Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №10 1991 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№10 1991 год
31.89 МБ
ISSN 0868—8621
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА
БЕЛАРУСКАЙ
ССР
№ 10(12)
1991 год
ВЫДАННЕ ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БССР
МІНСК
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
5 красавіка № 10(12) Выдаюцца
1991 Г1	з 1990 г.
ЗМЕСТ
111.	Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
112.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Беларускай ССР «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўпіых ал катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
ИЗ. Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб Комплекс-най мэтавай праграме Беларускай ССР «Ахова мацярынства і дзяцінства ва ўмовах уздзеяння вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» на 1991—1995 гады.
114.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб перадачы некаторых паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у сферы рэгулявання зямельных адносін Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
— 514 —
№ 10
115.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб правядзен-ні зямельнай рэформы ў рэспубліцы.
116.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб частковым змяненні структуры Савета Міністраў Беларускай ССР.
117.	Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Беларускай ССР «Аб Савеце Міністраў Беларускай ССР».
118.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб вызваленні тав. Ціхіні В. Г. ад пасады Міністра юстыцыі Беларускай ССР.
119.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб назначэнні Міністра юстыцыі Беларускай ССР.
120.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб назначэнні Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР.
121.	Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб назначэнні Міністра будаўніцтва 1 эксплуатацыі аўтамабільных дарог Беларускай ССР.
№ 10
—515 —
Арт. Ill
ЗАКОН
БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ
111 Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеў-шых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС*
Аварыя, якая адбылася 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, з'яўляецца самай буйной катастро-фай сучаснасці. Яна закранула лес мільёнаў людзей, якія пражы-ваюць на велізарных тэрыторыях. Стварыліся новыя экалагічныя, сацыяльныя і эканамічныя ўмовы ў рэгіёнах радыеактыўнага забруджання.
Беларусь аб'яўлена зонай нацыянальнага экалагічнага бедства. Да гэтага часу немагчыма ацаніць увесь аб'ём і вынікі чарнобыльскай катастрофы. Прадухіленне неспрыяльнай сацыяльнай і экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы патрабуе значных намаган-няў, прыцягнення вялікіх фінансавых, матэрыяльных і навуковых рэсурсаў рэспублікі і краіны.
Раздзел I
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Тэты Закон накіраваны на абарону правоў і інта-рэсаў грамадзян, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, былі адселены і выехалі на новае месца жыхарства з тэрыторыі радыеактыўнага забруджання, пражываюць на ўказанай тэрыторыі, і іншых катэгорый грамадзян, вызначаных гэтым Законам.
Артыкул 2. Грамадзяне, якія пражываюць (працуюць) на тэ-рыторыі Беларускай ССР, маюць права на атрыманне льгот і кампенсацый за ўрон, прычынены іх здароўю і маёмасці ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у парадку і на ўмовах, уста-ноўленых гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Бела-рускай ССР і Саюза ССР.
Артыкул 3. Умовы пражывання і працоўнай дзейнасці на-сельніцтва без абмежаванняў па радыяцыйнаму фактару на
Апублікаваны ў газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива» 13 сакавіка 1991 года.
3
Арт. Ill
— 516 —
№ 10
забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі вызначаны саюзнай кан-цэпцыяй пражывання насельніцтва ў раёнах, пацярпеўшых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адобранай 6 снежня 1990 года Каардынацыйным саветам па навуковых праблемах, звязаных з экалагічнымі вынікамі выкарыстання новых тэхналагічных сі-стэм, пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР і рэспубліканскай канцэпцыяй, адобранай 19 снежня 1990 года Бюро Прэзідыума Акадэміі навук Беларускай ССР.
Асноўным' паказчыкам ацэнкі тэрыторыі, дзе ўмовы пражывання і працоўная дзейнасць насельніцтва не патрабуюць якіх-небудзь абмежаванняў, устаноўлена эквівалентная доза апраменьвання насельніцтва, што пражывае на ёй, якая не павінна перавышаць 1 мЗв (0,1 бэр) у год. Пры перавышэнні эквівалентнай дозы апраменьвання 1 мЗв (0,1 бэр) у год над узроўнем натураль-нага і тэхнагеннага радыяцыйнага фону праводзяцца ахоўныя мерапрыемствы, у тым ліку і адсяленне, чарговасць і этапы якога ўстанаўліваюцца Беларускай нацыянальнай камісіяй па радыя-цыйнай ахове насельніцтва.
Артыкул 4. Тэрыторыя радыеактыўнага забруджання — гэта тая частка тэрыторыі Беларускай ССР, на якой ёсць стойкае забруджанне навакольнага асяроддзя радыеактыўнымі рэчывамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і дзе патрабуецца правядзенне спецыяльных ахоўных мер (шчыльнасць забруджання глеб радыенуклідамі цэзію-137 або стронцыю-90 ці плутонію адпаведна 1,0; 0,15; 0,01 Кі/кв. км і больш).
