В.Пазднякоў Насевіч В.Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. Мн.,1993. 49 с., 5 ' арк. табл. Тыр. 700 экз. Брашура ўтрымлівае радаводы Полацкіх, Турава-Пінскіх і Горадзенскіх князёў у ХІІ-ХІІІ ст., дынастыі Князёў Літоўскіх у XIII-XIV ст., Гедымінавічаў у XV-XVI ст. (у тым ліку Ягайлавічаў). Прад-стаўленыя радаводы некалькіх магнацкіх родаў XV — перш.пал. XVI ст., а таксама Радзівілаў, Хадкевічаў, Глябовічаў, Кішкаў, Сапегаў, кн.Агінскіх і Пацаў. Табліцы прадстаўляюць час найбольшага росквіту гэтых родаў. Да іх дадаюцца тлумачальныя тэксты, якія сьцісла апі-сваюць дзеі роду, указваюць гэрб, расказваюць пра некаторых асо-баў, зьмешчаных на табліцах. Зьвесткі ляканічныя й вывераныя, аднак у дачыненьні да табл. 2 і 4 могуць быць дыскутаваныя. У дадатку зьмешчаны пералік уладароў Літвы, Вялікіх князёў Літоўскіх, Каралёў Рэчы Паспалітай, біскупаў Віленскіх, ваяводаў і кашталянаў Віленскіх і Троцкіх, канцлераў і гэтманаў найвышэйшых. Брашура наўрад ці можа быць скарыстаная ў навуковых мэтах, з-за сваёй ляканічнасьці. Але яна выдатна падыходзіць як дапаможнік і даведнік студэнтам гістарычных факультэтаў. Адзіны яе сур’ёзны недахоп — гэта адсутнасьць у паказаных асобаў імёнаў жонак і не 6 1 зьмяшчэньне на табліцах жанчын — прадстаўніцаў роду, зь імёнамі іх мужоў. Шлюбныя сувязі — гэта надзвычай важны момант, які можа даць адказ на пытаньне ці падзею, якое зь першага погляду, здаецца абсалютова незразумелым. Ў .Вяроўкгн-Шэлюта Нарбут А.Н. Генеалогмя Белорусснн. Вып. 1 (до 16 века). М., 1995. 168 с. Тмр. 300 экз. Нарбут А.Н. Генеалогмя Белорусснм. Вып. 2 (XVI-XVII вв.). М., 1994. 168 с. Тнр. 300 экз. Першае, што прыходзіць на думку пасьля прачытаньня кнігаў, як аўтар не пабаяўся ўзяцца за гэтую праблему? Адказ, відавочна, у тым, што аўтар не гісторык. Гэта бачна па ўсім, асабліва ўражваюць зьвесткі з гісторыі Беларусі, якія ўяўляюць сабою сумесь досьведаў расейскіх дарэвалюцыйных гісторыкаў з поглядамі Тэадора Нарбута. Да кніг апошняга нават у 19 ст. ставіліся вельмі прахалодна, з-за вялікай колькасьці гістарычных фактаў, прыдуманых самім аўтарам. Увогуле, усімі гістарычнымі зьвесткамі, прыведзенымі ў <<Генеалогіі Белорус-снн» нельга карыстацца. У лепшым выпадку, гэта кампіляцыя з тво-раў Ў.Сямковіча й Ю.Вольфа. Тым, хто ведае польскую мову, раім зьвярнуцца да першакрыніцаў. Пэўную цікавасьць у кнізе могуць выклікаць падразьдзелы “Про-блемы создання Белорусской генеалогнн” і “О методмке составлення родословных”. У першым аўтар выказвае свой погляд на праблему, ’трэба адзначыць дастаткова рацыянальны, а другі дае пералік літа-ратуры, якая можа спатрэбіцца пры бібліятэчных пошуках. Аўтарскаю работаю зьяўляецца досьлед гэнеалёгіі Скарынаў, як роду вядомага першадрукара, гэтак і іншых Скарынаў. Аўтару вядо-мыя 5 родаў з гэтым прозьвішчам. Гэты гэнеалягічны разьдзел у кнізе адзіны, які можна лічыць арыгінальным. У пляне гістарычнага матар’ялу да 2-га выпуску можна аднесьці ўсё, штосказана пра першы. Акрамя таго, прыводзяцца зьвесткі пра шляхецкія ўрады, запазычаныя з кнігі І.Порай-Кошыца, якія ня маюць ніякай вартасьці, бо назвы ўрадаў перароблены на расейскі капыл і ніколі ў гэткім выглядзе не йснавалі. Напрыклад, што пад словамі “уголовный нлн государственный прокурор” хаваецца інстыгатар, можа здагадацца толькі дасьведчаны гісторык, ды й тое поўнай упэўг ласьці ў тоеснасьці няма. Кніга перанасычаная гэткімі-ж зьвесткамі. У 2-ім выпуску зьмешчаныя гэнеалёгіі княскіх родаў і некалькіх магнацкіх. Большасьць зьвестак паходзіць з кнігі Ю.