада, які спяшаецца на дапамогу абложанай крэпасці, ведаючы, што яна не ў стане доўга трымацца. 3 рэляцыі Кройца вынікае, што рускі атрад быў у Клецку ужо 18 красавіка, а магчыма і раней. Атрымліваецца, што Няплюеў наўмысна прыпісаў сабе лішні час у дарозе. Навошта? На гэта пытанне пастараемся адказаць ніжэй. У Клецку С. Няплюеў злучыўся з атрадам М. Зыбіна і Д. Апостала, сюды ж са Слуцка падышлі пяхотныя палкі. Аднак, нават пасля аб’яднання ўсіх аддзелаў і маскоўскі ваявода, і ўкраінскі палкоўнік працягвалі мар асабістая гвардыя гетмана, якія ўтрымліваліся за кошт ягонага скарбу. 32 Клецкая бітва і яе месца наваць час. Яны, верагодна, ніяк не маглі вырашыць, хто з іх з’яўляецца галоўным. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі амбіцыі Данілы Апостала. Ён яшчэ ў 1705 г., калі камандаваў дапаможным казацкім корпусам у Польшчы, адмаўляўся падпарадкоўвацца рускім ваеначальнікам. Цяпер сітуацыя паўтаралася. Клецк, размешчаны ў 25 кіламетрах на ўсход ад Ляхавічаў, належаў Яну Мікалаю Аляксандру Радзівілу. У ваенных адносінах горад не ўяўляў нічога значнага. Яго драўляныя замкі былі спалены яшчэ летам 1655 г. падчас вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай, і больш не адбудоўваліся. Горад знаходзіцца ў забалочанай нізіне. 3 захаду і поўдня падыходы да яго перагарожвала р. Лань з шырокай і балоцістай поймай. 3 паўночнага захаду паселішча прыкрывалі земляныя валы былога Высокага і Дольнага замкаў. У заходнім і паўднёвым (пінскім) напрамках праз рэчку былі пракладзены грэблі, якія злучалі горад з гандлёвымі трактамі. Такая ж грэбля праз р. Сільную злучала яго з Нясвіжскай дарогай (паўночны напрамак). Ва ўсходнім напрамку ішла дарога на Слуцк. 33 Андрэй Блінец Рускія крыніцы нічога не гавораць аб размяшчэнні войскаў перад бітвай. Увогуле, з палкавога журнала С. Няплюева вынікае, што яна пачалася, як неспадзяваны сустрэчны бой з праціўнікам, што завязалі казакі. Далей уцягнуліся асноўныя сілы, якія трапілі ў варожую засаду. Такая трактоўка была досыць зручнай для пераможаных, але, на нашу думку, у гэтым выпадку большага даверу заслугоўвае рэляцыя барона К. Кройца. Яму, як пераможцу, не трэба было прыдумваць апраўданні і шукаць літасці манарха. Шведскі палкоўнік дэманструе добрае веданне мясцовасці, дзе адбылася бітва. Ён піша: “[Клецк] ляжыць ... у акружэнні дрыгвянога балота; цераз якое ў напрамку Нясвіжа вузенькая кладка блізу 500 конскіх крокаў даўжынёй. А з боку Ляхавічаў дамба ля млына, адкуль і пачынаецца балота. На іншы бок кладкі пачынаецца вялізнае поле, менавіта там генерал Няплюеў і разбіў свой лагер, і накіраваў да места 1000 вершнікаў казакоў” [13, с. 3]. Апісанне даволі дакладнае. Шырокае поле “на іншы бок кладкі” паўночная ўскраіна сучаснага Клецка за ракой Сільнай7. Гэта месца называлася Арынінскай тарой (Арынай), на якой сапраўды магло размясціцца рускае войска. Згодна з рэляцыяй Кройца, рускаўкраінскі атрад налічваў каля 9000 чал. (5000 казакоў і 4000 пехацінцаў) [ 13, с.