Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Праз сваіх крэўных з боку маці Удальрык парадніўся з многімі ўплывовымі шляхецкімі радамі Менскага павета, што несумненна забяспечыла яму пры выкананні абавязкаў старосты судовага менскага падтрымку значнай часткі мясцовай шляхты. Родная сястра маці, менавіта Брыгіда Завішанка, ваевадзянка менская, да 1737 г. узяла шлюб са Станіславам Юзафам Свянціцкім, лоўчыцам мсціслаўскім, старостам данілавіцкім, які ў канцы свайго жыцця, да 5 лістапада 1739 г. атрымаў ад Удальрыка Радзівіла прызначэнне на пасаду падстаросты судовага гродскага Менскага ваяводства і некаторы час кіраваў работай Менскага гродскага суда [8, арк. 27]. Пасля смерці Свянціцкага Брыгіда Завішанка ўзяла шлюб з князем Міхалам на Жыжмах Жыжэмскім, спачатку пісарам гродскім, потым сурагатарам, прадстаўніком уплывовай у Менскім павеце сям’і Жыжэмскіх. Па прычыне адсутнасці ў Менскім павеце земскага суда, сурагатар выконваў некаторыя абавязкі па актыкацыі даверчых лістоў на абарону маёмасных правоў шляхты, перадшлюбных кантрактаў і актаў
81
Фёдар Чарняўскі
купліпродажу. У канцы жыцця Міхал Жыжэмскі атрымаў прывілей на вельмі важны ў судовай сістэме Менскага навета ўрад падкаморыя Менскага ваяводства (павета). Яшчэ адна крэўная Радзівіла Петранела Завішанка каля 1735 г. узяла шлюб з Францішкам Валадковічам, войскім і палкоўнікам Менскага ваяводства.
Удальрык Радзівіл прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны яго шэсць разоў выбіралі паслом вальных соймаў Рэчы Паспалітай (з 1730 да 1767 г.). Прычым, кожны раз ён абіраўся на сойм ад таго ваяводства, або павета, у якім на той час былі вельмі моцнымі пазіцыі Радзівілаў. У 1746 г. шляхта Берасцейскага павета на сойміку абрала яго сваім паслом на сойм Рэчы Паспалітай [2, s. 373]. У 1754 г. менская шляхта абрала яго сваім паслом на вальны сойм, але не прышла да згоды ў адносінах да кандыдатуры другога пасла і соймік быў сарваны. Неаднаразова абіраўся на соймах у розныя камісіі і нават прэтэндаваў на абранне маршалкам вальнага сойма.
Шмат часу Удальрык Радзівіл праводзіў пры саксонскім двары Аўгуста III, дзе, выконваючы замовы сваіх крэўных, дабіваўся выдзялення для іх старостваў і новых урадаў [2, s. 373].
У гэтым родзе з самага маленства хлопчыкаў рыхтавалі да вайсковай службы. Ваяводзіч навагародскі вельмі рана ўступіў на ваенную службу. У 1735 г., ва ўзросце 23 гадоў ад нараджэння, атрымаў звание палкоўніка пешага рэгіменту булавы польнай войскаў ВКЛ [2, s. 373]. Аддзелы рэгіменту стацыянаваліся ў Нясвіжы і Карэлічах і новапрызначаны камандзір шмат часу праводзіў у асяроддзі вайскоўцаў. 3 1743 г. атрымаў прызначэнне на генераллейтэнантства літоўскіх войскаў. У 1749 г. Удальрыку давялося ўзначаліць войска, якое падавіла рух гайдамакаў у Заходняй Украіне [ 14].
Род Радзівілаў даў Вялікаму Княству Літоўскаму шмат выдатных дзяржаўных дзеячаў і ваеначальнікаў, якія сваімі высілкамі ў значнай ступені вызначалі накірунак развіцця дзяржавы.
Рознабаковая адукаванасць лічылася звычайнай для прадстаўнікоў роду. Радзівілы атрымлівалі выключна высокую па якасці хатнюю адукацыю. Добрыя вынікі таксама давала навучанне ў Навагародскім, Нясвіжскім і Полацкім езуіцкіх калегіумах. Большасць юнакоў працягвала вучобу ў лепшых універсітэтах Еўропы. Так, Дамінік Мікалай Радзівіл вучыўся ў Італіі [11], Мікалай Фаўстын Радзівіл атрымаў адукацыюў Парыжы [12]. Удальрык, пасля завяршэння хатняй адукацыі, працягнуў вучобу ў Варшаве і Легніцы [14].
