Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №10 1991 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№10 1991 год
31.89 МБ
Да ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, указаных у пунктах 1—3 гэтага артыкула, адносяцца асобы афіцэрскага саставу, пра-паршчыкі, мічманы, ваеннаслужачыя звыштэрміновай службы, сяржанцкі і радавы састаў, які знаходзіцца на абавязковай тэрмі-новай ваеннай службе ва Узброеных Сілах СССР, войсках Камітэ-та дзяржаўнай бяспекі, унутраных войсках, чыгуначных войсках і і нтттых воінскіх фарміраваннях, а таксама асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаў-най бяспекі.
Артыкул 14. Да насельніцтва, пацярпеўшага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адносяцца грамадзяне, якія пражываюць (пражывалі) або працуюць (працавалі) на тэрыторыі радыеактыў-нага забруджання, у тым ліку асобы, указаныя ў частцы другой артыкула 13 гэтага Закона, калі яны не аднесены да іншых катэго-рый, вызначаных гэтым Законам.
6
№ 10	- 519 -	Арт. Ill
Артикул 15. Да грамадзян, на якіх распаўсюджваецца дзеян-не гэтага Закона, адносяцца:
1)	удзельнікі ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыль-скай АЭС і асобы, указаныя ў артыкуле 14 гэтага Закона, якія сталі інвалідамі ў выніку гэтай катастрофы;
2)	удзельнікі ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыль-скай АЭС, вызначаныя артыкулам 13 гэтага Закона;
5^	эвакУІРаваныя з зоны эвакуацыі, а таксама самастойна па-кінуўшыя тэту зону пасля катастрофы;
4)	якія пражываюць або працуюць у зоне першачарговага адсялення, а таксама адселеныя або тыя, хто самастойна выехаў з гэтай зоны пасля катастрофы;
5)	якія пражываюць або працуюць у зоне далейшага адсялення, а таксама адселеныя або тыя, хто самастойна выехаў з гэтай зоны пасля катастрофы;
6)	якія пражываюць або працуюць у зоне з правам на адся-ленне;
7)	якія пражываюць або працуюць у зоне пражывання з пе-рыядычным радыяцыйным кантролем;
8)	дзеці, бацькі якіх (або адзін з іх) адносяцца (адносіцца) да катэгорыі асоб, указаных у пунктах 1—6 гэтага артыкула.
Артыкул 16. Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца таксама на грамадзян Беларускай ССР, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі або пацярпелі ад аварый і іх вынікаў на іншых атамных аб'ектах грамадзянскага або ваеннага назначэння, а таксама пацярпелі ад гэтых аварый ці ў выніку выпрабаванняў, вучэнняў і іншых работ, звязаных з любымі відамі ядзерных установак, уключаючы ядзерную зброю.
Артыкул 17. Звароты па пытаннях аб аднясенні асобных грамадзян да той або іншай катэгорыі пацярпеўпіых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС вырашаюцца Дзяржаўным камітэтам Беларускай ССР па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Раздзел III
ІЛЬГОТЫ ЎДЗЕЛЬНІКАМ ЛІКВІДАЦЫІ ВЫНІКАЎ КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС I ПРЫРАЎНАВАНЫМ ДА IX АСОБАМ
Артыкул 18. Асобы, якія прымалі ў 1986—1987 гадах удзел у работах па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах 10-кіламетровай зоны (у тым ліку часова накіра-ваныя або камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, указаных у частцы другой артыкула 13 гэтага Закона, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй вынікаў указанай
7
Арт. Ill
— 520 —
№ 10
катастрофы, эвакуіраваныя з 10-кіламетровай зоны, страціўшыя па заключэнню ўрачэбна-працоўнай экспертнай камісіі поўнасцю або часткова працаздольнасць, маюць права на:
1)	бясплатнае атрыманне лякарстваў па рэцэптах урачоў;