З]. Падобную лічбу 5000 казакоў і “некалькі тысяч чалавек пяхоты” прыводзіў, абапіраючыся на шведскія крыніцы, Д. Бутурлін [1, с. 46]. У рускіх дакументах сустракаюцца іншыя лічбы. Так, у лісце Гаўрылы Галаўкіна Пятру 1(17 красавіка 1706 г.) сказана, што атрад Няплюева пасля далучэння ўсіх аддзелаў павінен быў налічваць 5800 чал.: драгуны, казакі, стральцы і сердзюкі [7, с. 798]. У рэляцыі гетмана I. Мазепы названы драгунскі (800 чал.) і салдацкі (600 чал.) палкі Сямёна Няплюева, стральцы Рыгора Анненкава і Васіля Кошалева (200 і 250 чал.), Сеўскі салдацкі полк (300 чал.), два палка сердзюкоў (600 чал), 7 У публікацыі М. Аглобліна памылкова указана, што рускія войскі займалі пазіцыі за ракой Ржавец. Гэта памылка перайшла і ў пазнейшыя публікацыі, таму патрабуе тлумачэння. Згодна слоўніка Ул. Даля, “ржавец топкае месца, ручай з балотнай вадой”. Берагі Сільнай сапраўды былі моцна забалочаны, што і дало падставу С. Няплюеву назваць іх гэтым тэрмінам. Гаворачы пра бітву, ён выкарыстоўвае слова “ржавец” як характарыстыку балоцістай мясцовасці, а не як назву ракі. Напрыклад: "...Зыбин с полком в строи был, не переправясь реки и ржавца”. 3за недакладнага прачытання дакумента і няведання мясцовых рэалій назоўнік ператварыўся ва ўласнае імя. 34 Кпецкая бітва і яе месца атрад Данілы Апостала (1900 чал.) [7, с. 862]. У агульнай колькасці 4650 жаўнераў. Няма ўпэўненасці, да якой трупы тут аднесены драгуны Зыбіна. Ці то яны згаданы, як частка палка Няплюева, ці то атрада Апостала. Цікава, што ў абодвух дакументах не згадваецца артылерыя, хаця Няплюеў меў, прынамсі, чатыры гарматы. У цэлым жа агульную колькасць атрада можна вызначыць у 46005000 чалавек. Што гэтаму маглі проціпаставіць шведы? Як ужо адзначалася, атрад Кройца быў нешматлікі крыху больш за 1500 вершнікаў. Але нават гэтых людзей нельга было цалкам сканцэнтраваць пад Ляхавічамі. Асобныя групы мусілі рэгулярна прачэсваць прылеглыя паселішчы для збору правіянту, разведдадзеных і г.д. Такім чынам, блакаду крэпасці ажыццяўляла каля тысячы салдат, якія не мелі ніводнай гарматы. Рускае камандаванне нават прыблізна не ўяўляла сабе сапраўднай карціны, значна перабольшваючы сілы праціўніка. Напрыклад, на пачатку красавіка Г. Галоўкін пісаў Пятру: “под Ляховичи де Шведов пришло конных и пеших 5000 да 2 мартера, да 6 пушек” [7, с. 810]. Мазепа запэўніваў Няплюева, што каля крэпасці знаходзіцца каля 3000 шведаў і 800 саюзных ім салдат [4, с. 28]. Цікава, што гэтыя звесткі, на думку гетмана, павінны былі падбадзёрыць ваяводу і даць надзею на поспех аперацыі. Насамрэч, на момант сутыкнення з праціўнікам Кройц меў пад началам амаль у два разы менш людзей, чым здавалася Мазепе. У самой жа бітве ўдзельнічала, па розных ацэнках, 10001500 шведскіх кавалерыстаў. Першую лічбу назваў сам палкоўнік у данясенні Карлу XII, другая была прыведзена ў “Звычайных Стакгольмскіх паштовых навінах” (№ 23 ад 5 чэрвеня 1706 г.) у паведамленні з тэатра баявых дзеянняў [13, с. 3; 10, с. 6]. Аснову гэтага атрада складалі вершнікі Лейбрэгімента (Лейбгвардыі коннага палка). Акрамя таго, пад началам Кройца былі рэйтары Смоландскага і Эстгёцкага кавалерыйскіх палкоў, а таксама драгуны палкоў