Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №10 1991 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№10 1991 год
31.89 МБ
Для прававога забеспячэння зямельнай рэформы і каарды-нацыі работ па яе правядзенню, рашэння іншых зямельных пы-танняў рэкамендаваць мясцовым Саветам народных дэпутатаў стварыць камісіі з ліку дэпутатаў, землеўпарадчыкаў і іншых спецыялістаў, а таксама прадстаўнікоў грамадскасці.
Практычнае ажыццяўленне землеўпарадкавальных работ забяспечваецца Рэспубліканскім праектным інстытутам па зем-леўпарадкаванню «Белдзіпразем» і яго філіяламі.
3.	Мясцовым Саветам народных дэпутатаў, Камітэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларускай ССР, Дзяржаўнаму камітэту Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню забяспечыць правядзенне ў 1991 годзе інвентарызацыі зямель калгасаў, саўгасаў, прадпрыем-стваў, арганізацый, устаноў незалежна ад іх ведамаснай прына-лежнасці з мэтай стварэння спецыяльнага фонду зямельнага запасу мясцовых Саветаў народных дэпутатаў для надзялення зямельнымі ўчасткамі юрыдычных і фізічных асоб.
4.	Мясцовым Саветам народных дэпутатаў:
арганізаваць рэгістрацыю грамадзян, якія жадаюць стварыць сялянскую (фермерскую) гаспадарку, расшырыць асабістую падсобную гаспадарку, займацца індывідуальным садаводствам, атрымаць у карыстанне зямельныя ўчасткі для агародніцтва, касьбы і выпасу жывёлы, а таксама ўлік і аналіз хадайніцтваў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый аб выдзяленні ім зямель для вядзення падсобнай сельскай гаспадаркі, калектыўнага са-даводства і агародніцтва;
на аснове матэрыялаў інвентарызацыі зямель сфарміраваць на тэрыторыі кожнага сельскага (пасялковага) Савета народных дэпутатаў спецыяльны фонд зямельнага запасу за кошт угоддзяў, якія выкарыстоўваюцца нерацыянальна, зямель, якія выкары-стоўваюцца не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем устаноўленых патрабаванняў, а таксама за кошт сельскагаспа-дарчых угоддзяў, выбыўшых з абароту або пераведзеных у менш каштоўныя землі, зямель ляснога фонду, не пакрытых лесам або занятых малакаштоўнымі ляснымі пародамі і прыгодных на глебавых і іншых умовах для выкарыстання ў якасці сельскагас-падарчых угоддзяў, іншых зямель сельскагаспадарчага прызна-чэння. У першачарговым парадку адшукаць і выдзеліць ужо вясной гэтага года неабходную колькасць зямель для задаваль-нення неадкладных патрэбнасцей насельніцтва;
з улікам патрэбнасцей у зямельных участках грамадзян, прад-прыемстваў, устаноў і арганізацый правесці ва ўстаноўленым парадку пераразмеркаванне зямель паміж землекарыстальнікамі;
аператыўна, не пазней чым у месячны тэрмін, разглядаць
34
№ 10
— 547 —
Арт. 115
усе пытанні, якія ўзнікаюць пры выдзяленні зямель для вытвор-часці сельскагаспадарчай прадукцыі, і прымаць вычарпальныя рашэнні.
5.	Абласным і раённым Саветам народных дэпутатаў, Камі-тэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларускай ССР з удзелам сельскіх (пасялковых) Са-ветаў народных дэпутатаў вызначыць межы зямель сельскіх населеных пунктаў з улікам задавальнення патрэбнасцей грама-дзян у зямельных участках для будаўніцтва і абслугоўвання жы-лога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі з магчымым расшырэннем яе плошчы да 1 гектара ворыва і да 1 красавіка 1991 года перадаць гэтыя землі ў веданне сельскіх (пасялковых) Саветаў народных дэпутатаў. Пры правядзенні гэтай работы ў са-стаў сельскіх населеных пунктаў могуць уключацца ўчасткі сенажацей і паш, размешчаных па сумежнасці з граніцамі гэтых пунктаў.
6.	Абласным і раённым Саветам народных дэпутатаў, Камі-тэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларускай ССР, Дзяржаўнаму камітэту Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню пры ажыццяўленні зямельнай рэформы вызначыць магчымыя шляхі і формы пе-раўтварэння неэфектыўна працуючых калгасаў і саўтасаў у аса-цыяцыі сялянскіх гаспадарак, кааператываў, а таксама прада-стаўлення іх зямель арандатарам, сялянскім гаспадаркам, пра-мысловым і іншым прадпрыемствам.
Прымусовае расфарміраванне калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў недапушчальна.
7.	Устанавіць, што пры адмове калгасам, саўгасам у выдзя-ленні канкрэтнага зямельнага ўчастка членам калгасаў, работ-нікам саўгасаў, якія выходзяць з іх саставу для стварэння сялян-скай гаспадаркі, раённы Савет народных дэпутатаў мае права самастойна (па заключэнню зямельнай камісіі) вызначыць месца-распалажэнне зямельнага ўчастка і яго размеры і прыняць кан-чатковае рашэнне.
