Магутныя дрэвы, якія дайшлі з іншых эпох, уключаліся ў сістэму парка, бо ўплывалі на стваральніка асацыяцыямі і сімваламі эпохі Адраджэння. Разам з тым стварэнне алей забяспечвала ўстойлівасць дарог. Дрэвы забіралі лішнюю вільгаць, а іх шаты баранілі праязжаючых ад спёкі, холаду і ветру. Парк Альба ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных 66 Трансфармацыя паркавага комплекса Альба каштоўнасцей (катэгорыя “1”) і з’яўляецца батанічным помнікам рэспубліканскага значэння. У парку захавалася каля тысячы дрэваў, старэйшых за 300 гадоў. У паўночназаходнім участку знаходзяцца 4 дубы, узрост якіх, згодна з апошнімі даследаваннямі, перавышае 500 гадоў. Яны, відаць, адыгрывалі вялікую ролю сярод дрэваў парка, бо з’яўляліся сімвалам магутнасці, свабоды і пераемнасці [5, с. 188192]. Для Сіроткі выбар дуба ў стварэнні алей быў таксама акрэслены тым, што дуб адна з нешматлікіх раслін, якая расце не толькі на поўначы, але і на поўдні, і асыцыіруецца з прыродай тых месцаў [1, с. 109]. Сваім выглядам ён мог нагадваць пра любімую ім Італію. Росквіт Альбы як палацавапаркавага комплекса прыйшоўся на XVIIXVIII стст. і добра апісаны ў працах А.Т. Федарука і А.А. Мяцельскага [6, 14]. Дадзены артыкул мае за аснову разгледзець заняпад Альбы, які пачаўся ў XIX ст. У інвентары 1804 г. Альба яшчэ ўражвае сваёй аранжарэяй. У вазонах расла паўднёвая садавіна. Было каля 30 апельсінавых дрэў і больш за 110 лімонных. Раслі райскія і фігавыя дрэвы ды гранаты. Квітнелі ружы, каралавае дрэва, язьмін, леўконія. Тут жа вырошчвалі зеляніну для кухні: лаўровы ліст, размарын. Пад назвай “хаткі Альбянскія” яшчэ ўзгадваецца ідэальная вёска Пане Каханку. У 1808 г. быў складзены “Інвентар геаметрычны звярынца Альба”. У інвентары згадваецца “Сад стары дзеля прагулак” гаворка ідзе пра парк. У парку знаходзіўся палац Радзівілаў, а таксама афіцыны, аранжарэі ды гаспадарчыя пабудовы. Але ўжо ў 1й пал. XIX ст. парк саступае сваю галоўную рэкрэацыйную функцыю гаспадарчай. Тут знаходзіцца пасека, агарод для вырошчвання зеляніны ды карысных карняплодаў. Верагодна, на пачатку XIX ст. ў парку быў высаджаны фруктовы сад [9, с. 38]. У інвентары ён пазначаны як новы. У 1811 г. было складзена “Апісанне (улік) кветак, раслін, дрэваў, аранжарэй і сада Альбанскага”. Узгадваецца мураваны будынак аранжарэі, драўляны дом садоўніка (хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра чалавека, які даглядаў не толькі сад, але і парк). У аранжарэі знаходзіцца больш за 500 раслін у адкрытым грунце і ў вазах. Таксама мы ведаем дакладную колькасць дрэў, якія раслі ў фруктовым садзе 324. Сярод дрэў парку значацца 94 дзікія малыя каштаны і 100 таполяў. Згадваецца і радзівілаўскі звярынец. Але гэта гаспадарчыя жывёлы, апісаныя як «скот тырольскі». 67 Уладзімір Караленак Будынкі ў інвентары пазначаны на плане Нясвіжа і яго наваколляў 1810 г. Гэта флігель, аранжарэя, дом даглядчыка звярынца [3, с. 15]. Пасля смерці Дамініка Радзівіла і да прыезда Антонія Вільгельма ў Нясвіжы не было рэзідэнцыі Радзівілаў. Мапа наваколляў горада 1831 г. паказвае Альбянскую васьміканцовую зорку, промні якой стваралі алеі звярынца. Але на месцы былой альтаны стаіць Лясніцтва Альба [3, с. 16]. На поўдні ў накірунку Альбянскіх ставаў знаходзіўся фальварак Альба са старым млынам, які пазначаны яшчэ на планах 1795 і 1798 гг. У 1840я гады Альбу апісвае