Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Неабходна адзначыць, што асноўным зместам дэкрэта 1758 г. было не пакаранне вінаватых у пажары, а прыняцце шэрагу мер па паляпшэнні парадку ў горадзе. Так, у сувязі з тым, што следства выявіла парушэнне ста
3 Выпіс дадзенага рашэння захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве: AGAD. AR. Dz. XV. T. 18. P. 1. S. 6678.
4 AGAD. AR. Dz. XV. T. 18. P. 1. S. 78.
5 AGAD. AR. Dz. XV. T. 18. P. 1. S. 7778.
6 AGAD. AR. Dz. XV. T. 18. P. 1. S. 78.
109
Аляксандр Доўнар
ражытнага абавязку горада па ўтрыманні ў надежным стане гарадскога вала; магістрат павінен быў запланаваць і ажыццявіць яго аднаўленне на ўсім працягу гарадской абарончай лініі: у разбураных месцах адрамантаваць  «узвесці і грунтоўна насыпаць». Для гэтага было неабходна замацаваць асобныя адрэзкі вала за гарадскімі кварталамі і прыцягнуць да яго аднаўлення нясвіжскі кагал, які адказваў за рамонт і надежны стан вала ад кляштара бернардынаў да Езуіцкай брамы7.
Судовым следствам 1758 г. было выяўлена, што частае выкарыстанне арыгіналаў прывілеяў, універсалаў, канстытуцый, эдыктаў і г.д., у розныя часы выдадзеных Нясвіжу, можа прывесці да іх пашкоджання і страты. У сувязі з гэтым магістрату прадпісвалася скдасці рэестр арыгіналаў прывілеяў, якія захаваліся, а іх змест перапісаць у асобную кнігу праў, свабод і прывілеяў (складанне аналагічных кніг стала шырока практыкавацца ў гарадах ВКЛ у другой палове XVIII ст.). Самі арыгіналы належала захоўваць у спецыяльнай скрыні  карыстацца імі прадугледжвалася толькі ў выключных выпадках. Для штодзеннага выкарыстання прадназначалася кніга прывілеяў. Яна захоўвалася ў бурмістра Якуба Нячая, да якога патрэбна было звяртацца ў выпадку неабходнасці скарыстацца тым ці іншым дакументам з дадзенай кнігі. Бурмістр у трохдзённы тэрмін павінен быў выдаваць выпіскопію патрэбнага дакумента, адпаведнасць якога арыгіналу завяраў прэзідэнт гарадскога магістрата8.
Асобную ўвагу дэкрэт 1758 г. надаў пытанню ўпарадкавання працы гарадскіх органаў улады Нясвіжа:
 так, прадпісвалася, што нясвіжскія войты не падлягалі магістрацкаму суду. Войт горада абавязаны быў сачыць за выкананнем магістратам сваіх паўнамоцтваў, акрамя гэтага ён абавязаны быў вяршынстваваць на ўсіх судовых пасяджэннях гарадскіх судоў: як войтаўскага, так і магістрацкага. Магістрат адказваў за захаванне ўнутранага парадку ў горадзе, ажыццяўляў збор і раскладку грамадскіх складак і падаткаў, фарміраваў даходную і расходную частку гарадскога бюджэту і штогод рабіў справаздачу аб выдаткаванні гарадскіх сродкаў і выкарыстанні гарадской маёмасці. Прычым па асобным прывілеі віленскага ваяводы Міхала Радзівіла дадзеная справаздача павінна была адбывац
7 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 7071.
8 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 75.
110
Дакумент 1758 г. аб мерах супрацьпажарнай бяспекі
ца ў прысутнасці самога ўладальніка Нясвіжа  Радзівіла ці яго нясвіжскага старосты9;
	згодна з дэкрэтам 1758 г. гарадскія сходы [магістрата] павінны былі адбывацца два разы на тыдзень. У выпадку адсутнасці пытанняў для абмеркаванняў на такіх сходах патрэбна было чытаць гарадскія прывілеі, універсалы, ці нормы магдэбургскага права. Прысутнасць на сходзе вызначаных асоб была абавязковай, а іх адсутнасць без аб’ектыўных прычын на працягу трох пасяджэнняў запар павінна была карацца турэмным зняволеннем у ратушы10;
	у адпаведнасці з даўнім звычаем магістрат і кагал павінны былі арганізоўваць нясенне варты каля гарадскіх брам (брамную ці цэпоўную варту), якая б мянялася кожны дзень11;
	магістрат павінен быў падтрымліваць у добрым стане грэблі і масты на дарогах, якія праходзілі па гарадской зямлі, рамантаваць брук на гарадскім рынку і вуліцах12;
	магістрат павінен быў клапаціцца пра адукацыю дзяцей нясвіжскіх мяшчан13.
