Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
3 Дело по жалобе жителя застенка Шацкая Липка Новогрудского уезда на арендатора имения Заушье Новогрудского уезда барона Гартинга за увеличение чинша на землю, 19.09.186628.08.1873.
4 Указ от 26 марта 1887 г.
5 В имение Снов входили: фольварки Горный и Дольный Снов, деревни Огородники, Панютичи, Новый Снов, Микуцевичи, Грусков, Клепачи, Хвоево.
76
Имение Заушье
парадные ворота с каменными столбами. Короткие пролёты деревянного забора, обсаженного сиренью и спиреями, соединяли ворота с хозяйственными постройками. Справа и слева находилось ещё двое ворот, одни из которых вели в парк, вторые  к остальным хозяйственным постройкам. Между главным въездом и экипажным сараем была расположена часовня в стиле классицизма, чуть далее  лямус. По обе стороны парадного двора начинался парк «в частично старопольском характере», основная часть которого разворачивалась между двух липовых аллей в сторону поймы реки Уша» [1, s. 413]. Планировочная структура усадьбы не менялась до начала Второй мировой войны, пока Заушье находилось во владении Гартингов. В двух браках (с Людовикой Неселовской, а позднее с Эльфридой ДруцкойЛюбецкой) Густав Гартинг имел семерых детей: Амалию, Квинциниума, Иосифа, Николая, Густава, Софью и Эльфриду [8, с. 261]. В 1939 г. имение было национализировано. Его фрагменты, сохранившиеся до настоящего времени, вместе с остатками парка образуют интересный исторический ландшафт. В перспективе имение может быть восстановлено как памятник усадебнопарковой культуры Беларуси.
Источники и литература
1.	Aftonazy R. Dzieje rezydencij па dawnych kresach Rzeczypospolitej, t. 2. Warszawa  Krakow, 1991. S. 412.
2.	Seibold G. Die Radziwillsche Masse. Ein Beitrag zur Geschichte der Familie Hohenlohe im 19. Jahrhundert. Wydawnictwo: Gerabronn/Crailsheim, Hohenloher Druck und Verlagshaus, 1988. Машинописный перевод на польск. язык Janusz А. Marcinek. S. 4.
3.	Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1. Минск, 2009. С. 211.
4.	Дрозд Д. Землевладельцы Минской губернии 18611900. Справочник. 2е издание, исправленное и дополненное. Минск, 2012. С. 105.
5.	НИАБ, ф. 694, оп. 2, д. 2796. «Инвентарное описание имения Зауша. Составленное в 1876 году».
6.	Памяць. Несвіжскі раён. Мінск, 2001. С. 595.
7.	Портреты властителей и магнатов Великого Княжества Литовского из музеев Львова и Луцка [Электронный ресурс]. Режим доступа: http:// www.artmuseum.by/ru/vyst/proshedshievyistavki/portretyivlastitelejimagnatovvelikogoknyazhestvalitovskogoizmuzeevlvovailuczka. Дата доступа: 17.10.2013.
8.	Урублеускі В.В. Род галандскіх дваран Гартынгаў на Беларусі // Архіварыус: зборнік навуковых артыкулаў і паведамленняў. Вып. 7. Мінск, 2009. С. 261.
77
Фёдар Чарняўскі
УДАЛЬРЫК КРЫШТАФ РАДЗІВІЛ  СТАРОСТА СУДОВЫ МЕНСКІ (27.09.1738  09.02.1746)
Удальрык Радзівіл (17121770), князь алыцкі, нясвіжскі і клецкі, граф на Заслаў’і і Чорным востраве, на Шыдлаўцы, Міры і Крожах, кавалер ордэна Святога Станіслава, займаў пасаду старосты судовага менскага вельмі кароткі час. Вакантная, пасля смерці Ігнацыя на Бакштах Завішы (16901738), надворнага маршалка ВКЛ, гэта пасада была нададзена Удальрыку Радзівілу каралеўскім прывілеем ад 27 верасня 1738 г. [3, арк. 1096]. Прымаючы пад увагу тое, што Ігнацы Завіша быў вуем (братам маці) Удальрыка Радзівіла, не выключана, што пераход пасады да пляменніка адбываўся ўжо ў апошнія дні жыцця дзядзькі. Пасада старосты судовага менскага, улічваючы вялікае значэнне Менскага павета ў дзяржаўнаадміністрацыйным апараце ВКЛ, лічылася адной з самых важных сярод старасцінскіх пасад у каралеўскіх гарадах ВКЛ.
