Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№10 1991 год
10
№ 10 — 523 — Арт. Ill
1) 50-працэнтную скідку з кошту набываемых па рэцэптах урачоў лякарстваў;
2) першачарговае штогадовае забеспячэнне па месцы работы бясплатнымі пуцёўкамі для аздараўлення ў санаторыях і дамах адпачынку;
3) пазачарговае забеспячэнне дзяцей месцамі ў дзіцячых дашкольных установах незалежна ад ведамаснай падпарадкава-насці;
4) першачарговае забеспячэнне жылой плошчай тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
5) атрыманне беспрацэнтнай пазыкі на індывідуальнае жыл-лёвае будаўніцтва. Кампенсацыя банкам страт ад прадастаўлення ўказаных у гэтым пункце пазык ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту;
6) вызваленне ад выплаты падатку на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Ад падатку на маласямейных грама-дзян таксама вызваляецца жонка (муж) пацерпеўшага (пацярпеў-шай) ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
7) 50-працэнтную скідку з падаходнага падатку;
8) бясплатны праезд на гарадскім грамадскім транспарце (акрамя таксі), чыгуначным, аўтамабільным і водным транспарце прыгарадных зносін;
9) прадастаўленне 50-працэнтнай скідкі з кошту праезду адзін раз у год у любы пункт краіны і назад на чыгуначным транспарце, а ў раёнах, якія не маюць чыгуначных зносін,— на водным, па-ветраным або аўтамабільным міжгароднім транспарце;
10) першачарговую ўстаноўку тэлефона;
11) пераважнае (пры іншых роўных умовах) паступленне ў вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, пра-фесіянальна-тэхнічныя вучылішчы, на курсы для прафесіяналь-нага навучання з прадастаўленнем ва ўсіх выпадках інтэрната на час навучання. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленні пры адпавед-ных вышэйшых навучальных установах праводзіцца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната;
12) выплату пры пераводзе ў адпаведнасці з медыцынскім заключэннем на ніжэйаплачваемую работу розніцы паміж раней-шым заработкам і заработкам на новай рабоце. Гэта розніца выплачваецца да аднаўлення працаздольнасці або ўстанаўлення інваліднасці.
Распаўсюдзіць на грамадзян, указаных у дадзеным артыкуле, ільготы, прадугледжаныя пунктам! 2, 4, 6, 8, 9, 12, 13, 17—19 частк! першай артыкула 18 гэтага Закона.
Артыкул 20. Асобы, указаныя ў пунктах 2 і 3 часткі першай артыкула 13 гэтага Закона, маюць права на:
И
Арт. Ill
— 524 —
№ 10
1) першачарговае забеспячэнне пуцёўкамі для санаторна-курортнага лячэння і адпачынку;
2) выкарыстанне чарговага штогадовага водпуску ў зручны для іх час;
3) першачарговае ўступленне ў жыллёвыя або жыллёва-бу-даўнічыя кааператывы (у горадзе Мінску і абласных цэнтрах — пры наяўнасці прапіскі), у гаражна-будаўнічыя кааператывы і садаводчыя таварыствы.
Распаўсюдзіць на грамадзян, указаных у дадзеным артыкуле, ільготы, прадугледжаныя пунктам! 2, 4, 6, 8, 13 і 17 часткі першай артыкула 18 і пунктамі 3, 5, 11 і 12 часткі першай артыкула 19 гэтага Закона.
Артыкул 21. Асобы, якія працуюць у зоне эвакуацыі (у тым ліку часова накіраваныя або камандзіраваныя), маюць права на:
1) скарочаны рабочы дзень;
2) штогадовы аплачваемы водпуск у парадку, устаноўленым пунктам 12 часткі першай артыкула 23, за фактычна адпрацава-ныя каляндарныя дні;
3) сутачныя ў павышаных размерах для часова накіраваных або камандзіраваных;
4) захаванне на працягу аднаго года сярэдняй заработнай платы пры пераводзе па медыцынскіх паказаннях з зоны эвакуа-цыі і на ніжэйаплачваемую работу або накіраванні на навучанне іншым прафесіям.