Уся тэрыторыя па шчыльнасці забруджання падзяляецца на зоны:
1)	зона эвакуацыі — тэрыторыя вакол Чарнобыльскай АЭС, з якой у 1986 годзе ў адпаведнасці з існаваўпіымі нормамі радыя-цыйнай бяспекі было эвакуіравана насельніцтва (30-кіламетровая зона і тэрыторыя, з якой праведзена дадатковае адсяленне ў сувязі з забруджаннем тэрыторыі стронцыем-90 звыш 3 Кі/кв. км і плутоніем — 0,1 Кі/кв. км);
2)	зона першачарговага адсялення — тэрыторыя са шчыль-насцю забруджання глеб цэзіем-137 ад 40 Кі/кв. км або адпаведна стронцыем-90 ці плутоніем ад 3,0; 0,1 Кі/кв. км і больш;
3)	зона далейшага адсялення — тэрыторыя са шчыльнасцю забруджання глеб цэзіем-137 ад 15 да 40 Кі/кв. км або стронцыем-90 ад 2 да 3 Кі/кв. км ці плутоніем ад 0,05 да 0,1 Кі/кв. км, дзе доза апраменьвання чалавека можа перавысіць 5 мЗв (0,5 бэр) У год;
4)	зона з правам на адсяленне — тэрыторыя са шчыльнасцю забруджання глеб цэзіем-137 ад 5 да 15 Ki/кв. км або строн-цыем-90 ад 0,5 да 2 Кі/кв. км ці плутоніем ад 0,01 да 0,05 Кі/кв. км, дзе доза апраменьвання насельніцтва перавышае дапушчальную мяжу 1 мЗв (0,1 бэр) у год;
4
№ 10
— 517 —
Арт. Ill
5)	зона пражывання з перыядычным радыяцыйным кантро-лем — тэрыторыя са шчыльнасцю забруджання глеб цэзіем-137 ад 1 Да 5 Кі/кв. км, дзе доза апраменьвання насельніцтва не пера-вышае дапушчальнай мяжы 1 мЗв (0,1 бэр) у год.
Населеныя пункты, у якіх доза апраменьвання насельніцтва перавышае 1 мЗв (0,1 бэр) у год, у залежнасці ад велічыні дозавай нагрузкі могуць быць аднесены да зоны далейшага адсялення або да зоны з правам на адсяленне.
Артыкул 5. Аднясенне тэрыторыі да вышэйназваных зон ажыццяўляецца Саветам Міністраў Беларускай ССР на падставе даных па шчыльнасці забруджання глеб радыенуклідамі, зацвер-джаных Беларускім рэспубліканскім упраўленнем па гідраметэа-ралогіі.
Артыкул 6. Уезд у зону першачарговага адсялення і зону далейшага адсялення для пражывання без дазволу органаў аховы здароўя і мясцовых Саветаў народных дэпутатаў забараняецца.
Артыкул 7. Рээвакуацыя насельніцтва праводзіцца выключна Ў добраахвотным парадку пасля зніжэння радыеактьгўнага забруджання да ўзроўню, які забяспечвае ўмовы жыцця без абмежа-ванняў. Рашэнне аб рээвакуацыі насельніцтва прымаецца Саветам Міністраў Беларускай ССР па заключэнню Беларускай нацыя-нальнай камісіі па радыяцыйнай ахове насельніцтва.
Артыкул 8. Прадукты харчавання, у якіх утрыманне радые-нуклідаў не перавышае норм, устаноўленых Беларускай нацыя-нальнай камісіяй па радыяцыйнай ахове насельніцтва, а таксама міжнародных норм, прызнаюцца прыгоднымі да рэалізацыі і спажывання (у далейшым называюцца «чыстыя прадукты харчавання»).
Артыкул 9. Прадукты харчавання і сыравіна для іх, вырабле-ныя на тэрыторыі Беларускай ССР, павінны мець сертыфікат (маркіроўку) з указанием месца іх вытворчасці, утрымання ра-дыенуклідаў.
А.ртыкул 10. Забараняецца вытворчасць і рэалізацыя любых відаў прадукцыі, утрыманне радыенуклідаў у якой перавышае нормы, устаноўленыя Беларускай нацыянальнай камісіяй па радыяцыйнай ахове насельніцтва, і міжнародныя нормы.
Забруджаная радыенуклідамі прадукцыя, якая паступіла на прадпрыемствы або для рэалізацыі ў гандлёвую сетку, падлягае адабранню і знішчэнню ва ўстаноўленым парадку.
Артыкул 11. Грамадзяне Беларускай ССР маюць права на атрыманне поўнай, своечасовай і дакладнай інфармацыі аб узроў-нях забруджання тэрыторыі радыеактыўнымі рэчывамі, аб ступе-ні забруджанасці радыенуклідамі прадуктаў харчавання і іншых тавараў народнага спажывання, аб патрабаваннях рэжыму радыяцыйнай бяспекі.
5
Арт. Ill
— 518 —
№ 10
Раздзел II
СТАТУС ГРАМАДЗЯН, ПАЦЯРПЕЎШЫХ АД КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
Артыкул 12. Да грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на якіх распаўсюджваецца дзеянне гэтага Закона, адносяцца як удзельнікі ліквідацыі вынікаў дадзенай катастрофы, так і насельніцтва, якое пацярпела ад яе.
Артыкул 13. Удзельнікамі ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з'яўляюцца грамадзяне:
1)	якія прымалі ў 1986—1987 гадах удзел у работах па лікві-дацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах зоны эвакуацыі або занятыя ў тэты перыяд на эксплуатацыі ці іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя або камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавяза-ных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выка-нання работ, звязаных з ліквідацыяй вынікаў дадзенай катастрофы;
2)	якія прымалі ў 1988 годзе ўдзел у работах па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах зоны эва-куацыі або занятыя ў тэты перыяд на эксплуатацыі ці іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя або камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавяза-ных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выка-нання работ, звязаных з ліквідацыяй вынікаў дадзенай катастрофы;
3)	якія прымалі ў 1986—1987 гадах удзел у работах па дэзакты-вацыі, будаўніцтву, па жыццезабеспячэнню насельніцтва ў зонах першачарговага адсялення і далейшага адсялення, уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання гэтых работ.