201 Андрэй Блінец Восенню таго ж года несвіжанам давялося адчуць на сабе ўздзеянне атрутных газаў, Пад час адной з атак на ўчастку Грэнадзёрскага корпуса па рускіх пазіцыях было выпушчана тры хвалі хлора. 3за моцнага ветру яны на працягу 1020 хвілін праходзілі лінію акопаў і застойваліся толькі ў ярах. Аднак канцэнтрацыя газа была настолькі вялікай, што нават у Нясвіжы, за 40 км ад лініі фронта, адчуваўся востры пах, які ўскладняў дыханне [4, с. 196197]. У кастрычніку каля в. Скробава (суч. Баранавіцкі раён), у 45 км на паўночны захад ад Нясвіжа немцы ўпершыню выкарысталі яшчэ адну зброю. Пасля ўзмоцненай артпадрыхтоўкі ў бок рускіх траншэй накіраваўся ланцуг салдат, узброеных ранцавымі агнямётамі. У гэтым месцы адлегласць паміж пазіцыямі была невялікай ад 15 да 200 метраў. Месцамі нават адсутнічала драцяная загарода, што аблягчала дзеянні агнямётчыкаў. Яны пускалі на зямлю вогненны струмень, зза чаго ўздымаўся густы чорны дым, за якім нічога не было відаць. Пад прыкрыццём гэтай завесы агнямётчыкі рабілі некалькі крокаў і зноў выпускал! струмень. Дайшоўшы да акопаў, яны рухаліся ўздоўж бруствера, паліваючы агнём абаронцаў. У розных месцах загараліся салдаты. Спалоханыя людзі беглі ў тыл з крыкамі: “Немцы пускаюць агонь!” “Акопы гараць!” [3, с. 181183]. Аднак скарыстацца гэтым часовым поспехам немцы не здолелі. Як паказалі далейшыя падзеі, эфектыўнасць агнямётаў была невялікай. Яны білі толькі на 2025 крокаў і па сіле ўздзеяння значна саступалі артылерыйскаму і кулямётнаму агню. Як прыфрантавы горад, Нясвіж сутыкнуўся з неабходнасцю супрацьдзеяння варожым дыверсантам. Вядома, што немцам! было створана прынамсі сем разведшкол, дзе пераважна абучаліся ваеннапалонныя, што пагадзіліся на супрацоўніцтва. Іх знаёмілі з рознымі відамі стралковай зброі, спосабамі арыентавання на мясцовасці, падрыўной справай, пасля чаго перакідвалі за лінію фронта. Заданні ў агентаў былі самыя розныя. Так, двое дыверсантаў павінны былі ўзарваць маеты на станцыях Замір’е і Стоўбцы, а пры магчымасці цягнік Мікалая II. Сярод агентаў былі не толькі мужчыны, але і жанчыны. Нейкую Цыбульскую заслалі ў Нясвіж для збора разведдадзеных, але яна была выкрыта рускай контрвыведкай [4, с. 184]. Значныя змены на фронце і ў тыле адбыліся пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. На працягу 58 сакавіка ў Слуцкім павеце была ліквідавана царская адміністрацыя [10]. У армейскіх аддзелах пачаліся бясконцыя мітынгі і 202 Нясвіжчына прыфрантавая сходы, ствараліся камітэты рознага ўзроўню. У канцы красавіка 1917 г. у Нясвіжскім палацы адбыўся I з’езд дэлегатаў 2й арміі, на якім быў абраны армейскі камітэт на чале з А. Цітовым і М. Ціхмянёвым. У чэрвені, калі на Заходнім фронце рыхтавалася наступальная аперацыя рускай арміі, якая мела ўсе шанцы на поспех, камітэт прыняў рэзалюцыю аб адмове ад наступления. У Нясвіж прыбывалі дэлегацыі з суседняй 10й арміі, ад маракоўчарнаморцаў і нават тры французысацыялісты: афіцэр і два салдаты. Усе яны прасілі адмяніць рэзалюцыю. Аднак камітэт, будучы пад уплывам бальшавіка Ціхмянёва, застаўся на ранейшых пазіцыях [10]. У выніку, аддзелы 10й арміі, не маючы падтрымкі суседзяў і самі будучы дэмаралізаванымі, не дасягнулі поспеху. Па выніках няўдалага наступления у Стаўцы вярхоўнага камандавання зрабілі выснову фронт развалены і не здольны ні на якія баявыя дзеянні [3, с. 4344]. Дэмакратызацыя арміі, абвешчаная Часовым урадам, ва ўмовах стомленасці ад вайны вяла да яе краху. На перадавой і ў тыле падала дысцыпліна. Дакументы 1917 г. стракацяць прыкладамі развалу фронта. 11 кастрычніка в.а. камісара 2й арміі паведамляў з Нясвіжа аб стане войск. “Адмоўнае стаўленне да вайны праяўляецца ў заняпадзе разведкі, ахоўнай службы, невыкананні загадаў аб перамяшчэннях... Вялікае незадавальненне выклікаюць недахопы ў забеспячэнні, змяншэнне хлебнага пайка, выдача рыбы замест мяса, адсутнасць тытуню, непамерная дарагавізна ў бліжэйшых гандлёвых пунктах армейскага тылу. На гэтай глебе мае поспех антысеміцкая прапаганда. Заклікі да пагромаў заўважаны ў шэрагу месцаў (у Цімкавічах, Клецку, Нясвіжы). 8я рота 27га сібірскага стралковага палка адмовілася працаваць, матывуючы гэта недахопам хлеба. У кулямётнай камандзе 672га палка трупа салдат арыштавала двух афіцэраў, там жа бомбай, кінутай у акно зямлянкі, лёгка ранены афіцэр. 4я рота 167га палка адмовілася працаваць на пазіцыі, спасылаючыся на стомленасць і на свой намер не зімаваць у акопах. Кулямётная каманда і другі батальён 515га палка самавольна сышлі ўвёску Люсіна, пасля адмовы заняць адведзены ім у лесе барак. Кулямётны парк 513га палка працягвае займаць адвольна абранае ім месца стаянкі. Два салдата 6й роты 300га палка адмовіліся ісці ў нарад, спаслаўшыся на кепскае абмундзіраванне. 6 салдат, што прыбылі з 26га сібірскага стралковага палка на папаўненне 50й карпусной хлебапякарні, адмовіліся працаваць, адзін самавольна вярнуўся ў полк. Дэзерціраў сем. 203 Андрэй Блінец Партыйная барацьба і перадвыбарчая агітацыя прыносяць істотную шкоду арміі. Крайнія элементы высоўваюць лозунгі, якім гарантавана падтрымка: неадкладны мір, спыненне судовага пераследу за невыкананне загадаў, тэрміновае паляпшэнне забеспячэння. Адкрытае прапаведванне такіх лозунгаў павялічвае развал арміі, змяншае ўплыў лаяльных камітэтаў, павялічвае варожасць да каманднага складу, можа прывесці да надзвычайных падзей” [7, № 183]. З’езды і пасяджэнні ў Нясвіжскім палацы ішлі адзін за адным. 18 кастрычніка тут прайшла нарада прадстаўнікаў 2й арміі, 13 лістапада II надзвычайны армейскі з’езд 2й арміі, які падтрымаў кастрычніцкі пераварот у Петраградзе, 20 снежня III з’езд. Акрамя таго, да кастрычніка 1917 г. у палацы размяшчаўся Украінскі камітэт 2й арміі, які займаўся фарміраваннем нацыянальных аддзелаў на базе 5й пяхотнай дывізіі. Напярэдадні II надзвычайнага армейскага з’езда сябры камітэта былі арыштаваны і высланы ў распараджэнне ВРК Заходняй вобласці і фронта [10]. 1 4 снежня 1917 г. у палацы прайшоў з’езд беларусаўвайскоўцаў 2й арміі [1, с. 15]. 18 лютага 1918 г. нямецкая армія аднавіла баявыя дзеянні4 і перайшла ў наступление. Да таго часу рэшткі рускіх аддзелаў, якія яшчэ заставаліся на пазіцыях, былі канчаткова дэмаралізаваны і не аказалі ніякага супраціўлення. У сераду, 20 лютага, немцы занялі Нясвіж. Паводле ўспамінаў Э. Вайніловіча адбылося гэта даволі будзёна. У базарны дзень на Рыначную плошчу, запоўненую народам, заехала трупа кавалерыстаў. Афіцэр і некалькі салдат увайшлі ў Ратушу і абвясцілі, што з гэтага моманту ўлада пераходзіць у рукі нямецкага камандавання [5, с. 250]. Першым начальнікам акупацыйнай адміністрацыі ў горадзе быў палкоўнік Ф. Тэтлау. Ён пасяліўся ў замку, як ва ўласным доме, разам са штабам, пакуль праз нейкі час не пераехаў у Слуцк. Дарэчы, імператар Вільгельм II не забыўся, як некалі гасцяваў у Нясвіжы і пра тое, што Радзівілы калісьці займалі віднае месца пры Берлінскім двары. У перыяд акупацыі ён некалькі разоў загадваў ваенным уладам узяць пад ахову Нясвіжскі палац і фамільныя пахаванні ў касцёле [5, с. 250]. 4 На думку В. Бандарэнкі апошні бой Заходняга фронта адбыўся 31 кастрычніка 1917 г., калі немцы атакавалі пазіцыі Грэнадзёрскага корпуса каля Скробава, але былі адбіты. 3 лістапада 1917 г. да другой паловы лютага 1918 г. на фронце панавала зацішша. 204 Нясвіжчына прыфрантавая 3 сакавіка 1918 г. у Брэсце быў падпісаны мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Большая частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, якая доўжылася да снежня 1918 г. Прыфрантавы перыяд Нясвіжа скончыўся. Для яго, як і для іншых рэгіёнаў былой імперыі, пачынаўся новы этап гісторыі. Крыніцы і літаратура 1. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. НьюЁрк Вільня Менск Прага, 1999. 2. Беларусь в годы Первой мировой войны (19141918). Сборник документов. Минск, 2014. 3. Белявина В. Беларусь в годы Первой мировой войны. Минск, 2013. 4. Бондаренко В. Утерянные победы Российской империи. Минск, 2010. 5. Войнилович Э. Воспоминания. Минск, 2007. 6. Волкава В. Лазарэт Чырвонага Крыжа князёў Радзівілаў у Нясвіжскім замку ў гады Першай сусветнай вайны // Рукапіс даклада, прачытанага на Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі “Прыватнаўласніцкія гарады ВКЛ: лес праз стагоддзі”, Нясвіж 24 красавіка, 2014. 7. Гончаров В. 1917 г. Разложение армии. М., 2010. № 183. Телеграмма комиссара 2й армии военному министру от 11 октября 1917 г. 8. Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 3. Мінск, 1953 // Донесение новогрудского уездного предводителя дворянства Минскому губернатору о количестве реквизированного имущества, 16 октября 1915 г. С. 830831. 9. Князева В. У складзе Расійскай імперыі // Памяць. Нясвіжскі раён. Гісторыкадакументальная хроніка. Мінск, 2001. С. 7079. 10. Материалы для историкодокументальной хроники “Память” // Архив ГУ “НИКМЗ “Несвиж”. 11. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. ф. 694. Bon. 1 Спр. 282. Арк. 72. Афіша аб гастролях тэатральнай трупы Мінскага сельскагаспадарчага таварыства. 12. Рудовіч С. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны // Гісторыя Беларусі. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Мінск, 2005. С. 434486. 13. Чадовіч Н. Памяткі даўняй вайны ў Нясвіжскім раёне // “Краязнаўчая газета”. 2014. №№ 2224. 205 И. С. Карпеев ИЗ ДОКУМЕНТОВ РОССИЙСКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО ВОЕННОИСТОРИЧЕСКОГО АРХИВА 4й гренадёрский Несвижский полк в боях 1915 г. (из “Журнала военных действий”) Несвижский гренадёрский полк был образован из батальонов 1го карабинерного и Карабинерного генералфельдмаршала М.Б. Барклая де Толли полков. Предшественником 1го карабинерного полка являлся 2й егерский полк, сформированный в 1797 г. В 1798 1800 гг. полк назывался по именам шефов: с 13 октября 1798 г. егерским генералмайора Михельсона 2го, с 10 августа 1800 г. егерским генералмайора Штедера, с 4 сентября 1800 г. опять егерским генералмайора Михельсона 2го. 31 марта 1801 г. назван 1м егерским полком. За отличие в войнах с наполеоновской Францией 1812 1814 гг. переименован 3 апреля 1814 г. в 1й гренадерский егерский полк. 30 августа 1815 г. стал называться 1м карабинерным полком. 6 октября 1831 г. к нему был присоединен один батальон расформированного за участие в восстании Несвижского карабинерного полка (образованного в 1817 г. как Карабинерный полк Отдельного Литовского корпуса).