Канкрэтныя ўмовы рэжыму працы і адпачынку, аплаты працы і размеры матэрыяльных і сацыяльных ільгот у зоне эвакуацыі ўстанаўліваюцца ўрадамі Беларускай ССР і Саюза ССР.
Асобы, якія працавалі ў 1989 і наступных гадах у зоне эвакуацыі, маюць права на льготы, устаноўленыя пунктам! 2, 13 і 17 частк! першай артыкула 18, пунктам 5 часткі першай артыкула 19 гэтага Закона.
Ільготы, устаноўленыя дадзеным артыкулам, распаўсюдж-ваюцца на асоб, указаных у частцы другой артыкула 13 гэтага Закона.
Раздзел IV
ІЛЬГОТЫ НАСЕЛЬНІЦТВУ, ЯКОЕ ПАЦЯРПЕЛА АД КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
Артыкул 22. Грамадзяне, эвакуіраваныя і адселеныя з зон эвакуацыі, першачарговага адсялення і далейшага адсялення, а таксама тыя, хто самастойна пакінуў гэтыя зоны пасля аварыі, маюць права на:
1) скасаванне працоўнага дагавора без захавання прадугле-
12
№ Ю — 525 — Арт. Ш джаных дзеючым заканадаўствам тэрмінаў папярэджання адмі-ністрацыі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый;
2) першачарговае працаўладкаванне выканаўчымі камітэтамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, прадпрыемствамі, уста-новамі і арганізацыямі на новым месцы жыхарства з улікам прафесіі і кваліфікацыі асобы, якая перасяляецца. Пры адсут-насці магчымасці такога працаўладкавання ім забяспечваецца прадастаўленне іншай работы з улікам іх жадання і грамадскіх патрэбнасцей або магчымасць навучання новым прафесіям (спе-цыяльнасцям) з захаваннем ва ўстаноўленым парадку заработнай платы на перыяд навучання і права на атрыманне ўзнагароджання за выслугу гадоў;
3) захаванне на перыяд працаўладкавання, але не больш чым на 4 месяцы, сярэдняй заработнай платы і бесперапыннага пра-цоўнага стажу;
4) грашовую кампенсацыю за страчаную ў сувязі з перасялен-нем маёмасць або атрыманне ва ўласнасць іншай раўнацэннай маёмасці.
Кампенсацыя ўключае ў сябе:
а) кошт будынкаў (жылыя дамы, садовыя домікі, дачы, гара-жы, гаспадарчыя пабудовы), які выплачваецца ў поўным размеры па ацэнцы, вызначаемай страхавымі дакументамі, а пры нязгодзе ўладальніка — па ацэнцы бюро тэхнічнай інвентарызацыі выка-наўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;
б) кошт дамашняй маёмасці, якая па ступені радыеактьгўнага забруджання не можа быць перавезена на новае месца жыхарства, зыходзячы з яе фактычнага кошту, вызначаемага камісіямі адпаведных мясцовых Саветаў народных дэпутатаў з улікам зносу;
в) кошт застрахаванай сельскагаспадарчай жывёлы, што пад-лягае вымушанаму забою, які кампенсуецца ў поўным размеры па ацэнцы, вызначаемай страхавымі дакументамі;
г) кошт пладова-ягадных насаджэнняў, пасеваў і незастраха-ванай сельскагаспадарчай жывёлы па расцэнках, зацверджаных Саветам Міністраў Беларускай ССР;
д) затраты па асваенню тэрыторыі садаводчага таварыства і зямельнага ўчастка, якія вызначаюцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Беларускай ССР;
е) паенакапленне ў жыллёва-будаўнічых (жыллёвых) каапе-ратывах;
5) кампенсацыя расходаў, звязаных з пераездам, якія ўклю-чаюць у сябе:
а) выплату аднаразовай дапамогі ў размеры месячнага служ-
13
Арт. Ill
— 526 —
№ 10
бовага акладу (тарыфнай стаўкі) па былым месцы работы і на кожнага члена сям'і, які пераязджае,— у размеры 1/4 дапамогі самога работніка, непрацуючым пенсіянерам — у размеры месяч-най пенсіі;
б) аплату кошту праезду, расходаў па правозу маёмасці чыгуначным, водным і аўтамабільным транспартам (акрамя вы-падкаў, калі адпаведныя транспартныя сродкі прадастаўляюцца бясплатна).
Аплата расходаў, звязаных з переездам, праводзіцца раённы-мі, гарадскімі Саветамі народных дэпутатаў па былым месцы жыхарства;
6) забеспячэнне жылымі памяшканнямі ў спецыяльна ўзводзі-мых для гэтых мэт дамах;
7) першачарговае забеспячэнне жылой плошчай у дамах дзяр-жаўнага і грамадскага жыллёвага фонду;
8) пазачарговае набыццё ў прыватную ўласнасць жылых да-моў, незаселеных кватэр у дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, якія падлягаюць рэканструкцыі і капітальнаму рамонту, незалежна ад наяўнасці прайіскі ў выбраным для пра-жывання населеным пункце;
9) пазачарговае ўступленне ў жыллёвыя або жыллёва-будаў-нічыя кааператывы па новым месцы жыхарства незалежна ад наяўнасці прапіскі ў выбраным для пражывання населеным пункце (акрамя горада Мінска і абласных цэнтраў);
10) пазачарговае прадастаўленне жылых памяшканняў грама-дзянам з ліку непрацаздольных, якія перасяліліся (перасяляюцца) у адпаведнасці з гэтым Законам (па эвакуацыйных пасведчаннях) на жылую плошчу блізкіх сваякоў (бацькі, дзеці, унукі, родныя браты, сёстры) у якасці члена сям'і для сумеснага пражывання, калі ў выніку перасялення ўзнікае неабходнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;
11) часовае размяшчэнне ў жылых памяшканнях да пра-дастаўлення ва ўстаноўленым парадку жылой плошчы або да завяршэння будаўніцтва індывідуальнага жылога дома;
12) пазачарговае прадастаўленне зямельных участкаў для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў (акрамя горада Мін-ска і абласных цэнтраў) і набыццё будаўнічых матэрыялаў, заключэнне з падраднымі арганізацыямі дагавораў на будаў-ніцтва індывідуальных жылых дамоў з надворнымі пабудовамі;
13) атрыманне беспрацэнтнай пазыкі на будаўніцтва або набыццё індывідуальных і кааператьгўньгх жылых дамоў з надворным! пабудовамі з пагашэннем яе на працягу 25 гадоў пачынаючы з трэцяга года пасля атрымання пазыкі;
14) атрыманне беспрацэнтнай пазыкі на гаспадарчае абзавя-
14
№ 10 — 527 — Арт. Ill
дзенне ў размеры да пяці тысяч рублёў на сям'ю з тэрмінам пагашэння да 15 гадоў з моманту выданы пазыкі;
15) выкарыстанне штогадовага водпуску ў зручны для іх час, а таксама атрыманне дадатковага водпуску без захавання зара-ботнай платы тэрмінам да двух тыдняў у год;
16) выплату пры пераводзе ў адпаведнасці з медыцынскім заключэннем на ніжэйаплачваемую работу розніцы паміж былым заработкам і заработкам на новай рабоце. Гэта розніца выплач-ваецца прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі да аднаўлен-ня працаздольнасці або ўстанаўлення інваліднасці;
17) выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў размеры 100 працэнтаў заработнай платы незалежна ад бесперапыннага працоўнага стажу;
18) першачарговае абслугоўванне ў лячэбна-прафілактычных установах і аптэках;
19) першачарговае забеспячэнне пуцёўкамі для санаторна-курортнага лячэння і адпачынку;
20) часткова аплачваемы водпуск па догляду дзіцяці да дасяг-нення ім узросту трох гадоў;
21) пазачарговае забеспячэнне месцамі ў дзіцячых дашколь-ных установах незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці, спецыялізаваных дзіцячых установах лячэбнага і санаторнага тыпу, піянерскіх і іншых аздараўленчых лагерах;
22) пераважнае забеспячэнне месцамі ў пансіянатах ветэранаў або дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў;