Годнасць 2 4 1997

Годнасць 2 4 1997

35.3 МБ
Плякат ад 16 жніўня 1772 г. да насельніцтва ўсходнебеларускіх губэрняў недвухсэнсоўна папярэджваў: “Калі хто з дваранства ці з іншага стану, які валодае нерухомымі маёнткамі, нядбаючы аб улас-ным сваім дабрабыце, не пажадае прысягаць [на падданства Расеі -Ў.С.], таму дазваляецца на продаж нерухомага свайго маёнтка і доб-раахвотны выезд па-за межы ў трохмесячны тэрмін, па сканчэньні
1 0
якога ўвесь маёнтак яго, які застаецца, сэквэстраваны і ў казну ўзяты быць павінен”4. Шляхам канфіскацыяў царскі ўрад падрываў эканаміч-ны ўплыў палітычных праціўнікаў на анэксаваных тэрыторыях. Маючы клопат пра захаваньне сваіх уладаньняў, шляхта ўсходняй Беларусі ў сваёй масе адразу прысягнула Екацярыне II. Ухіліліся ад прыняцьця прысягі толькі шэраг буйных магнатаў: двое князёў Радзівілаў - вая-вода Віленскі і староста Рэчыцкі; трое князёў Агінскіх - вялікі гэтман Літоўскі, кашталян Віленскі й ваявода Троцкі; Сапега, ваявода Полацкі й гэтман польны Літоўскі; Салагуб - ваявода Віцебскі; Пацей - вялікі стражнік Літоўскі; князь Чартарыскі - ваявода Рускі5. Відавочна, што іх апазыцыйнасьць да царызму тлумачылася боязьзю згубіць разьлег-лыя ўладаньні й высокія ўрады ў Рэчы Паспалітай, а асобныя былі замешаныя і ў антырасейскай канфэдэрацыі, створанай у 1768 г. у г. Бары на Падольлі.
У выніку канфіскацыяў па стану на 1 чэрвеня 1773 г. у скарбовае кіраваньне паступіла 95 097 душаў, якія лічыліся па пагалоўнаму пера-пісу ў вёсках і мястэчках, што належалі раней памешчыкам Магілёўскай і Пскоўскай губэрняў6. Уладальнікі маёнткаў нярэдка зьвярталіся да расейскай адміністрацыі з просьбамі аб падаўжэньні прысягі, спасы-лаючыся на хваробы, адлучкі, аддаленасьць у знаходжаньні й да т.п. Царскі ўрад ня мог абвастраць адносіны з усёю маёмнаю клясаю Рэчы Паспалітай і пашыраў тэрміны й умовы прыняцьця прысягі. Ён звычай-на лёгка йшоў насустрач тым, хто ня быў замешаны ў адкрытым узброеным выступленьні. Гэткім чынам, частка канфіскаваных маёнт-каў была вернутая ранейшым уладальнікам ці іх спадчыньнікам.
Напалоханыя вопытам сваіх папярэднікаў і бачачы бясьсільле Рэчы Паспалітай, дружна прысягнула Кацярыне II шляхецтва й духавенст-ва цэнтральнай Беларусі. Паводле трэцяга падзелу ў склад Расейскай Імпэрыі ўвайшла фактычна ўся тэрыторыя Вялікага княства Літоўска-га, і амаль ніхто з уладальнікаў не заставаўся за мяжою. “Тут усе прысягалі, усе ў наяўнасьці, як сьвецкія, гэтак і духоўныя, - даносіў у Пецярбург гэнерал-губэрнатар Літвы і заходняй Беларусі М.В.Рапнін. - 3 Польшчаю-ж Літва, як асобная дзяржава, ніколі, нават па духавен-ству і маёнтках яго, ня зьмешвалася. Значыць, канфіскацыі амаль няма”7. Прыклад у прыняцьці прысягі на гэты раз паказвала буйная арыстак-ратыя, для якой ліквідацыя краіны стала ратункам ад рэвалюцыйных пераменаў.
