Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №10 1991 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№10 1991 год
31.89 МБ
Артыкул 73. Грамадзяне, якія перасяліліся ў Беларускую ССР з тэрыторый радыеактыўнага забруджання РСФСР і Украінскай ССР, карыстаюцца ўсімі льготам!, прадугледжанымі гэтым Законам. Правы іх павінны быць урэгуляваны міжрэспубліканскімі пагадненнямі.
Артыкул 74. Дзяржаўны кантроль вымярэнняў радыеактыў-нага забруджання навакольнага прыроднага асяроддзя і ўсіх відаў сыравіны і прадукцыі ажыццяўляе Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне Дзяржстандарта СССР.
Артыкул 75. Службовыя і іншыя асобы, вінаватыя ў пару-шэнні патрабаванняў гэтага Закона, нясуць крымінальную, адмі-ністрацыйную і іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
28
№ 10
— 541 —
Арт. 111—112
Артыкул 76. Усе даплаты, ільготы, кампенсацыі, выражаныя ў грашовай форме, падлягаюць індэксацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларускай ССР і Саюза ССР.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
22 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 634—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
112 Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Беларускай ССР «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі пастанаўляе:
1.	Увесці ў дзеянне Закон Беларускай ССР «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» з моманту яго прыняцця.
Пункты 7, 9 артыкула 19, пункт 4 «д» артыкула 22, пункты 3— 6, 8, 13 артыкула 23, пункт 3 артыкула 24, пункты 1—3, 5 артыкула 25, артыкулы 26, 27, пункт 1 артыкула 33, артыкулы 34, 38, 43, 45, 46, 52 і 53 указанага Закона ўводзяцца ў дзеянне пасля выра-шэння пытання аб фінансаванні прадугледжаных у іх кампенса-цый з саюзнага бюджэту.
Артыкулы 59—62 уводзяцца пасля прыняцця адпаведнага рашэння Вярхоўным Саветам Саюза ССР.
2.	У далейшым, да прывядзення заканадаўства Беларускай ССР у адпаведнасць з Законам Беларускай ССР «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», дзеючыя акты заканадаўства прымяняюцца, паколькі яны не супярэчаць гэтаму Закону.
3-	Даручыць Савету Міністраў Беларускай ССР у двухмесяч-ны тэрмін пасля ўвядзення ў дзеянне ўказанага Закона:
3.1.	Прадставіць у Вярхоўны Савет Беларускай ССР прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў Беларускай ССР у адпаведнасць з Законам Беларускай ССР «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
29
Арт. 112
— 542 —
№ 10
3.2.	Прывесці рашэнні Урада Беларускай ССР у адпаведнасць з указаным Законам.
3.3.	Забяспечыць перагляд і адмену міністэрствамі, дзяржаў-нымі камітэтамі і ведамствамі Беларускай ССР іх нарматыўных актаў, у тым ліку інструкцый, якія супярэчаць указанаму Закону.
4.	Савету Міністраў Беларускай ССР:
4.1.	Вызначыць этапы адсялення грамадзян з тэрыторыі радые-актыўнага забруджання ў адпаведнасці з Канцэпцыяй пражыван-ня насельніцтва ў раёнах, пацярпеўшых ад аварыі на Чарно-быльскай АЭС.
4.2.	Разгледзець пытанне аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пражываюць у гарадах, нераўнамерна забруджаных радые-нуклідамі, маючы на ўвазе распаўсюдзіць на іх асобныя пала-жэнні ўказанага Закона.
4.3.	Забяспечыць распрацоўку норм радыяцыйнай бяспекі, асноўных санітарных правіл работы (пражывання) на тэрыто-рыях, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджанню.
4.4.	У месячны тэрмін устанавіць пералік работ і размеры аплаты працы па павышаных дзяржаўных тарыфных стаўках (службовых акладах) у зонах тэрыторыі радыеактыўнага забруджання.
4.5.	Забяспечыць распрацоўку ўмоў рэжыму працы і адпачын-ку, аплаты працы і размеры матэрыяльных і сацыяльных ільгот і кампенсацый для працуючых у зоне эвакуацыі.
4.6.	Разгледзець пытанні, звязаныя з арганізацыяй жыцця-дзейнасці насельніцтва, якое пражывае ў раённых цэнтрах, зы-ходзячы з прынятай Канцэпцыі, і прыняць адпаведныя рашэнні.
4.7.	Распрацаваць палажэнне аб парадку аплаты працы па кантракту для медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, занятых (пастаянна або часова) аказаннем медыцынскай дапамогі насельніцтву, якое пражывае на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі.
4.8.	У мэтах захавання бяспечных умоў працы забяспечыць калгасы, саўтасы і іншыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання, спе-цыяльнымі сродкамі вытворчасці.
4.9.	Стварыць спецыяльныя фонды для забеспячэння набыцця дамашняй маёмасці грамадзянамі, якія маюць дадзенае права ў адпаведнасці з гэтым Законам.
5.	Дзяржаўнаму камітэту Беларускай ССР па праблемах выні-каў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у тэрмін да 1 студзеня 1992 года правесці карэкціроўку зон, вызначаных гэтым Законам, з улікам забруджання тэрыторыі стронцыем-90 і плутоніем-239, 240.
зо
№ 10
— 543 —
Арт. 112—113
6.	Устанавіць, што ўсе расходы, звязаныя з ажыццяўленнем гэтага Закона, пакрываюцца рэспубліцы за кошт сродкаў саюзна-га бюджэту.
7.	Савету Міністраў Беларускай ССР прыняць канкрэтныя меры па пакрыццю ўрону, прычыненага рэспубліцы ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
8.	Савету Міністраў Беларускай ССР, спецыяльна ўпаўнава-жаным на тое дзяржаўным органам, мясцовым Саветам народных дэпутатаў забяспечыць рэалізацыю палажэнняў указанага Закона.
9.	Камісіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па праблемах чарнобыльскай катастрофы забяспечыць кантроль за выкананнем Закона Беларускай ССР «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», сістэма-тычнае вывучэнне і абагульненне практыкі прымянення ўказана-га Закона, а ў неабходных выпадках уносіць прапановы аб змяненнях заканадаўчых актаў Беларускай ССР.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
22 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 635—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
ИЗ Аб Комплекснай мэтавай праграме Беларускай ССР «Ахова мацярынства і дзяцінства ва ўмовах уздзеяння вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» на 1991—1995 гады*
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі пастанаўляе:
1.	Прыняць Комплексную мэтавую праграму Беларускай ССР «Ахова мацярынства і дзяцінства ва ўмовах уздзеяння вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» на 1991—1995 гады.
2.	Даручыць Савету Міністраў Беларускай ССР да 1 ліпеня 1991 года:
Апублікавана ў газеце «Звязда» 15 сакавіка 1991 года.
31
Арт. ИЗ—114
— 544 —
№ 10
зацвердзіць канкрэтныя мерапрыемствы па выкананню дадзе-най Праграмы, звярнуўшы асаблівую ўвагу на аснашчэнне меды-цынскіх устаноў сучасным абсталяваннем, медыкаментамі;
распрацаваць мерапрыемствы па прыцягненню арганізацый сістэмы ААН да ажыццяўлення мер па змякчэнню і пераадо-ленню вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
вызначыць парадак даследавання сацыяльна-псіхалагічнай абстаноўкі ў раёнах, якія падвергліся радыеактыўнаму забру-джанню, і ў месцах перасялення;
перагледзець структуру органаў аховы здароўя рэспублікі з улікам узнікшых праблем па пераадоленню вынікаў чарнобыльскай катастрофы.
3.	Савету Міністраў Беларускай ССР значна палепшыць інфармаванне насельніцтва аб радыяцыйнай абстаноўцы ў рэс-публіцы, а таксама санітарна-асветніцкую работу 'сярод насель-ніцтва.
4.	Савету Міністраў Беларускай ССР, выканаўчым камітэтам абласных і Мінскага гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, адпаведным міністэрствам і ведамствам рэспублікі забяспечыць безумоўнае выкананне заданняў Комплекснай мэтавай праграмы Беларускай ССР «Ахова мацярынства і дзяцінства ва умовах уздзеяння вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» на 1991—1995 гады.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
21 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 631—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
114 Аб переданы некаторых паўнамоцтваў Вярхоў-нага Савета Беларускай ССР у сферы рэгуляван-ня зямельных адносін Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР*
У адпаведнасці з артыкуламі 5 і 124 Кодэкса Беларускай ССР аб зямлі Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанаўляе:
• Апублікавана ў газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива» 26 лютага 1991 года.
32
Ne 10	— 545 —	Арт. 114—115
Перадаць прадугледжаныя Кодэксам Беларускай ССР аб зямлі паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па прадастаў-ленню і адабранню зямель, а таксама па вырашэнню зямельных спрэчак Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР М. ДЗЕМЯНЦЕЙ.
15 лютага 1991 года, гор. Мінск.
№ 610—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ ССР
115 Аб правядзенні зямельнай рэформы ў рэс-публіцы*
Зямельная рэформа з'яўляецца састаўной часткай эканаміч-най рэформы, якая ажыццяўляецца ў Беларускай ССР у сувязі з пераходам народнай гаспадаркі на работу ва ўмовах рыначнай эканомікі. Задача рэформы заключаецца ў пераразмеркаванні зямель з мэтай стварэння ўмоў раўнапраўнага развіцця розных форм гаспадарання на зямлі, фарміравання шматукладнай эка-номікі ў аграрным сектары і дасягнення на гэтай аснове стабіль-нага нарошчвання вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі пастанаўляе:
1.	Аб'явіць землі Беларускай ССР аб'ектам зямельнай рэформы з моманту прыняцця гэтай Пастановы.
На перыяд правядзення зямельнай рэформы ўсе пытанні рэгу-лявання зямельных адносін перадаюцца Саветам народных дэ-путатаў у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
2.	Правядзенне зямельнай рэформы ўскласці на абласныя, раённыя, гарадскія, пасялковыя і сельскія Саветы народных дэ-путатаў, Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларускай ССР сумесна з Дзяржаўным ка-мітэтам Беларускай ССР па сельскай гаспадарцы і харчаванню, Міністэрствам лясной гаспадаркі БССР, іншымі зацікаўленымі міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі Беларускай ССР.
На Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларускай ССР ускладаюцца землеўпарад-кавальная, арганізацыйная, кантрольная і кансультацыйная функцыі пры правядзенні зямельнай рэформы.
* Апублікавана ў газетах: «Звязда» — 1 сакавіка 1991 года, «Советская Белоруссия» —2 сакавіка 1991 года, «Белорусская нива» — 5 сакавіка 1991 года.
5—1086
33
Арт. 115 — 546 — № 10