Стэнбака і Мейерфельда [12]. Як бачна, аб’яднаныя сілы Няплюева і Апостала значна пераўзыходзілі праціўніка. Здавалася б, яны павінны былі з поспехам выканаць пастаўленую задачу, але гэтага не адбылося. Ацаніўшы сітуацыю, Кройц вырашыў нанесці апераджальны ўдар. Пад Ляхавічамі ён пакінуў Траўтфэтэра з 400 (па іншых звестках 300) вершнікамі [13, с. 3; 10, с. 6]. Сам жа, з асноўнымі сіламі, ноччу з 18 на 19 красавіка рушыў на Клецк. Разлік быў зроблены на тое, што яго з’яўлення тут не чакалі. Хуткасць дзеянняў павінна была вырашыць усё. 35 Андрэй Блінец Пачатак бітвы рускія і шведскія крыніцы апісваюць парознаму. Паводле Няплюева, бой завязаўся ў дзве гадзіны папалудні, паводле Кройца раніцай, калі толькі пачынала днець [4, с. 28; 13, с. 3]. Зыходзячы з логікі папярэдніх падзей, звесткі шведскага барона падаюцца больш праўдзівымі. Кройц піша, што атакаваў казакоў, якія стаялі за грэбляй і ў ходзе кароткага боя вымусіў іх да ўцёкаў. Апошнія ведалі аб набліжэнні непрыяцеля і сустрэлі яго моцным агнём. Таму шведамі, хутчэй за ўсё, быў выкарыстаны абыходны манёўр. У паведамленні “Звычайных Стакгольмскіх паштовых навін” згадваецца, што палкоўнік асабіста на чале невялікага атрада перайшоў раку ў брод і адцягнуў на сябе ўвагу непрыяцеля да падыходу галоўных сіл [10, с. 6]. З’яўленне вершнікаў у сініх мундзірах за спінамі казакоў насеяла паніку ў іх шэрагах, і толькі пасля гэтага адбыўся асноўны ўдар з боку Ляхавіцкай дарогі. Шведы хутка рассеялі непрыяцеля, прымусіўшы яго ратавацца ўцёкамі. Д. Апостал, усведамляючы немагчымасць уласнымі сіламі арганізаваць абарону, адправіў да С. Няплюева ганца, просячы аб дапамозе. Ваявода адразу ж пачаў перакідваць на левы бераг Сільнай пяхоту і артылерыю. Наперад рушылі атрады пад камандаваннем Якава Рагозіна і Івана Сака. У агульнай колькасці больш за тысячу чалавек з 4 гарматамі [4, с. 29]. Паводле няплюеўскага данясення, стральцы нібыта адкінулі шведаў да Рыначнай плошчы. Казакі, акрыяўшы, пайшлі ў атаку, але былі адбіты. Пры гэтым адступалі так хутка і ў такім бязладдзі, што змялі ўласную пяхоту, не даўшы ёй развіць поспех [4, с. 29]. Аднак, страты шведаў былі настолькі нязначнымі, што няма сэнсу казаць пра нейкі сур’ёзны супраціў з боку рускіх. Здаецца, рэляцыя барона Кройца лепш адлюстроўвае сітуацыю: “Казакі былі вымушаны ратавацца, ды пабеглі да кладкі, якую, на іхняе няшчасце, загарадзілі вазамі, якія зайшлі з іншага боку; з чаго атрымалася, што тыя, хто паспеў ускочыць на кладку, паскідалі адзін аднаго з яе, а іншыя былі загнаныя шведамі, што накінуліся на іх, у багну” [13, с. 3]. Такім чынам, карціна ў агульных рысах становіцца яснай. Частка пяхоты і артылерыя пераправіліся на левы бераг Сільнай і пачалі разгортванне ў баявыя парадкі, але сутыкнуліся з казакамі, якія ўцякалі да маста. Натоўп уцекачоў паміж шведскімі драгунамі і пяхотай, унемажлівіў апошняй вядзенне агня па праціўніку. Перад мастом пачалася бойка паміж сваімі. Людзі збівалі і тапталі адзін аднаго, а шлях на другі бок быў перакрыты, войскамі, якія ўсё яшчэ рухаліся па кладцы. Заўважым, што гэта 36