Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№10 1991 год
23) пазачарговае набыццё прадметаў дамашняй маёмасці, аналагічных тым, за якія выплачана кампенсацыя згодна з пад-пунктам «б» пункта 4 гэтага артыкула. Набыццё дамашняй маё-масці забяспечваецца са спецыяльнага фонду Савета Міністраў Беларускай ССР, створанага для гэтых мэт;
24) прыняцце на ўлік па новым месцы жыхарства на набыццё тавараў павышанага попыту з часу знаходжання на ўліку па былым месцы жыхарства.
Распаўсюдзіць на асоб, указаных у гэтым артыкуле, ільготы, прадугледжаныя пунктам 24 часткі першай артыкула 18 гэтага Закона.
Артыкул 23. Грамадзяне, якія пражываюць (працуюць) у зонах першачарговага адсялення і далейшага адсялення, маюць права на:
1) бясплатнае атрыманне лякарстваў па рэцэптах урачоў;
2) часткова аплачваемы водпуск па догляду дзіцяці да да-сягнення ім узросту трох гадоў. Пры гэтым аплата водпуску праводзіцца ў двайным размеры дапамогі, прадугледжанай дзею-чым заканадаўствам;
Арт. Ill
— 528 —
№ 10
3) аплату бальнічных лісткоў аднаму з бацькоў хворага дзіця-ці ці падлетка або іншай асобе, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці, у размеры 100 працэнтаў заработнай платы за ўвесь перыяд хваробы, уключаючы санаторна-курортнае лячэнне, калі ўказаная вышэй асоба знаходзіцца ў санаторна-курортнай устано-ве разам з дзіцем або падлеткам;
4) бясплатны праезд з хворым дзіцем на ўсіх відах транспарту (акрамя такс!) да месца лячэння і назад з правам пазачарговага набыцця білетаў;
5) штомесячную выплату непрацуючым жанчынам, што маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 16 гадоў, якім патрэбны па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі пабочны догляд, дапамогі ў размеры мінімальнай заработнай платы з улікам павышэння, прадугледжанага артыкулам 33 гэтага Закона;
6) дародавы водпуск жанчынам працягласцю 90 каляндарных дзён з правядзеннем аздараўленчых мерапрыемстваў за межамі тэрыторыі радыеактыўнага забруджання і 56 (у выпадках усклад-неных родаў або нараджэння двух ці больш дзяцей — 70) каляндарных дзён пасля родаў. Пры гэтым агульная працягласць водпуску не можа быць менш за 146 (160) каляндарных дзён;
7) бясплатнае ўтрыманне дзяцей у дзіцячых дашкольных установах (для незабяспечаных месцамі выплачваецца кампенса-цыя кошту харчавання), піянерскіх лагерах;
8) бясплатнае харчаванне школьнікаў, навучэнцаў прафесія-нальна-тэхнічных вучылішчаў і тэхнікумаў;
9) штогадовае бясплатнае забеспячэнне пуцёўкамі тэрмінам да двух месяцаў на аздараўленне дзяцей і падлеткаў, а таксама асоб, што суправаджаюць дзяцей дашкольнага ўзросту, дзяцей-інвалідаў і падлеткаў-інвалідаў, якім патрэбны па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі пабочны догляд;
10) павелічэнне на 100 працэнтаў устаноўленай дзеючым за-канадаўствам дапамогі на дзяцей малазабяспечаным сем'ям;
И) забеспячэнне прадуктамі харчавання па медыцынскіх нормах;
12) штогадовы аплачваемы водпуск (працуючым) працягласцю 42 каляндарныя дні, без уліку дадатковага водпуску, які прадастаўляецца за работу ў шкодных умовах працы. Для работ-нікаў, у якіх у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам працягласць штогадовага водпуску больш за ўстаноўлены гэтым Законам, такі парадак не прымяняецца;
13) аднаразовую матэрыяльную дапамогу на аздараўленне ў размеры дзяржаўнай месячнай тарыфнай стаўкі (службовага акладу) пры прадастаўленні штогадовага водпуску;
14) вызваленне ад выплаты сельскагаспадарчага падатку;
16
№ 10
— 529 —
Арт. Ill
15) вызваленне ад выплаты падатку на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Ад падатку на маласямейных грама-дзян таксама вызваляецца жонка (муж) пацярпеўшага (пацярпеў-шай);
16) атрыманне тымі, хто выязджае, пазыкі ў размеры 10 тысяч рублёў на кожнага члена сям'і для самастойнага (пры жаданні) набыцця або будаўніцтва індывідуальнага жылога дома (кватэры). Пазыка выдаецца за кошт сродкаў, прызначаных для капітальнага будаўніцтва, па месцы набыцця або будаўніцтва жылля. Пагашэнне пазыкі праводзіцца банкам штоквартальна па меры асваення сродкаў на будаўніцтве або ажыццяўлення куплі-продажу, але не вышэй фактычных затрат.