Вольфа пра кня-зёў. Гэнеалёгія некаторых княскіх родаў дапоўнены па «Гоцкаму аль-манаху» канца 30-х гадоў. 5' .Вяроўкгн-Шэлюта 6 2 Законодательство Россмйской Ямпермм о дворянстве м современное россмйское дворянство. Матермалы к Первому научному семмнару [Санкт-Петербургского Дворянского Собранмя]. СПб., 1996. 44 с. Тмраж не указан. Мстормя росснйскйх дворянскмх органмзацмй м учрежденнй, мх сегод-няшнее состоянне н перспектмвы развмтмя. Матерналы к Второму науч-ному семмнару [Санкт-Петербургского Дворянского Собранмя]. СПб., 1996. 80 с. Тмраж не указан. Проблемы прмзнаняя м утвержденмя в правах россмйского дворянства, высшмх сословмй народов Россмйской Нмпермн н нностранных дворян. Матермалы к Третьему научному семмнару [Санкт-Петербургского Дворян-ского Собранмя]. 5-6 апреля 1997. СПб., 1997. 48 с. Тмр. 200 экз. Прычыны, па якіх Санкт-Пецярбургскі Дваранскі Сход пачаў склікаць навуковыя сэмінары па праблемах шляхецтва, князь А.П.Га-гарын вызначыў гатак: “Паспрабаваць устанавіць з дапамогаю спэцы-ялістаў і зацікаўленых асобаў ісьцінныя правілы і звычаі старых, г. з. сапраўдных Дваранскіх Сходаў .., а таксама высьвятліць дзеля сябе заканадаўчую і прававую аснову іх дзейнасьці й імкнуцца зрабіць гэтак, каб, узяўшы імя, мы ўзялі-б і іх правілы”. Гэткі ўтылітарны падыход да праблемы юрыдычнага становішча шляхецтва — а гэта галоўная тэма санкт-пецярбурскіх сэмінараў — зразумела, хутка перастаў задавальняць іх удзельнікаў, і тыя закра-нулі шмат іншых аспэктаў тэмы “шляхецтва, дзяржава і грамадзтва”. У некаторых паведамленьнях праблема набыла нават філязофскае гучаньне. Сьцьвярджаецца (А.В.Ільін, А.М.Карамышаў), што “права на паходжаньне, у тым ліку і на дваранскае, адносіцца да натураль-ных, прыродных правоў чалавека”. Тут відавочнае разыходжаньне зь вядомаю амэрыканскаю Дэклярацыяй. Расейская шляхта шукае шляхі сваёй новай легітымізацыі, бяеру-чы за прыклад казакаў, якія ў нечым аднавілі свой станавы статус. Пачынае весьціся Новая радаводная кніга. Ствараецца кампутарная сыстэма «Руская гэнеалёгія». Мяркуючы па праграмах сэмінараў, некаторыя выступы непасрэдна закраналі праблемы беларускай шляхты (С.Думін), аднак яны не надру-каваныя ў агляданых зборніках. Пэўныя адносіны да шляхты ВКЛ маюць некалькі артыкулаў. У прыватнасьці — І.І.Крывашэі “Далучэньне польскай шляхты да расейскага дваранства ў канцы XVIII — у першай палове XIX ст. на прыкладзе Ўманскага павета Кіеўскай губэрні”, на жаль, пра-блема тут вельмі спрошчаная. У паведамленьні А.А.Шумкова “Роды, якім было афіцыйна адмоўлена ў прызнаньні княскай годнасьці” складзены гэткі сьпіс з аўтарскімі заўвагамі. Артыкул А.М.Карамышава “Пра на-быцьцё аднадворцамі спадчыннай дваранскай годнасьці Расейскай Імпе-рыі” мае багатыя спасылкі на заканадаўчыя акты. Увогуле матар’ялы зборнікаў, апэлюючы да юрыдычных актаў, утрымліваюць цікавыя зьвесткі для беларускіх гісторыкаў. В.Пазднякоў 6 3 Годнасьць: Выданьне Згуртаваньня Беларускай Шляхты. 1997, № 2 (4). ПРА АЎТАРАЎ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта — Суддзя Выводны ЗБШ. Саіскальнік у асьпірантуры Беларускага ДЗяржаўнага Ўнівэрсытэта. Рыгор Жаўняркевіч - саіскальнік у асьпірантуры Беларускага ДЗяр-жаўнага Ўніверсітэта, галоўны архівіст Нацыянальнага Гістарычнага архіву Беларусі. Валянціна Ў. Аатыпава - кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага ДЗяржаўнага гістарычнага архі-ву Рэспублікі Башкортастан. Андрэй А, Міхайлаў - кандыдат гістарычных навук, асістэнт Ка-тэдры Айчыннай гісторыі Пскоўскага Пэдагагічнага Інстытута. Валерый Пазднякоў - кандыдат гістарычных навук, навуковы рэ-дактар Рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцы-кляпэдыя >>. Яўген У. Пчалоў - кандыдат гістарычных навук, асістэнт Катэдры дапаможных гістарычных дысцыплінаў Расейскага ДЗяржаўнага Гу-манітарнага Ўнівэрсытэта, Сяргей Рыбчонак - галоўны архівіст Нацыянальнага Гістарычнага архіву Беларусі. Ўладзімер Сосна - кандыдат гістарычных навук, дацэнт Катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэднявечча Беларускага ДЗяр-жаўнага Ўнівэрсытэта. Андрэй А. Шумкоў — Гэнеалёг Санкт-Пецярбурскага Шляхецкага Сходу, адказны рэдактар «Дворянского календаря: Справочной ро-дословной кннгм россййского дворянства». Гэнеральны дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва « ВПРД ». Віталь Ханецкі - Старшыня Рэвізійнай камісіі Згуртаваньня Бела-рускай Шляхты. Аюдміла Хмяльніцкая - старэйшы навуковы супрацоўнік Віцебс-кага абласнога краязнаўчага музея. Галоўны рэдактар гістарычнага навукова-папулярнага часапіса «Віцебскі сшытак>>. Зьміцер Яцкевіч - вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага Гістарычнага архіву Беларусі. 6 4 Hodnasc (The Dignity): Publication of the Association of the Belarusian Nobility Scientific magazine devoted to genealogy, heraldry and history of the Belarusian Nobility. SUMMARY The state E. V.Pchelov. The ancient Polacak and Dukes of Polacak according to written sources.................................................. 3 The information about the Duchy of Polacak and ruling dukes in 9th - early 11“' centuries from ancient Russian and Scandinavian sources is examined. (In Russian). History of Nobility U.Sosna. Confiscation of Nobility manors in late 18th - early 19th century......................................... 10 The stages of confiscation are defined: refusal to swear allegiance to the Russian Empire in 1772; the insurrection in 1794; participation in the war in 1812 on the French side; the insurrection in 1830-1831. The governmental activity aimed at buying up the private property and expansion of state manors is examined. (In Belarusian). Research on separate regions VP Latypova. Smaliensk and Polacak Nobility in the history of Ufa and Orenburg regions................................ 17 The fate of the Nobility from Smaliensk and Polacak provinces taken prisoners and gone over to the Russian service during the war between Russia and Polish-Lithuanian Commonwealth in 1654-1667. (In Russian). A.A.Mikhai/ov, A.A.Shumkov. Belarusian-Lithuanian and Polish Nobility in the family register of the Pskov government of the Russian Empire..............................24 Includes information about the families which resided in the Pskov government and got (or tried to get) the confirmation of their noble status in the Russian Empire. (In Russian). 6 5 Families’ history L. Chmiainickaja. The Adlianicki-Pacobuts, arms «Zdarbozac», in Viciebsk region.......................................31 The early general genealogy of the family and tlie line, which separated in 17th century and settled in Viciebsk region in 18s' century are covered. (In Belarusian).