8.	Устанавіць, што прадпрыемствы, установы і арганізацыі, якія маюць у карыстанні зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя ім да ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Беларускай ССР аб зямлі, абавязаны да 1 студзеня 1994 года аформіць дакументы, якія сведчаць аб праве на валоданне або аб праве на пастаяннае ка-рыстанне зямлёй. Пасля заканчэння ўказанага тэрміну раней прадастаўленае ім права карыстання зямельнымі ўчасткамі пры-знаецца страціўшым сілу.
9.	Савету Міністраў Беларускай ССР забяспечыць:
выдзяленне адпаведных грашовых сродкаў і матэрыяльна-
35
Арт. 115—116
— 548 —
№ 10
тэхнічных рэсурсаў, неабходных для правядзення зямельнай рэформы;
аўтамабільным транспартам землеўпарадкавальныя службы Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Са-веце Міністраў Беларускай ССР і інстытут «Белдзіпразем»;
падрыхтоўку ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучаль-ных установах рэспублікі неабходнай колькасці спецыялістаў-землеўпарадчыкаў для ўкамплектавання такімі спецыялістамі землеўпарадкавальных і прыродаахоўных службаў.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
18 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 612—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
116 Аб частковым змяненні структуры Савета Мі-ністраў Беларускай ССР*
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі пастанаўляе:
Унесці наступныя змяненні ў структуру Савета Міністрау Беларускай ССР, зацверджаную Вярхоўным Саветам Беларускай ССР 11 ліпеня 1990 года:
1.	Пераўтварыць:
Міністэрства прамысловасці Беларускай ССР у рэспублікан-скі Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па прамысловасці і між-галіновых вытворчасцях;
Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па справах будаўніцтва ў саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па архітэктуры і будаўніцтву;
Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню ў рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадар кі і харчавання Беларускай ССР.
2.	Ліквідаваць Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР.
3.	Увесці ў структуру Савета Міністраў Беларускай ССР пасаду Намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР,
* Апублікавана ў газетах: «Звязда» — 1 сакавіка 1991 года, «Советская Белоруссия» — 2 сакавіка 1991 года, «Белорусская нива» — 5 сакавіка 1991 года.
36
№ 10
— 549 —
Арт. 116—117
які ведае пытаннямі сельскай гаспадаркі і харчавання, выклю-чыўшы пасаду Намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларус-кай ССР, Старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню.
4.	Выключыць са структуры Савета Міністраў Беларускай ССР пасаду Міністра Беларускай ССР па сувязях з грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
20 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 618—XII.
ЗАКОН
БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ
117 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Беларускай ССР «Аб Савеце Міністраў Беларускай ССР»*
У сувязі з Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 20 лютага 1991 года «Аб частковым змяненні структуры Савета Міністраў Беларускай ССР» Вярхоўны Савет Беларускай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанаўляе:
Унесці ў Закон Беларускай ССР ад 20 чэрвеня 1979 года «Аб Савеце Міністраў Беларускай ССР» (33 БССР, 1979 г., № 18, арт. 296; 1990 г., № 21, арт. 370) наступныя змяненні і дапаўненні:
артыкул 25 пасля слоў «Міністэрства прамысловасці будаў-нічых матэрыялаў Беларускай ССР» дапоўніць словам! «Міні-стэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР», выключыўшы з артыкула словы «Міністэрства лясной прамыс-ловасці Беларускай ССР» і «Міністэрства прамысловасці Беларускай ССР»;
у артыкуле 26 словы «Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па справах будаўніцтва» замяніць словам! «Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па архітэктуры і будаўніцтву»;
артыкул 27 пасля слоў «Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР
* Апублікаваны ў газетах: «Звязда» — 1 сакавіка 1991 года, «Советская Белоруссия» — 2 сакавіка 1991 года, «Белорусская нива» — 5 сакавіка 1991 года.
37
Арт. 117—119
— 550 —
№ 10
па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» да-поўніць словам! «Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па пра-мысловасці і міжгаліновых вытворчасцях», выключыўшы з арты-кула словы «Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню».
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
20 лютага 1991 года, гор. Мінск. № 619—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
118 Аб вызваленні тав. Ціхіні В. Г. ад пасады Міні-стра юстыцыі Беларускай ССР
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі пастанаўляе:
Вызваліць тав. Ціхіню Валерыя Гур'евіча ад пасады Міністра юстыцыі Беларускай ССР у сувязі з пераходам на іншую работу.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
21 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 623—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
119 Аб назначэнні Міністра юстыцыі Беларускай ССР
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі пастанаўляе:
Назначыць Міністрам юстыцыі Беларускай ССР таварыша Дашука Леаніда Андрэевіча.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
21 лютага 1991 года, гор. Мінск. № 624—XII.
38
№ 10
— 551 —
Арт. 120—121
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
120 Аб назначэнні Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі пастанаўляе:
Назначыць Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР таварыша Мірачыцкага Фёдара Уладзіміравіча, вызваліўшы яго ад пасады Міністра Беларускай ССР.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
21 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 625—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР