Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№10 1991 год
Артыкул 46. Грамадзянам, якія заняты не менш як 10 гадоў на асобных работах у зоне з правам на адсяленне, а ў зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем не менш як 15 гадоў, пеней па ўзросту назначаюцца:
мужчынам — па дасягненн! 55 гадоў і пры стажы работы не менш як 25 гадоў;
жанчынам — па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш як 20 гадоў.
Пералік асобных работ, што даюць права на пенсію на падста-ве гэтага артыкула, зацвярджаецца Саветам Міністраў Беларускай ССР.
Артыкул 47. Асобам, якія атрымалі прафесіянальнае захвор-ванне пры эксплуатацыі Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі вынікаў катастрофы ў зоне эвакуацыі, а таксама асобам, якія стал! інва-лідамі ў выніку чарнобыльскай катастрофы, пеней па ўзросту назначаюцца мужчынам па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш як 20 гадоў, жанчынам — па дасягненні 45 гадоў! пры стажы работы не менш як 15 гадоў незалежна ад працягласц! работы ў шкодных умовах працы.
Артыкул 48. Пеней па інваліднасці, што настала ў выніку калецтва ці захворвання, выкліканага катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, назначаюцца ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам. Пры гэтым пеней назначаюцца ў размеры пакрыцця фактычнага ўрону, які вызначаецца ва ўстаноўленым парадку. Па жаданню грамадзяніна размер пенсіі вылічваецца з аплаты за работу па ліквідацыі вынікаў гэтай катастрофы, але не больш чым за 12 месяцаў.
Пенсіі па інваліднасці ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаў-най бяспекі ў выніку ўказаных прычын могуць быць назначаны ў парадку і па нормах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам у выпадку ранения, кантузіі або калецтва, атрыманых пры выка-нанні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў). Пры гэ-
24
№ 10
— 537 —
Арт. Ill
тым размер пенсій ваеннаслужачым звыштэрміновай службы, асобам начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі можа быць вылічаны з грашовага забеспячэння, павялічанага за работу па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ваеннаслужачым радавога, сяржанцкага і старшынскага саставу тэрміновай службы пенсія па інваліднасці ў выніку ўказаных прычын можа быць вылічана па іх жаданню з пяцікратнага размеру мінімальнай заработнай платы.
Артыкул 49. Чарговы пераагляд асоб, якія поўнасцю або част-кова страцілі працаздольнасць у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, праводзіцца ўрачэбна-працоўнымі экспертным! камісіямі праз 5 гадоў.
Артыкул 50. Пеней з выпадку страты карміцеля назначаюцца ў парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона.
Артыкул 51. Работнікам, ваеннаслужачым, ваеннаабавяза-ным, прызваным на зборы, асобам радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, занятым на эксплуатацыі Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі выні-каў катастрофы ў зоне эвакуацыі, час работы (службы) з моманту аварыі да 31 снежня 1987 года залічваецца ў працоўны стаж (выслугу гадоў) і ў стаж, які дае права на льготную пенсію па спісу № 1, у трохкратным размеры, а ў перыяд з 1 студзеня 1988 года — у паўтарачным размеры.
Гэтым жа асобам, занятым у зонах першачарговага і далейшага адсялення, час работы (службы) з моманту аварыі залічваецца ў працоўны стаж (выслугу гадоў) у паўтарачным размеры.
Артыкул 52. Ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніц-кага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, вызначаным пунктам! 1, 2 артыкула 15, а таксама тым, хто адслужыў (адпрацаваў) больш трох гадоў у зоне эвакуацыі, першачарговага адсялення або далейшага адсялення, пеней на-лічваюцца за выслугу 20 гадоў у размеры 45 працэнтаў адпавед-ных сум грашовага забеспячэння і 3 працэнтаў за кожны год выслугі звыш 20 гадоў, але не больш 75 працэнтаў гэтых сум з улі-кам ільготных выплат.
Артыкул 53. Удзельнікам ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, грамадзянам, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання, а таксама эвакуіраваным, адселе-ным і самастойна пакінуўшым тэрыторыі, што аднесены да зон, указаных у пунктах 1—4 часткі другой артыкула 4 гэтага Закона, пеней выплачваюцца ў поўным размеры незалежна ад атрымлі-ваемага заработку (даходу).
Артыкул 54. Удзельнікам ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншым грамадзянам, якія сталі інвалідамі
4—1086
25
Арт. Ill
— 538 —
№ 10
з прычыны гэтай катастрофы, выплачваюцца надбаўкі да атрым-ліваемай пенсіі ў наступных размерах ад мінімальнай пенсіі па ўзросту:
інвалідам I трупы — 100 працэнтаў;
інвалідам II трупы — 75 працэнтаў;
інвалідам III трупы — 50 працэнтаў.
Іншым удзельнікам ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чар-нобыльскай АЭС, указаным у пункце 1 часткі першай артыкула 13 гэтага Закона, а таксама грамадзянам, адселеным з зон эвакуацыі, першачарговага і далейшага адсялення, пенсіі павышаюцца на 25 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту.
Артыкул 55. Пенсіі непрацуючым пенсіянерам, стьшендыі студэнтам і навучэнцам прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў, дапамогі насельніцтву, якое пражывае на тэрыторыі радыеактыў-нага забруджання, павышаюцца ў парадку, устаноўленым арты-кулам 33 гэтага Закона.
Канкрэтныя размеры працэнтных надбавак устанаўліваюцца Саветам Міністраў Беларускай ССР.
Артыкул 56. Пенсіянерам, якія працуюць на тэрыторыі ра-дыеактыўнага забруджання, павышаецца або заработная плата або пенсія (па іх выбару) у парадку, устаноўленым артыкулам 33 гэтага Закона.
Раздзел VII ПАРАДАК ПРАХОДЖАННЯ ВОІНСКАЙ СЛУЖБЫ НА ТЭРЫТОРЫІ РАДЫЕАКТЫУНАГА ЗАБРУДЖАННЯ
Артыкул 57. У зонах эвакуацыі, першачарговага адсялення і далейшага адсялення забараняецца дыслакацыя воінскіх часцей. У выпадку неабходнасці выканання ва ўказаных зонах службовых абавязкаў накіраванне ваеннаслужачых у гэтыя зоны ажыц-цяўляецца на добраахвотнай аснове, акрамя выпадкаў, прадугле-джаных Законам СССР «Аб прававым рэжыме надзвычайнага становішча».
Артыкул 58. У зоне з правам на адсяленне і зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем праходжанне службы (воінскай службы) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Артыкул 59. Грамадзяне, якія прызываюцца з зон першачарговага адсялення, далейшага адсялення і зоны з правам на адсяленне, накіроўваюцца для праходжання абавязковай тэрміновай службы ў воінскія часці, установы і на пасады, дзе выключана іх радыяцыйнае апраменьванне ў перыяд праходжання службы.
Артыкул 60. Сяржанцкі і радавы састаў тэрміновай службы, які праходзіць воінскую службу ў зонах эвакуацыі, першачарго-
26
№ 10
— 539 —
Арт. Ill
вага адсялення, далейшага адсялення мае права па заканчэнні 12 месяцаў на водпуск працягласцю 30 сутак (без уліку часу на праезд да месца правядзення водпуску і назад).
Артыкул 61. Ваеннаслужачыя, за выключэннем указаных у артыкулах 59 і 60 гэтага Закона, а таксама асобы радавога і на-чальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаў-най бяспекі, якія пражываюць і нясуць службу на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання (ад 5 Кі/кв. км і вышэй), маюць права на дадатковы аплачваемы водпуск працягласцю 15 сутак, а ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантро-лем — 7 сутак.
Артыкул 62. Ваеннаслужачыя (за выключэннем ваеннаслу-жачых тэрміновай службы), якія праслужылі не менш як 2 гады ў зонах першачарговага адсялення, далейшага адсялення, з правам на адсяленне, маюць права на замену, а тыя, хто праходзіць службу ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кан-тролем,— на прамую замену месца праходжання воінскай службы ў тэрміны, устаноўленыя Саветам Міністраў Саюза ССР.
Раздзел VIII
МЕДЫЦЬШСКАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
Артыкул 63. Грамадзяне, указаныяўартыкуле 15 гэтага Закона, забяспечваюцца сістэматычным медыцынскім абследаваннем і наглядам.
Парадак медыка-санітарнага забеспячэння ўказаных асоб вы-значаецца Міністэрствам аховы здароўя Беларускай ССР.
Неабходныя звесткі аб гэтых асобах і іх дзецях уключаюцца ў Рэспубліканскі дзяржаўны рэгістр у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Беларускай ССР.
Артыкул 64. Грамадзяне, на якіх распаўсюджваецца дзеянне гэтага Закона, павінны праходзіць медыцынскае абследаванне ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Беларускай ССР.
Артыкул 65. Грамадзяне, пацярпеўшыя ад чарнобыльскай катастрофы, забяспечваюцца харчаваннем у спецыялізаваных лячэбных, лячэбна-санаторных і курортных установах па павы-шаных нормах.
Артыкул 66. Ваеннаслужачыя і асобы радавога і начальніцка-га саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, якія заняты на работах і нясуць службу ў зонах эвакуа-цыі, першачарговага адсялення і далейшага адсялення, забяспечваюцца трохразовым гарачым харчаваннем з разліку 2 рублі 85 капеек (у далейшым — з улікам індэксацыі цэн).
Артыкул 67. Грамадзяне, якія падлягаюць абавязковаму ме-дыцынскаму і медыка-генетычнаму абследаванню, пры ўхіленні
27
Арт. Ill
— 540 —
№ 10
ад яго праходжання могуць быць пазбаўлены льгот, прадугледжа-ных гэтым Законам, у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Беларускай ССР.
Раздзел IX ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 68. Удзельнікам ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай катастрофы выдаецца пасведчанне і нагрудны знак «Удзельнік ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Форма пасведчання і ўзор нагруднага знака зацвярджаюцца Дзяржаў-ным камітэтам Беларускай ССР па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Артыкул 69. Грамадзянам, пацярпеўшым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, выдаюцца пасведчанні ўзору, устаноўлена-га Дзяржаўным камітэтам Беларускай ССР па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Артыкул 70. Палажэнні аб пасведчаннях зацвярджаюцца Саветам Міністраў Беларускай ССР.
Артыкул 71. Указаныя ў артыкулах 68 і 69 гэтага Закона па-сведчанні з'яўляюцца дакументам, які пацвярджае правы і льготы, устаноўленыя гэтым Законам.
Артыкул 72. Выдача пасведчанняў і нагрудных знакаў удзельнікам ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай катастрофы пра-водзіцца міністэрствамі і ведамствамі Беларускай ССР, выканко-мамі абласных Саветаў народных дэпутатаў, ваеннымі камісарыя-тамі і органам! сацыяльнага забеспячэння. Насельніцтву, якое пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, выдача пасвед-чанняў праводзіцца выканкомамі абласных, гарадскіх і раённых Саветаў народных дэпутатаў на падставе дакументаў, пгго па-цвярджаюць факт удзелу ў работах па ліквідацыі вынікаў катастрофы, эвакуацыі, адсялення, выезду або пражывання на тэры-торыі радыеактыўнага забруджання.