Аднак патрыятычныя арганізацыі паднялі ў 1794 г. паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Царызм ня без падставаў убачыў у гэтым руху небясьпеку буржуазных пераўтварэньняў на манэр фран-цускай рэвалюцыі. Адсюль суровыя пакараньні актыўных удзельнікаў паўстаньня й перасьлед прадстаўнікоў маёмных пластоў, ахопленых патрыятычным рухам. 19 красавіка 1794 г. Кацярына II аддала распа-
1 1
раджэньне гэнерал-губэрнатару Менскаму, Ізяслаўскаму й Брацлаўска-му Ц.І.Туталміну аб узяцьці ў сэквэстар маёнткаў паўстанцаў, a 3 траўня 1795 г. выйшаў указ аб канфіскацыі8. Асноўная маса спадчын-ных канфіскаваных маёнткаў аказалася ў цэнтральнай частцы Бела-русі. Тут адразу ж паступіла ў кіраваньне Скарбу 16 931 і часова заставалася ў арэндзе 8 310 “карэнных пасялянаў мужчынскага полу” (акрамя “карэнных”, у маёнтках знаходзіліся яшчэ 1 908 і 253 “вольна-жывучых”). Звыш таго, па Менскай губэрні было ўзята ў скарбовы нагляд у памешчыкаў, якія знаходзіліся за мяжою, яшчэ 13 112 душаў. У Магілёўскім і Полацкім намесьніцтвах у скарбовы сэквэстар трапілі толькі маёнткі “адлучных” князя Сапегі і графа Пацея, у якіх налічва-лася 31 355 рэвіскіх душаў9. Па Слонімскай і беларускіх (у сёняшніх межах) паветах Віленскай губэрняў у дзесяці ўдзельнікаў паўстаньня былі сэквэстраваныя 2 854 сялянскіх дымоў10.
Значыць, у сувязі з Паўстаньнем 1794 г. каля 80 тысячаў прыват-наўласьніцкіх сялянаў мужчынскага полу, у той ці іншай ступені, сталі скарбовымі. Але калі небясьпека паўстаньня мінавала, Кацярына II вярнула больш дзьвюх трацінаў сялянаў ранейшым уладальнікам11. Частка паўстанцаў вярнулася ў свае маёнткі пры Імпэратарах Паўле і Аляксандры I. Частка, пераважна небагатай шляхты, захопленая патрыятычным рухам у эміграцыі, гэтак і не атрымала дараваньня ці не скарысталася зь імпэратарскіх “міласьцяў”. Таму ня ўсе канфіска-ваныя вёскі вярнуліся да ранейшых уладальнікаў. Паводле падлікаў П.Р.Казлоўскага, зробленых па, відаць, ня поўным пераліку польскага гісторыка Я.Івашкевіча, усяго за часы падзелаў Рэчы Паспалітай, да 1800 г., на тэрыторыі Беларусі ў яе сёняшніх межах, а таксама Себеж-скага і Невельскага паветаў Віцебскай губэрні, былі канчаткова кан-фіскаваныя 26 маёнткаў з 36 080 сялянскімі душамі мужчынскага полу12.
Моцнае браджэньне у шляхецкім асяроддзі выклікалі расійска-францускія адносіны напярэдадні і ў пэрыяд вайны 1812 г. Імпеэратар Напаліён стварыў Княства Варшаўскае і абяцаў аднавіць ранейшую дзяржаўнасьць на ўсёй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Таму мно-гія шляхцічы паступілі да яго на службу. Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг указаў аб узяцьці у сэквэстар маёнткаў асобаў, якія самавольна выехалі за мяжуЬ. Рэяльная магчымасьць згубіць свае зямельныя ўладаньні прымушала ўцекачоў вяртацца, каб прадаць ці закласьці свае маёнткі і вывезьці атрыманыя грошы за мяжу. У адказ Камітэт міністраў забараніў продаж і заклад гэткіх маёнткаў тэрмінам да двух гадоў . У час выгнаньня напаліёнаўскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі й палітычнымі меркавань-нямі, Аляксандар I схіляўся “к забвенню прошедшнх заблужденнй”15. Маніфэстам 12 сьнежня 1812 г. абвяшчалася дараваньне тым, хто вер-нецца з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэньні якога іх
1 2
маёнткі канфіскоўваліся16. У выніку, напрыклад, па Менскай губэрні поўнай ці частковай канфіскацыі падлягала каля 84 000 сялянаў муж-чынскага полу, зь іх 54 187 належалі паехаўшаму ў Францыю актыўна-му прыхільніку Напалеіёна князю Дамініку Радзівілу. Па Горадзенскай і Магілёўскай губэрнях было вызначана да перадачы ў казну адпавед-на 46 370 і 23 378 рэвіскіх душаў17. Між тым, маёнткі многіх памешчы-каў вызваляліся ад сэквэстру асобнымі загадамі. Прабыўшы ў складзе дзяржаўных каля году, канфіскаваныя сяляне былі вернутыя ранейшым уладальнікам маніфэстам ад 30 жніўня 1814 г.18 “Усяміласьцівейшае дара-ваньне” шляхце не скарыстаў князь Дамінік Радзівіл, бо памёр у Пары-жы. На цэлы шэраг пакінутых ім маёнткаў былі прадстаўлены фальшы-выя ці падложныя акты' . Абцяжараная даўгамі маёмасьць магната стала прадметам заняткаў спэцыяльна створанай Радзівілаўскай камісіі і, у асноўным, перайшла, праз шлюб дачкі князёўны Стэфаніі, да Вітгенштэй-наў, якія сталі ў XIX ст. самымі буйнымі землеўладальнікамі ў Беларусі.