Пры атрыманні староства ў пажыццёвае карыстанне прызначанай асобе перадаваліся на час справавання урада некаторыя землі, якія належалі да ўладанняў Менскага староства. Яны павінны былі забяспечваць спрыяльныя ўмовы жыцця судовага ўрадніка. Да 15 ліпеня 1739 г. скарбовы дваранін Міхал Шчодра правёў апісанне земляў, якія ўваходзілі ў склад староства, і склаў інвентар [9, арк. 116].
Перад уступленнем на пасаду Удальрык Радзівіл з’яўляўся палкоўнікам пешага рэгіменту польнай булавы войскаў ВКЛ. Яшчэ 25 ліпеня 1734 г. прыняў ад караля польскага Аўгуста III намінацыю на канюшага літоўскага [7, арк. 69]. Урад быў нададзены Радзівілу за тую падтрымку, якую
78
Удальрык Крыштаф Радзівіл  староста судовы менскі
аказаў ваяводзіч навагародскі ў часы міжкаралеў’я будучаму каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму. Да гэтага часу пасада літоўскага канюшага знаходзілася ў трыманні яго крэўнага родзіча  князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, які, атрымаўшы прывілей на надворнае маршалкоўства ВКЛ, даў «цэсію» (згоду) на пераход урада Удальрыку. Зразумела, што пераход канюшаства ў трыманне менавіта Удальрыка Радзівіла адбыўся па папярэдняй дамоўленнасці паміж Міхалам Казімірам і Мікалаем Фаўстынам, бацькам Удальрыка, Радзівіламі. У каралеўскім прывілеі на высокі ўрад, які атрымаў для Радзівілаў асаблівае значэнне пасля таго, як на ім праславіўся Багуслаў Радзівіл (16201669) актыўны ўдзельнік вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай і запарожскімі казакамі ў сярэдзіне XVII ст., адзначалася, што ўрад надаецца каралём, улічваючы «заслуг! ўраджонага Удальрыка Радзівіла, ваяводзіча нашага навагародскага, перад маестатам нашым».
Адначасова з Удальрыкам атрымаў першы ў жыцці прывілей на староства рэчыцкае, якое стала вакантным пасля смерці Казіміра на Хальчу Халецкага, і яго малодшы брат Альбрыхт [7, арк. 70]. Калі Удальрык на час атрымання ўрада канюшага ВКЛ меў каля дваццаці двух гадоў, то яго брат яшчэ не дасягнуў паўналецця і меў за плячыма толькі сямнаццаць. Несумненна, што атрыманне Альбрыхтам Радзівілам, ваяводзічам навагародскім, такога багатага староства, як Рэчыцкае, мела непасрэдную сувязь з яго шлюбам з Ганнай Кунегундай на Хальчу Халецкай. У канцы 1734 г. Альбрыхт Радзівіл атрымаў прывілей на пажыццёвае валоданне Кендзероўскай дзяржавай у Рэчыцкім павеце [7, арк. 102].
Звычайна трымальнікі Менскага староства займалі пасаду старосты да сваёй смерці, аднак Удальрык Радзівіл знаходзіўся на ёй крыху болей за сем гадоў. У канцы 1744 г. ён адмаўляецца ад яе і згаджаецца на пераход Менскага судовага староства ў пажыццёвае трыманне Юзафа з Parana Іваноўскага, гараднічага менскага. Зразумела, што атрыманне згоды Радзівіла на адмову ад староства і перадача яго ў валоданне гараднічага менскага дорага каштавал! апошняму. Аднак пасада абяцала атрыманне вялікіх прыбыткаў і за кароткі час Іваноўскі спадзяваўся вярнуць сабе ўсё, выдаткаванае раней. 22 лістапада 1744 г. кароль згадзіўся з просьбай Удальрыка Радзівіла аб адмове ад трымання староства і перахода яго Юзафу з Рагала Іваноўскаму [4, арк. 1408]. 26 ліпеня 1745 г. у Бярдзічаве канюшы ВКЛ і староста судовы менскі складае цэсійны ліст «Юзафу Іваноўскаму,
79
Фёдар Чарняўскі
гараднічаму менскаму, патрыёту, у ваяводстве Менскім аселым», у якім паведамляе, што згадзіўся на пераход староства ў трыманне гараднічага менскага «за пэўную суму, да маіх рук адлічаную і атрыманую» [5, арк. 45]. 3 нагоды перадачы староства да новага трымальніка ў абавязковым парадку праводзілася праверка стану гаспадаркі ўладання. Да 9 лютага 1746 г. Уладзіслаў Пузакевіч, скарбовы дваранін ВКЛ па Менскім павеце, склаў інвентар староства [9, арк. 116].