Уладзіслаў Сыракомля. Ён канстатуе, што былы Радзівілаўскі звярынец перароблены ў звычайную сельскагаспадарчую ферму, якая здаецца арандатару [ 13, с. 65]. Арандатарам стаў замежны ўладальнік, які ў 1846 г. ўзяўу карыстанне Альбу на шэсць год за 271 тысячу рублёў срэбрам [14, с. 99]. Паводле “Інвентара фальварка Альба” за 1855 г. былы парк зарос бярозавым і альховым гаем. Сустракаліся хвоі і асіны. У фальварку пералічваецца 10 асноўных будынкаў, сярод якіх жылы дом, хлеў для птушак, стайня з экіпажнай і лядоўня. Апошнія былі пабудаваны ў 1842 г. У гэтым жа годзе быў адрамантаваны жылы будынак і закладзена большасць іншых пабудоў. Верагодна, што 1842 г. можна лічыць годам, калі парк канчаткова пераўтвараецца ў фальварак, да таго ж праз некалькі год ён здаецца ў арэнду. Гэты інвентар быў складзены паводле абмернай працы геаметра Маркевіча, зробленай у 1853 г. Хутчэй за ўсё гэтая праца была замоўлена дзеля далейшай здачы фальварка Альба ў арэнду і ацэнкі яго пасля шасцігадовай эксплуатацыі замежнымі карыстальнікамі. Згодна з абмерамі Маркевіча, плошча Англійскага парка складала 0,21 морга'. 1,24 морга выкарыстоўваліся пад пасеку. 0,29 морга былі пад аранжарэяй. Разам з тым усё больш і больш прагалін парку засяваецца пад жыта ды пшаніцу. У 1854 г. было пасеяна 4 бочкі азімага жыта і дзве з паловай пшаніцы. Таксама высяваюцца яравыя, ячмень ды авёс. У інвентары 1855 г. падрабязна апісаны фруктовы сад. У ім было 132 яблыні, 147 груш, 21 чарэшня, 18 вішняў, 4 кусты сліў, 2 рады парэчак. Дадаткова ўказваецца што гэты сад, высаджаны напачатку XIX ст. ужо стары. Большасць дрэў здзічэлі і параслі мохам [10, с. 511]. 1 1 морг 7122,6 кв. м = 0,71 га 68 Трансфармацыя паркавага комплекса Альба У 1884 г. ўпершыню было складзена апісанне “Маёнтка Альба” на рускай мове, да гэтага інвентары пісаліся папольску. У ім ёсць схематычны план цэнтральнага двара фальварка і планы асобных будынкаў. У 1880х гг. на цэнтральным двары фальварка знаходзілася 10 будынкаў. Цэнтральнае месца займаў адміністрацыйны дом, перад якім быў разбіты кветнік. Пры фальварку знаходзілася стайня з экіпажнай і працаваў двухпавярховы млын на канале, які складаўся з 3 ставаў. Пры ім дзейнічала круперня з сукнавальняй. Поруч знаходзіўся дом уласніка млына з двума галандскімі печамі. Большасць будынкаў у фальварку былі накрыты гонтай. Каля млына ў 1877 г. быў пабудаваны вялікі мост на 32 слупах. 3 Альбы ў вёску Вайнілавічы вяла Маскоўская грэбля. Яшчэ адна грэбля ішла ад млына да горада Нясвіжа з Сычэва. Каналы ў парку былі абсаджаны дрэвамі. Самымі распаўсюджанымі былі яворавыя (156) і вольхавыя (3999) [11, с. 110]. У інвентары яшчэ ўзгадваецца фруктовы сад, але стан яго значна пагоршыўся. Верагодна, што тэта тыя дрэвы, якія былі высаджаны напачатку XIX ст. У канцы XIX ст. Альба робіцца бліжэйшым да горада лесам, які мясцовыя жыхары неаднаразова секлі на дровы. У сувязі з гэтым на мяжы ХІХХХ стст. Альбянскі фальваркавапаркавы комплекс часта ўзгадваецца ў судовых справах, якія вялі Радзівілы з мясцовымі жыхарамі, абвінавачваючы іх у самавольных высечках. У 19001910х гг. у Альбе заснаваны спіртзавод і спіртасховішча. Пра тое, што фальварак яшчэ меў пэўнае гаспадарчае значэнне на пачатку XX ст., сведчыць складзеная ў 1936 г. зямельная мапа “Маёнткі Альба”. Уздоўж Альбянскага става быў закладзены новы пейзажны парк плошчаю 10 га [14, с. 100]. У ліпені 2013 г. супрацоўніцай ДУ НГКМЗ “Нясвіж” Веранікай Луняй былі запісаны ўспаміны Алены Іосіфаўны Быль (1928 г. н.), якая распавяла, што ўяўляла сабою Альба ў 30я гг. мінулага стагоддзя. У тэты час на яе палянах адбываліся спаборніцтвы ды конныя высцігі. Яўрэі прывозілі ў Альбу ў вялікіх белых куфрах на колах бідоны з марожаным, абкладзеныя лёдам, і прадавалі яго. Можна было таксама набыць піва і цукеркі. 