3 канца 20х гг. XIX ст. назіраюцца пэўныя змены па ўдасканаленні дзейнасці разглядаемай структуры. Так, у 1829 г. адбыліся змены як структурнага, так і персанальнага складу. М. Залескага на пасадзе генеральнага пракуратара змяніў юрыст Ісідор Сальмановіч10, пасаду намесніка Пракуратара заняў Казімір Пясецкі11 [5]. З’явілася таксама пасада генеральнага адміністратара, якую заняў Міхал Каржанеўскі [22, с. 173]. Пасаду генеральнага сакратара Пракураторыі заняў Яўстафій Янушкевіч, архіў узначаліў Мікалай Маліноўскі12 [15, с. 61, 125, 143]. 8 Разам з тым у 1829 г., калі гэтую пасаду займаў Я. Янушкевіч, заробак генеральнага сакратара складаў 1000 рублёў срэбрам. 9 Для ўяўлення вартасці згаданых заробкаў можна прывесці сведчанне Я. Янушкевіча, прадстаўніка сярэдняй шляхты, якое ён пакінуў у дачыненні да сваіх даходаў: “1 000 рублёў ср[эбрам] ... хапала толькі на неабходнае, а нават і не хапала, і маці дамагала мне грашыма”. 10 Сальмановіч Ісідор пачаткова з’яўляўся адвакатам Пракураторыі Радзівілаўскай масы, з ліпеня 1818 г. выконваў абавязкі інспектара архіваў Радзівілаўскай камісіі. [10, с. 55]. 11 Пясецкі Казімір (17981882) уласнік маёнтка Шырвінты, віленскі адвакат, былы сябра таварыства філаматаў і філарэтаў, муж сястры Яўстафія Янушкевіча Соф’і Янушкевіч (п. 1876), з якой 17 чэрвеня 1830 г. пабраўся шлюбам і меў дачок Паўліну, Казіміру і сына Вацлава. 12 Маліноўскі Мікалай (17991865) гісторык і выдавец, сябар таварыства філарэтаў і выпускнік Віленскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога на два гады выехаў у Пецярбург, адкуль вярнуўся ў канцы 1828 г. і ўладкаваўся ў архіў Пракураторыі Радзівілаўскай масы. Пасля заключэння ў красавіку 1829 г. маёмаснага пагаднення паміж А. Радзівілам і Л. Вітгенштэйнам быў зацверджаны на пасадзе генеральнага архівіста Пракураторыі. Затым займаў пасаду сакратара Пракураторыі. 31 студзеня 1834 г. быў прызначаны пракура 56 Сістэма кіравання Радзівілаўскай масай Структура Пракураторыі неаднаразова ўдасканальвалася і ў 30я гг. XIX ст. Так, чарговыя структурныя змены адбыліся ў 1833 г., у выніку чаго ўстанова стала складацца з сямі асобных аддзелаў: генеральнага сакратарыята, генеральнай адміністрацыі маёнткаў, адміністрацыі лясоў, прававога, кантрольнага, каморніцкага і інвентарнага аддзелаў [9, 1. 1]. На наступив! год склад Пракураторыі скараціўся на адзін аддзел, спыніла сваё існаванне ў якасці асобнай адзінкі адміністрацыя лясоў. У 1834 г. шэсць аддзелаў Пракураторыі ўзначальвалі: сакратарыят Урбан Міцканеўскі, секцыю кантроля Ягалкоўскі, прававы аддзел К. Пясецкі, каморніцкі аддзел Юзаф Пашкевіч, інвентарны аддзел Карповіч, адміністрацыю13 М. Фрычынскі. Касірам Пракураторыі з’яўляўся М. Каткоўскі14 [2, с. 480; 15,142145; 16, s. 282]. Пасаду генеральнага пракуратара заняў М. Маліноўскі [17, s. 89]. Пракураторыя знаходзілася ў падпарадкаванні Радзівілаўскай камісіі, якая з’яўлялася ў дачыненні да апошняй вышэйшым кантралюючым органам. У выніку Пракураторыя выконвала як свае пастаянныя абавязкі, так і даручэнні, якія паступалі з Камісіі. Так, у першай палове 1828 г. у Пракураторыю Радзівілаўскай масы звярнуўся прадстаўнік Стэфаніі Радзівіл і Людвіка Вітгенштэйна, галоўны пленіпатэнт Антоній Кажухоўскі з просьбай прадставіць інфармацыю па стане спадчыны сваіх кліентаў. На тэты запыт Пракураторыя дала адказ, што для вы тарам. Пасля заканчэння дзейнасці гэтай установы пэўны час з’яўляўся паўнамоцным прадстаўніком Л. Вітгенштэйна. За пленную дзейнасць на карысць сям’і Вітгенштэйнаў атрымаў ад іх у пажыццёвае валоданне маёнтак. Супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі: “Віленскім кур’ерам”, “Віленскім дзённікам”, “Пецярбургскім штотыднёвікам” “Варшаўскай бібліятэкай” і інш. Займаўся навуковай працай і выданнем гістарычных крыніц. Адной з важнейшых ягоных прац лічыцца рукапіс “Гісторыя Ягелонаў у Венгры! ў 14391526 гг.”. 13 Можна выказаць меркаванне, што з гэтага года адміністрацыя здзяйсняла кіраўніцтва і над маёнткамі і над лясамі, што дазволіла скараціць адміністрацыю лясоў. 14 Канткоўскі (K^tkowski, Kontkowski) Міхал сын Мацея, муж малодшай сястры Яўстафія Янушкевіча Касільды. Былы студэнт Віленскага ўніверсітэта, у 20я гг. XIX ст. Канткоўскі працаваў у Варшаве ў Каралеўскай Камісіі скарбу, затым дзякуючы дапамозе Мікалая Маліноўскага пасля яго вяртання ў канцы 1828 г. у Вільню апынуўся ў штаце Пракураторыі Радзівілаўскай масы. Удзельнічаў у паўстанні 18301831 гг. у складзе ковенскага атрада Міхала Залускага. У бітве пад Ліпавам быў паранены, у выніку чаго была ампутавана нага. Пасля паўстання надалей працаваў у Пракураторыі Радзівілаўскай масы, выконваў абавязкі касіра. Ажаніўся з Касільдай Янушкевіч, ад якой меў сына Густава і дачку Ізабелу. 3 1864 г. прадстаўляў маёмасныя інтарэсы графаў Браніцкіх. 57 Вольга Гарбачова канання спатрэбіцца працяглы тэрмін, які можа расцягнуцца на некалькі гадоў, пасля чаго задание трапіла да 1га канцылярыста прававога аддзела Яўстафія Янушкевіча [22, с. 70]. Атрыманае даручэнне з’явілася нечаканым для самога Янушкевіча. Так, у лісце да Леана Рагальскага15 ад 1 красавіка 1828 г. гаворыцца, што ён меў намер на пэўны час выехаць у Варшаву [6, k. 515521]. Аднак пасля прыезду ў Вільню каля 3 мая 1828 г. саміх Стэфаніі Радзівіл і Людвіка Вітгенштэйна камандзіроўка Янушкевіча была адменена, і ён прыступіў да тэрміновай працы [6, s. 521]. Для выканання складанай справы Янушкевічу былі прыдзелены ў дапамогу два канцылярысты. Важнасць даручанага падкрэслівае і той факт, што амаль адразу пасля гэтага ён атрымаў чын калежскага сакратара16 [5]. У выніку ў канцы кастрычніка 1828 г. Янушкевіч прадставіў пракуратару сабраны матэрыял. Справаздача была перакладзена на французскую мову, што здзейсніў будучы кнігавыдавец Аўгуст Эмануэль Глюксберг, а затым выслана для азнаямлення Стэфаніі Радзівіл у Пецярбург [22, с. 71]. Хуткая рэалізацыя даручэння не адзначала, што Пракураторыя не мела дакладнага ўяўлення аб тэрмінах выканання адпаведнай справы. У многім гэта тлумачыцца прафесіяналізмам і настойлівасцю канкрэтнага супрацоўніка, а менавіта Я. Янушкевіча. У сваіх успамінах апошні згадвае, што за час выканання даручэння ён “сапсаваў здароўе, таму што на працягу 4 месяцаў амаль не выходзіў з дому і нават не траціў часу на пераапрананне. Пасля заканчэння гэтай працы я ледзь трымаўся на нагах, і ўрач параіў мне выехаць адпачыць у вёску” [22, с. 71]. Прадэманстраваны прафесіяналізм паўплываў на далейшы кар’ерны рост Янушкевіча. 2 ліпеня 1829 г.17 ён быў пераведзены на пасаду генеральнага сакратара Пракураторыі Радзівілаўскай масы з правам накладання 15 Рагальскі Леан (07.01.18061878) літаратар, выдавец, грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскі ўніверсітэт са ступенню кандыдата права. У часы ўніверсітэцкага навучання завязаў сяброўскія адносіны з Мікалаем Маліноўскім, Яўстафіем Янушкевічам і інш. 3 1828 г. уладкаваўся на працу ў канцылярыю Віленскага ўніверсітэта, пазней стаў сакратаром Рады гэтай установы. Пасля закрыцця ўніверсітэта перабраўся ў Варшаву. 16 Гэта адбылося 28 жніўня 1828 г. 17 Дадзеная дата выклікае ў нас некаторае пытанне. У рэчаіснасці выкананне абавязкаў генеральнага сакратара магло адбывацца і раней. Нам вядомы дакумент ад 27 мая 1829 г., у якім Янушкевіч праходзіць з гэтай пасадай [12,1. 28 v.]. 58 Сістэма кіравання Радзівілаўскай масай “veto” на рашэнні пракуратара Ісідора Сальмановіча18 [22, с. 73]. Адным з абавязкаў Янушкевіча на новай пасадзе з’яўляўся нагляд за наступлением дакументаў у Радзівілаўскі архіў з усіх аддзелаў Пракураторыі, а таксама разбор і сістэматызацыя дакументацыі, якая паступіла ў архіў да красавіка 1829 г. Генеральны сакратар павінен быў упарадкоўваць паперы ў адпаведнасці з перыядамі кіравання асобных пракуратараў [21, спр. 411]. Шмат часу займаў таксама ўдзел у паседжаннях Пракураторыі [10, Ь. 1669], разбіральніцтва па судовых і маёмасных справах19, выкананне даручэнняў спадкаемцаў і г. д. [3, MNK 875/51]. Можна прывесці пэўныя сведчанні і аб працы архівістаў. Так, М. Маліноўскі, які ўладкаваўся ў архіў Пракураторыі з канца 1828 г., быў прыняты для разбору папераў, складання каталогу і інвентарызацыі распісак па запазычанасцях. На выкананне згаданай працы яму адводзіўся тэрмін у 2 гады. Па выніках у якасці ўзнагароды архівіст акрамя сталага заробку атрымаў тысячу рублёў срэбрам [20, с. 14]. Адным з накірункаў дзейнасці Пракураторыі стала правядзенне даследавання па вызначэнні статуса ўладанняў, пасля чаго пачалося складанне пераліку тых, якія адносіліся да ардынацыі. Па сцвярджэнні Т. Зялінскай, захавалася некалькі варыянтаў спісаў, што ў сваю чаргу адлюстроўвае складанасць правядзення працы, а таксама адсутнасць адзінага погляду на гэта пытанне. Шмат праблемаў узнікала з мірскімі землямі. Насуперак дамове, прынятай Радзівіламі ў 1586 г., Мір ніколі не выступаў у якасці асобнай ардынацыі, а адносіўся да нясвіжскіх уладанняў. У першую версію пераліку ардынацкіх зямель Мір не трапіў. Па другой жа версіі, Мір знаходзіўся сярод тых уладанняў, якія перайшлі да князяардыната на падставе фундушовых сум. У гэтым пераліку фіксуецца Мірская ардынацыя, аднак без Міра, а толькі з трыма фальваркамі і трынаццаццю засценкамі [17, s. 90]. Канчатковы варыянт пераліку ардынацкіх уладанняў быў прыняты толькі 27 красавіка 1829 г. у так званай Пазнаньскай канвенцыі, якую 18 За выкананне абавязкаў генеральнага сакратара Пракураторыі Янушкевічу быў прызначаны гадавы даход памерам 1 000 рублёў срэбрам. Акрамя гэтага, выкананне згаданага даручэння і адпаведнага кшталту прац у будучым прывяло да выплаты Я. Янушкевічу сумы каля мільёна польскіх злотых. Гэта адбылося ўжо пасля знаходжання апошняга ў эміграцыі ў Францыі. 19 Пра ўдзел Янушкевіча на пасадзе генеральнага сакратара Пракураторыі гл.: LVIA, f. 1280, ар. 1, b. 1576,1587,1588, 1590,1591,1592,1593,1596,1597,1598,1599, 1600, 1689. 59 Вольга Гарбачова з аднаго боку падпісалі Антоній і іншыя прадстаўнікі роду Радзівілаў, а з другога Стэфанія і Людвік Вітгенштэйн. 20 студзеня 1834 г. у сувязі са смерцю Антонія Радзівіла і Стэфаніі Вітгенштэйн дамова была перазацверджана. На тэты раз уладанні Нясвіжскай ардынацыі перайшлі ў распараджэнне Вітгенштэйнаў і вярнуліся да Радзівілаў у 1854 г.