Найбольшы ўрон шляхецкая маёмасьць пацярпела ў сувязі з паў-станьнем 1830-31 гг. Ужо ў часе паўстаньня царскі ўрад нанёс удар па актыўных яго ўдзельніках шляхам канфіскацыі маёнткаў. Мікалай I ва ўказе Сэнату ад 22 сакавіка 1831 г. прадпісваў “недвнжммые нмення снх преступннков брать в казну”20. 17 ліпеня 1831 г. былі зацьверджа-ныя Правілы аб сэквэстры й канфіскацыі маёнткаў мяцежнікаў”, якія былі разьвітыя ў цэлай сэрыі наступных указаў і распараджэньняў21. Сваіх маёнткаў пазбавіўся шэраг прадстаўнікоў фаміліяў, якія вало-далі тысячамі прыгонных: Агінскія, Плятэры, Празьдзецкія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыскія й інш. Некаторая частка ўладальнікаў вярнула свае маёнткі паводле ўказу 4 чэрвеня 1831 г. пра тых, хто зьявіўся з пакаяньнем. “Дараваньне” атрымалі 43 удзельнікі паўстаньня, за якіх хадайнічаў Віленскі гэнерал-губэрнатар кн.М.А.Далгарукаў. Гэтыя “міласьці” не распаўсюджваліся на галоўных кіраўнікоў паўстаньня і асобаў, якія засталіся за мяжою22. На тэрыторыі Беларусі (у сёняшніх межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38 544 сяля-намі мужчынскага полу . Больш за ўсё іх было ў Горадзенскай і Віленскай губэрнях, значна менш ■—- на ўсходзе, дзе паўстаньне не атрымала разьвіцця.У далейшым выйшаў шэраг указаў аб канфіскацы-ях маёнткаў шляхцічаў, якія былі замешаныя па справах эмісараў, за-сылаемых у заходнія губэрні эміграцыяй, а таксама ў сувяаі з паў-станьнем 1846 г. у Кракаве і рэвалюцыямі 1848 г. у Эўропе. Аднак узмацненьне карнай палітыкі царызму ў 40-х гг. супраць удзельнікаў рэвалюцыйных гурткоў і арганізацыяў не прывяло да значных кан-фіскацыяў у краі, паколькі ад шляхецкага руху, які набываў дэмакра-тычны аграрны характар, адыходзілі буйныя зямельныя ўласьнікі.
Скарачэньне зямельнай уласнасьці шляхты адбывалася ня толькі з прычыныў актыўнага ўдзелу ў антыцарскім грамадзка-палітычным руху,
1 3
але і ў сувязі з нарастаньнем, ужо у маштабах усёй Імпэрыі, тэндэн-цыі да захаваньня і пашырэньня скарбовых маёнткаў. Яна адпавядала інтарэсам Скарбу як уласьніка, і сьвядома насаджалася Міністэрствам дзяржаўных маёмасьцяў, сур’ёзна зацікаўленым у пашырэньні сфэры прымяненьня рэформы П.Дз.Кісялёва. У 30-50-х гг. XIX ст. у пэўных урадавых колах нават выношвалася ідэя пераводу ўсіх прыватнаў-ласьніцкіх прыгонных у скарбовае ведамства - як шлях рашэньня сялян-скага пытаньняМ. Ва ўсякім разе, Міністэрства трымала пад кантролем усе магчымасьці й крыніцы папаўненьня дзяржаўных маёмасьцяў.
3	паглыбленьнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запа-зычанасьць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва Скарбу. Да 1859 г. па пяці беларускіх губэрнях каля 60 % прыгонных сялянаў былі закладзеныя іх уладальнікамі25. Нярэдка памешчыкі даходзілі да беднасьці й аказваліся ня ў стане выплаціць скарбовыя пазыкі. Тады іх маёнткі падвяргаліся канфіскацыі і, трапляючы ў агульны склад скарбовых маёмасьцяў, прыкметна папаўнялі саслоўе дзяржаўных ся-лянаў. Гэтак у склад скарбовых паступілі сяляне маёнткаў Парэчча, Сьцяпанавічы, Ляхаўка (Віцебская губэрня), Індура, Глебавань, Опаль, Вілья-нава, Сьвіслач, Абрамшчына, Дзенцыёла (Горадзенская), Гор-валь, Тураў, Запольле (Менская), Станіславава, буйнога Горы-Горац-кага (Магілёўская), на базе якога ў 40-я гады былі адчыненыя земля-робчая школа й інстытут, і шэрагу іншых.