3 вялікай паляны па арэхавай дарозе праходзіў шлях да альтанкі на востраве. Па гэтай дарозе любілі гуляць нясвіжскія гімназісты. Ды і наогул для мясцовых жыхароў Альба была адкрыта як для адпачынку, так і для збору грыбоў ды ягад. За мостам, які быў, відаць, пабудаваны ў 1877 г., князь трымаў фазанаў. Тут знаходзіліся прыгожа афарбаваныя і ашалё 69 Уладзімір Караленак ваныя хлявы для птушак. За гэтым мостам, які згніў пасля вайны, адкрывалася абсаджаная дрэвамі дарога на Вербаўшчыну. Па левым баку дарогі расла ажына, таму мясцовыя жыхары хадзілі сюды па ягады. Па правым баку знаходзіўся дом ляснічага з вялізным агародам і хатняй гаспадаркай. Леснікі трымалі ў Альбе пчол, а таксама клеткі з жывёламі: ваўкамі ды лісамі. Каля спіртзавода знаходзіліся квадратныя сажалкі, дзе гадавалі карпаў. Узгадваецца, што ў 30я гг. востраў з каналаміпраменнямі таксама выкарыстоўваўся. На ім знаходзіўся невялікі летні палацык. У трыццатых гадах яшчэ вылучалі парк. Дарога з Нясвіжа ў вёску Пахабаўшчына (Альбянка) падзяляла Альбу на лес і парк. Парк быў з левага боку, а лес з правага. У трыццатых гадах ляснічым у Альбе быў Ажэшка, таму лес тэты называлі Ажэшкаў лес. У паўнамоцтвы леснікоў ўваходзіў дагляд за княжацкімі паляўнічымі сабакамі гончымі. Перад Другой сусветнай вайной князь пабудаваў спецыяльны сабачы домік, які знаходзіўся за паркам [2, с. 1821]. У 1960 г. на базе Альбянскага спіртавога завода, створанага на базе пабудоў, якія калісьці належалі роду князёў Радзівілаў, быў заснаваны Нясвіжскі завод кармавога біяміцыну (у 1985 г. назва змянілася на Нясвіжскі біяхімічны завод, а з 1991 г. гэта Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў) [12, с. 9]. На сённяшні дзень будынкі Альбянскага спіртавога завода ўжо не выкарыстоўваюцца і імкліва руйнуюцца. Пра велічнасць Радзівілаўскага палацавапаркавага комплекса сведчаць толькі таямнічыя парослыя кустоўем каналы. Фрагменты алей XVIII ст. яшчэ прасочваюцца ў выглядзе вялікіх пнёў і адзінкавых дрэў ліпы, елкі, дуба, ясеня ды клёна [14, с. 100]. Крыніцы і літаратура 1. Городнянский А.В. Римская роща в Абрамцеве // Русская усадьба: сборник Общества изучения русской усадьбы: Вып. 17 (33) / научный ред.сост. М.В. Нащокина. СПб., 2012. С. 109116. 2. Луня В.В. Інтэрв’ю з Аленай Іосіфаўнай Быль ліпень 2013. Запіс захоўваецца ў прыватным архіве аўтара 3. Луцевич Л.П. Проект зон охраны историкокультурной ценности «Фольварок Альба». Минск, 2013. 4. Лысенко П.Ф. Рекомендации по проведению реставрационных работ 70 Трансфармацыя паркавага комплекса Альба на подземных и фортификационных сооружениях Несвижского замка, а также в парковом ансамбле XVIXIX вв. «Альба». Минск, 2008 5. Кюстер X. История леса. Взгляд из Германии. М., 2012. 304 с. 6. Метельский А.А. Забытая Альба: очерк истории загородной резиденции Радзивиллов под Несвижем. Минск, 2014. 128 с. 7. НГАБ. Ф. 694. Воп 2. Спр. 6. Арк. 11адв, 612. Інвентар Нясвіжа і Альбы 1804 г.