Арсень, капітан, пакінуў сына Аляксея, які ў 1866 набыў маёнт. Людвікава (Магілёўскі пав.). Ільля даслужыўся да чына штабс-ротмі-стра, быў жанаты з Цыцыльяю Густаваўнаю, яны разам набылі маёнт. Чамернае (Магілёўскі пав.) са смаляным заводам, мелі сына Сяргея. Прызнаныя ў дваранстве Расейскай Імпэрыі вывадам Магілёў-скага ДДС 01.09.1805, таксама Смаленскага, зацьверджаныя Сэна-там (6 частка РК). ПАКЛОНСКІЯ ГЭРБУ «ПАГОНЯ» ЗЬМЕНЕНАЯ РЫГОР ЖАЎНЯРКЕВІЧ Пётар Водзгір-Паклонскі, пісар гродзкі Пінскі (1648), валодаў маёнткамі Паклоны (Ро-сенская параф., Жмудзкае кн.) і Смаляры (На-ваградзкае ваяв.). Ягоны сын Людвік, ротмі-стар Наваградзкі, дароўным запісам 1705 пе-радаў абодва маёнткі сыну Сымону-Пятру, a ўнуку Андрэю адклаў на адукацыю 250 зл. (Па іншых зьвестках, Сымон-Пётар і Людвік паказаныя роднымі братамі). Сымон-Пётар з жонкаю Даротаю меў яшчэ дачок Ганну і Катарыну. 3 1713 па 1715 ён арандаваў маёнт. Карлоўшчына (Гальшанская параф., Ашмянскі пав.) у Юзафа Камінскага, пры гэтым Паклоны знаходзіліся спачатку ў застаўной пасэсіі, а потым у арэндзе ў Пятра Нечукаловіча. Сымон-Пётар тэстаментам 1716 пакінуў гэты маёнтак жонцы, а па яе сьмерці ён пераходзіў да сына Андрэя, дочкам з маёнтка даставалася па 1 200 зл. на пасаг. Андрэй, харужы ў палку стражы войскаў ВКЛ, атрымаў годнасьць паручыка (патэнт 1751.01.18 Караля Аўгуста III), пасьля — возны Наваградзкі (прывілеі 1753.03.19 і 1760.02.25 Караля Аўгуста III). Ён прадаў у 1761 маёнткі Смаляры з пяцьцю дварамі (Менскае ваяв.) і Смаляры з 6 баярамі (Наваградзкае ваяв.) Францішку Крушэўскаму. У 1762 прадаў Паклоны з 4 хатамі Даніэлю Кунцэвічу за 6 000 зл. Андрэй пакінуў сына Даніэля. Аляксандар-Казімер граф Завіша, шамбэлян Яго Каралеўскай Міласьці, аддзячвае ў 1789 за аказаныя паслугі Даніэля й яго жонку 5 7 Францішку зямлёю пры в.Харомцы ў Сьвітайлаўскім фальварку ва ўрочышчах Смаленцава Поле і Жэрмяны, у колькасьці 10 маргоў, у пажыцьцёвае ўладаньне. Даніэль меў сыноў Каэтана-Лаўрэнція і двух Юзафаў, у XIX ст. яны набылі зямлю ў засьц.Гута (Ігуменскі пав.). Жылі таксама ў не-калькіх засьценках і вёсках на Вузьдзеншчыне. Прызнаныя ў дваранстве Расейскай Імпэрыі вывадам Менскага ДДС 26.02.1808, указам Сэнату 05.07.1841 не зацьверджаныя. НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 2, спр. 2609. СЬПІС УМОЎНЫХ ЗНАКАЎ: * — нараджэньне ’'/1830 — перад 1830 *1830/ — пасьля 1830 *1830/40 — паміж 1830 і 1840 - — хрост х — шлюб )( — скасаваньне шлюбу f — сьмерць >> (пасьля імя) — не пакінуў нашчадкаў СЬПІС СКАРОТАЎ: АДМПБМ — Акты, документы н матерйалы для полмтйческой й быто-вой йсторйй 1812 года. БЭФ — Белоруссмя в эпоху феодалйзма. ГАПО — Государственный архмв Псковской областй. ДГА Літвы — ДЗяржаўны Гістарычны архіў Літвы (Вільня). ДМГБ — Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. ЖМНП — Журнал Мйнмстерства народного просвеіценйя. НГА Беларусі — Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі (Менск). НГА Беларусі ў Горадні — Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі ў Горадні. ПСЗ — Полное собранме законов Россййской Ммперйй. ПСРЛ — Полное собранме русскйх летопмсей. РГАДА — Россййскйй государственный архйв древнйх актов (Москва). РГНА — Россййскйй государственный йсторйческйй архмв (Санкт-Петербург). СНМ АСК — Сборнмк йсторйческмх матерйалов, йзвлечённых йз Архйва Собственной Е.Н.В. Канцелярйй. СЙРНО — Сборнйк Нмператорского Русского йсторйческого обідества. ЦГНА РеспублйКй Башкортастан — Центральный государственный йсторйческйй архйв РеспублйКй Башкортастан (Уфа). ЧНОНДР — Чтення в Нмператорском Обідестве йсторйй й древно-стей россййскнх. 5 8 Годнасьць: Выданьне Згуртаваньня Беларускай Шпяхты. 1997, № 9 (4). КНІЖНЫ АГЛЯД Дворянскме роды Россмйской Нмпермн. T.1: Князья [Рюрнковм-чн]. Авторы-составмтелм: Пётр Гребельскмй, Станмслав Думнн, Александр Мнрвнс, Андрей Шумков, Ммхамл Катмн-Ярцев. СПб.,1993. 344 с. Тнр. 25 260 экз. Гэтая кніга зьяўляецца першаю з шматтамовай сэрыі, у якую ўвой-дуць тамы па князёх Гедымінавічах, князёх татарскага, грузінскага й інш. паходжаньня, графах, баронах, а таксама й па шляхецкіх родах Расейскай Імпэрыі. Першы том дае анатацыю да ўсёй сэрыі, утрымлівае невялікія аглядныя артыкулы па гісторыі-шляхецтва й тытулаў, гэ-ральдыцы й гэрбах у Расеі. Утрымлівае зьвесткі пра рангі, званьні й годнасьці ў Маскоўскае дзяржаве й Расейскай Імпэрыі. Асноўную часьціну тому займаюць самі радаводы. Гэтая частка кнігі пачынаецца з кароткіх біяграфіяў князёў, нашчадкі якіх сталі пачынальнікамі княскіх родаў. Кніга ў далейшым падзяляецца на разьдзелы па старажытнарускіх княствах: Чарнігаўскае, Галіцкае, Смаленскае, Яра-слаўскае, Растоўскае, Белазерскае, Старадубскае й Турава-Пінскае. У гэтых разьдзелах даецца невялікі нарыс гіСторыі княства, а потым зьмяшчаюцца гэнеалёгіі княскіх родаў: з часу утва-рэньня ўдзелаў і, па магчымасьці, да нашага часу. Усяго зьмешчаны 51 радавод, выбар родаў адбываўся на падставе існаваньня іх яшчэ ў XIX ст., праўда, гэты прынцып не заўсёды вытрыманы. Асноўнымі крыніцамі для аўтараў былі працы дарэвалюцыйных дасьледчыкаў, і гэта ня дзіўна, бо ў СССР гэнеалёгія практычна не разьвівалася. Аднак зьвесткі, падаваныя папярэднімі аўтарамі, звы-чайна скончваюцца на сяр. XIX ст. Часткова яны дапаўняюцца ма-тар’яламі замежных гісторыкаў, гэта ў першую чаргу датычыцца XX ст. Удакладніць іх і глыбей распрацаваць радаводы можна з дапамо-гаю архіўных зьвестак, найперш з матар’ялаў Дваранскіх Дэпутацкіх Сходаў і рукапісных фондаў дарэвалюцыйных гэнеалёгаў. Гэта зроб-лена толькі фрагментарна. У новай рэдакцыі даецца толькі радавод кн.Крапоткіных (Смаленскае княства), заснаваны на архіўных зьвес-тках, аўтар яго — А.А.Шумкоў. Новыя зьвесткі ўтрымлівае артыкул пра кн.Дулавых (Яраслаўскае княства). Даволі шмат родаў, агледжаных у кнізе, маюць дачыненьне да Бе-ларусі — гэта кн.Масальскія, кн.Агінскія, кн.Пузыны, кн.Друцкія-Любецкія, кн.Сьвятаполк-Чацьвярцінскія, а таксама некалькі родаў паходжаньнем зь Беларусі, якія патрапілі ў Расейскую дзяржаву ў розны час. Прынцыпова новага нічога гэтыя артыкулы ня ўтрымліваюць, толькі радавод кн.Чацьвярцінскіх даведзены да нашага часу. Радавод кн.Пу-зынаў, як і 100 гадоў раней, патрабуе сур’ёзнай дапрацоўкі, яшчэ ў 5 9 большай меры гэта датычыцца кн.Масальскіх. Паходжаньне кн.Друцкіх пададзена аж у трох рэдакцыях на розных старонках тому — і ад Га-ліцкіх князёў, і ад Валынскіх, і ад Полацкіх. Увогуле ў кнізе не згаданыя беларуская галіна кн.Баратынскіх (у Расеі кн.Баряцінскія). Калі паходжаньне Баратынскіх гэрбу «Корчак», якія называлі сябе князямі, недастаткова высьветлена, дык радавод кн.Баратынскіх да XVI ст. прадстаўлены ў манаграфіі Ю.Вольфа «Kniaziowie litewsko-ruscy ...». Зь яе-ж можна даведацца й пра рада-вод кн.