Як і яго бацька, Мікалай Фаўстын, Удальрык Радзівіл у пачатку сваёй палітычнай кар’еры арыентаваўся на Расійскую імперыю. Пасля смерці бацькі ён наведаў СанктПецербург і дабіўся прызначэння сабе пеней памерам у 1000 рублёў, якую атрымліваўда 1752 г. [2, s. 373]. Кацярына I, жонка Пятра I, адзначыла яго адной з вышэйшых узнагарод імперыі ордэнам Аляксандра Неўскага. У канцы 50х гадоў XVIII ст. Удальрык Радзівіл наладзіў стасункі з атачэннем Фрыдрыха II, караля прускага. Змест некаторых лістоў Удальрыка Радзівіла да прускага караля стаў вядомы шляхецкай грамадскасці ВКЛ і негатыўна паўплываў на аўтарытэт князя. Сваё незадавальненне дзеяннямі былога старосты судовага менскага выказаў і Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька.
На нашу думку, на змену палітычнай арыентацыі Удальрыка Крыштафа вялікі ўплыў аказаў правая яго спадзяванняў на атрыманне пасады навагародскага ваяводы. Пасля смерці ў 1754 г. брата, Юрыя Радзівіла, ваяводы навагародскага, было прыкладзена шмат намаганняў для перахода гэтай вельмі важнай пасады ў пажыццёвае трыманне Удальрыка. Аднак каралеўскі двор не жадаў узмацнення Радзівілаў, і Юры Мнішак, каралеўскі маршалак, на радзе сената Рэчы Паспалітай у Всхове дабіўся перадачы ваяводства Юзафу Яблонскаму [2, s. 373].
3 1761 г. Удальрык Радзівіл пачаў накіроўваць лісты ў Атаманскую Порту [2, s. 373]. Вострае незадавальненне Радзівіла выклікалі дзеянні расійскіх войскаў у ВКЛ. Войскі знаходзіліся ў Вялікім Княстве на пастаяннай аснове, забяспечваючы падтрымку палітыкі Аўгуста III. Неабходны правіянт і фураж яны атрымлівалі ў выніку шматлікіх рэквізіцый, падчас якіх вайсковыя камандзіры абыходзіліся з мясцовай шляхтай, як з ворагам. Аднак Порта на тэты час мела вялікія клопаты з захаваннем сваіх валоданняў у Міжземным моры і не мела магчымасці сур’ёзна ўплываць на стасункі Рэчы Паспалітай з яе суседзямі.
80
Удальрык Крыштаф Радзівіл  староста судовы менскі
У 1767 г. Радзівіл далучыўся да кіеўскай канфедэрацыі і ў гэтым жа годзе быў абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай ад Кіеўскага ваяводства.
Для больш дэталёвай характарыстыкі Удальрыка Радзівіла звернемся да сямейнароднасных сувязей і жыццёвых інтарэсаў старосты судовага менскага. Удальрык Крыштаф Радзівіл нарадзіўся 28 студзеня 1712 г. у Дзятлаве Слонімскага павета. Яго бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл (16881746), сын Дамініка Мікалая Радзівіла (1648/16531697), канцлера ВКЛ, займаў пасаду ваяводы навагародскага (17291746), а маці Барбара Завішанка, ваевадзянка менская, дачка Крыштафа Станіслава Завішы (16661721), ваяводы і старосты судовага менскага і Тэрэзы Тышкевічаўны, крайчанкі літоўскай. Братам маці быў згаданы вышэй Ігнацы Завіша, у канцы жыцця каралеўскі маршалак. Бацька Удальрыка Радзівіла пражыў на гэтым свеце каля 58 гадоў, а маці памерла на васьмідзесятым годзе жыцця.
Сям’я ваяводы навагародскага нават па мерках таго часу была вельмі вялікай (восем сыноў і шэсць дачок). Сярод родных братоў Удальрыка варта адзначыць Альбрыхта (17171790), генераламаёра войскаў ВКЛ, аднаго з кіраўнікоў Барскай канфедэрацыі, зацятага праціўніка абрання на каралеўскі сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага, старосту судовага рэчыцкага; Юрыя (17211754) ваяводу навагародскага ў 17461754 гг.; Станіслава (17221787) крайчага ВКЛ, генераллейтэнанта кавалерыі войскаў ВКЛ [14, 812].