Годнасць 2 4 1997

Годнасць 2 4 1997

35.3 МБ
Гэта было ўжо дастаткова сур’ёзна, бо за прымову шляхецтва Статут моцна караў: “... а тот, который прнганнл, маеть за таковую неповстеглнвую мову свою седетн в замку або в дворе нашом судо-вом двенадцать недель, а сторону протавную совмто навезатн”5. Гэткім чынам, акрамя таго, што трэба было ўдвая пакрыць выдаткі панам Доўнарам, п.Сапегу паграджала турма. Безумоўна, што грашовая сумма дзеля п.Сапегі была нязначнаю, дый магчымасьць зьняволеньня была чыста тэарэтычнаю, вельмі-ж ужо з розных пластоў стану паходзілі бакі.
Аднак у гэтай сытуацыі ня ўсё гэтак проста, п.Сапега не мог проста праігнараваць суд, і гэта зьвязана з самім родам Сапегаў. Юрый-Станіслаў быў унукам Паўла-Яна Сапегі, які зьяўляўся асноў-ным спадчыньнікам багацьцяў галіны вядомага Льва Сапегі, і сынам Казімера-Яна, які праз шлюб з Крысьцінаю Глябовіч стаў, да ўсяго іншага, спадчыньнікам паловы багацьцяўі гэтага згаслага роду. Гэткім чынам, Казімер-Ян Сапега быў самым багатым і самым уплывовым чалавекам у ВКЛ. У яго было усё, амаль усё, акрамя кароны,
I пасьля сьмерці Караля Яна і абраньня на трон Рэчы Паспалітай саксонскага курфюста Аўгуста ён пачаў праводзіць палітыку на раз-рыў уніі ВКЛ з Польшчаю. Праціўнікам гэтага была дробная шляхта, якая баялася пазбавіцца сваёй "залатой вольнасьці", што непазьбеж-на павінна было настаць у дзяржаве з моцнай вярхоўнаю ўладаю, якою ні ў якім разе не зьяўлялася праўленьне Караля й Вял. князя Аўгуста. Магнаты баяліся канчатковай страты свайго ўплыву, да гэ-тага дадаваліся думкі, што яны нічым ня горшыя за Сапегу, але ні ў кога гэткіх сілаў не было.
'Казімер-Ян Сапега быў недалёка ад зьдзяйсьненьня сваёй мэты, але ўсе яго супернікі ўрэшце дамовіліся пра супольнае супрацьдзе-яньне. У біцьве пад Алькенікамі 18 лістапада 1700 г. войска Сапегі
4 2
пацярпела паразу. Пасьля гэтага Сапегі даволі далёка адсоўваюцца ад кіраваньня дзяржаваю.
Да таго-ж, прайшло зусім мала часу, толькі тры гады мінула пасьля сьмерці Казімера-Яна (fl720), і шляхта яшчэ вельмі добра памятала памкненьні Сапегаў. Адзін няправільны крок (а тутака ўяўная прымо-ва шляхецтва, на што заўсёды рэзка рэагавалі, тым больш з боку магната да незаможных шляхцічаў) мог быць успрыняты дробнаю шляхтаю, як замах на роўнасьць стану, выклікаць яе гнеў і непрадка-зальны вынік.
Таму Юрый-Станіслаў Сапега знаходзіць вельмі добрае і, напэў-на, адзінае мажлівае выйсьце. Сам пан Сапега ў суд не зьяўляецца, a прысылае замест сябе слугу — Андрэя Хоцьку, абознага Ашмянскага, які данёс суду, што паны Доўнары ня слушна на пана Сапегу кажуць і што пан Сапега ніколі абразу шляхецтва Іх Міласьцям панам Доўна-рам не чыніў, а ведае і ўважае Іх Міласьцяў паноў Доўнараў за радавітую шляхту, і за гэтым не належыць мець да пана стольніка ВКЛ ніякіх прэтэнзіяў. Скаргу трэба скасаваць, а на ўсіх накласьці абавязак вечнага маўчаньня.
Гэтыя словы, напэўна, усіх задавольвалі, і можна было зрабіць выгляд, што нічога не было. Выдаткі панам Доўнарам хутчэй за усё былі пакрытыя, а суддзі далі вырак, што яны ўсялякія аб’екцыі збоку адхілілі, а Іх Міласьці паны Доўнары ёсьць ад веку радавітаю і ніколі ні ад каго не прымоўленаю шляхтаю старажытнаю. Гэткім чынам, дробныя шляхцічы Ян, Якуб і Казімер Доўнары, па сутнасьці, пера-маглі аднаго з самых багатых людзей краіны.
Пан Казімер пакінуў сына Антонія, які ў 1784 годзе атрымаў ад Стэфана Яксы-Быкоўскага, харужага Менскага, патэнт на Менскае ротмістарства. Быў ён у шлюбе з Кляўдыяй Сабілаю6 і меў дзяцей: Юзафа, Ігнація, Францішка й Марціна, які быў хрышчаны 28 каст-рычніка 1793 году ў Менскім катэдральным касьцёле.
Усе дзеці Антонія Доўнара з 1805 года на вайсковай службе. Марцін 20 красавіка 1819 атрымаў патэнт на годнасьць падпаручыка, а ў 1832 годзе выйшаў у адстаўку зь Менскага гарнізоннага баталёну. Быў ён у шлюбе з Багумілаю Кулак і меў аднаго сына Віктара, які быў хрышчаны 11 сьнежня 1827 г. у Рэчыцкім касьцёле.
Навучаўся Віктар Доўнар дома, з 1850 г. паступіў на службу ў Рэчыцкі земскі суд на вакансію пісца і да 1863 году даслужыўся дя пасады сталаначальніка й чына калескага сакратара (10 кляса), далёка ня самы лепшы вынік. Узяў шлюб з Аляксандраю Станіславаўнаю Лінда-ХОР7, праваслаўнаю, і з гэтага ахрысціў дзяцей у царкве, а было іх чаць-вёра —Пётар, Соф’я, Мітрафан і Сэрафіна. Менавіта гэты Мітрафан Запольскі-Доўнар і стаў потым найвыбітным беларускім гісторыкам.
Ен, праўда, крыху зьмяніў форму прозьвішча. Прыдомак Запольскі,
4 3
які хоць і стаяў першым, быў усё-ж дадатковым прозьвішчам. Для беларусаў было зразумела, што ягонае родавае прозьвішча Доўнар, a Запольскі толькі дадатковае, бо існавалі даўнія традыцыі падвоеных прозьвішчаў. Аднак, відавочна, для расейскіх уладаў усё было ня гэтак зразумела. I, пэўна, каб ня мець ніякіх праблемаў зь няправіль-ным тытулаваньнем, Мітрафан Запольскі-Доўнар паставіў прыдомак пасьля асноўнага прозьвішча і стаў Мітрафанам Доўнарам-Запольскім.
Спасылкі:
1	Князь Ян-Сімеон Юр’явіч (156О?-1592).
2	Левы прыток Беразіны.
3	3 1660 г. Слуцкае княства ва ўладаньні Радзівілаў.
4	У кнізе J.Wolffa «Kniaziowie litewsko-ruscy ...» сярод князёў Карэцкіх яго няма.
5	Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Мн., 1989. С. 121.
6	Сабілаў, дарэчы, таксама няслушна абвінавачвалі ў нешляхецтве. Сваё паходжаньне яны годна давялі падмацаваўшы вялікакняскімі прывілеямі.
7	Ліндахор (Ліндахер) - беларускі шляхецкі род нямецкага паходжаньня.
Артыкул заснаваны на матар’ялах справаў пра дваранскае паха-джаньне Запольскіх-Доўнараў Менскага Дваранскага дэпутацкага схо-ду. НГА Беларусі. Ф. 319, boil 2, спр. 924, 930, 932, 948, 933, 962, 963, 971, 974.
4 4
Годнасьць: Выданьне Згуртаваньня Беларускай Шляхты. 1997, № 2 (4).
НЭКРОПАЛЬ
ПАХАВАНЬНІ НА МОГІАКАХ У АСТРАШЫЦКІМ ГАРАДКУ, РАЎБІЧАХ, АКОАІЦЫ, ГУБІЧАХ (ДА 1917 ГОДА)
ВІТААЬ ХАНЕЦКІ
Астрашыцка-Гарадоцкая Сьвя-та-Духаўская вуніцкая царква была пабудаваная ў цэнтры мястэчка ля рынкавай плошчы ў 1733 г. У 1839 г., пасьля скасаваньня вуніі, была перададзеная праваслаўнай царкве, а ў 1878 г. была прызнаная вельмі старою, нягледзячы на капітальны рамонт у 1866 г. У 1927 г. царква згарэла.
У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. да прыходу належалі мястэчка Аст-рашыцкі Гарадок і вёскі Навасёлкі, Брадок, Ключнікі, Галіца, Мачулі-шча, Дубніца, Карбачоўка, Бесьні-на, Мятлічына, Баравыя, Баяры, Рабрышча, Крапужына, Кандрато-вічы, Зуеўка, Ліцьвінкава, Панішэў-шчына, Тхарніца, Вярбіцкія, Чар-цяж, Узбор’е.
На ўскраіне Астрашыцкага Га-радка (зараз Менскі р-н) на мяс-цовых могілках побач з капліцаю 19 ст. у 1942-43 гг. была пабуда-ваная Сьвята-Праабражэнская ца-рква, якая дзейнічае й сёньня.
Халяўшчынскі касьцёл быў заснаваны ў 2-й пал. 16 ст. як вуніцкая капліца. У сяр. 17 ст. на яе месцы быў пабудаваны драўляны касьцёл, які згарэў у 1790-х гадох.
17.08.1666 г. шляхціч Габрыэль Халева купіўу Казімера Баладковіча,
4 5
ваяводы Наваградзкага, засьц. Кардоўшчына (пазьней стаў звацца Халяўшчына) за 1 500 злотых, з 10 валокамі зямлі, у межах якой знаходзіўся памянёны касьцёл.
Унук Габрыэля, Аляксандар Халева, падзяліў зямлю паміж сваёй жонкаю й сынамі тэстамантам 28.01.1702 і падараваў касьцёлу ў вечнае карыстаньне адну валоку зямлі.
Ужо пасьля анэксіі Рэчы Паспалітай з падачы біскупа Якуба Дэдэркі касьцёл быў нанова адбудаваны і стаўся філіяй Менскага Катэдральнага касьцёлу.
Будаўніцтва мураванага касьцёлу было распачатае ў 1858 r., a скончанае ў 1862 г., ён быў асьвечаны біскупам Вайткевічам. На гэты час быў утвораны камітэт дзеля зьбіраньня сродкаў ад мясцовай шляхты і простых людзей ды назіраньня за хадою будаваньня. Старшынёю камітэта была абраная ўладальніца Астрашыцкага Гарадка графіня Марыя Тышкевіч, народжаная князёўна Радзівіл. Было сабрана каля 18 тыс. руб. срэбрам.
Пасьля паразы паўстаньня 1836-64 гг. праваслаўнае духавенства, з падтрымкаю уладаў, пачало наступ на каталіцкую царкву. У ліпені 1866 г. справа была пададзе-ная на канфірмацыю Намесь-ніку Заходняга Краю фон Каўфману, а ўжо ў кастры-чніку выйшаў загад зачыніць касьцёл і асьвяціць у праваслаў-ную царкву. Падставай было тое, што ў часе Паўстаньня ў касьцёле вядася актыўная пра-паганда антыўрадавых ідэяў ды прымалася прысяга яго-нымі ўдзельнікамі. Пасьля паразы некалькі прадстаўнікоў мясцовай шляхты былі прына-родна павешаныя ля касьцёлу.
Праваслаўная царква была асьвечаная 13.11.1866 г. і названая Усьпенскаю. У 1873 г. была перайменаваная ў Крыжагорскую Усьпенскую царкву (па назьве ўрочышча, дзе стаіць храм).
46
У скляпеньнях касьцёла былі пахаваныя тры асобы: ксёндз Антоній Зарэцкі ды фундатаркі касьцёла — уладальніца маёнт.Раўбічы Юзэфа Ключынская і ўладальніца маёнт, Беларучы Тэкля Лапушынская.
У 2-й пал. 19 ст. у прыход уваходзіла 26 хутароў і вёсак: Раўбічы, Губічы, Хрысьцінава, Беляны, Глінішча, Міцкаўка, Вадзіца, Ляскоўка, Сумежжа, Узбор’е, Валупанава, Малінаўка, Бараўляны, Ста-радворышча, Карпілаўка, Дуброва, Астрошыцы, Манчакі, Усяжка, Пры-стромы, Кудрышчына, Шчуры, Міншыкавічы, Каралёў Стан, Курганы.
У першыя гады савецкага панаваньня касьцёл моцна заняпаў, а ў 2-ю Сусьветную вайну быў значна пашкоджаны. Адрэстаўраваны ў 1975-78 гг. Зараз будынак касьцёлу месьціцца на тэрыторыі Рэс-публіканскага Спартовага комплекса “Раўбічы”, у ім разьмешчаны Му-зей беларускага народнага мастацтва.
Каля касьцёлу разьмешчаныя старадаўнія могілкі, дзе было пахавана шмат мясцовай шляхты, але за апошнія дзесяцігоддзі боль-шасьць пахаваньняў была зьнішчаная. Гэткі-ж стан і на іншых нава-кольных могілках. У канцы 19 ст. за кілямэтар на поўдзень ад аколіцы Халяўшчына былі адчыненыя новыя каталіцкія могілкі і пабудаваная драўляная капліца, якую ў 1930-х гадох зьнішчылі.
Крыніцы і літаратура:
НГА Беларусі. Ф. 136, в. 14, спр. 80.
Опмсаняе церквей н прлходов Мннской епархня. Мннск. 1878.
Товаров А.В. Нстормко-статмстмческая справочная кнмга Мннской епархнн. Мн.,1903.
АСТРАШЫЦКІ ГАРАДОК (могілкі пры царкве)
1.	Яков Агейчнк. Жял 75 л., ум. 18 янв. 1899 года. Марня Агейчмк. Жмла 60 л., ум. 1 февр. 1901 года. (к).
2.	Прах Марцелн Андрневской. жн. 55 л. У. 1881 г. (к).
3.	Носнф Араховскнй. Жнл 67 л, Ум. 7 января 1907 г. жена его Фекла. Жнла 69 л. Ум. 27 декабря 1906 г. (к).