Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№10 1991 год
Артыкул 31. Грамадзянам, якія пражываюць і працуюць у зоне з правам на адсяленне і зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, на тэрыторыі сельскіх, пасялковых Саветаў народных дэпутатаў або калгасаў і саўгасаў, частка зямель якіх выведзена з землекарыстання, таму што ўвайшла ў зону эвакуацыі (30-кіламетровую зону), прадастаўляюцца льготы, прадугледжаныя пунктам 6 часткі першай артыкула 22, пунктам 2 часткі першай артыкула 30, пунктам 3 часткі першай артыкула 33 гэтага Закона.
19
Арт. Ill — 532 — № 10
Артыкул 32. Дзеянне льгот, прадугледжаных гэтым Законам для грамадзян, якія пражываюць у зонах першачарговага або далейшага адсялення, спыняецца па рашэнню мясцовых Саветаў народных дэпутатаў:
пры прадастаўленні перасяленцам ва ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам парадку жылога памяшкання ў дамах дзяржаў-нага або грамадскага жыллёвага фонду, фонду жыллёва-будаў-нічых кааператываў;
у выпадку адмовы ад афіцыяльнай прапановы па перасяленню ў іншую мясцовасць;
з моманту набыцця або прыёмкі ў эксплуатацыю індывідуаль-нага жылога дома на тэрыторыі, не забруджанай радыеактьгўны-мі рэчывамі.
Парадак спынення права на льготы і кампенсацыі вызначаецца Саветам Міністраў Беларускай ССР.
Раздзел V
АПЛАТА ПРАЦЫ ГРАМАДЗЯН, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ТЭРЫТОРЫІ РАДЫЕАКТЫЎНАГА ЗАБРУДЖАННЯ
Артыкул 33. Аплата працы работнікаў, занятых у зонах тэ-рыторыі радыеактыўнага забруджання і на работах з павышанай радыеактыўнасцю, праводзіцца па дзяржаўных тарыфных стаў-ках (здзельных расцэнках) і службовых акладах, павышаных з улікам узроўню радыеактыўнага забруджання, складанасці работ, якія выконваюцца, і ўмоў працы ў наступных размерах:
1) ад 1 да 5 Кі/кв. км на 15—20 працэнтаў;
2) ад 5 да 10 Кі/кв. км на 20—30 працэнтаў;
3) ад 10 да 15 Кі/кв. км на 30—50 працэнтаў;
4) ад 15 да 30 Кі/кв. км на 50—75 працэнтаў;
5) 30 Кі/кв. км і вышэй на 75—100 працэнтаў.
Пералік відаў работ і канкрэтныя размеры працэнтных над-бавак у залежнасці ад складанасці работ, якія выконваюцца, і ўмоў працы ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Беларускай ССР.
У такім жа парадку ўводзяцца працэнтныя надбаўкі да акладаў па пасадзе, воінскаму (спецыяльнаму) званию ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а таксама да стыпендый студэн-таў.
Артыкул 34. Аплата працы грамадзян, якія працуюць на тэ-рыторыі калгаса, саўгаса або іншага прадпрыемства, арганізацыі, у якіх больш за палавіну сельскагаспадарчых угоддзяў адносіцца
20
Ne 10 — 533 — Арт. Ill да зоны з павышаным узроўнем забруджання, праводзіцца ў размеры, прадутледжаным для дадзенай зоны.
Артыкул 35. Работнікам, якія звязаны з вытворчасцю сель-скагаспадарчай прадукцыі, пры забароне яе вытворчасці ў зонах першачарговага адсялення і далейшага адсялення выплачваецца ў выглядзе кампенсацыі за вымушаны прастой 70 працэнтаў сярэдняй заработнай платы па папярэдняй рабоце да моманту адсялення.
Артыкул 36. Аплата працы медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, уключаючы медыцынскіх работнікаў Узброеных Сіл, органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, занятых (пастаянна ці часова) аказаннем медьщынскай дапамогі насель-ніцтву, якое пражывае на забруджанай радыенуклідамі тэрыто-рыі, праводзіцца на кантрактнай аснове.
Артыкул 37. Аплата працы работнікаў, занятых спецыяльнай перапрацоўкай, утылізацыяй і даследаваннем сыравіны і матэ-рыялаў з павышанай радыеактыўнасцю, праводзіцца па павыша-ных на 25 працэнтаў дзяржаўных тарыфных стаўках (здзельных расцэнках) і службовых акладах. Пры размяшчэнні прадпрыем-стваў за межамі зон радыеактыўнага забруджання ўказаная павышаная аплата праводзіцца пры пастаяннай магутнасці дозы знешняга выпраменьвання на рабочым месцы больш як 50 мікра-рэнтген у гадзіну. Пры рамонце і абслугоўванні тэхнічных срод-каў, абсталявання, іх спецыяльнай апрацоўцы, правядзенні дазі-метрычнага і радыеметрычнага кантролю аплата працы право-дзіцца па павышаных на 25 працэнтаў дзяржаўных тарыфных стаўках (здзельных расцэнках), службовых акладах пры наверх-невым забруджанні, якое перавышае ўстаноўленыя нормы.
Артыкул 38. Асобы, якія працуюць за межамі тэрыторый радыеактыўнага забруджання, занятыя на кантролі, рамонце, абслугоўванні і спецыяльнай апрацоўцы тэхнічных сродкаў і абсталявання, што маюць радыеактьгўнае забруджанне вышэй-шае за ўстаноўленыя нормы, карыстаюцца правам на дадатковы аплачваемы штогадовы водпуск працягласцю 7 каляндарных дзён без уліку дадатковага водпуску, які прадастаўляецца за работу ў шкодных умовах працы.
Артыкул 39. Работнікам, камандзіраваным на будаўніцтва аб'ектаў, звязаных з ліквідацыяй вынікаў катастрофы на Чарно-быльскай АЭС, выплачваецца 75 працэнтаў сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы работы ўзамен сутачных з пакрыццём затрат за кошт сродкаў, якія выдзяляюцца рэспубліцы на ўказа-ныя мэты.
Артыкул 40. Работнікам, у тым ліку ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камі-тэта дзяржаўнай бяспекі, часова пераведзеным або камандзіра-
21
Арт. Ill
— 534 —
№ 10
ваным для выканання работ у населеных пунктах, у якіх пра-дугледжаны льготы па аплаце працы, захоўваецца сярэдняя заработная плата па асноўнай і сумяшчаемай рабоце (пасадзе), выплачваюцца сутачныя ў размеры, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам. Аплата працы ва ўказаных населеных пунктах за выкананую работу праводзіцца па павышаных дзяржаўных тарыфных стаўках (здзельных расцэнках) або службовых акладах у парадку, устаноўленым артыкулам 33,
Працэнтныя надбаўкі да дзяржаўных тарыфных ставак (здзельных расцэнак), службовых акладаў, акладаў па воінскаму і спецыяльнаму званию за работу, звязаную з тушэннем пажараў у зонах эвакуацыі, абавязковага адсялення і далейшага адсялен-ня, павялічваюцца ў два разы.
Артыкул 41. Ваеннаабавязаным, прызваным на зборы і накі-раваным для выканання работ па ліквідацыі вынікаў катастрофы ў населеныя пункты з павышанай радыеактыўнасцю, у якіх прадугледжаны льготы па аплаце працы, выплачваецца дзяржаў-ная тарыфная стаўка (службовы аклад) у павышаным размеры за ўсе каляндарныя дні (уключаючы выхадныя і святочныя) у адпаведнасці з артыкулам 33 гэтага Закона звыш захоўваемай сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы работы на пад-ставе даведкі, выдадзенай воінскай часцю.
Артыкул 42. Грамадзяне, якія накіроўваюцца (камандзіруюц-ца) для часовай работы і ў службовыя камандзіроўкі ў зоны першачарговага адсялення, далейшага адсялення і ў зону з правам на адсяленне, у тым ліку ваеннаслужачыя, асобы радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяр-жаўнай бяспекі, маюць права на аплачваемы штогадовы водпуск у парадку, устаноўленым гэтым Законам для адпаведных зон, грашовую дапамогу за пражыванне на тэрыторыі радыеактьгўнага забруджання ў адпаведнасці з артыкулам 30 і павышаную аплату працы ў адпаведнасці з артыкулам 33 гэтага Закона за фактычна адпрацаваны час (час пражывання). Тэрмін бесперапыннай ка-мандзіроўкі ў гэтыя зоны дазваляецца да аднаго года.
Асобы, якія ўтрымліваюцца ў лячэбна-працоўных установах Міністэрства ўнутраных спраў, маюць права на грашовую дапамогу за пражыванне на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання ў адпаведнасці з артыкулам 30 і павышаную аплату працы ў адпа-веднасці з артыкулам 33 гэтага Закона за фактычна адпрацаваны час (час пражывання).
Артыкул 43. Работникам, у тым ліку ваеннаслужачым і асо-бам радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, якія пастаянна працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання, выплачваецца дадатко-вае ўзнагароджанне за выслугу гадоў, што вызначаецца доляй ад
22
№ 10
— 535 —
Арт. Ill
дзяржаўнай месячнай тарыфнай стаўкі (службовага акладу), гра-шовага забеспячэння, у наступных размерах:
Пры стажы работы на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання У зонах са шчыльнасцю радыеактыўнага забруджання (Кі/кв. км):
ад 1 да 5 ад 5 да 15 ад 15 і вышэй
ад 1 да 3 гадоў 0,3 0,6 0,8
ад 3 да 5 гадоў 0,5 0,8 1,0
ад 5 да 10 гадоў 0,7 1,0 1,2
ад 10 да 15 гадоў 0,9 1,2 1,5
звыш 15 гадоў 1,2 1,5 2,0
Артыкул 44. Узнагароджанне за выслугу гадоў спецыялістам лясной гаспадаркі выплачваецца незалежна ад аб'ёму нарыхтоўкі і вывазу драўніны.
Раздзел VI ПЕНСІЁННАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГРАМАДЗЯН, ПАЦЯРПЕЎШЫХ АД КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
Артыкул 45. Грамадзянам, пацярпеўшым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, пеней па ўзросту назначаюцца са змяншэн-нем узросту, устаноўленага артыкулам 13 Закона СССР «Аб пен-сіённым забеспячэнні грамадзян у СССР», у наступных размерах:
1) удзельнікам ліквідацыі вынікаў аварыі, занятым на работах:
у межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе або не менш як 10 сутак у 1987 годзе — на 10 гадоў;
у межах 30-кіламетровай зоны (выключаючы 10-кіламетровую зону) у 1986 годзе не менш як 3 сутак або ў 1987 годзе не менш як 14 сутак — на 5 гадоў;
2) асобам, якія эвакуіраваны з зоны эвакуацыі, а таксами пастаянна пражывалі ў гэтай зоне і самастойна пакінулі яе пасля катастрофы,— на 5 гадоў;
3) асобам, якія пражываюць (пражывалі) у зоне першачарго-вага адеялення,— на 3 гады і дадаткова на 1 год за кожны год пражывання або работы, але не больш чым на 5 гадоў увогуле;
4) асобам, якія пражываюць (пражывалі) у зоне далейшага адеялення,— на 2 гады і дадаткова на 1 год за кожныя 2 гады пражывання або работы, але не больш чым на 4 гады ўвогуле;
5) асобам, якія пражываюць (пражывалі) у зоне з правам на адеяленне,— на 1 год і дадаткова на 1 год за кожныя 3 гады пражывання або работы, але не больш чым на 3 гады ўвогуле;
23
Арт. Ill
— 536 —
№ 10
6) асобам, якія пражываюць (пражывалі) у зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем,— на 0,5 года і дадаткова на 1 год за кожныя 4 гады пражывання або работы, але не больш чым на 2,5 года ўвогуле.
Першапачатковая велічыня зніжэння пенсіённага ўзросту, устаноўленая пунктам! 3—6 часткі першай гэтага артыкула, прадугледжваецца для асоб, якія пражывалі (працавалі) на тэры-торыі радыеактьгўнага забруджання ў перыяд з 26 красавіка па 31 мая 1986 года, а таксама для асоб, занятых у тэты перыяд на асобных відах работ (пералік зацвярджаецца Саветам Міністраў Беларускай ССР) у зоне першачарговага адсялення не менш як 5 дзён.