Зямны акіян
Гіём Апалінэр
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 140с.
Мінск 1972
ПАЭЗІЯ%НАРОДАЎ%СВЕТУ
ГІЕМ АПАЛІНЭР
ПАЭЗІЯ^НАРОДАЎХСВЕТУ
Гіём Апалінэр. 1899.
ГІЁМ АПАЛІНЭР
ЗЯМНЫ АКІЯН
В Ы Б Р А Н A Е
Пераклад з французский мовы Эдзі Агняцвет
ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1973
И (Фр)
А 76
Рэдактар перакладу Язэп Семяжон
0747-008
АМ302(05)-73
193-72
ЗОРКА АПАЛІНЭРА
Людзі будучых дзён, хоць калі-нікалі Ўспамінайце мяне: жыў паэт на зямлі, Калі з тронаў ляцелі старчма каралі.
(3 паэмы «Вандэм’ер»)
Апалінэр Гіём — сын Апалона. Імя, якое моцна вабіць людзей, улюбёных у сапраўдную паэзію.
Шлях паэта, лёс паэта быў нялёгкі, складаны. Былі фармалістычныя эксперыменты на пачатку творчасці, былі блуканні.
Але засталося другое — паэзія. I гэта — галоўнае.
Апалінэр. Наватар па сваёй сутнасці, па свайму духу. Ен адважна ламаў старый паэтычныя каноны. Адкрыццё давалася цаной цяжкіх пошукаў.
Кнігі паэзіі «Бестыярый або Картэж Арфея», «Алкагол!», «Каліграмы» — адсюль ідзе рэалістычная традыцыя ў сучаснай французскай паэзіі.
...Цікавая радаслоўная паэта. Яго продкі — Кастравіцкія па лініі маці — паходзілі з Беларусь Жылі яны ў маёнтку Дарашковічы, над Навагрудкам і сябравалі з сям’ёй вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча.
Прабабцы Апалінэра — Людвісі Кастравіцкай — Міцкевіч прысвяціў верш «Матрос», дзе ёсць радкі:
Загінуць не можа краіна, Дзе жонкі і дзевы такія!
Дзед паэта — Міхаіл-Апалінарый — дробнапамесньт, збяднелы дваранін, штабс-капітан рускай арміі, быў чалавекам дэмакратычных, перадавых ідэалаў. Ён разам са сваімі братамі Юзэфам і Адамам прымаў удзел у паў-
станні 1863 года. Адзін брат быў высланы царскімі ўладамі ў Сібір, другі — у Арэнбург, Міхаілу-Апалінарыю ўдалося разам з сям’ёй уцячы ў Італію.
Будучы вялікі паэт Францыі нарадзіўся ў Рыме 26 жніўня 1880 г. Ён быў пазашлюбным сынам Ангелікі Кастравіцкай.
Амаль усё жыццё Апалінэр, як патомак рэвалюцыйнага эмігранта, не меў юрыдычных правоў. Толькі за восем дзён да ранения на фронде, 9 сакавіка 1916 г. ён атрымае французскае грамадзянства. Паэт і грамадзянін, які прынёс вялікую паэтычную славу Францыі, павінен быў сваёй крывёй (на фронт ён пайшоў добраахвотнікам) дабівацца юрыдычнага становішча ў грамадстве...
Першыя творы Апалінэра з’явіліся ў французскім друку ў 1901 г. над сапраўдным прозвішчам — Вільгельм Кастравіцкі. Прав год, у сакавіку 1902 г. упершыню з’явіўся твор, падпісаны літаратурным імем — Апалінэр.
Юнацкія і маладыя гады паэта прайшлі ў беднасці, нястачы. Ён быў канторшчыкам, хатнім настаўнікам, фактычным аўтарам некаторых ананімных твораў. Ён працаваў на нейкага Энара і пісаў замест яго раман. Але гэта ўсё мала выратоўвала ад паўгалоднага існавання.
Дзякуючы сваёй маці, Апалінэр назаўсёды захаваў у сваім сэрды любоў да Расіі, Польшчы і іншых славянскіх краін.
Маці паэта — А. Кастравіцкая ў 1899 г. жыла ў атэлі ў Парыжы над рускім прозвішчам Вольгі Карпавай.
Некаторыя даследчыкі літаратуры сцвярджаюць, што дзед Апалінэра і бацька беларускага паэта Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага) былі стрыечнымі братамі.
Першая кніга Апалінэра «Бестыярый або Картэж Арфея» была выдадзена ў Парыжы ў 1911 г. тиражом 120 экземпляр аў.
Кожны верш з’яўляецца подпісам да малюнкаў мастака Рауля Дзюфі.
Некалі «бестыярыі» — казачныя сярэдневяковыя кнігі пра жывёл — былі вельмі распаўсюджаны ў Францыі. «Картэж» або світа Арфея мае на ўвазе міфічнага паэта Арфея, які сваімі песнямі зачароўваў нават дзікіх звяроў.