Асноўным жа зместам дэкрэта 1758 г. была супрацьпажарная бяспека. Дакумент прадугледжваў цэлы шэраг мер: па папярэджванні пажараў, па стварэнні матэрыяльнай базы для іх тушэння і па распрацоўцы канкрэтных правіл па барацьбе з агнём.
Так, у адпаведнасцямі з мерамі па папярэджванні і раннім выяўленні пажараў:
	забаранялася трымаць у дамах печы, якія тапіліся пачорнаму. Прадпісвалася мець у будынках мураваныя коміны, якія павінны быць выведзены «пад дах», і якія трэба было трымаць пастаянна пачышчанымі;
	забаранялася хадзіць ноччу па вуліцах, дварах, дамах з лучынай, замест гэтага прадпісвалася ў цёмны час выкарыстоўваць запраўленыя ліхтарыкі;
’	AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 70.
1	0 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 76.
1	1 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 73.
1	2 AGAD. AR. Dz. XV. T. 18. P. 1. S. 74.
1	3 AGAD. AR. Dz. XV. T. 18. P. 1. S. 70.
Ill
Аляксандр Доўнар
	для асвятлення ўсіх вуліц патрабавалася «на іх вуглах» размясціць металічныя прыстасаванні, якія б выконвалі ролю ліхтароў («каганцы»). Каганцы трэба было выкарыстоўваць з рознымі тыпамі мацавання: якія б мацаваліся да сценак мураваных дамоў і якія б віселі на спецыяльных круках пры драўляных дамах. Прычым магістрат адказваў за забеспячэнне каганцамі вуліц сваёй юрысдыкцыі, а кагал  за вуліцы з кампактным пражываннем яўрэяў. Акрамя гэтага ў камплект разам з каганцом уваходзіла спецыяльнае дрэўка для яго абслугоўвання: запальвання, запраўкі. За выкарыстаннем каганцоў, патрымку ў іх агня адказвалі гаспадары тых дамоў, на якіх яны былі прымацаваны14;
	магістрату з кагалам прадпісвалася арганізаваць надежную начную варту, якая б ахоўвала горад, патрулюючы ноччу вуліцы, ад пажараў і злачынцаў. На жаль, дэкрэт 1758 г. не ўтрымлівае дакладных дэфініцый адносна гарадской варты, а толькі называе магістрат і кагал як інстытуты, што вызначаюць іх дакладныя склад, функцыі і ўмовы дзейнасці. Тым не менш, можна сцвярджаць, што магістрат з кагалам павінны былі наняць людзей, якія б неслі начную варту, даць ім дакладныя інструкцыі і забяспечыць спецыяльнай формай15;
	магістрату загадвалася ўстанавіць на кожнай вуліцы начальніка квартала  кватэрмайстра, які абавязаны быў на сваім участку як мага часцей (не радзей аднаго раза на тры дні) праводзіць праверку выканання норм супрацьпажарнай бяспекі, стану начыння для тушэнняў пажараў: кадзяў з вадой, вёдраў, драбін на страхах. Кватэрмайстры абавязаны былі дакладваць нясвіжскаму старосту аб усіх парушэннях супрацьпажарнай бяспекі, а магістрат абавязаны быў караць вінаватых адпаведна іх віны16;
	кожны гаспадар на сваім гарадскім пляцы абавязаны быў «высаджваць вырошчваць, падразаць» ліпы або іншыя дрэвы. Дрэвы, акрамя эстэтычнага ўпрыгожвання горада, спрыялі памяншэнню магчымасці распаўсюджвання агню пры пажары. Для догляду за дрэвамі і аказання дапамогі мяшчанам у іх пасадцы, магістрат павінен быў прызначыць садоўніка. За невыкананне гэтага патрабавання вінаваты павінен быў быць
14 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 7273.
15 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 73.
16 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 7374.
112
Документ 1758 г. аб мерах супрацьпажарнай бяспекі
пакараны штрафам у гарадскі бюджэт у памеры 1 талера і зняволеннем на два тыдні ў замку з прыцягненнем да працы на замкавых валах17.
Хто набывае за ўласны кошт	Супрацьпажарны інвентар				Месца захоўвання
	Жалезныя крукі	Скураныя вё дры	Сякеры	Ручныя вадзяныя помпы	
Магістрат	12	24	12	12	у ратушы, у асобным пакоі
Кагал	12	24	12	12	у сінагозе
Кравецкі цэх		12			у цэхмістраў
Купецкі цэх		12			
Шавецкі цэх		12			
Мулярскі цэх				12	
Ткацкі цэх	6	6			
Кушнерскі цэх	6	6			
Кавальскі цэх				12	
Дэкрэт 1758 г. прадпісваў магістрату і кагалу стварыць акрэсленую матэрыяльную базу для тушэнняў пажараў і загадваў зрабіць, набыць і ўтрымліваць у надежным стане пэўны супрацьпажарны інвентар. Так, патрэбна было:
	за гарадскія сродкі выкапаць на вуглах гарадскога рынку дзве студні, а за кошт кагала  адну, на яўрэйскім рынку;
	пры кожнай вышэйадзначанай студні мець па дзве падводы з цэбрамі і ваннамі, якія б былі спецыяльна прыстасаваны для падвозу вады;
	мець у працоўным стане дзве добра абсталяваныя «пажарныя машынывазы» з вадзянымі помпамі: за закупку і ўтрыманне адной павінен быў адказваць нясвіжскі магістрат, другой  кагал. Магістрат і кагал для нагля ду за кожнай пажарнай машынай, яе аховай, утрыманнем, запаўненнем ёмкасці вадой і яе перыядычнай змены прызначалі аднаго мешчаніна і аднаго яўрэя адпаведна, хаця самі пажарныя машыны павінны былі знаходзіцца ў агульнадаступным месцы18;
17 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. Р. 1. S. 73.
18 AGAD. AR. Dz. XV. Т. 18. R 1. S. 71.
113
Аляксандр Доўнар
	набыць супрацьпажарны інвентар19:
Акрамя грамадскага інвентара пажаратушэння, кожны жыхар горада павінен быў мець свае асабістыя супрацьпажарныя сродкі:
	пры кожным доме напоўненую вадой бочку, ці кадзь і г.д., у якой неабходна было перыядычна мяняць ваду;
	на страсе дома кожны гаспадар павінен быў мець драбіны, пры чым размяшчаць іх так, каб яны былі бачнымі для правяраючых20.
Да правіл па правядзенні тушэння пажараў са зместу дэкрэта 1758 г. можна вылучыць наступныя палажэнні:
У выпадку ўзнікнення пажара, на яго тушэнні абавязкова павінен быў прысутнічаць прэзідэнт горада, які ў першую чаргу кантраляваў неадкладную дастаўку пажарных машын на месца ўзгарання як у горадзе, так і ў замку. Для хуткасці дастаўкі азначаныя машыны, як гаварылася вышэй, павінны былі знаходзіцца ў агульнадаступным месцы: каб любы жыхар ці госць горада (мяшчанін, яўрэй, салдат замкавага гарнізоны, служачы панскага двара, падданы нясвіжскіх кляштароў, праязджаючы фурман і г.д.), які б апынуўся першым каля тых машын, мог даставіць іх на пажар. Першаму, хто б даставіў такую машыну, прэзідэнт горада павінен быў бы выплаціць «прэмію» у 100 злотых, а хто б «другі падаспеў»  50 злотых.
Пры тушэнні агню неабходна было задзейнічаць набыты супрацьпажарны інвентар. За жалезныя крукі, скураныя вёдры, сякеры, ручныя вадзяныя помпы, якія захоўваліся ў ратушы, павінен быў адказваць прызначаны магістратам мешчанін, які жыў найбліжэй ад ратушы. Яму перадаваўся ключ ад пакоя з супрацьпажарным інвентаром і, у выпадку неабходнасці, ён раздаваў вышэйпазначаны інструмент людзям, якія б з’явіліся для тушэння агню21.
Пры ўзнікненні пажара кожны кватэрмайстр па першым жа гукавым сігнале, які падаваўся з дапамогай труб ці гарадскога барабана, павінен быў з’явіцца з людзьмі сваёй вуліцы на месца пажара для яго тушэння...