бясплатнае забеспячэнне штогод санаторна-курортным лячэн-нем;
бясплатны праезд на транспарце (акрамя такс!) ад месца жы-харства да месца лячэння, дыспансернага, амбулаторнага або клінічнага абследавання і назад;
2)	карыстанне пры выхадзе на пенсію медыцынскімі ўстано-вамі, да якіх яны былі прымацаваны ў перыяд работы;
3)	кампенсацыю органамі сацыяльнага забеспячэння расхо-даў, звязаных з абслугоўваннем дома хворага, які па медыцын-скаму заключэнню мае патрэбу ў пабочным доглядзе пры адсут-насці сваякоў, што пражываюць з ім;
4)	выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў размеры 100 працэнтаў заработнай платы незалежна ад бесперапыннага працоўнага стажу;
5)	выплату працуючым інвалідам дапамогі па часовай непра-цаздольнасці да 4 месяцаў запар або 5 месяцаў у каляндарным годзе;
6)	забеспячэнне прадуктамі харчавання па медыцынскіх нормах;
7)	уладкаванне без чаргі ва ўстановы сацыяльнага забеспячэння;
8)	пазачарговае абслугоўванне ў лячэбна-прафілактычных установах і аптэках;
9)	атрыманне бальнічнага лістка (працуючым) на час лячэння ў санаторыі, куды ён накіраваны са стацыянарнай лячэбнай уста-новы, з улікам часу праезду туды і назад;
10)	пазачарговае забеспячэнне дзяцей месцамі ў дзіцячых дашкольных установах, незалежна ад ведамаснай падпарадкава-насці, спецыялізаваных дзіцячьгх установах лячэбнага і санатор-нага тыпу, піянерскіх і іншых аздараўленчых лагерах;
11)	бясплатнае ўтрыманне дзяцей у дзіцячых дашкольных установах (для незабяспечаных месцамі выплачваецца кампен-сацыя кошту харчавання), піянерскіх лагерах;
12)	выкарыстанне штогадовага водпуску ў зручны для іх час, а таксама атрыманне дадатковага водпуску без захавання заработнай платы тэрмінам да двух тыдняў у год;
13)	пераважнае пакіданне на рабоце пры скарачэнні штату або колькасці работнікаў і працаўладкаванне пры рэарганізацыі або ліквідацыі прадпрыемства, установы, арганізацыі. Пры адсут-
8
Ne 10
— 521 —
Арт. Ill
насці ўмоў для прадаўжэння працоўнай дзейнасці гэтых асоб на тым жа прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі адміністрацыя абавязана аказаць ім дапамогу ў працоўным уладкаванні на іншае прадпрыемства, ва ўстанову, арганізацыю;
14)	пазачарговае забеспячэнне жылой плошчай (па асобнаму спісу) тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на працягу года з дня ўстанаўлення інваліднасці;
15)	аплату жылой плошчы (у межах норм, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам), займаемай гэтымі грамадзянамі і членам! іх сем'яў, якія пражываюць сумесна з імі, а таксама сем'ямі, што атрымліваюць пенсіі з выпадку страты карміцеля ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у размеры 50 працэнтаў ква-тэрнай платы, вылічанай па стаўках, устаноўленых для рабочых і служачых. Указаным грамадзянам, а таксама сем'ям, якія атрымліваюць пенсіі з выпадку страты карміцеля ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадастаўляецца скідка ў размеры 50 працэнтаў з устаноўленай платы за карыстанне ацяп-леннем, водаправодам, газам і электраэнергіяй, а тым, хто пра-жывае ў дамах, што не маюць цэнтральнага ацяплення, прада-стаўляецца 50-працэнтная скідка з кошту паліва, якое набываецца ў межах норм, устаноўленых для продажу насельніцтву;
16)	перадачу бязвыплатна ў прыватную ўласнасць займаемых імі кватэр у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду;
17)	першачарговае прадастаўленне зямельнага ўчастка і на-быццё матэрыялаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва;