Шуйскіх, беларускай галіны роду, якія ў Расеі згаслі. Са Сма-ленскага княства паходзяць кн.Жыжэмскія, даволі поўны іх пакален-ны росьпіс склаў у пачатку стагоддзя С.Любімаў. Усе гэтыя друкава-ныя матар’ялы не былі скарыстаныя. Тлумачэньнем, праўда, можа быць тое, што згаданыя роды не былі зацьверджаны ў княскай годнасьці ў Расейскай Імпэрыі. Увогуле, першы том ня надта ўдалы, але ў ім утрымліваецца шмат зьвестак, сабраць якія непрафэсіяналу цяжка. У навукова-папуляр-ным пляне кніга добра выканае ролю папулярызацыі гэнеалёгіі й гісторыі шляхецтва. Ў .Вяроўкін-Шэлюта Дворянскне роды Росслйской Ямпермм. Т.2: Князья [роды, родствен-ные Дому Романовых; роды Велмкого княжества Лмтовского; роды, возведенные в княжеское достолнство Росслйсклм Нмператором; роды, возведенные в княжеское достолнство лностраннымл госуда-рямл л прлзнанные в этом достолнстве в Росслйской Нмперлл]. Ав-торы-составлтелл: Пётр Гребельсклй, Станлслав Думлн, [Б.Н.Моро-зов], Андрей Шумков, Млхалл Катлн-Ярцев, Томаш Ленчевсклй. СПб.,1995. 264 с. Тлр. 10 000 экз. Другі том выданьня працягвае разгляд княскіх родаў Расейскай Імпэрыі. У параўнаньні з праспэктам выданьня, зьмешчаным у I томе, у кнізе адбыліся зьмены. Гэтак, у ёй адсутнічаюць Багратыды й іншыя грузінскія, татарскія і горскія роды. Зь меркаваных 180 родаў у 2-і том трапілі толькі 46. Відавочна, памеры выданьня зь цягам часу будуць расьці надалей. Для беларускага чытача 2-і том цікавы разглядам розных галінаў Гедымінавічаў (Курцэвічаў, Галіцыных, Куракіных, Хаванскіх, Тру-бяцкіх, Чартарыскіх, Сангушкаў, Вішнявецкіх, Варанецкіх), а таксама іншых родаў, якія паходзяць зь Беларусі (Гедройцы, Мірскія). Асабл-івую цікаўнасьць выклікаюць наймагутнейшыя роды Радзівілаў і Сапе-гаў. Аўтары нарысаў імкнуліся прасачыць усе радаводы да сёньняш-няга дня, зразумела, гэта ўдалося ня ў кожным выпадку. Што даты-чыць Радзівілаў, то на Беларусі шырока вядомая радаводная схэма, прыкладзеная да кнігі С.Мацкевіча «DomRadziwillow». Табліца, зьмеш-чаная ў агляданай працы, у некаторых дэталях разыходзіцца з папя- 6 0 рэдняю, трэба думаць, у лепшы бок. Каштоўна, што яна зьмя-шчае асобаў, якія нарадзіліся ў 1990-я гады. Як і ў папярэднім томе, у кнізе шмат недакладнасьцяў у напісаньні гістарычных тэрмінаў і назваў, што маюць дачыненьне да Беларусі. Аў-тары артыкулаў улічвалі ў радаводах прадстаўнікоў родаў па мячы, пры гэтым незразумела, чаму у некаторых месцах сустракаюцца жанчыны. Выклікаюць цікаўнасьць зьвесткі пра паходжаньне вядомага ра-сейскага дзяржаўнага дзеяча А.Д.Меншыкава, прыведзеныя знаўцам Смаленскай зямлі С.Думіным. У 1654 г. сярод абаронцаў Смаленска ад маскоўскіх войскаў быў шляхціч-каталік Станіслаў Менжык. Пась-ля захопу гораду ён трапіў у палон і зазначаны сярод тых, хто пры-сягнуў Цару. У больш позьнім сьпісе дакумэнта каля яго прозьвішча маецца прыпіска: “узяты ў Маскву”. Як вядома, А.Д.Меншыкаў нама-гаўся вывесьці сябе з роду Менжыкаў, але ня меў ніякіх доказаў свай-го шляхецкага паходжаньня. Агляданы том адметны вялікаю колькасьцю партрэтаў, у т.л. каля-ровых. Важным зьяўляецца зьмяшчэньне каляровых выяваў гэрбаў, ўзятых з архіўных крыніцаў. Засмучае падмена княскага гэрбу Ра-дзівілаў шляхецкім гэрбам «Трубы». Сярод іншых прыкрых хібаў -зьмешчаная два разы на адной старонцы грамата пра пажалаваньне А.В.Сувораву чыну паручыка (адзін раз замест граматы пра пажала-ваньне чыну палкоўніка).