82
Удальрык Крыштаф Радзівіл  староста судовы менскі
Ужо ў пачатку XVI ст., менавіта ў 15341535 гг„ адзначана знаходжанне Мікалая Радзівіла на вучобе ў Кракаўскім універсітэце падчас рэктарства Марціна Бёма з Олькуша [1, s. 189]. Спроба ідэнтыфікацыі гэтай асобы не мела поспеху. Мікалай Юр’евіч Руды і Мікалай Янавіч Чорны Радзівілы, якія нарадзіліся адпаведна ў 1512 г. і ў 1515 г., і маглі праходзіць навучанне ў гэтай установе, у 15341537 гг. на чале сваіх почтаў удзельнічалі ў Старадубскай вайне з Маскоўскай дзяржавай [8, арк. 58]. На нашу думку, існуе верагоднасць таго, што ў тэты час ва ўніверсітэце вучыўся менавіта Мікалай Руды. А ў Старадубскай вайне ён мог удзельнічаць на яе завяршаючым этапе ў 15361537 гг.
Менш вядома аб унёску Радзівілаў у развіццё культуры і мастацтва Вялікага Княства Літоўскага. Жыццё пакідала ім няшмат часу на заняткі, не звязаныя з вайной і кіраваннем краінай. У ліку творчых прадстаўнікоў роду адразу можна прыгадаць Францішку Уршулю Радзівіл (17051753), а таксама самога Удальрыка Радзівіла. Гэта не азначае, што іншыя Радзівілы не паважалі літаратуру і не займаліся мастацтвам. Дастаткова ўспомніць Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіротку (15491616), вялікага маршалка ВКЛ. Сваё падарожжа праз Італію ў Святую Зямлю, наведванне выспаў Крыт і Кіпр, Ерусаліма і іншых гарадоў у Палестыне і Сірыі, а таксама Каіра ў Егіпце, ён апісаў у кнізе «Перэгрынацыя, або паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштафа Радзівіла ў Святую Зямлю» [15, с. 165447]. Гэтая кніга стала часткай сусветнай культуры і да нашага часу лічыцца адным з найлепшых твораў аб падарожжах. Гісторыкам добра вядомы творы Альбрыхта Станіслава Радзівіла (15931656), канцлера Вялікага Княства Літоўскага, якія з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі па ўнутранай і знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст.
Удальрык Радзівіл быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Значную частку ведаў ён атрымаў самастойна. Як паведамляюць даследчыкі, канюшы літоўскі і староста судовы менскі выдатна валодаў грэчаскай, нямецкай, французскай, італьянскай і англійскай мовамі. За сваё жыццё ён напісаў шмат твораў, большасць з якіх, на жаль, не надрукавана і сёння. Князь добра разбіраўся ў тэхнічных пытаниях. Вядома, што ім падрыхтавана некалькі тэхнічных трактатаў. Ён сабраў адну з лепшых бібліятэк у ВКЛ, якой карыстаўся для напісання прац, прысвечаных розным галінам навукі, тэхнікі і мастацтва.
83
Фёдор Чарняўскі
Неабходна адзначыць, што асаблівая цікавасць у Удальрыка Радзівіла да вывучэння літаратуры і мастацтваў праявілася пасля таго, як ён у канцы 40х гадоў XVIII ст. моцна захварэў на падагру і вымушаны быў абмежаваць свой удзел ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай [2, s. 373]. Нягледзячы на тое, што ён шмат часу лячыўся на радзіме і наведваў курортныя мясціны ў Чэхіі, хвароба праследавала яго ўсё жыццё.
Мы заўважылі, што Радзівіл лёгка адмаўляўся ад наданых яму ўрадаў і пасад і за «пэўныя сумы» даваў згоду на іх пераход іншым асобам. 2 снежня 1762 г., пасля атрымання пасады вялікага пісара ВКЛ, ён адмаўляецца ад урада канюшага літоўскага на карысць Антонія Тызенгаўза. Праз два тыдні Удальрык адмаўляецца і ад такой высокай пасады, як генераллейтэнантства ў войску ВКЛ [6, арк. 894]. Зразумела, што за адмову ад кожнай пасады або ўрада ён атрымліваў грошы, якія выдаткоўваў на набыццё неабходных для працы кніг і матэрыялаў. Верагодна, што зямельныя валоданні не давалі Удальрыку Радзівілу неабходных сродкаў для працягу яго працы ў сферы навукі. Вынікамі навуковай дзейнасці князя з’яўляюцца выданні «Апісанне ўсіх нацый у Еўропе» і «Універсальная гісторыя», рукапіс якой налічвае каля 3648 старонак [14]. За ўвесь мінулы час надрукавана толькі 14 лістоў з гэтага фундаментальнага твору. Яго пяру належыць і цікавая кніга «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў», якая была напісана ў 1741 г.