18)	першачарговае ўступленне ў жыллёвыя або жыллёва-будаўнічыя кааператывы, кааператывы па будаўніцтву і эксплуа-тацыі калектыўных гаражоў-стаянак для транспартных сродкаў і іх тэхнічнага абслугоўвання, садаводчыя таварыствы;
першачарговае набыццё садовых домікаў або матэрыялаў для іх будаўніцтва, прамысловых тавараў павышанага попыту, у тым ліку легкавых аўтамабіляў, матацыклаў і маторных лодак;
першачарговае абслугоўванне на прадпрыемствах, ва ўстано-вах і арганізацыях сувязі, службы быту, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў і міжгародняга транспарту;
19)	атрыманне беспрацэнтнай пазыкі на набыццё або будаў-ніцтва садовых домікаў і на добраўпарадкаванне садовых участ-каў. Кампенсацыя банкам страт ад прадастаўлення ўказаных у гэтым пункце пазык ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту;
20)	атрыманне беспрацэнтнай пазыкі на будаўніцтва або набыццё індывідуальных жылых дамоў з надворнымі пабудовамі ў размеры да 20 тысяч рублёў з пагашэннем 50 працэнтаў размеру пазыкі на працягу 25 гадоў пачынаючы з трэцяга года пасля яе атрымання. Кампенсацыя банкам страт ад прадастаўлення ўказа-
2—1086
9
Арт. Ill
— 522 —
№ 10
ных у гэтым пункце пазык ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту;
21)	першачарговае бясплатнае выдзяленне аўтамабіля тыпу ЗАЗ-968 пры наяўнасці адпаведных медыцынскіх паказанняў. Па жаданню інваліда яму можа быць без чаргі прададзены аўта-мабіль іншай маркі, за вылікам кошту тыпу аўтамабіля, які яму павінен належаць;
22)	бясплатны праезд на гарадскім грамадскім транспарце (акрамя таксі), чыгуначным, аўтамабільным і водным транспарце прыгарадных зносін;
бясплатны праезд адзін раз у год у любы пункт краіны і назад на чыгуначным транспарце, а ў раёнах, якія не маюць чыгуначных зносін,— на водным, паветраным або аўтамабільным міжгарод-нім транспарце;
23)	пазачарговую ўстаноўку тэлефона;
24)	вызваленне ад выплаты падаходнага падатку, падатку на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Ад падатку на маласямейных грамадзян таксама вызваляюцца жонка (муж) пацярпеўшага (пацярпеўшай) ад катастрофы на Чарнобыль-скай АЭС;
25)	паступленне па-за конкурсам у вышэйшыя, сярэднія спе-цыяльныя навучальныя ўстановы, прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы і на курсы для прафесіянальнага навучання з прада-стаўленнем ва ўсіх выпадках інтэрната на час вучобы. Асобы, якія закончылі навучальныя ўстановы на выдатна (з выдатнымі адзнакамі), прымаюцца ў далейшым у вышэйшыя і сярэднія спе-цыяльныя навучальныя ўстановы без экзаменаў па выніках гу-таркі.
Ільготы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, распаўсюджва-юцца на асоб, указаных у артыкулах 15, 16 і 21 гэтага Закона, у адносінах да якіх пацверджана прычынная сувязь страты праца-здольнасці з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС (на іншых аб'ектах, звязаных з крыніцамі іанізіруючага выпраменьвання).
Ільготы, прадугледжаныя пунктам! 10, 14—20, 23 і 24 часткі першай гэтага артыкула, распаўсюджваюцца на членаў сям'! загінуўшага або памёршага, якія пражывалі разам з !м. У выпадку смерці асобы, указанай у частцы першай гэтага артыкула, членам яе сям'і або асобам, якія ўзялі на сябе расходы па правядзенню пахавання, выплачваецца дапамога на пахаванне ў размеры сямі-разовай мінімальнай заработнай платы, устаноўленай у рэспуб-ліцы.
Артыкул 19. Асобы, указаныя ў пункце 1 частк! першай артыкула 13 гэтага Закона, якія прымалі ў 1986—1987 гадах удзел у работах па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, маюць права на: