Першапачаткова жылі ў Лідзкім пав., Міка-лай — уладальнік маёнт. Плёткі й Вызгаўш-чына. 3 жонкаю Тэкляю з Калышкаў меў сына Ўладзіслава (*1667), які ў 1698 ўзяў шлюб з Ганнаю Бернатовіч. Сын Ўладзіслава, Ян (*1706) набыў у 1738 у Тамаша Мадзалеўскага сядзібу ў Троках. Ён меў дзяцей Якуба, Караля, Дамініка й Раза-лю, за Антоніем Корсакам, якіммаці Мар’янна (у другім шлюбе Мачыдлоўская), тэстамэнтам 1774, як і свайму сыну Тамашу Мачыдлоўска-му, пакінула маёнт. Ляўшаны (Троцкае ваяв.). Яны прадалі маёнтак у 1775 Тадэвушу й Петранэлі з Сапоцькаў Дані-левічам. Караль, сын Яна, ротмістар Смаленскі (патэнт 1774 ад Юзафа Падбіпенты, падваяводы Троцкага), потым Троцкі (патэнт 1780 ад Андрэя Ляцкага, харужага), 3 жонкаю Ганнаю з Эйсмантаў меў сыноў Міхала (*1775), Ануфрыя (*1782), Бінцэнта, Ігнація (*1787), Пятра й Юзафа (*1803), якім тэстаментам 1807 завяшчаў сваю маёмасьць. Дамінік, сын Яна, каморнік Троцкі (1771), уладальнік маёнт. Таўгі-няны й Лазарышкі (Троцкае ваяв.), прадаў іх у 1786 Дамініку Алексан-дровічу, канюшаму Літоўскаму. Набыў у 1797 у графа Аляксандра Па-цея маёнт.Бырвішкі (цяпер Польшча) і Прэлом зь в. Прэлом, Лукавіца, Загароднікі й Мельнікі (Горадзенскі пав.), пакінуў іх сынам Ігнацію (*1788), Пятру (*1790) й Адаму (*1800). Ягоныя ўладаньні, асабліва фальв.Бярозаўцы (Наваградзкае ваяв.), былі разрабаваныя расейскімі войскамі падчас Паўстання 1794. Міхал, сын Караля, адвакат (1802), потым межавы суддзя Нава-градзкі, арандаваў у 1811 зямлю ў Дамініка Абламовіча ў в.Кукевічы, пазней уладальнік маёнт.Жухавічы (Наваградзкі пав.). 3 жонкаю Вікто-рыяй з Абламовічаў меў сыноў Юльяна (*1809), Ўладзіслава (*1812) й Дамініка (*1815). Іншыя сыны Караля: Ануфры арандаваў у 1816 маёнт.Бердаўка (Наваградзкі пав.) у графа А.Пацея, пазьней павятовы дэпутат ад 5 2 дваранства; Вінцэнт, каморнік Наваградзкі (патэнт 1806 ад Стэфана Верашчакі, падкаморага), падпаручык в.пол. (з 1815 ўадстаўцы); Ігнаці, выкладчык фізікі ў Кіеўскай Акадэміі; Юзаф, доктар мэдыцыны (1833-65), арандатар маёнт.Мервічы (Слуцкі пав.) Ігнаці, сын Дамініка, паручык в.пол. (з 1815 ў адстаўцы), пасьля межавы суддзя Горадзенскі, прадаў Сільвястровічу маёнт.Прэлом, ва-лодаў маёнт.Юстыянаў (Аўгустаўскі пав.). Пётр, сын Дамініка, выхаванец Віленскага ўн-та, кандыдат філя-зофскіх навук (1807), земскі спраўнік Наваградзкі (1818), межавы суддзя (1815), а пасьля старшыня таго-ж суду (1821), валодаў маёнт. Гарадзечна (Наваградзкі пав.). Адам, сын Дамініка, межавы суддзя Наваградзкі, валодаў маёнт. Нясучы (Наваградзкі пав.) Юльян, сын Міхала, выхаванец Віленскага ўн-та (1832), абіраўся дэпутатам ад дваранства (1834, 1843), лаўнік Наваградзкага пав. суда, калескі сакратар (1841). Ўладзіслаў, сын Міхала, вучыўся ў Віленскім ун-це (1832), служыў у Канцылярыі Наваградзкага пав. маршалка (1835-42), губэранскі са-кратар (1835). 