Гісторыкі паведамляюць і аб распрацоўцы Удальрыкам Радзівілам некаторых тэхнічных прыстасаванняў. Яго сучаснікі ведалі аб пабудове ім машыны для ачысткі ставаў і азёр. Аднак большасць з іх адносілася да гэтай справы скептычна, ведаючы, што ў вынаходцы ўсе яго азёры пазарасталі, а ў некаторых ставах вада размыла плаціны і знесла млыны [2, s. 373].
На нашу думку, Удальрыка Радзівіла ў найбольшай ступені прыцягвала літаратура. Яго пяру належаць шматлікія вершаваныя творы. Сярод іх значнае месца займаюць польскамоўныя оды, панегірыкі і элегіі, многія з якіх надрукаваны яшчэ пры жыцці аўтара. Найбольш вядомы твор  «Вучоныя забавы ў вершах і прозе». Вялікую ўвагу надаваў Удальрык Радзівіл перакладу на польскую мову твораў старажытнагрэчаскага аўтара Сафокла, французскіх драматургаў П. Карнеля і Ж. Расіна. Ён добра ведаў і беларускую мову. Пры перапрацоўцы твора Э. Бурселя «Камедыя Эзопа» Радзівіл увёўу п’есу персанаж, які выказваецца пабеларуску [14].
Радзівіл двойчы браў шлюб. Шлюб з Соф’яй Рэеўнай з Наглавіц, па першым мужы Янавай Пеплоўскай, кашталянавай валынскай, ён узяў
84
Удальрык Крыштаф Радзівіл  староста судовы менскі
у 1740 г. Дзякуючы гэтаму ён стаў зямянінам Холмскага ваяводства і атрымаў магчымасць карыстацца ў сваіх інтарэсах даходамі з земляў жонкі. Рэеўна зышла з гэтага свету ў сакавіку 1765 г. Надзея працягваць і надалей выкарыстанне спадчыны памёрлай жонкі аказалася марнай. Крэўныя Соф’і Рэеўны выгналі ўдаўца з усіх зямель, якія яна запісала Радзівілу ў дажывоцце [2, s. 373].
Другі шлюб Удальрык Радзівіл узяў у сакавіку 1767 г. з Элеанорай Каменскай, харужынай валынскай [2, s. 373]. Крэўныя былога старосты судовага менскага былі моцна незадаволены яго новым шлюбам і, верагодна, чынілі перашкоды намерам Удальрыка. У гэтым шлюбе нарадзіўся сын Матэвуш, генерал расійскіх войскаў. Элеанора з Камінскіх Удальрыкавая Радзівілавая, у другім шлюбе Станіслававая Навакоўская, сышла з гэтага свету ў пачатку студзеня 1816 г. [2, s. 373].
У канцы жьщця Удальрык Радзівіл моцна пасварыўся са сваім братамі. Асноўнай прычынай супрацьстаяння паміж імі стала невыкананне Удальрыкам абавязацельстваў па пазыках. Ён шмат пазычаў і не заўсёды меў магчымасць сваечасова вярнуць грошы. Асабліва шмат яго пазыковых лістоў трымаў у сябе брат Альбрыхт. Пасля смерці ў лютым 1770 г. Барбары Завішанкі Мікалаевай Фаустынавай Радзівілавай, ваяводзіны навагародскай, браты захапілі не тольку тую частку мацярынскай спадчыны, якая павінна была перайсці на Альбрыхта і Станіслава, але і тыя землі, якія былі прадвызначаны тэстаментам маці для яе старэйшага сына, менавіта для Удальрыка. Дзеянні братоў пасадзейнічалі абвастрэнню ў лютым 1770 г. варожасці паміж Радзівіламі. Каб прымусіць Удальрыка пайсці на пагадненне, браты арыштавалі яго жонку з дзіцем [2, s. 373]. У адказ Удальрык захапіў Бярдзічаў. У гэтым горадзе, адчуваючы набліжэнне смерці, ён склаў тастамент. Не давяраючы сваім братам, апеку над жонкай і маленькім сынам Радзівіл даручыў сваім бліжэйшым сябрам.