У кароткіх вершах гэтай кнігі ёсць дасціпная, накшталт прыказкі ці частушкі, народная ацэнка маральных і палітычных катэгорый і разуменняў.
Сваю першую кнігу паэт прысвяціў французскаму пісьменніку Элеміру Буржу, аўтару рамана «Птушкі адлятаюць, кветкі вянуць». Герой рамана, рускі па паходжанні, змагаецца на баку парыжскіх камунараў. Гэта прысвячэнне паказальна для разумения палітычных ідэалаў Апалінэра.
Другая паэтычная кніга «Алкаголі» адкрываецца паэмай «Зона». Паэт нібы размаўляе сам з сабой: ён малюе шырокія карціны жыцця беднякоў, горкага лёсу эмігрантаў.
Зона Парыжа — рабочее прадмесце, кварталы, якія паэт супрацьстаўляе шыкоўным парыжскім вуліцам. I разам з тым «Зона» — трагедыйная аўтабіяграфія Апалінэра.
Заключны акорд паэмы гучыць як набат:
Бывай, бывай,
Сонца з перарэзаным горлам!
3 гэтым пераклікаюцца смела наватарскія словы з паэмы «Вандэм’ер»:
Я — глотка Парыжа!
Глыбіня пачуццяў, шырыня абагульненняў, ярка публіцыстычныя вобразы гэтых дзвюх паэм сугучныя творам Уладзіміра Маякоўскага. Гэта — паэзія аднаго і таго ж размаху.
Кніга «Алкаголі» выйшла з друку ў 1913 г. Назву кнігі раскрываюць радкі з паэмы «Зона»: «I ты п’еш: як жыц-
цё сваё, п’еш алкаголь. Як гарэлка, цябе ап’яняе жыцця твайго боль».
У тэты зборнік уключаны вельмі эмацыянальныя, тонкія па сваіх пачуццях вершы з паэтычнай сюіты «Песня няшчаснага ў каханні». Яны з’яўляюцда лепптым узорам сусветнай любоўнай лірыкі
Тут жа змешчаны «Адказ запарожскіх казакоў канстанцінопальскаму султану». Верш напісаны смела, сакавіта, сапраўды ў казацкім, вольналюбівым духу. Ці ведаў Апалінэр, апрача фальклорнага варыянта «Перапіскі» запарожцаў з турэцкім султанам, аб існаванні вядомай карціны Рэпіна? Ёсць падставы думаць, што ведаў. Мастак закончыў сваю адзінаццацігадовую работу над «Запарожцамі» ў 1891 г. А ў 1900 г. у Парыжы адбылася сусветная мастадкая выстаўка, куды прыязджаў і сам Рэпін. Памянёны верш Апалінэра быў напісаны ў 1904 г.
Дарэчы, у 1904 г. Апалінэр пазнаёміўся ў Парыжы з мастаком Пікасо і пасябраваў з ім на ўсё жыццё. Апалінэр сам маляваў, пісаў артыкулы пра жывапіс, пра творчасць Пікасо і наогул вельмі цікавіўся навейшым мастацтвам.
У 1916 г. Пікасо, уражаны выглядам раненага на фронде Апалінэра, стварыў партрэт паэта: суровы твар, забінтаваная галава. Такога Апалінэра мастак бачыў упершыню. Паводле ўспамінаў сяброў, Апалінэр у жыцці быў вельмі вясёлы і дасціпны, да яго заўсёды цягнуліся людзі, ён быў у цэнтры шумных кампаній, дыскусій.
Цяжкае ранение зрабіла яго змрочным, тужлівым. «Смутак адной зоркі» — так пісаў паэт пра сябе.
У красавіку 1918 г. выйшла выдатная кніга міру і вайны «Каліграмы». У прысвячэнні Апалінэр зазначыў: «Памяці старэйшага з маіх сяброў, Рэнэ Даліза, які загінуў на полі Чэсці 7 мая 1917 г.».
Глыбока хвалюе палымяная кніга салдата-артылерыста, які прайшоў праз траншэі першай сусветнай вайны
і вынес адтуль нянавісць да яе жахаў і жорсткасцей. «Каліграмы» — гэта крык душы наэта.
У час другой сусветнай вайны паэзію Апалінэра ўзялі на ўзбраенне паэты-змагары французскага Супраціўлення.
Апалінэр сябраваў з людзьмі, якія цягнуліся да Расіі і любілі яе. Рэнэ Даліз, Андрэ Бійі, Макс Жакоб, Блез Сандрар, Андрэ Сальмон, Андрэ Рувэр — французскія пісьменнікі, якія бачылі ў Расіі ўвасабленне лепшых сваіх ідэалаў.
У жніўні 1917 г. быў надрукаваны верш Апалінэра «Да Луіджы Амаро». Там ёсць крылатый словы:
Амаро, слухайце,
Расія спявае Марсельезу!