Распаўсюдзіць на асоб, указаных у гэтым артыкуле, ільготы, прадугледжаныя пунктам! 2, 4 часткі першай артыкула 18, пунктам! 2 і 11 часткі першай артыкула 19 і пунктам 16 часткі першай артыкула 22 гэтага Закона.
На асоб, вызначаных пунктам! 1—6 артыкула 15, дзеці якіх нарадзіліся пасля выезду бацькоў (або аднаго з іх) з зон, указаных у пунктах 1—4 часткі другой артыкула 4, распаўсюджваюцца льготы, прадугледжаныя пунктам! 1—5 і И часткі першай дадзе-нага артыкула.
Асобы, якія пражываюць у гэтых зонах, пры перасяленні карыстаюцца льготам!, устаноўленымі ў артыкуле 22 гэтага Закона.
Артыкул 24. Грамадзяне, якія пражываюць (працуюць) у зоне з правам на адсяленне, маюць права на:
1) часткова аплачваемы водпуск па догляду дзіцяці да дасяг-нення ім узросту трох гадоў. Пры гэтым аплата водпуску право-дзіцца ў паўтарачным размеры дапамогі, прадугледжанай дзею-чым заканадаўствам;
2) аплачваемы штогадовы водпуск (працуючым) працягласцю 35 каляндарных дзён без уліку дадатковага водпуску, які пра-дастаўляецца за работу ў шкодных умовах працы. Для работні-каў, у якіх у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам працягласць штогадовага водпуску больш за ўстаноўлены гэтым Законам, так! парадак не прымяняецца;
3) аднаразовую матэрыяльную дапамогу на аздараўленне ў размеры 50 працэнтаў дзяржаўнай месячнай тарыфнай стаўкі (службовага акладу) пры прадастаўленні штогадовага водпуску.
На жыхароў указанай зоны распаўсюджваюцца льготы, прадугледжаныя пунктам 2 часткі першай артыкула 18, пунктам 11 частк! першай артыкула 19, падпунктам! «а», «г» і «е» пункта 4 і пунктам! 12 ! 16 часткі першай артыкула 22 і пунктам! 1, 3—И часткі першай артыкула 23 гэтага Закона.
Грамадзяне, што пражываюць у зоне з правам на адсяленне і
3—1086
17
Арт. Ill
— 530 —
№ 10
маюць у саставе сям'і дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, цяжарных жанчын і асоб, якім па медыцынскіх заключэннях не рэкамен-давана пражыванне ў дадзенай зоне, маюць права на самастойнае перасяленне з прадастаўленнем ільгот, прадугледжаных пункта-мі 4, 5, 8 і 13 часткі першай артикула 22, пунктам 16 часткі першай артикула 23 гэтага Закона.
Артикул 25. Грамадзяне, якія пражываюць (працуюць) у зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць права на:
1) 50-працэнтную скідку з кошту набиваемых па рэцэптах урачоў лякарстваў для дзяцей;
2) штогадовае бясплатнае забеспячэнне пуцёўкамі тэрмінам да 1 месяца на аздараўленне дзяцей і падлеткаў, а таксама асоб, што суправаджаюць дзяцей дашкольнага ўзросту, дзяцей-інвалі-даў і падлеткаў-інвалідаў, якім патрэбны па заключэнню ўрачэб-на-кансультацыйнай камісіі пабочны догляд;
3) дародавы водпуск працягласцю 84 каляндарныя дні і 56 (у выпадках ускладненых родаў або нараджэння двух і больш дзяцей — 70) каляндарных дзён пасля родаў. Пры гэтым агульная працягласць водпуску не можа быць меншай за 140 (154) каляндарных дзён;
4) атрыманне беспрацэнтнай пазыкі на будаўніцтва або на-быццё жылля на новым месцы жыхарства асобамі, якія маюць у саставе сям'і дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, цяжарных жанчын і асоб, якім па медыцынскіх заключэннях не рэкамендавана пражыванне ў дадзенай зоне, пры добраахвотным перасяленні з населеных пунктаў, дзе доза апраменьвання насельніцтва перавышае дапушчальную мяжу 1 мЗв (0,1 бэр) у год;
5) аплачваемы штогадовы водпуск (працуючым) працягласцю 30 каляндарных дзён без уліку дадатковага водпуску, які пра-дастаўляецца за работу ў шкодных умовах працы. Для работні-каў, у якіх у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам працягласць штогадовага водпуску больш за ўстаноўлены гэтым Законам, такі парадак не прымяняецца;
6) атрыманне грашовай кампенсацыі за страчаную ў сувязі з перасяленнем маёмасць, у адпаведнасці з падпунктамі «а», «в» — «е» пункта 4 часткі першай артыкула 22, пры выездзе з зоны, дзе доза апраменьвання насельніцтва перавышае дапушчальную мяжу 1 мЗв (0,1 бэр) у год.
Распаўсюдзіць на асоб, указаных у гэтым артыкуле, ільготы, прадугледжаныя пунктам И часткі першай артыкула 19, пункта-мі 12 і 16 часткі першай артыкула 22 і пунктам! 3—5, 8 і И частк! першай артыкула 23 гэтага Закона.
Артикул 26. Грамадзяне, у якіх ёсць дачы, садовыя домікі, іншыя будынкі і насаджэнні на тэрыторыі, дзе немагчыма атры-
18
№ 10
— 531 —
Арт. Ill
манне чыстай прадукцыі, карыстаюцца правам на кампенсацыю іх кошту ў адпаведнасці з гэтым Законам.
Артыкул 27. Грамадзяне, якія атрымалі ў спадчыну або на іншых падставах, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам, маёмасць, што знаходзіцца ў зонах эвакуацыі, першачарговага адсялення, далейшага адсялення і ў зоне з правам на адсяленне, маюць права на грашовую кампенсацыю ў парадку, устаноўле-ным падпунктам «а» пункта 4 часткі першай артыкула 22 гэтага Закона.
Артыкул 28. Маёмасць, за якую ў адпаведнасці з гэтым Законам выплачана кампенсацыя, пераходзіць ва ўласнасць Бела-рускай ССР. Распараджэнне і кіраванне дадзенай маёмасцю ажыццяўляюць мясцовыя Саветы народных дэпутатаў ва ўста-ноўленым законам парадку.
Артыкул 29. Рабочыя і служачыя, а таксама ваеннаслужачыя, асобы радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, якія накіраваны або выехал! на работу ў зону першачарговага адсялення, далейшага адсялення, з правам на адсяленне і ў зону пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць права на захаванне жылой плошчы і чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў на прадпрыем-ствах, у арганізацыях і выканкомах мясцовых Саветаў народных дэпутатаў па былым месцы жыхарства.
Артыкул 30. Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі рад ыеактыўнага забруджання, устанаўліваецца штомесячная гра-шовая дапамога на кожнага члена сям'і ў наступных размерах:
1) у зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем — 15 рублёў;
2) у зоне з правам на адсяленне — 20 рублёў;
3) у зоне далейшага адсялення і зоне першачарговага адсялення — 30 рублёў.
У такім жа парадку ўстанаўліваецца штомесячная грашовая дапамога ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а таксама членам іх сем'яў, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.