12 Гл. заўвагі да дак. № 2. 127 Ігар Самкоў Яшчэ адным дакументам з'яўляецца ўніверсал Яна Караля Хадкевіча часоў польскатурэцкай вайны 16201621 гг., дадзены князю Жыгімонту Каралю Радзівілу, сыну Мікалая Радзівіла Сіроткі і будучаму чацвёртаму нясвіжскаму ардынату. Пасля паразы польскага войска пад Цацорай у 1620 г„ смерці кароннага гетмана Станіслава Жалкеўскага і ўзяцця ў палон польнага гетмана Станіслава Канецпольскага, для кіравання войскам быў абраны гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч. Дак. № 4 якраз і з'яўляецца прыкладам арганізацыі і кіравання. Трэба адзначыць, што Жыгімонт Караль Радзівіл на чале сваёй харугвы ўдзельнічаў у знакамітай Хацінскай бітве, дзе войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над шматлікай турэцкай арміяй. Значную цікавасць выклікаюць згаданыя прывілеі. У дак. № 5 мы бачым ужыванне кадуковага ці вымарачнага права, калі пакінуты без гаспадароў маёнтак перадаецца трэцяму боку. Згодна са Статутам 1588 г., па якім «тыхъ, которые без потомъковъ, близких щадковъ и наследковъ своихъ зомруть, ни на кого права своего прирожоного, выслужоного и набытого не въливъшы и не записавшы, бо по тыхъ и таким обычаемъ именье спадкомъ на речъ посполитую и на насъ, г[о]с[по]д[а]ра, великого кн[я]зя и потомъковъ нашых, великих кн[я]зей литовъскихъ, приходять и приходили будуть»13. Таксама, згодна са статутам, Павел Пузіноўскі, як чалавек простага стану, не меў ніякага права трымаць маёмасць і карыстацца шляхецкімі вольнасцямі. Прывілей караля Яна Казіміра земскаму віленскаму пісару Марцыяну Валовічу дадзены падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 16541667 гг. Кароль надае яму вёскі ў Смаленскім ваяводстве, якія дагэтуль належалі Адаму Самоўскаму. Па падымным рэестры 1650 г. у маёмасці Самоўскага налічвалася дымоў жылых 29, а слабадскіх II14. У 1654 г., падчас аблогі Смаленска рускімі войскамі, мы бачым яго ў спісе абаронцаў15. Пасля здачы Смаленска, у верасні 1654 г. Адам Самоўскі прысягае на вернасць маскоўскаму цару16, і ўжо праз два тыдні ўсю ягоную 13 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск, 1989. Р. 3, арт. 17 14 Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Wojewddztwo smoleriskie 1650 r. / Opr. S. Dumin, A. Rachuba. Warszawa, 2009. 15 РГАДА, ф. 145, on. 1, д. 1. 16 РГАДА, ф. 137, on. 1, kh. 16. 128 Дакументы Нясвіжскай ардынацыі маёмасць, а таксама веску Заступава здрадніка Кульвы Маскаля, атрымлівае Марцыян Валовіч. Дакумент пад № 7, прадстаўлены ў падборцы, з’яўляецца выпісам з гродскіх кніг ДавыдГарадоцкага княства, якое ў свой час належала каралеве Боне Сфорца. Пасля яе смерці кароль Жыгімонт Аўгуст у 1558 г. перадаў княства канцлеру ВКЛ Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Менавіта з гэтага часу і на працягу амаль 400 год ДавыдГарадок з ваколіцамі належаў Радзівілам. Пасля падзелу сынамі Мікалая Чорнага бацькоўскай спадчыны і арганізацыі ардынацый ДавыдГарадоцкае княства трапіла да Альбрыхта і ўвайшло у 1586 г. у склад Клецкай ардынацыі. У 1690 г., пасля смерці чацвёртага клецкага ардыната бяздзетнага Станіслава Казіміра, маярат ізноў апынуўся ў валоданні нясвіжскай лініі Радзівілаў Па дамоўленасці паміж Каралем Станіславам Радзівілам, на той час нясвіжскім ардынатам, і яго дзядзькам Дамінікам Мікалаем, канцлерам вялікім літоўскім, клецкі маярат перайшоў да апошняга, тым самым быў пакладзены пачатак так званай малодшай лініі клецкіх ардынатаў. Цікава адзначыць, што Дамінік Мікалай, які з'яўляўся малодшым сынам Аляксандра Людвіка Радзівіла, не меў права атрымаць у спадчыну Нясвіжскую ардынацыю. Але менавіта яго нашчадкі з 1814 г. пачалі валодаць Нясвіжскай ардынацыяй. На момант напісання дакумента (1732 г.) Клецк разам з ДавыдГарадком належаўунуку ДамінікаМікалая МарцінуМікалаю. На прыціснутай да выпісу пячаткі з выявай гербу Радзівілаў можна ўбачыць пачатковыя літары яго імя і пасады: M(arcin) M(ikolaj) Х(І0^) R(adziwitl) K(rajczy) W(ielkiego) X(i^stwa) L(itewskiego). Менавіта так, на наш погляд, можна атрыбуціраваць гэтую пячатку. Хутчэй за ўсё гэта не асабістая пячатка, а так званая «малая канцылярская», прызначаная для ардынацыйнага справаводства. Асаблівую цікавасць выклікае і змест дакумента. Сам выпіс датуецца 1732 годам, але ўтрымлівае копію ліста Дзяміда Гарасімавіча Машляка і яго жонкі ад 9 лістапада 1720 г., паводле якога паны Машлякі перадаюць пану Марціну Будкевічу з жонкаю згодна са Статутам трэцюю частку ўсёй сваёй маёмасці на нейкіх умовах. На якіх менавіта вызначыць немагчыма, бо першы аркуш дакумента, на жаль, страчаны. Згаданыя асобы адносяцца да дробнай шляхты і знаходзяцца паміж сабой у роднасных адносінах сыны Машляка, Даніла і Кандрат з'яўляюцца швагерамі сям'і Будкевічаў. Для пацверджання праўдзівасці свайго ліста Дзямід Машляк запрасіў у якас 129 Ігар Самкоў ці пячатараў мясцовых шляхцічаў. Прычына запрашэння банальная ні Дзямід Машляк, ні яго жонка, Ганна Альпінская, не ўмелі пісаць, «іако nieumiei^tni pisma». Хутчэй за ўсё гэта наступства войнаў 16481667 гг., калі ў дзяржаве назіраўся культурны, дэмаграфічны і эканамічны спад. Цікава адзначыць, што сярод шляхцічаў, якія падпісалі ліст, можна заўважыць Аляксандра і Андрэя Алешаў, магчыма, продкаў вядомага пісьменніка Юрыя Алешы17. Ліст быў складзены ў родавым маёнтку Машлякоў у Любры, ці Люберы. Сёння гэта вёска Рубель Столінскага ра ёна Брэсцкай вобласці, якая знаходзіцца ў 15 км ад ДавыдГарадка. Варта адзначыць, што і дагэтуль паўднёвая частка вёскі сярод мясцовых жыхароў так і завецца Машлякі. Да мясцовай шляхты можна аднесці і пісара, які зрабіў выпіс тэта Караль Скева Апановіч. Цікава адзначыць, што яшчэ ў 1503 г. князь Фёдар Іванавіч Яраславіч, які на той момант валодаў ДавыдГарадокскім княствам і пасля якога яно адышло да каралевы Боны, сваім прывілеем на вечнасць надзяляе двараніна Севасцяна Скеву Апановіча некалькімі дворышчамі ў сяле Альпені, якое знаходзіцца паміж вышэй згаданымі ДавыдГарадком і Люберам18. Не выключана, што наш пісар з'яўляецца нашчадкам гэтага княжата двараніна. Спадзяёмся, што прапанаваныя дакументы будуць цікавымі для ўсіх, хто займаецца гісторыяй Беларусі. Падчас падрыхтоўкі тэксту дакументаў у асноўным выкарыстоўваліся «Метадычныя рэкамендацыі...»19 А.І. Грушы. Таксамаўлічваўся вопыт вы 17 Алеша Юрый (18991960) савецкі пісьменнік, паэт, драматург. Аўтар рамана “Тры таўстуны”. 18 НГАБ, ф. 147, воп. 3, спр. 12010, арк. 101. 19 Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIIIXVIII стст. перыяд Вялікага княства Літоўскага) / Аўт.склад. А.І. Груша. Мінск, 2003. 130 Документы Нясвіжскай ардынацыі дання як асобных крыніц, так і кніг Метрыкі ВКЛ20, беларускіх публікатараў і іх украінскіх калег21. У аснову перадачы тэксту дакументаў пакладзены прынцып палітарнага транскрыбіравання. Тэкст дакументаў падзелены на словы, сказы і абзацы паводле прынцыпу тэматычнай і граматычнай закончанасці. Знакі пунктуацыі расстаўлены ў адпаведнасці з сучаснымі правіламі бела Перамалёўка з адбітка пячаткі Марціна Мікалая Радзівіла. рускай мовы. Знакі пунктуацыі, якія ёсць у тэксце, не перадаюцца. Вялікія (памерам у два і болей радкі) і тоўстыя літары вылучаюцца тлустым шрыфтам. Канец радка адзначаецца адной вертыкальнай рыскай «|», канец аркуша дзвюма «||». Нумар аркуша абазначаецца ў самім тэксце ў квадратных дужках тоўстым шрыфтам. Кустоды, пры іх наяўнасці, захоўваюцца. У тэксце пакінуты ўсе апіскі пісараў ці перапісчыкаў. Больш значныя памылкі агаворваюцца ў заўвагах. Пропуск! тэксту, якія выкліканы пашкоджаннямі дакументаў (абрыў, плямы атраманту, заклейкі) па магчымасці аднаўляюцца і бяруц ца ў квадратныя дужкі. Пры немагчымасці аднавіць пашкоджаны тэкст, прабел абазначаецца шматкроп’ем і ў заўвагах адзначаецца характар пашкоджання. У заўвагах адзначаюцца і выпраўленні, памаркі. Асобна паказваецца, калі праўкі зроблены іншым атрамантам. Пра наяўнасць на аркушах архіўных надпісаў таксама робяцца заўвагі. Асабістыя імёны, та 20 Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1 / Падрыхтавалі А.І. Груша, М.Ф. Спірыдонаў, М.А. Вайтовіч. Мінск, 2003; Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 44. Кніга запісаў 44 / Падрыхтаваў А.І. Груша. Мінск, 2001; Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга № 560. Кніга перапісаў № 3 / Падрыхтаваў А. Дзярновіч. Мінск, 2010; Кніга магістрата места Полацка 1727 г. / Падрыхтавалі А.М. Латушкін, М.Д. Макараў. Беласток Вільня, 2012. 21 Руська (Волинська) Метрика. Книга за 16521673 рр. / Підготував до друку П. Кулаковський. Острог Варшава Москва, 1999 (= Monumenta Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia. Fontes XVXVII saec. Vol. V); Литовська Метрика. Книга 561. Ревізіі украінськіх замків 1545 року / Підготував В. Кравченко. Кйів, 2005. (= Архівні джерела, т. 7); Білоус Н. Тестаменти киян середини XVI першоі половини XVII ст. Кйів, 2011. 131 Ігар Самкоў панімічныя назвы, рознае напісанне адных і тых жа слоў усё захавана ў адпаведнасці з арыгіналам. Усе літары кірылічнага тэксту, якія выйшлі з ужытку а гэта £, е, w, «, ^, a захоўваюцца. Выключэнне складае загалоўная літара £, якая перадаецца праз літару Е. Дыграф кг захоўваецца. Літары ъ(ёр) и ь(ер) перадаюцца як у сярэдзіне, так і ў канцы слова; але тыя, якія маглі ставіцца пасля вынасных зычных, не ўзнаўляюцца. Вынасныя надрадковыя літары і склады ўносяцца ў радок і перадаюцца курсівам. Лігатуры і вязь расшыфроўваюцца і таксама перадаюцца ў радку. Наяўнасць незвычайных лігатур агаворваецца ў заўвагах, і, наадварот, ужыванне тыповых лігатур, такіх як, напрыклад, літарнае цітла с разам з т «высокай» надрадковай, асобна не адзначаецца. Прапушчаныя літары ў скарочаных словах аднаўляюцца па магчымасці з улікам асаблівасцей правапісу таго ці іншага дакумента і заключаюцца ў круглыя дужкі. Пры гэтым цітла, пры яго наяўнасці, захоўваецца і перадаецца знакам «"». Сустракаюцца выпадкі, калі цітлы ўжываюцца без моўнага значэння і таксама перадаюцца пры транслітарацыі. Частка вынасных літар, такіх як с, л, н, ч, напісана пад цітламі, а часам з’яўляюцца цітлападобнымі. У такіх выпадках цітлы ў тэксце не прастаўляюцца. Зычны гук «j», які ў дакументах пазначаецца надрадковымі знакамі ў выглядзе павернутага «s » ці яго паловы, перадаецца курсіўным и. У асобных выпадках сустракаецца замест знака надрадковае и, тады ў заўвагах адзначаецца «надрадковая літара и» і таксама перадаецца курсівам.