Наватарскія традыцыі Апалінэра прыняла, як эстафету, прагрэсіўная французская паэзія нашага часу. У вершы «Перамога» ён звяртаўся да свайго сучасніка:
Ты разумеет радасць — бачыць новае?
Для самога паэта ў гэтай радасці быў сэнс жыцця. Прызванне паэта — быць разведчыкам будучыні. «Мы, шукальнікі, імкнёмся невядомы край адкрыць» (верш «Рыжая красуня»).
«Зорка Апалінэра» — так назвалі французскія паэты яго лёс.
Гэта сапраўды яркая, нягаснучая зорка. I хоць паэт пражыў усяго толькі трыццаць восем гадоў (ён памёр 9 лістапада 1918 г.), яго паэзія доўга будзе свяціць людзям.
У 1966 г. французскі літаратурны часопіс «Еўропа» (лістапад — снежань, 1966) усе свае старонкі прысвяціў Апалінэру. Яго літаратурныя нашчадкі пішуць: «Ён — не маг, не прарок, але ён — прадвеснік. У словах, якія застануцца жыць у будучыні, у яго марах, мы, яго сыны, знаходзім наша зерне».
Паэзія Апалінэра і само жыццё паэта захапілі мяне незвычайна. Багата душэўных сіл было аддадзена рабоце над перакладамі.
Для яго паэзіі характэрны складаныя, нечаканыя вобразы.
Часам пачатак верша нагадвае дрымучую пушчу. Як прабіцца праз яе? I раптам урываецца нечаканы радок, блісне крыніца, усё засвеціцца!
Апалінэр у 1912 г. адмовіўся ад знакаў прыпынку. Ён пісаў: «Знакі прыпынку — бескарысныя, бо сапраўдная пунктуацыя — гэта рытм і паўзы верша».
Але гэта неўласціва рускай, беларускай і наогул славянскай паэзіі. У беларускім перакладзе неабходна было ставіць знакі прыпынку, уважліва прыслухоўвацца да інтанацый апалінэраўскага верша.
Апалінэра нельга перакладаць адразу — верш за вершам. Кожны верш, кожная паэма патрабуюць ад перакладчыка напружанай думкі, пошукаў вобразаў, якія б зрабілі Апалінэра беларускім, але захавалі яго нацыянальны, французскі характер. Не ведаю, наколькі ўдалося гэта ажыццявіць...
Я працавала над кнігай тры гады і цяпер аддаю яе на твой строгі суд, дарагі чытач!
Эдзі Агняцвет
Элеміру Буржу
БЕСТЫЯРЫЙ
АБО КАРТЭЖ АРФЕЯ
(1911)
ЧАРАПАХА
Чароўнай Фракіяй я захапіўся шчыра,— Звініпь пад пальцамі маімі ліра.
I цягнуцца жывёлы, якія маюць слых, Да ліры-чарапахі —
да выдумак маіх.
конь
Мае настойлівыя мары сплятуцца з грываю тваёй, Фурманам добрым лес мой будзе на калясніцы залатой; Нацягне лейцы зухавата верш-кур’ер
I 3 месца — ўся паэзія ў кар’ер.
ТЫБЕЦКАЯ КАЗА
Тыбецкая шэрсць і руно залатое Ярону скруцілі жыццё маладое.
I ўсё грта золата я не зраўняю
3 касою дзяўчыны, якую кахаю.
KOTKA
Я дому свайму пажадаць гатоў Разважную жонку — без лішніх слоў, Котку, што ціха на кніжках ляжыць, На усе поры года — адданых сяброў, Во не магу без сяброў я жыць.
ЛЕЎ
Няшчаснае стваррнне, леў!
Як каралі, ты змізарнеў.
I сёння толькі ў Гамбургу, здаецца, Ты раскашрльваешся ў клетцы.
ЗАЯЦ
Не будзь, як заяц той, юрлівы, Щ палюбоўнік палахлівы.
Хай мозг працуе з сррцам згодны I, як зайчиха, будзе плодны.
ТРУСІК
Я з ім пазнаёміўся ўчора I ўзяў бы, жывога, з ахвотай, Але ён жыве ля набору Ў даліне Краіны Пяшчоты.
Міхаіл-Апалінарып Кастравіцкі, дзед парта, 1870.
Ангеліка Кастравіцкая, маці парта. 18!)5.
ВЯРБЛЮД
Сваіх вярблюдаў чатырох Наўючыўшы, дзівак дон Педра Аб’ехаў свет і ў суш не спетраў. I я б, дальбог, такое змог, Каб меў вярблюдаў чатырох.
мыш
Вы — мышы часу, дні мае прыгожыя, Згрызаеце жыццё — і дзе ўсё дзелася... Пражыў я дваццаць восем год, о божа мой! На жаль, не так пражыў, як бы хацелася.