3 жонкаю Ганнаю з Анцутаў меў сыноў Міхала-Зянона (*1845) й Яна-Баляслава (*1852). Міхал-Зянон — удзельнік Паўстань-ня 1863, некаторы час жыў у Варшаве (1870), пазьней ганаровы міравы суддзя Наваградзкі (1899). Сыны Міхала валодалі спадчынымі маёнт. Жухавіца і Ўцеха (Наваградзкі пав.). Дамінік, сын Міхала, студэнт Віленскай мэд.-хір. Акадэміі, магчы-ма, удзельнік Паўстаньня 1831, сыйшоў за мяжу ў 1833. Прызнаны ў дваранстве Расейскай Імперыі вывадамі Літоўскага ДДС 31.12.1798 (1 частка РК) і Горадзенскага ДДС 08.11.1817 (6 част-ка РК), зацьверджаны ўказам Сэнату 14.04.1839 (6 частка РК). НГА Беларусі. - Ф. 319, воп. 2, спр.10; Ф.242, воп. 2, спр.15, акр.30-31; Ф. 295, воп. 1, спр. 21834; Ф. 299, воп. 1, спр. 573, акр. 699 адв.; Ф. 295, воп. 1, спр. 6511, акр. 136 адв. - 137; спр. 391, акр. 43. Boniecki A. Herbarz Polski. W - wa, 1899. T. I. S. 17. ЗАБРОДЗКІЯ ГЭРБУ «ПРУС II» ЎЛАДЗІСЛАЎ ВЯРОЎКІН-ШЭЛЮТА Станіслаў Забродзкі атрымаў 05.07.1588 прывілей Караля Жы-гімонта IV, яму было дазволена права продажу фальв.Сьцеклін, які ляжаў ля в.Сурадава (Ліпеньская зямля?). Ён, будучы ротміст- 5 3 рам гусарскім, захоплены ў палон каля Мсьціслава, знаходзіўся ў маскоўскім пало-не ў Смаленску, пра што было дадзена пась-ведчаньне ў 1603. Меў дзяцей Аляксандра й Яўхіма, ад якіх пайшлі дзьве лініі роду, прычым шмат з на-шчадкаў Аляксандра ў к. 18-сяр. 19 стст. пе-расяліліся на Валынь. У Аляксандра сын Раман, а ў Яўхіма зь першага шлюбу сыны Базыль, Ян і Мікалай, а з другога, зь Еваю Зубрыцкаю, Парфён і два сыны зь імем Ян. У 1666 дзеці Яўхіма зь першага шлюбу і Раман уведзеныя ў валоданьне дзьвюма часткамі маёнт.Востраў (Менскае ваяв.). А ў 1669 Яўхім адказаў на карысьць сыноў з другога шлюбу маёнт. Мальчынічы (Ашмянскі пав.). Адзін зь Янаў у 1680 купіў у п.Кула-коўскага зямлю ў Слуцкім княстве. Маёнт.Мальчынічы быў роўна падзелены між братамі на тры часткі. Парфён падзяліў маёнтак у 1718 між сынамі Мікалаем і Стэфанам. Мікалай сваю частку прадаў у 1754 брату за 9 500 зл. А Стэфан усю маёмасьць па бацьку, з 8 хатамі падданых, прадаў у 1791 Міхалу Вазынскаму, скарбніку Ашмянскаму, за 28 500 зл. Сыны Яна, Юзаф і Касьпер, прадалі сваю частку Мальчынічаў у 1764 п.Пятрашку. Лукаш-Мікалай, Ян і Казімер, дзеці Рамана, прадалі ў 1739 свае часткі маёнт.Востраў Гэраніму, сыну Базыля, і Аляксандру, сынуЯна, Забродзкім. Лукаш-Мікалай купіў маёнт.Кошчы (Ашмянскі пав.), які тэстамэнтам 1745 пакінуў сынам Марціну, Дымітру, Саму-элю і Якубу. Іх дзеці прадалі ў 1779 гэты маёнтак п.Лянкоўскаму. А Стэфан і Габрыэль, сыны Гэраніма, ды Грыгор, сын Аляксан-дра, прадалі ў 1762 маёнт.Востраў Яну Казлоўскаму за 13 000 зл. Грыгор, па бацьку, валодаў таксама часткаю маёнт.Дудкі (Менскае ваяв.), які ў 1775 адказаў сыну Якубу. Апошні разам з жонкаю Катарынаю прадаў яго ў 1787 Вінцэнту Жуку. Гэткім чынам, на працягу 18 ст. Забродзкія распрадалі ўсе свае маёнткі і ў далейшым займаліся арандатарствам ці валодалі не-вялікімі зямельнымі надзеламі, пераважна на Случчыне. Прызнаныя ў дваранстве Расейскай Імперыі вывадам Менс-кага ДДС 23.11.1802, зацьверджаныя ўказам Сэнату ад 26.03.1859 за № 3 090. НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 2, спр. 1174. 5 4 ЗАНКЕВІЧЫ ГЭРБУ «СЕКЕР» РЫГОР ЖАЎНЯРКЕВІЧ Матэвуш 3. меў трох сыноў — Бэнедык-та, Юзафа і Казімера, якія жылі на застаў-ной зямлі ад Мікалая Галінскага, войскага Аршанскага, недалёка ад в.Руды (Менскае ваяв.). Былі вельмі неспакойнымі людзьмі, пра што сьведчыць пратэстацыя 15.08.1701 ад Ўладзіслава Галаўні, скарбніка Старадубс-кага, і ягонай жонкі на Матэвуша 3. і трох яго сыноў з нагоды бойкі, што адбылася падчас фэсту на сьвята Ўшэсьця Панны Ма-рыіі каля касьцёлу ў Красным Сяле. Апрача вышэй згаданых у бойку былі ўцягнутыя панцырныя баяры браты Сымон і Ільля Паўлоўскія, а таксама іх маці Дарота Сурынтавічоў-на Станіслававая Паўлоўская. У 1719 у Галоўным Трыбунале ВКЛ адбываўся працэс паміж Юзафам 3. і Антоніем Касьцялецкім-Пацынам, скарбнікам Га-стынскім, па маёмасных пытаньнях. Юзаф з Разальяй з Выроцкіх меў сына Андрэя (*1712.04.09), які быў ахрышчаны ў Сыманавіцкай царкве. Ён валодаў маёнт.Рэцкаў-шчына з 4 дымамі сялянаў. 3 жонкаю Катарынаю з Брылеўскіх пакі-НУЎ сына Тэадора (" 1739.01.02), які ў 1758 уступіў у валоданьне па-мянёным маёнткам. Маючы вялікую патрэбу ў грошах, пазычыў у Сымона Валянскага 2 тыс. талераў, а потым, каб разьлічыцца пра-даў у 1782 яму маёнт.Рэцкаўшчыну. Тэадор з Мар’янаю з Чуеўскіх меў сына Мацея (*1762.06.05), у якога з Юстынаю зь Івашкевічаў сын Міхал (*1790.09.26), які быў ахрышчаны ў Вузьдзенскім касьцёле. Міхал у шлюбе з Мар’я-наю са Станкевічаў меў сыноў Тадэвуша (*1816.10.29) і Яна-Анд-рэя (*1819.12.01), якія былі ахрышчаны ў Менскім катэдральным касьцёле. Абодва ў далейшым жылі ў Менску. Прызнаныя ў дваранстве Расейскай Імпэрыі вывадам Менскага ДДС 20.07.1817 і 1832.11.14, указам Сэнату 10.05.1841 не зацьверджаны. НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 1, спр. 1166, арк. 43-44; воп. 2, спр. 1151. 5 5 КАЗАНОВІЧЫ ГЭРБУ «ГЖЫМАЛА» ЗЬМІЦЕР ЯЦКЕВІЧ Магілёўскі род мяшчанскага паходжань-ня1. Казановічы, Казаны і Кажаневічы сустра-каюцца ў актавых кнігах магілёўскага магіст-рату з 16 па 18 стст. У 1577 Піліп Нікіпаравіч ды Нікіпар зафіксаваныя як шклоўскія мяшча-не, але ў наступным годзе ўжо праходзяць як магілёўцы. Яны валодалі зямельнымі пляцамі на вул.Каськоўскай у Дубровенскім прадмесьці, якія Піліп Казановіч прадаў у 1577 Акулу Піга-ру. У 16 ст. Казановічы займаюцца пераважна гандлем. Па актавых і рахункавых кнігах Ма-гілёўскага магістрату іх радавод можна пра-сачыць зь першай паловы 17 ст. Мялецій — магілёўскі радца (1641, 1644). Ягоны сын Пётар — бурмістар (1647), лаўнік (1653), урэшце войт (1661, 1667) і сакратар ЯКМ (1661-7), стараста Магілёўскай Мікалаеўскай царквы. Менавіта пры яго бытнасьці войтам магілёўцы паднялі паўстаньне супроць мас-коўскіх акупантаў і зьнішчылі іхны гарнізон. У першым шлюбе зь Еўдакіяю Вавілаўнаю меў дачку. 3 тэстамэнту 1653 Еўдакіі бачна, што яна зьяўлялася фундатаркаю Магілёўскага Богаяўленскага брацкага ды Баркалабаўскага манастыроў. Другім разам быў у шлюбе з Мар-цыянаю Лапіцкаю. Пётар склаў тэстамэнт у 1683, у ім згадваецца, што ён меў ва ўладаньні каля 100 кніг. Сыны Пятра Ян і Тодар у 1693 прадалі сад па вул.Ветранай магі-лёўскаму бурмістру Малахію Гутаравічу Казкевічу за 1 300 зл. У 1694 разам з братам Раманам пакінулі яму-ж сваю камяніцу за 3 300 зл. Ян і Тодар акрамя згаданай, валодалі яшчэ адною камяніцаю на цэнтраль-най вуліцы — Вялікай Шклоўскай. Ян быў райцам (1699), потым бурмістрам (1709). Тодар, пэўна, самы знакаміты прадстаўнік свайго роду, быў багатым купцом. У 1704 ён райца магістрату, а з 1706 на працягу больш 20 гадоў абіраў-ся магілёўскім войтам, меў урад сакратара ЯКМ, быў неаднаразовым дэпутатам да Караля, а таксама на соймік Аршанскага павету, быў старастам Магілёўскай Богаяўленскай царквы. Сын Тодара Габрыэль таксама служыў у магістраце: лаўнік (1769), войт (1772-3), пакінуў сына Базыля. Апошні меў чын маёра ў ра-1 Атрымалі шляхецтва гэтак-жа, як Пара-Левановічы (гл. « Годнасьць >>. № 1 (2). 1994) і Бурачкі (гл. «Годнасьць». № 1 (3). 1997). 5 6 сейскім войску, у шлюбе з Тарэзаю Аляксандраўнаю меў дзяцей Аляк-сандра, Васіля, Арсеня й Ільлю.